?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК

ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК

Вобраз беларускай міфалогіі, які мае адпаведнікі ў паўднёвых славян (балг. Железен човек, серб. Гвоздени човек і інш.). Уяўляўся як волат з жалеза, які ахоўвае свае лясныя ці балотныя ўладанні. На Палессі Ж. ч. палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі адны ў лес. Можа быць супастаўлены з такімі персанажамі, як Жалезная Баба, а таксама з вобразамі волатаў, якія з’яўляюцца, цалкам закаваныя ў жалезны панцыр.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК

Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. славянскіх народаў; міфічная істота, што жыве ў балоце або лесе. Паводле ўяўленняў – волат з жалеза, які ахоўвае свае ўладанні. На Палессі ім звычайна палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў лес: “Не йдзі ў лес, бо там у болоці такі зелезны чоловек ходзіць да ўхопіць цябе” (в. Млінок – Перароўскі Жыткавіцкага р-на). Этнограф К. Машыньскі адзначаў, што элемент “жалезны” ў міфалогіі беларусаў і інш. слав. Народаў часта выконваў функцыю адпужвання: параўн., жалезная баба, што жыве пад мастом (Палессе), жалязнячка – старая, якой палохалі дзяцей, каб не хадзілі ў агарод (руск.), жалезныя грудзі ў русалак і зубы ў розных дэманаў і нш. Ж. ч. – выканаўца волі юнака, якому належаць цудадзейныя прадметы, што даюць уладу над ім. Аб глыбокай старажытнасці ўяўленняў пра Ж. ч. як ахоўніка багаццяў роднай прыроды ад несумленных яе пераўтваральнікаў выкарыстаў у рамане “Неруш” В. Казько (1981).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13123
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!