?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК

ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК

Воўк Персанаж беларускай і літоўскай міфалогіі. Упершыню згадваецца ў беларуска-літоўскіх летапісах (Летапіс Археалагічнага таварыства, Летапіс Рачынскага, Альшэўскі летапіс, румянцаўскі летапіс, Яўрэінаўскі летапіс), самыя раннія з якіх датуюцца XVI ст., у сюжэце, прысвечаным заснаванню горада Вільні вялікім князем літоўскім Гедымінам у пач. XVI ст. Паводле падання, князь Гедымін неяк пасля палявання заначаваў “на луце на Швинтрозе” і яму прысніўся сон, што на Крывой (Лысай) гары стаіць вялікі Ж. в., а ў ім раве, “как бы сто волков выло”. Пакліканы для тлумачэння сну галоўны святар Ліздзейка інтэрпрэтаваў гэта так: “Княже великии, волк железныи знаменует – город столечныи тут будет, а што в нем унутри ревет, то слава его будет слынути на весь свет”. Вобраз Ж. в. некаторыя даследнікі лічаць познім, літаратурнага паходжання, але гэтаму супярэчыць тое, што Ж. в. таксама згадваецца ў беларускіх казках, запісаных у XIX ст. М. Федароўскім у ваколіцах Ліды, легенда пра Ж. в. прасочваецца ў сучасным фальклоры Віленшчыны.
Таксама трэба мець на ўвазе, што гарадскім гербам Вільні з XVI ст. была выява святога Хрыстафора, кі пераносіць праз раку малаго Хрыста. У хрысціянскіх легендах (як усходніх, так і заходніх), а таксама ў праваслаўнай іканаграфіі св. Хрыстафор часта паказваўся сабакагаловым (вобразы сабакі і ваўка ў міфалогіі семантычна блізкія), акрамя таго, святы загінуў у малаазійскай вобласці Лікія .
Археалагічныя раскопкі ў самай старажытнай частцы Вільні (Крывы горад, Ніжні замак, гара Гедыміна) паказалі наяўнасць усходнеславянскіх знаходак XI – XIIстст. Зыходзячы з гэтага, можна казаць, што горад быў заснаваны крывічамі і, магчыма, у часы князя Усяслава Полацкага. Здольнасць апошняга ператварацца ў ваўка (г. зн. Быць ваўкалакам) акцэнтуецца ў “Слове пра паход Ігаравы”. Усяслаў Чарадзей у дачыненні да іншых князёў Кіеўскай Русі лічыўся як бы непрызнаным (першапачаткова імя св. Хрыстафора было Рэпрэў ад лацінскага Reprobus – “адкінуты”, “асуджаны”). Выбар выявы для гарадскога герба Вільні, відавочна. Быў звязаны з рэмінісцэнцыямі сапраўдных заснавальнікаў горада. Да таго ж у міфалагічных уяўленнях многіх народаў Еўропы вобраз ваўка пераважна асацыяваўся з культам правадыра вайсковай дружыны ці родапачынальніка племя.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1572
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!