?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ГАСПАДАР ГАДЗЮК

Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры. Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць.
Вось як дастаюць рожкі Гаспадара гадзюк. Восенню гадзюкі збіраюцца ў адно месца, каб паўзці на зіму ў падземны Вырай. Паперадзе ключа паўзе Гаспадар. Трэба ў той час на золку пайсці ў лес, дзе каля палянкі ёсць шмат лому, ды і цікаваць. Як толькі ўзыдзе сонейка ды добра прыгрэе, усялякія гадзюкі пачнуць вылазіць з лому ды з нор і паўзці на сонейка грэцца. Перш гадзюкі поўзаюць туды-сюды ўмітуські. А потым, як пакажацца сам Гаспадар, дык яны пачнуць яго абвіваць, як пчолы сваю матку. От тады трэба па тым клубку ўдарыць папліскаю — толькі адзін раз, не больш. Тады Гаспадар гадзюк і скіне свае рожкі. Бяры хутчэй іх і ўцякай не аглядаючыся, а то гады загрызуць.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/80.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!