?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ГАСПАДАР ПТУШАК

ГАСПАДАР ПТУШАК

У птушак быў свой гаспадар — Кук. Лятаў ён па лесе, разганяў ваўкоў і лісіц, змей — усіх, хто нападаў на птушынае царства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Зажурыліся ўсе лясныя птушкі: — Хто ж нас цяпер абароніць?
Сталі раіцца. Што рабіць? Трэба ісці шукаць свайго заступніка. А хто пойдзе? У кожнага справа: той гняздо ўе, той яечкі наседжвае, той дзяцей гадуе; адзін — стары, другі — малы. Рашылі яны адправіць зязюлю — у яе гнязда няма і дзяцей няма. Спалохалася зязюля, што трэба ісці ў вялікую дарогу, і знесла яечка.
— Куды ж я яго дзену? — гаворыць зязюля.
— Пакладзі сваё яечка ў любое гняздо! — адказалі ёй птушкі.
— А хто яго будзе выседжваць?
— Каму пакладзеш, той і глядзець будзе.
— А хто ж мае птушанятка гадаваць будзе?
— Хто будзе сваіх гадаваць, той і тваё дагледзіць.
I паляцела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча:
— Ку-ку!
Праляціць і зноў кліча.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/81.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!