?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЛЮДЗI МАРСКІЯ

Мiфiчныя iстоты рознага полу, якiя жывуць у моры, а ў пагодныя днi выходзяць на бераг. Тыя, хто плаваюць па моры, могуць бачыць марскiх людзей. Паводле народных уяўленняў, яны былi заклятыя Найсвяцейшай Маткаю, у вынiку чаго атрымалi выгляд паўчалавека–паўрыбы. З мора чуваць, як яны пяюць, весяляцца цi плачуць, цягнучы журботныя песнi. Жывуць у моры i Вадзяныя каралеўны, якiя, выходзячы з вады ўночы, спяваюць. Запiсаныя ад iх песнi разыходзяцца па свеце. Паходжанне Фараонак тлумачылася ў народзе так: «… як жыдэ пераходзiлi без мора да нас, Фараон казаў усiм людзям з свайго каралеўства ганiць жыдоў, жэбы iх не пусцiць па гэты бок, то некаторыя, гонячы жыдоў, паўходзiлi ў мора, i як Мой жэш лескаю махнуў, вада зышлася ў мору да мейсца i залiла iх там, i яны да канца свету будуць у мору». Для ўсiх гэтых марскiх мiфічных персанажаў характэрна тое, што ў прахожых цi праезджых людзей яны пытаюцца пра час сканчэння свету. Калi пачуюць, што ён адбудзецца неўзабаве, — цешацца, пляскаюць у ладкі, а калi iм скажуць, што не хутка, — плачуць, лемантуюць, бо пасля канца свету з’явяцца iншыя людзi, то i С. давядзецца быць не ў вадзе, а на зямлi, з–за чаго замест хвастоў у iх паявяцца ногi, як у людзей.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5053
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!