?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЛЯСНЫ ДЗЕД

У беларускай міфалогіі дух – увасабленне лесу як часткі прасторы, патэнцыйна чужой чалавеку. Кожны лясны масіў мае свайго гаспадара – Л., які апякуецца ўсімі звярамі і птушкамі (ратуе іх ад пакжару, паляўнічых і г. д.). Л. пры неабходнасці мае здольнасць павялічвацца (у лесе) і памяншацца (у полі) у памерах. Выразна прасочваецца сувязь Л. з левым бокам (левым крысом захінае правае, левая пятка наперад і г. д.)., што падкрэслівае яго апазіцыйнасць да сферы штодзённага жыцця чалавека. Дваістае стаўленне да Л. тлумачыцца як шкодай з яго боку (можна прымусіць блукаць, напалохаць чалавека, пазбавіць паляўнічай здабычы), так і дапамогай. У замовах Л. (“правялікі пан”, “справядлівы”, “цар грозны”) фігуруе як выратавальнік ад урокаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. За паслугу з боку чалавека Л. можа надаць яму знахарскія здольнасці і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы XIX ст. Л. прыносілі ахвяры; паляўнічыя, як і моцныя чараўнікі (Вяліжскі пав.), маліліся ў лесе.
Прасочваецца сувязь Л. з іншымі міфалагічнымі персанажамі. Будучы братам хатніку і палявіку, Л. выконвае ролю пастуха ваўкоў у дзень св. Юр’я або часам атаясамліваецца з апошнім.
Вобраз Л. быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і вера ў яго служыла ўсталяванню своеасаблівай экалагічнай раўнавагі паміж Чалавекам і Прыродай (Лесам).
Пад уплывам хрысціянства рысы незвычайна злога і шкаданоснага нячысціка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3103
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!