?

Log in

No account? Create an account

КУДАР

КУДАР

Паводле народных уяўленняў — чалавек, надзелены звышнатуральнымi (магiчнымi) здольнасцямi, дзякуючы якiм можа ўплываць на прыродныя з’явы, здароўе людзей i жывёл, ураджайнасць, ператварацца i ператвараць людзей у прадстаўнiкоў навакольнага свету. Наяўнасць Ч. На тэрыторыi Беларусi фiксуецца яшчэ ў раннiм Сярэднявеччы. Вобраз князя Ч. Усяслава Полацкага, здольнага перакiдвацца ў ваўка i кiдаць жэраб’і (г. зн. прадвызначыць кон), мае старажытныя iндаеўрапейскiя паралелi i, верагодна, сведчыць пра пачатковыя жрэцкiя функцыi Ч. З прычыны пашырэння хрысцiянства з Ч. звязваюць пераважна негатыўныя, шкаданосныя якасцi, яго цесныя кантакты з «нячыстай сiлай».
Яшчэ ў XVII ст. у Беларусi (Браслаўскi пав.) фiксуецца кланавая арганiзацыя Ч., якая гарантавала «вузка- прафесiйную» мiжпакаленную перадачу магiчных прыёмаў. Адсюль пашыранае ўяўленне, што, не перадаўшы сваiх ведаў нашчадку, Ч. памiрае асаблiва пакутлiва. У народным асяродку такiя Ч. лiчылiся найбольш «моцнымi», «прыроднымi». Iх дзейнасць была цесна звязаная з астранамiчнымi цыкламi (сонцаварот, квадры Месяца i г. д.), а «чары» маглi дзейнiчаць на вялiкай адлегласцi. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе асноўным суб’ектам магiчных аперацый лiчылася жанчына–ведзьма (паводле хрысцiянскага вучэння жанчына — увасабленне грахоўнасцi i спакусы), самымi моцнымi Ч. На Беларусi з’яўлялiся мужчыны, звычайна звязаныя з пчалярствам, кавальствам, млынарствам, цяслярствам ды iншымі адрознымi ад сельскай гаспадаркi заняткамi, што тлумачыцца iх сувяззю з асноўнымi касмiчнымi стыхiямi: агнём, вадой, зямлёй (глiнай) i паветрам, а таксама дудары. У мiфалагiчна–рытуальнай праекцыi кожны з рамеснiкаў разглядаўся як правобраз колiшняга дэмiурга.
Патэнцыйная шкода, якую мог зрабiць Ч. (град, псаванне ўраджаю, хваробы цi нават смерць чалавека i жывёлы), выклiкала да яго паважна–перасцярожлiвае стаўленне. У штодзённым жыццi iмкнулiся не сварыцца з Ч. i не крыўдзiць яго, лiчылася абавязковым запрашаць яго на вяселле. У якасцi супрацьдзеяння «чарам» выкарыстоўвалi замовы, магiчна–засцерагальныя сродкi («перуновы стрэлы», грамнiчныя свечкi ды iнш.) або звярталiся да знахара. Вера ў Ч. шырока распаўсюджана i ў сучаснай беларускай вёсцы.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/6323
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК

Добры дух, які ходзіць і збірае купальскіе кветкі, з-за чаго яго кошык гарыць, як жар. Пры сустрэчы з ім трэба рассцяліць абрус, і К. д. кіне на яго адну кветку. Шчаслівы яе ўладальнік атрымае дар ведаць пра ўсё на свеце: дзе якія скарбы ляжаць, як да іх прыступіцца, якія закляцці на іх накладзены, як іх адчараваць. Каб захаваць чароўную кветку, трэба, разрэзаўшы далонь правай рукі, закласці яе пад скуру, і адтуль ніякі нячысцік яе не дастане.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2883

КУПАЛЬСКІ ДЗЯДОК

Недзе ў лесе жыве Купальскі дзядок. Гэта добры лясны Бог, Толькі ён можа бесперашкодна збіраць купальскія кветкі. Дядок ходзіць па лесе з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць як жар. Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі паД скуру: адтуль Нядобры Дух не дастане. Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/84.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БАЗІЛІШКІ

БАЗІЛІШКІ

Сваім позіркам ператваралі маскавітаў у Аршанскай бітве ў камяні.
Крыніца: http://www.svaboda.org/content/zmicier-dziadzienka-bitva-pad-vorshaj/26569801.html
«Перамагчы маскавітаў пад Воршай дапамаглі духі»
http://www.youtube.com/watch?v=oOM5Zd-WXeY
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАСІЛІСК

ВАСІЛІСК

Выводзяць беларусы Змея наступным чынам. Калі чорны певень пражыве сем гадоў, то пад канец сёмага года знясе асаблівае з выгляду яйка, якое па форме нібыта ракавіна звычайнага смаўжа. Гэтае яйка трэба насіць пад пахаю тры гады. Тады вылупіцца з яго маленькае Змеяня. Яго трэба пеставаць, трымаць у цяпле, карміць яешняй (гэта яго выключная ежа) і нічым не раздражняць. Тады ён будзе служыць больш верна, чым сябра. Стаўшы дарослым, Змей пачне лятаць і прыносіць снапы з чужых палёў у гумно, золата з невядомых скарбаў. Увечары яго можна часам бачыць на небе. Як ляціць вогненны, чырвоны — золата нясе, як цёмны, чорны — збожжа, снапы. Убачыўшы, што Змей пераносіць скарбы, з яго не трэба смяяцца, бо ён спаліць насмешніка з хатнім скарбам. Хто прагне авалодаць дабром, якое нясе Змей, павінен тры разы сказаць: «чур-чур-чур» і разаслаць белую хусту на зямлі усё дабро ссыплецца на хусту.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/106.htm

Клопат нашых дзядоў – успомніць да 15 студзеня аб тым, колькі ж гадоў пеўню? Але аб тым абавязкова ведала і вясковая бабка. Прыходзіла яна да хаты, у падклецці якой быў певень шасці гадоў, і сыпала у ганка жменю збожжа. Гэта значыла, што пара пеўню галаву секчы, а яе трыбухамі і крыльцамі надарыць.
Чаго ж так асцерагаліся ў вёсках? Ды казалі старыя, у гэты час за ваколіцай у белага бора, у дарог на сямі вятрах, стаіць ліхаманка - нячыстая сіла. З трох дзюбаў яна, жоўта з твару, рукаста, валлё набіта, а вочы галодныя, куралапая яна.
Але перш наперш шукае ліхаманка двор, дзе быў певень сямі год, чорны. Як у народзе прыкмечана, да сямі гадоў нават самы што ні на ёсць агністы певень пяром чарнее. Гэтаму то пеўню кланялася ліхаманка, курасадню яго сліной абмывала. Ёсць павер'е, што сямігадавалы чорны певень 15 студзеня адкладае ў гноі яйка. А 4 чэрвеня з гэтага яйка народзіцца цар змей Васіліск. І тады ў вёсцы ўсыхае зямля, гуляе агонь ад хаты да хаты, пачынае сохнуць усё маладое.
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАРЛІВОКА

ВАРЛІВОКА

Персанаж, які па сваіх рысах набліжаецца да Бабы Ягі і старога “ростам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, вядомы са Смаленшчыны. В. мае адну нагу ў дзіравым боце, нос “кручком”, бараду “клачком” і жалезны кастыль. На ягоным ілбе ёсць “смаршчына”, а сам ён, калі ідзе, “зубы скаліць”. Гэтае апісанне наводзіць на думку, што В. – жывы нябожчык. Паводле казкі В. забівае трох унучак і жонку старога, што сцераглі гарох. Стары ўзяў кій і пайшоў да В. Па дарозе яму сустрэліся качар, вяровачка і жолуд. Апошні выбіў В. у ягонай хаце апошняе вока, вяровачка спутала В. нагу, а стары з качарам дабілі яго. Можна меркаваць, што імя гэтага персанажа паходзіць ад балтыйскай асновы са значэннем “жабка” (параўн. літ. Varle “жабка”) і азначае “той, хто мае жабіна вока”, параўн. таксама “вірлавокі” – з вылупленымі вачыма. Выпучанае вока само па сабе можа маркіраваць хтанічную істоту (параўн. жабіну галаву Ведзьмы малочнай).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/312
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАРГІН

ВАРГІН

Паводле беларускіх міфалагічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся В. сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарныхпамераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём. Меў здольнасць нечакана з’яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадыні, В. выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя захады і г. д. Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэчы кароль В., маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з’яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, “прыродны”, чараўнік або знахар, як патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць В. з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара В. баяўся як чорт крыжа.
Імя кашэчага караля В. цалкам матываванае яго шкаданоснымі дзеяннямі. Імаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. Varginti “мучыць, стамляць, прыносіць пакуты”. Гл. таксама Кот.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/302
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЛОЙМА, ЧАРЦІХА

ЛОЙМА, ЧАРЦІХА

Злы дух, які выступае ў жаночым абліччы. Мела страшны выгляд: раскудлачаныя косы, вялікія адвіслыя грудзі. Месцам жыхарства Л. называлі балота, лазняк, дзе яны страшылі баб, чапляліся да мужчын. Асабліва народнае ўяўленне звязвала постаць Л. з выкраданнем ёю малых прыгожых дзяцей, паколькі яе ўласныя чарцяняты былі брыдкія. Л. падхоплівала па дарозе, на мяжы ці нават у хаце дзіця, якое маці, адыходзячы, забыла перахрысціць, і пакідала на яго месцы сваё. Падмененае дзіця раілі пакласці на захадзе Сонца на парозе і біць асінавымі дубцамі (асіна – чортава дрэва, і, выкарыстоўваючы яго, як бы выбівалі “клін клінам”, пакуль чарціха не прыйдзе па сваё чарцяня. Аддаючы назад чалавечае дзіця, яна дакарала жанчыну: “Я тваё так паленгавала, а ты маё б’еш”.
На Беласточчыне Л. называлі блізкіх да русалак незвычайнай красы і прывабнасці лясных дзеў, якія з’яўляліся маладым, ладным і дужым мужчынам, што выпальвалі ў лясных нетрах вугаль. Варта такому стомленаму пры вырубе дрэваў і ладкаванні іх у капец прылегчы на мяккім імху, як падыходзіла Л., спавмвала вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грдзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў гушчары. На Гарадзеншчыне Л. набывала зааморфны выгляд: яе малявалі ў абліччы вялізнай, як курыца, хунтаў на пяць, зялёнай жабы. (Ператварэнні ведзьмаў у жабу асабліва характэрныя для купальскіх павер’яў). Жывучы ў рэчцы і назіраючы за тым, як бабы перылі кіянкамі палотны, жаба – Л. выходзіла на кладку і таксама біла па ёй лапамі. Людзі асцерагаліся быцт укушанымі такой жабаю і таму баяліся біць яе.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3213

ЛОЙМА

Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з'яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым. Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына. Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе.
Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям'і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б'еш».
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/92.htm

ЛОЙМА

Лоймы — лясныя Духі ў жаночым абліччы. Яны пужаюць жанчын, хоць часам і да мужчын прывязваюцца. Праўда, з’яўляюцца яны толькі мужчынам, што ў лясных нетрах вугаль выпальваюць, асабліва маладым, ладным і дужым.
Даволі такому стомленаму пры вырубе дрэва і ладкаванні яго ў капец для выпальвання прылегчы дзе-небудзь на мяккім моху, як зараз жа з лясной гушчэчы прыходзіла гэтая незвычайнай красы і павабы дзяўчына. Ахінала юнака вэлюмам сваіх шаўкавістых косаў, абсыпала гарачымі пацалункамі, песціла пругкімі, бы лясныя яблычкі, грудзьмі і, распаліўшы мужчыну да кахання, выслізгвала з абдымкаў і знікала ў чашчобе.
Лоймы могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. Калі ў сям’і адбылася такая падмена, то трэба ўзяць дубцоў, палажыць дзіця Лоймы на захад сонца на парозе і біць, пакуль Лойма не прыйдзе па яго і не верне чалавечага. Кажуць, што Лойма, вяртаючы чалавечае дзіця, крыўдуе: «Я тваё так пелянала, а ты мае б’еш».
Крыніца: http://rod_vera.blog.tut.by/2014/05/11/loyma-mifalogiya/
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЕЎНІК, АСЕТНІК

Сядзібны дух, які жыве ў еўні (асеці), у печы ці на печы. Блізкі сваяк Лазніка, з якім яднаецца вогненым паходжаннем, і Дамавіка, ад якога ён адрозніваецца толькі тым, што з’яўляецца не ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з палаючымі, нібы вуголлі, вачыма. Часцей Ё. Нябачны для людзей, але калі робіцца бачны, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, пыльнае павуцінне і наліплую мякіну нельга разгледзець яго асобныя формы. Ё. Рупіцца каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае патрэбы для веяння скразняк, дапамагае спорыць работу. Калі ў сушні апрацоўваецца лён і пянька, ён дапамагае каля мялкі і трапалкі. Любіць Ё., калі сушня замяняе лазню, і моды змыць з сябе сажу і пыл. Ё. Рэдка пакідае печ ці сушыльную жордку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за малцьбою і работнікамі аьо калі неабходна выкашляць пыл і сажу. Пры наведванні асеці непатрэбнымі асобамі Ё. Палохае іх, а ненавісніка можа задушыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ё. Не баіцца звычайнага агню і можа спакойна збоку назіраць за пажарам, каб потым вярнуцца на сваю печ ці на абгарэлае бервяно і жыць да адбудавання новай асеці. Аднак Ё. Можа загінуць у пажары ад маланак: мякуінны пыл імгненна ўспыхвае, і Ё. Згарае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Іншы Ё. Не пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: пабудова застанецца без нячысціка. Каб злагодзіць Ё., прыносяць яму ахвяру: пры наладжванні ёўні адзін сноп кідаюць у агонь, каб Ё. “была занятка”. Калі ж угнявіць яго, ён сам пачынае паліць снапы і ёўню.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1512
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЛІХА

3 ЧАГО ЛІХА НА СВЕЦЕ

Даўным-даўно спрадвеку жылі сабе людзі, пажывалі, ніякага ліха не ведалі. Свет вялікі: усюды вольна. Як папрацаваў, так і пажывіўся. Людзі жьілі-пажывалі ды Бога выхвалялі, а ні аб чым яны не клапаціліся. А Бог тады яшчэ жыў на Зямлі, прыходзіў да людзей, бы свой брат, вучыў іх, як на свеце жыць ды дзетак пладзіць, дзетак пладзіць ды гадаваць, ды зямлю напаўняць. I не было на зямлі ні ліха, ні дабра.
Людзі, бы кветкі; цвілі. Жылі, нібы птушкі ў небе, ці рыба ў вадзе — ні шчасця, ні бяды не мелі. Але што такое жыццё? Так жыве і звяр'ё ў лесе, так жыве і дрэва. Бог убачыў тое ды і пачаў вучыць людзей, як лепей дастаць ім жыўнасць, як зрабіць адзенне, як схавацца ў непагадзь, як лавіць рыбу ды звера, ды птушак. I рашылі тады людзі, што калі ўклаў Бог ім розум, то можна рабіць, што хочаш.
— Гэ, мы і самі з вусамі, — пачалі гаварыць людзі, — што захочам, тое і зробім. Мы і самі, як Багі, толькі Бог затым не даў нам сілы, улады, што баіцца, каб, зямлёю заўладаўшы, мы не ўздумалі і самога Бога сапхнуць з неба.
I адступіўся тады Бог ад ганарлівых людзей, і пайшоу сабе на Неба. Узялі людзі ўладу над усім, што ёсць на Зямлі: над раслінамі; над ўсялякім звяр'ём, што жыве па лесе, па палях, балотах; над птушкамі, што лятаюць пад небам; над рыбамі, што ў вадзе гуляюць вольна.
Будзе людзям добра жыць на Гэтым Свеце, пакуль яны не захочуць мець улады адзін над друтім, а калі ўздумаюць — то пазнаюць і дабро, і ліха. I датуль будзе ліха, пакуль людзі будуць мець уладу над людзьмі. Але Бог даў людзям розум, каб яны самі пазналі, з чаго ліха на свеце. А розум пакажа людзям дарогу, як ліха адолець і як жыць, каб мець уладу над усім на зямлі і каб усім было добра і не было ліха. Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/30.htm

Словы: ліха, ліхадзей, ліхадзейка, ліхадзейнічаць, ліхадзейскі, ліхадзейства, ліхадум, ліхадумка, ліхадумны, ліхадумства, ліхалецце, ліхаманка, ліхаманкавасць, ліхаманкавы, ліхасць, ліхацкі, ліхацтва, ліхач, ліхі
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

НІКСЫ

У фальклоры германскіх народаў "фейри", якія пільнуюць водныя шляхі ў Чароўную Краіну, прапускаюць тых, каго патрэбна, а каго не патрэбна – праганяюць. Таксама яны спакушаюць маладых дзяўчын, якіх заманьваюць апавяданнямі пра вялікія скарбы ў іх жытлах пад вадою. Яны часта граюць на сваіх залатых скрыпачках і лютнях мелодыю эльфійскага караля, якая зачароўвае смяротных. У некаторых казках гаворыцца, што ніксы высмоктваюць з людзей душы і, як мерроў, садзяць іх у клеткі. Нораў у ніксаў зменлівы: бывае, яны выплываюць на паверхню і спяваюць, а бывае, падымаюць буры і патрабуюць помсты тым, хто іх пакрыўдзіў.
Калі-некалі ніксы дапамагаюць людзям – купляюць зерне на кірмашах, чым падымаюць цану на яго. Калі ім падараваць чорную ці белую казу альбо курыцу, яны могуць навучыць чалавека граць на скрыпачцы. Каб абараніцца ад ніксаў, трэба заўсёды насіць з сабою што-небудзь жалезнае – напрыклад, нож.
Яны маюць здольнасць да пераварочвання, могуць ператварацца ў коней і быкоў. Мэнскія ніксы выходзяць з вады ў поўню, а за імі чарадою цягнуцца тапельнікі. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://rusalki.na.by/20212.html
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ПАВЕТНІК

Вялікая шасцікрылая птушка, якая жыве там, дзе складаюць дровы. Паветнік рэгулярна абыходзіць валадарствы гаспадароў і сочыць, каб усё было ў парадку. Калі ён знаходзіць непаладкі, то паведамляе вышэйстаячым духам і просіць іх выправіць. Так што лепшы спосаб мець ідэальную гаспадарку - наладзіць сяброўства з Паветнікам.
Крыніца: http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=258&mode=print
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

МАХАВЫ

МАХАВЫ - малюсенькі дух зялёнага ці бурага колеру, жыве ў моху, карае тых, хто збірае ягады ў непатрэбны час. Такіх людзей ён заводзіць у месца, адкуль цяжка выбрацца. Звычайна махавы не вядзе ягаднікаў на пагібель, а толькі памучае ды і адпусціць.
Крыніца: http://ekouglich.ucoz.ru/load/istorija_i_kraevedenie/slavjanskie_dukhi_stikhij_1/2-1-0-7
Словы: махавік, махавы, мох, мохавы, мохападобны
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЛУГАВІЧОК

ЛУГАВІЧОК –дух лугоў, маленькі зялёны чалавечак у адзежы з травы. Ён дапамагае спотайку людзям падчас сенажаці і лічыцца дзіцям Палявога. Бегае па лугах і ловіць птушак у ежу свайму бацьку. Лугавічок бывае вельмі злосным, калі людзі пакос празяваюць: гоніць траву ў буяны рост, і так запляце яе, што ні зрэзаць, ні разарваць, а то, сушыць траву на карню. Калі прыйдуць касцы не ў пару, можа касу не толькі ўраз затупіць, але і зусім зламаць.
Крыніца: http://pagan.ru/slowar/l/lugowichok1.php
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЛІЗУН

Міфічны персанаж, якім палохалі дзяцей. На Віцебшчыне, калі малы надта плакаў, яму казалі: “Ціша, дзетка, а то цябе лізун зліжыць”. У. Дабравольскі лічыў азначэнне “лізун” за эпітэт агню: “Ни падхади к печки: лизун залижить красным языком”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3163
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЛАЗАВІК

ЛАЗАВІК

Лясны дух, які жыве ў лазе (параўн. з Лознікамі). Народнае ўяўленне малявала яго старэнькім аднавокім карлікам, велічынёю не большым за пазногаць, аднак з доўгай аршыннай барадою і з доўгаю, у сем сажняў, пугаю ў руцэ. Маленькі домік Л. атуляюць балоты, у ім няма ні вокнаў, ні дзвярэй – толькі маленькая адтуліна ў страсе, праз якую залазіць сам гаспадар. Дом Л. недаступны для людзей: пры набліжэнні чалавека ён увесь час аддаляецца ад яго. Калі К. расхаджвае па балотах, яго адразу можна пазнаць: адзінае яго вочка бліскае, як агеньчык. Аналагічны ці блізкі міфічны персанаж быў вядомы ў беларусаў пад імем Балотніка, вадовіка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

ЛАЗАВІК (ЛОЗНІК)

Лазавік - нейкі лясны бог, які жыве ў лазе. Беларусы ўяўляюць яго старэнькім карлікам, не большым за пазногаць, аднавокім, з аршыннаю барадою, які заўсёды носіць з сабою доўгую (у сем сажняў) пугу. Ён, кажуць, звычайна жыве ў лазе, у маленькім дамку, акружаным балотам; дамок гэты без дзвярэй і вокнаў, толькі з маленькай адтулінай на страсе, куды звычайна залазіць сам гаспадар Лазавік. Дамок гэты недаступны для людзей: як толькі хто-небудзь задумае падысці да яго, дома як і не было на тым месцы, пойдзе далей; чалавек за ім - дамок далей ад яго. Лазавік, кажуць, часта расхаджвае па розных балотах. Тут яго адразу пазнаеш: вочка яго бліскае, як агеньчык... Што робіць Лазавік сваёй пугай і навошта носіць з сабою, беларусы самі не ведаюць. Лазавік вядомы ў Беларусі пад рознымі іншымі імёнамі; у некаторых месцах яго завуць Балотнікам, які жыве ў балоце, а ў іншых - Вадавіком, які жыве ў вадзе. (Древлянский, с. 101-102.)
Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым падводных нячысцікаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад якога афарбавана іх цела. Самі па сабе Лознікі - драбнюткія гуллівыя чарцяняты, яны не маюць намеру загубіць тую ахвяру, якую заблытваюць у куст лазы, у яе карэнні ці прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца не як сатанінскае насланнё, а як гульня, жарт, пасля якіх яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер і інш. Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць яе падхапіў буйны нячысцік, які жыве тут - Вадзянік, Балотнік, Багнік...
Паколькі Лознікі зусім бясшкодныя і малыя з выгляду, грамавыя стрэлы забіваюць іх не спецыяльна, а выпадкова. У Лознікаў застаецца адна небяспека, пра якую яны, аднак, зусім не дбаюць. Гэта - асушэнне месца пад іх жытлом і з-за гэтага знішчэнне лазняку, з якім звязана жыццё Лознікаў. У такім выпадку яны гінуць усе разам назаўсёды і бясследна. (Никифоровский II, с. 84-85.)
Крыніца: http://slounik.org/82162.html

ЛАЗАВІК

У лазе, што расце каля балотаў, жыве лясны Бог— Лазавік. Гэта старэнькі карлік, не большы за
пазногаць. Ён аднавокі, з аршыннаю барадою і з сёды носіць з сабою доўгую пугу. Што робіць Лазавік сваей пугай і навошта носіць з сабою, беларусы не ведаюць.
Лазавік звычайна ў лазе, акружанай балот у маленькай хатцы дзвярэй і вокнаў, толькi. адтулінай на страсе, куды, звычайна залазіць сам гаспадар. Дамок гэты недаступны для людзей: толькі хто-небудзь задум падысці да яго — дома я не было на тым мес~ Пойдзе далей чалавек ім — дамок зноў далей ад яго.
Лазавік часта расхаджвае па балотах. Тут адразу пазнаеш: вочка бліскае, як агеньчык. 3 асушэннем балотаў пераводзіцца лаза, і Лазавiк вымушаны шукаць іншае балота.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/96.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

КЛЯСКУН

КЛЯСКУН

(ад кляскаць “біць у далоні, падскокваючы”), беларусамі ўяўляўся прыгожым высокім юнаком з доўгімі светлымі валасамі. Быў вясёлы і разгульны. Калісьці К. жыў на небе, вадзіў Месяц, седзячы на ім вершкі і павяртаючы яго да зямлі то светлым, то цёмным бокам, з-за чаго адбываліся змены квадраў Месяца. За тое, што ён неяк самавольна адлучыўся са свайго месца, Пярун зрынуў яго на зямлю. На Месяцы застаўся толькі адбітак яго твару, добра бачны ў светлую месячную ноч. К. былі прысвечаны адмысловыя гульні: у траўні, часам у чэрвені, у светлы дзень пасля заходу Сонца, калі ўзыйдзе Месяц, карагод хлопцаў і дзяўчат, выбраўшы зграбнага юнака, упрыгожанага кветкамі і выявай Месяца з лістоў на лобе, накіроўваецца на лясную паляну. Вядзе карагод дзяўчынка гадоў дзевяці, з вянком на галаве. Яна нясе круглы пірог, упрыгожаны зёлкамі, а хлопцы за ёю нясуць на нсілках, пакрытых зелянінай, розныя святочныя стравы (аладкі, сыр, мёд, піва, хлеб, малако ды інш.). Карагод спявае песні з прыпевам “Клясь, клясь, Кляскун!..” На паляне раскладаюць вогнішча і ладзяць песні і скокі з сімвалічным ахвярапрынашэннем агню
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2672

КЛЯСКУН

Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы і разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы.
У таго, хто едзе ці ідзе ноччу, ёсць звычайна свае прыкметы, каб не заблукаць у цемры. Кляскун пацяшаецца тым, што перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое. Дзе на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праезджы раптам бачыць невялікі куст. Вось тут была палянка, бач — а ўжо невялікае возера і дарогі няма. Такімі жартамі ён збівае людзей з дарогі, прымушае блукаць, даводзіць да роспачы і тады рагоча, як шалёны.
Часам Кляскун прыкідваецца добрым знаёмым падарожніка, заводзіць з ім размову і просіць трошкі падвезці. Чалавек згаджаецца. Толькі праедуць яны крыху разам, раптам сані ці калёсы пераварочваюцца ў раўчук, а спадарожнік знікае і толькі дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст і рогат.
Здараецца і так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае. Яго не разжаляць гэтыя стогны і плач, не спалохаецца ён і ракі: не прыпыняючыся і не зварочваючы ўбок, працягвае чалавек свой шлях. Гора таму, хто паверыць і прыме за сапраўднае хітрыкі Кляскуна. Ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей, вызваліцца з яе.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/18.htm

КЛЯСКУН

Летнія абрады знаходзіліся пад заступніцтвам Кляскуна - бога месяца. Гэта быў прыгожы, вясёлы і разумны юнак.
Крыніца:
http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
Кляскаць - “біць у далоні, падскокваючы”
песні з прыпевам “Клясь, клясь, Кляскун!..”
пляскаць, плясканне, пляска (у гэтых словах літара “к” перайшла ў літару “п”)
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

КЛІКУН

Дарожны дух, грозны, але не злы. Яго ўяўлялі танклявым волатам у падраным балахоне з доўгімі рукавамі, даўгавалосым. У адной руцэ ён трымаў вялікую пугу, а ў другой – залаты рог. К. днём і ноччу нябачна раз’язджае на крылатым змеі і пазнаць яго можна па віхрах пылу на дарогах і паху сернага газу, які выдыхае змей. К. згадвалі ў праклёнах (“Клікун цябе вазьмі!”) і абгаворах (“Як той Клікун, растрэпаны, нячэсаны, з пугай, і дындруе па лесу, па бару ды па вялікім шляху”). Некаторымі функцыямі К. збліжаецца з вандроўным Лесавіком і Палевіком.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2632
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

КАЖЭННІК

КАЖЭННІК - чалавек, якога абыйшоў лясун, - губляе сэнс і памяць. (Славянская міталёгія).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=7
Словы: скажальнік, скажацца, скажаць, скажонасць, скажоны, скажэнне, скажэнны
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ДОХ, ДАХЛЕЦ

ДОХ, ДАХЛЕЦ

Персанаж народнай дэманалогіі, вядомы на Тураўшчыне. Верагодна, адно з увасабленняў або эпітэтаў смерці, прынамсі, за гэта можа сведчыць нутраная форма яго імя. Пераважна згадваецца ў выслоўях, дзе ён замяняе чорта (напрыклад, “А Д. его ведае”, “Іх до Д. було, тых карасей” і да г. п.).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1392
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ДВАРАВЫ

ДВАРАВЫ

Дваравы Персанаж беларускай народнай дэманалогіі, сядзібны дух – апякун двара, падворка, блізкі да Дамавіка. Згадваецца Д. пераважна ў замовах. Названы Д. паводле характэрнага месца свайго жыхарства – двор і надворныя пабудовы. Апошняе збліжае яго таксама з Хлеўнікам. Можа мець жонку(“дваравіца”) і дзетак. “Свой” Д. апякуецца хатняй жывёлай, асабліва ўлюбёнай масці, і варагуе з “чужымі” Д., ахоўвае жывёлу ад іх, а таксама ад чужога “палявога”, “падмежніка”, “кацярэжніка”, “грыбоўніка”. Гаспадары імкнуліся задобрыць свайго Д., частуючы яго і звяртаючыся са словамі: “Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшка дваравіца! І дарую я цябе і хлебам, і соллю, і нізкім паклонам, а што сам ем, п’ю, цем цябе дару. А ты, хазяюшка – бацюшка і хазяюшка – матушка, мяне берагі і скацінку блюдзі!” У некаторых мясцовасцях ( на Смаленшчыне) Д. мог удзень быць падобным да змея (параўн. Хут) з галавой пеўня, а ўначы – да гаспадароў сядзібы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1212
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ДАМАВІК

ДАМАВІК

Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. Лакальныя назвы хатнік, гаспадар. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад печчу ці за печчу – падпечнік, запечнік) або ў сенцах, каморы, клеці.
Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свой Д. (увасабляў памерлага гаспадара – апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку (запальваў агонь, прасушваў збожжа ў клеці, даваў корм коням), назіраў за сямейным побытам, а тых, хто быў вінаваты ў сямейных сварках, нядбайна вёў гаспадарку, караў (шкодзіў жывёле і інш.). Прымхлівыя людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя і святочныя дні яго гукалі да стала, “частавалі” лепшымі стравамі, звярталіся з просьбай, каб не рабіў шкоды. Рэлігійнае значэнне вобраз Д. страціў у канцы 19 – пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў бел. фальклоры (пераважна ў былічках).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12083
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ГУМЕННІК, ПАДАВІННІК

ГУМЕННІК, ПАДАВІННІК

Сядзібны дух, які жыве ў гумне, пад асеццю, ахоўвае гэтую забудову і дапамагае гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Г. уяўляўся дабрадушным дзядком маленькага росту, падперазаным саламяным перавяслам. Яго часта можна бачыць, але не трэба з ім загаворваць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады Г. зробіць сваю работу і стане нябачным. Пакуль гумны стаяць пустыя, Г. жыве ў жыце ў полі, таму народ часам блытаў яго з Палевіком.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1112
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ГАЮН, ГАЁВЫ ДЗЕД

ГАЮН, ГАЁВЫ ДЗЕД

Дух, які сочыць за парадкам у лесе, мае слугамі звяроў і птушак. Уяўляўся ў выглядзе старога дзеда, парослага замест валасоў сівым мохам. Мае ўнучак Гаёвак. Нагадвае мядзведзя, але ходзіць проста. З асаблівай пяшчотаю ахоўвае ўлюбёныя мясціны, каб ніхто не парушыў іх некранутага хараства. Перад выпадковым дрывасекам ён паўстае ва ўсім сваім жудасным абліччы, пасля чаго чалавек больш не адважваецца наведацца ў тое месца. У гневе Г., не паспеўшы спудзіць непажаданага прышэльца, можа заваліць яго дрэвам. У былыя часы не нарыхтоўвалі лесу на будоўлю без дазволу Г., іначай хата не будзе трывалая і даўгавечная. Селянін мусіў загадзя надвячоркам пайсці ў лес і ў нагледжаным месцы на пянёчку пакласці гасцінец са словамі: “Прынёс сняданне Гаёваму дзеду. Ці сам з’ясі, ці ўнучкам дасі”. У гэтым дзеянні праглядаецца акт, ахвярадаўства сілам навакольнай прыроды. Калі на раніцу пачастунак знікаў, гэта азначала, што Г. прыняў гасцінец і даў згоду на высечку. Калі ж пачастунак заставаўся некрануты, трэба было шукаць іншае месца. Калі ж дрэва з лесу забіралі без ведама Г. і пачыналі рабіць зруб, Г. пасылаў на будаўніцтва зайца ( у народнай сімволіцы – сімвал няшчасця), які папярэджваў, што такая хата доўга не прастаіць. Падобнымі духамі лесу ў беларускай дэманалогіі з’яўляюцца Лясун, Пушчавік. Легенды пра Г. сустракаюцца на Вілейшчыне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/932
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ГАРЦУКІ

ГАРЦУКІ

Чорныя духі, падначаленыя Перуну, імя якіх паходзіць ад “ гарцаваць” – гуляць, бегаць навыперадкі. Жывуць Г. у нязначнай колькасці ў вялікіх горах, дзе падчас усходу і захаду сонца гуляюць, нібы дзеці. Апоўдні Г. стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы па даручэнні Перуна лятаюць у паветры, набываючы аблічча розных драпежных птушак. Г. возяць па небе грамавы жоран, на якім раз’яджае Пярун з вогненным лукам; яны ўтвараюць вятры, буры і віхры (гл. Віхор) і іншыя стыхійныя прыродныя з’явы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/902

ГАРЦУКІ - у Беларусі гэта духі, якія жывуць у гарах, якія сваім палётам вырабляюць вятры і непагадзь. З выгляду падобныя на маленькіх дзяцей; калі яны, гуляючы, накіроўваюцца навыперадкі, то ад хуткага іх бегу ўздымаецца віхура і пачынае круціць пясок, а калі нясуцца па паветры, то палёт іх вырабляе буру і непагадзь. (Беларуская міталёгія).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=7
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ГАМАЮН

ГАМАЮН - у славянскай міфалогіі прарочая птушка, пасланец бога Вялеса, яго вяшчальнік, якая спявае людзям чароўныя гімны і што прадвесціць будучыню тым, хто ўмее чуць таемнае. Гамаюн усё на свеце ведае пра паходжанне зямлі і неба, богаў і герояў, людзей і пачвар, птушак і звярэй. Калі Гамаюн ляціць з усходу, прыходзіць смяротная бура.
Першапачаткова выява прыйшла з усходняй (персідскай) міфалогіі. Малявалася з жаночай галавой і грудзьмі.
Збор міфаў "Песні птушкі Гамаюн" апавядае пра пачатковыя падзеі ў славянскай міфалогіі - стварэнні свету і нараджэнні паганскіх богаў.
Слова "гамаюн" адбываецца ад "гамаюніць" - люляць (відавочна, таму, што гэтыя легенды служылі таксама казкамі дзецям на ноч). У міфалогіі старажытных іранцаў ёсць аналаг - птушка радасці Хумаюн. "Песні" падзяляюцца на часткі - "клубкі".
У геральдыцы райская птушка (гамаюн) - міфічная птушка шчасця. Сімвалізуе таксама свет, багацце, дабрабыт, веліч. Гамаюн намаляваны на гербах наступных населеных пунктаў і абласцей:
" Смаленская вобласць
" Смаленск
Смаленская вобласць – гэта этнічныя землі беларусаў, але былі каланізаваны Расейскай імперыяй і сёння уваходзяць у склад Расеі.
Крыніца фото: http://www.liveinternet.ru/users/3030706/post97997262/

ГАМАЮН

Гамаюн - казачная райская птушка. Лётае ў паднябессе, але жыве ў моры. У яе жаночыя твар і грудзі. Часам малююць проста вялікай птушкай, якая ўзлятае з марскіх глыбінь. Калі крычыць птушка Гамаюн, праракае шчасце.
Крыніца: http://ekouglich.ucoz.ru/load/istorija_i_kraevedenie/slavjanskie_dukhi_stikhij_1/2-1-0-7

ГАМАЮН - прарочая птушка. Яна прылятае на блажэнную Макарыйскую выспу. Жыве у мора. Малявалася звычайна з жаночым тварам і грудзьмі. Па павер'і, калі крычыць прарочая птушка Гамаюн, яна шчасце праракае.
«Я люблю малиновый падун, /Листопад горящий и горючий, /Оттого стихи мои как тучи /С отдаленным громом теплых струн. /Так во сне рыдает Гамаюн — /Что забытый туром бард могучий» (И.А. Клюев). «Словно семь богатых лун /На пути моем встает — /То мне птица Гамаюн /Надежду подает!» (В.С. Высоцкий. «Купола»).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=5
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВЫТАРАШКА

ВЫТАРАШКА - увасабленне любоўнага запалу, якая пазбаўляе чалавека розуму: яе нічым не возьмеш і ў чорную печ не згоніш, як кажа адна змова на прысуху. "І васхікала лебеддзю алая Вытарашка, раскінула крылы эарой, - не сагнаць яе ў чорную печ,- знабіць неугасімую гарачую кроў, рацівае сэрца, стомленае купальскім агнём" (А.М. Ремизов. «Сказки»).
Крыніца: http://supercook.ru/slav/slov-mif-06.html
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВІРНІК

ВІРНІК

У старадаўніх павер'ях беларусаў лічылася што вірнік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10103
Вірнік жыве у хуткай вадзе малых рэк, раўчукоў. Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
Словы: вір, віра, віраванне, віраваць, віравы, вірлівы, вірліць, вірок, вірысты, вірыцца, вірыць
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВІЛЫ

ВІЛЫ

Вілы і русалкі, званыя ў старажытнасці берагінямі, увасаблялі дабратворны пачатак, злучаны з вадой і ўрадлівасцю. Пазней, яны набылі і негатыўныя рысы. Вілы вядомыя з ранняга сярэднявечча. Вера ў іх захоўвалася ў паўднёвых славян да ХХ стагоддзя. У сербскім эпасе пра юнакоў вілы апісваюцца як выдатныя дзяўчаты з косамі, апранутыя ў чароўныя сукенкі з крыламі і якія валодаюць лукам і стрэламі. Яны ахоўваюць студні.

ВІЛЫ

Жаночыя духі ў міфалогіі паўднёвых славян. Гэта прыгожыя крылатыя дзяўчаты з доўгімі валасамі, апранутыя ў чароўныя сукенкі, якія хаваюць іх конскія, казліныя ці асліныя ногі. Лічылася, что той, хто зможа адабраць у іх сукенку, зможа падпарадкаваць іх сабе. Вілы звычайна жывуць у гарах, а крылы даюць ім магчымасць лятаць. Гэтыя істоты напрамую звязаны з вадою: з калодзежамі і азёрамі, калі іх раззлаваць, яны могуць запярэць ваду. Вілы вельмі добра ставяцца да людзей, часта дапамагаюць сіротам, але асабліва прыязныя яны да мужчын. Вілы не бессмяротны, а калі адабраць у іх крылы, то яны, не могучы лятаць, становяцца звычайнымі жанчынамі. Вілы маюць здольнасць лячыць любыя хваробы, могуць прадказваць смерць. Але гора тым, хто выпадкова іх угнявіць, бо яны могуць убіць злачынцу адзіным толькі позіркам.

ВІЛІІ, ВІЛЫ

Віліі, вілы, самавілы (баўг. віла; макед. самавіла; серб. віла; польск. wila) - у паўночнай міфалогіі вельвы (жанчыны-вешчуны). У больш хрысціязаванай паўднёваславянскай міфалогіі выява страціла канкрэтнасць, віліі ўяўляюцца як жаночыя духі, чароўныя дзяўчаты з распушчанымі валасамі і крыламі. Яны апрануты ў чароўныя сукенкі, хто адымаў у іх сукенку, таму яны падпарадкоўваліся.
Вілы маглі лётаць як птушкі, пасяляліся ў гарах. Яны валодалі студнямі і азёрамі, валодалі здольнасцямі "замыкаць" воды. Калі адняць у іх крылы, яны губляюць здольнасць лётаць і становяцца простымі жанчынамі.
Ногі ў іх казіныя, конскія ці асліныя. Вілы зачыняюць іх доўгай белай адзежай. Да людзей, асабліва да мужчын, яны ставяцца прыязна, дапамагаюць пакрыўджаным і сіротам. Калі ўгневаць віл, яны могуць жорстка пакараць, нават забіць адным поглядам. Яны могуць лячыць, прадказваць смерць, але і самі яны не несмяротныя.
Культ віл і іх сувязь са студнямі вядомыя па балгарскіх крыніцах з XIII стагоддзя.
Падобныя дзяўчаты, званыя Vilia, сустракаюцца і ў кельцкай міфалогіі.
На тэрыторыях, блізкіх да нямецкіх земляў, вілы апісваюцца ўжо як памерлыя дзяўчаты, якія не могуць супакоіцца, і здольныя прычыніць зло тым, хто іх пакрыўдзіў пры жыцці.
Ва ў балгарскай народнай паэзіі сустракаецца згадванне пра юдаў – гэта вадзяныя вілы, якія адрозніваюцца варожымі адносінамі да людзей.

ВІЛЫ (сама-вілы, марскія пані, сама-дзівы, ліхаплёсы) - адно з назоваў хмарных паннаў; віла (само назоў ад слова "віць") прадзе хмарныя кудзелі і цягне з іх залатыя ніткі маланкі. Вілы адлюстроўваюцца і прарочымі праллямі, прадучымі нітку жыцця. Іх завуць таксама ліхаплёсы (г.зн. плетучыя ліха - жыццёвыя беды і смерць). Аб шанаванні віл згадваецца ў старадаўніх рукапісах: «Веруют в Перуна и в Хорса... и в вилы, их же числом тридевять сестрениц глаголют невгласи и мнятъ богинями, и тако покладывахуть имъ теребы». Вила родственна светлым духам, и потому ее имя сопровождается постоянным эпитетом «белая». Вілы ўяўляюцца юнымі, выдатнымі, бледнатварымі паннамі, у тонкай белай адзежы і з доўгімі распушчанымі косамі; у гэтых косах - іх сіла і нават само жыццё; цела ў іх далікатнае, празрыстае, лёгкае, як у птушкі, вочы бліскаюць падобна маланкі, голас - прыемны, мілагучны. Але бяда чалавеку, які прывабіцца вілаю! Яму пастылым стане увесь свет і жыццё будзе не ў радасць. Нароўні з русалкамі, вілы жывуць на горных вяршынях, у лясах і вадзе, і таму адрозніваюцца на горных, лясных і вадзяніках. Віла радніцца з лебядзінымі паннамі, якія стала купаюцца ў азёрах і крыніцах. Аб вілах, блукаючых па лясах і гаям, распавядаюць, што яны маюць казіныя ногі і конскія капыты. Вілы не заўсёды ездзяць на цудоўных віліных конях, яны часам носяцца на хуткіх аленях, занузданных і паганяемых змеямі, г.зн. маланкамі. "Распавядзі, якое ты тварэнне: /Ці жанчына цябе спарадзіла /Ці богам праклятая Віла?" (А.С. Пушкін. "Песні заходніх славян").
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=4
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАЎКАЛАК

Вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і інш. славянскіх народаў, пярэварацень, чалавек, які дзівосным спосабам набыў на некаторы час аблічча ваўка. Уяўлялі, што у адрозненне ад звычайнага воўка В. больш высокага росту, з вялікай галавой, чатырма вачыма (2 на лбе, 2 на патыліцы); ён нібыта бачыць з усіх бакоў, вые не па- воўчаму, а стогне і плача, як чалавек. Паводле паданняў В. дзялілі на 2 групы. Да адной адносілі фантастычных істот, у якія быццам ператваралі людзей чараўнікі пры дапамозе замовы ці інш. магічных дзеянняў. Гэтыя В. нібыта вандравалі групамі, харчаваліся травою і карэннямі, не шкодзілі людзям, іх лічылі ахвярамі чараўніка. Да другой групы адносілі В., у якіх нібыта ператварыліся самі чараўнікі, каб шкодзіць людзям. Яны быццам бы сматкалі кроў людзей (гэтым падобны на вампіра). Вобразы В. адлюстроўвалі фантастычныя ўяўленні людзей пра звышнатуральныя ўласцівасці чараўнікоў. Генетычна вобраз В. звязаны з татэмізмам, татэмічнымі абрадамі пераапранання ў шкуры татэмных жывёл, якім пакланяліся; пра гэта сведчыць таксама ўяўленне, што людзі ператвараліся ў В. толькі на пэўны час, а потым зноў прымалі першапачатковае аблічча. У паданнях беларусаў чараўнікі ператваралі ў В. часцей за ўсё вясельныя групы, якія ў далёкім мінулым азначалі родавыя групы, а род быў сацыяльнай асновай татэмізму. На больш позніх стадыях развіцця грамадства гэты татэмічны абрад перапранання пераасэнсаваны як магічнае дзеянне чараўніка. У капіталістычную эпоху вобраз В. страціў рэлігійнае значэнне і захаваўся ў фальклоры як безрэлігійны фантастычны персанаж.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10463

ВАЎКАЛАК, ВАЎКАЛАКА

Чалавек, ператвораны ў ваўка, пярэварцень. Паводле ўяўленняў беларусаў ператварэнне можа адбыцца як па ўласнай волі з пэўнымі эгаістычнымі мэтамі чалавека – чараўніка, так і па яго чарах, скіраваных на аднаго чалавека або групу людзей. Чалавек можа трапіць выпадкова на закляцце, нават уласнае, і стаць В. Ператварэнне па ўласнай волі адбываецца шляхам перакульвання праз уторкнутыя вастрыём уверх у зямлю нажы ( іх колькасць у розных паданнях падаецца ад аднаго да дванаццаці – 1, 5, 7, 12). Гэтай жа мэце можа паслужыць асінавы пень, які, ссекшы дрэва, не перахрысцілі. Калі скарыстоўваліся 5 нажоў, то на зямлі іх размяшчалі так, каб яны ўтварылі як бы абрыс ваўка: дзве нагі пярэднія, дзве заднія і адзін хвост. Перакульваючыся паступова праз гэтыя нажы, чалавек з кожным разам набываў рысы звера. Вярнуць чалавечы выгляд можна было толькі адкуліўшыся назад праз тыя ж нажы. Калі парадак прадметаў будзе парушаны ці будуць кімсьці забраныя самі прадметы, то адчараванне становіцца немагчымым. Таму лічылася, што працэдура пераварочвання ў В. павінна адбывацца ў глухім месцы без сведкаў.
Існавала перакананне, што моцны чараўнік можа ператварыць у В. цэлае вяселле, калі ў ім сабрана 12 асобаў. Тады чараўнік перакіне праз іх гарошыну, узятую са струка з 12 зернямі, прамовіць таемнае закляцце, і людзі пабягуць ваўкамі. Ператварыць вяселле ў В. чараўнік можа і з дапамогай заклятай ніткі, працягнутай праз дарогу, хамута ды інш. Выпадкам можна трапіць на заклятае месца. Так, чалавек, пачаўшы будаваць хлеў, секануў тры разы па парозе і прамовіў (закляў): “Хто пераступіць гэтае месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё!”, маючы на ўвазе злодзея, рабаўніка. Аднак, забыўшыся, сам ступіў на тое месца і стаў В., прытым на ўсё жыццё.
Паводзіны В. вельмі адрозніваюцца ад паводзінаў звычайных ваўкоў: яны жаласна выюць, нібы плачуць ці стогнуць, выюць на ўсход сонца ці ў напрамку сваіх вёсак – гэта іх малітва, яны робяць сабе ўзгалоўі, раніцай мыюцца, водзячы мордамі па роснай траве, вясной капаюцца ў раллі – нібы аруць. В. трымаюцца бліжэй да жытла людзей, не баяцца іх, калі тыя маюць пры сабе толькі палкі, і могуць цярпець іх удары. Не ядуць звычайную ежу ваўкоў – сырое мяса, падлу, нячыстых жывёл, нават галадаючы, а падбіраюць рэшткі людской ежы, косткі, выкінутыя кавалкі скураной вупражы і інш. В. можа загінуць ад кулі паляўнічага, тады на ім могуць выявіцца рэшткі вопраткі, крыжык, пярсцёнак ці іншыя знакі яго чалавечай прыроды. В. захоўваюць здольнасць думаць і перажываць па-людску, яны пакутуюць. Калі мінаецца тэрмін чараў, В. становіцца чалавекам. Лічылася, што В. можна дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам. Дзеля гэтага трэба кінуць на яго пояс, накрыць абрусам, на якім асвячалі велікодную ежу, кінуць на яго сваю скінутую і разадраную адным узмахам кашулю, парваць ільняную нітку, пад якой В. прабег, і інш. Калі ўдзельнікі вяселля сталі В., то ім трэба зайграць на скрыпцы вясельныя песні, пры гэтым угаворваць: “Ці ня досыць вам хадзіць, людзей смяшыць, сабак дражніць? Ідзіце лепей дамоў!” Як толькі музыка зайграе песню, што ігралі ў момант із зачаравання, В. радасна крычаць і становяцца людзьмі. Дзеці, народжаныя ў ваўкалацтве, таксам В. аж да ператварэння ў людзей іх бацькоў. Але нават ахрышчаныя, яны маюць адмоўныя рысы, акрамя выпадкаў, калі іх ахрысціў святар, які сам пабываў у ваўкалаках. Стаўленне да В. у народзе было дваістым, аднак пераважае ўсё ж спачуванне, літасць, жаданне дапамагчы вярнуць ранейшы выгляд. Уяўленні пра В. шырока распаўсюджаныя ў славянскіх народаў, дзе яны маюцьблізкія па гучанні назвы і надзяляюцца падобнымі рысамі. В. стаяць у адным шэрагу з іншымі пярэваратнямі, але паданні пра іх распрацаваныя лепей. Паводле беларускіх народных уяўленняў чалавек можа перакінуцца ў птушку, паўзуна, нават малую казурку ды кожную жывёліну – лісу, мядзведзя, тхара, ласку, у свойскую жывёлу і розныя неадушаўлёныя прадметы, што часта бачым у казках, баладах і іншых творах.
Міф пра В. мае пад сабой розны грунт – найперш старажытную і.-е. культавую, сацыяльную традыцыю, успамін пра існаванне архаічных сацыяльных групаў “ваўкоў”, а таксама жывыя штодзённыя назіранні за жыццём ваўкоў, з якімі нашым продкам давялося жыць у непасрэднай блізкасці, улічваючы прыродна-экалагічныя асаблівасці нашага рассялення ў лясной зоне. У выніку склаліся пэўныя ўяўленні, правілы паводзінаў, замацаваныя ў сакральных тэкстах і рэальных прыкметах. Сур’ёзнае стаўленне да ваўка як да годнага суперніка пераадольвалася ў казках, дзе яму адведзеная зніжаная роля. Юраўскія звычаі і абрады сведчаць пра існаванне агульнапрызнаных правілаў добрасуседства ці суіснавання чалавека і ваўка ў адной прасторы (“Воўк каля гнязда не бярэ”, “Якую скаціну воўк намеціў, тая яму і дастанецца” ды інш.). Існуе шмат успамінаў пра сустрэчы з ваўкамі, калі чалавек і воўк мірна разыходзяцца. Спачувальнае стаўленне да В., якія, паводле народных пераказаў, больш пакутавалі, чым прыносілі шкоду, магло быць падказана назіраннем за састарэлымі ваўкамі, што не маглі ўжо здабываць ежу паляваннем і таму цягнуліся да жытла ў пошуках спажытку. Паданняў пра людзей, што нараджаюцца са здольнасцю ператварэння ў ваўка і такімі застаюцца да смерці, у нас не зафіксавана.
Вобраз В. выкарыстоўваўся ў беларускай паэзіі ў розных аспектах. Так, Янка Купала звярнуўся да яго, малюючы чалавека – пярэваратня: “Як змеркне, як ноч дзень зваюе// І зораў паявіцца знак, // Па нівах, па сёлах шнуруе// Туды і сюды ваўкалак.// У поўнач на пні і на сталі// Знімае, ўздзявае свій від;// Не кеміць ні крыўды, ні жалю, // Ні наспаў магільных, ні пліт…”
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/342

ПЕРАТВАРЭННЕ Ў ВАЎКАЛАКА

Ёсць два віды Ваўкалакаў. Да першага адносяцца знахары, якія самі ператвараюцца ў Ваўкалака, а да другога — нявінныя ахвяры, ператвораныя ў ваўкоў. Першых беларусы вельмі баяцца, а другіх, наадварот, шкадуюць.
Маючы якія-небудзь нядобрыя мэты, чараўнік ператварае самога сябе ў ваўка. У розных месцах і рознымi асобамі гэта ператварэнне робіцца па-свойму. Так, адзін адшуквае ў лесе асінавы пень, хапаецца зубамі за яго край і праз галаву перакідваецца на супрацьлеглы бок пня. Другі кладзе на такі пень шчотку і грэбень ці трэску, якая са свістам адскочыла ўбок, калі секлі дрэва, і ў сваю чаргу куляецца цераз пень тройчы. Трэці ўтыкае ў зямлю сем аднолькавых нажоў вастрыём угору і куляецца цераз іх. Ва ўсіх гэтых выпадках, апынуўшыся на другім баку пня, нажоў, калоў, чараўнік робіцца Ваўкалакам.
Ваўкалакі-чарадзеі набываюць звярыныя ўласцівасці, робяцца таксама драпежнымі і крыважэрнымі. Яны выглядаюць зусім як сапраўдныя ваўкі, толькі ростам большыя за звычайных ваўкоў і больш драпежныя за іх.
Ваўкалакі не столькі нападаюць на свойскую жывёлу, колькі на людзей, асабліва на маладых і пераважна на дзяцей. Яны, аднак, не ядуць іх, а толькі высмоктваюць з іх кроў, як расамахі, мозг, думаючы гэтым амаладзіць сябе. Нападзенні іх тым жахлівей, што ніякая чалавечая сіла не можа супрацьстаяць ім. Такога ваўка нельга ні забіць, ні злавіць.
У Ваўкалака можа скінуцца і звычайны чалавек. Пры закладцы хлява гаспадар секануў сякераю па парозе тры разы і пасля заклінанняў вымавіў: «Хто пераступіць гэтае месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё!» Той, хто вымавіў гэтае закляцце, меў на ўвазе ненавіснага суседа, які цішком мог з'явіцца на будаўніцтве. Здарылася, аднак, што ў перапынку паміж работай заклінальнік выпіў, а вярнуўшыся да сваёй работы, забыўся і пераступіў заклятае месца і адразу ж стаў ваўком, згодна з закляццем, на ўсё жыццё.
Зусім інакш успрымаюць на Беларусі Ваўкалака — ахвяру чарадзейства. Кажуць, што гэтыя Ваўкалакі зусім ручныя, як хатнія жывёлы, выюць вельмі жаласліва ці то па-воўчы, ці то па-сабачы, а часта глуха стогнуць, як цяжка хворыя людзі, таму што, нягледзячы на ператварэнне ў ваўкоў, яны не губляюць чалавечых пачуццяў і нават некаторай свядомасці. Ваўкалака легка адрозніць ад звычайнага ваў-
ка: у яго вакол шыі белая палоска, вочы чалавечыя і вые ён не па-воўчы, а нібыта стогне і плача.
У стане ператварэння бедныя ахвяры бываюць па некалькі дзён, месяцаў і нават гадоў, але ніколі не бываюць усё жыццё. Дзе б і як бы ні было зроблена ператварэнне, яно ўсё-такі часовае, і ні адзін чарадзей не можа ператварыць на ўсё жыццё, як не можа зрабіць ператварэнне на цотную колькасць гадоў.
Спосаб жыцця Ваўкалакаў розніцца ад звычайнага воўчага. Так, Ваўкалакі выюць на ўсход ці ў бок сваіх вёсак, калі кладуцца спаць і падымаюцца, — гэта малітва. Пад галавою выкладваюць мох, траву, сухое галлё ці абрубак дрэва і каменя. Раніцой мыюцца, водзячы мордаю па роснай траве. Падпарадкоўваючыся звычцы, у першую веснавую пару яны разграбаюць зямлю аруць. Зразумела, ва ўсіх гэтых дзеяннях няма жыццёвага сэнсу, а толькі слабы водгалас іх чалавечай звычкі.
Натуральная смерць не насцігае Ваўкалакаў: пасля заканчэння тэрміну ператварэння кожны з іх захоўвае той выгляд, у якім знаходзіўся ў момант зачаравання. Па-сапраўднаму Ваўкалак можа памерці ад стралы паляўнічага. Акрамя голаду і пакутлівага ўсведамлення свайго становішча, Ваўкалакі не перажываюць ніякіх хваробаў.
Нямала ёсць сродкаў дапамагчы Ваўкалакам скараціць тэрмін ператварэння. Найбольш дзейсныя такія.
Трэба перакінуць цераз Ваўкалака суконны пояс, часам граблі, часам вілы так, каб кінуты прадмет закрануў яго толькі заднім канцом і пераляцеў ад галавы да хваста.
Трэба зняць уласную кашулю ці штаны, адным узмахам разарваць іх і цераз галаву кінуць да ног Ваўкалака: апошні ператвараецца ў чалавека, як толькі дакранецца да кашулі ці штаноў.
Трэба перацягнуць цераз дарогу (калі сустрэча на дарозе) суровую нітку і, прапусціўшы праз яе Ваўкалака, адразу разарваць папалам.
Акрамя гэтых сродкаў ёсць і іншыя, дзе Ваўкалакі ратуюць сябе выпадкова, без удзелу сваёй волі і разумення, напрыклад калі ваўкалака пагрызуць сапраўдныя ваўкі ці калі, ратуючыся ад іх, ён нечакана кінецца ў ваду, пераважна бягучую.
Дзеці, прыжьггыя ў «ваўкалацтве», бываюць Ваўкалакамі да ператварэння сваіх бацькоў. Але, зрабіўшыся людзьмі, няшчасныя становяцца падманшчыкамі.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/113.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВЕДЗЬМА, ВЯДЗЬМАРКА

Паводле ўяўленняў беларусаў, дэманічная істота, звязаная з надпрыроднымі сіламі, жаночае ўвасабленне “нячыстай сілы” (да пары і дзеля службы Д’яблу, Шатану, Чорту). Існуе і мужчынскі варыянт гэтай з’явы – вядзьмак. Найбольш поўнае апісанне ўяўленняў беларусаў пра В. зроблена М. Я. Нікіфароўскім. Вобраз В. – адзін з улюбёных персанажаў чарадзейных казак, дзе дадаткова выяўляюцца асобныя рысы яе характарыстыкі, а таксама ў замовах і іншых тэкстах.
Паводле вераванняў, В. жыве сярод людзей, але вылучаецца асблівасцю паводзінаў і сваім выглядам: у яе можа быць падвойны рад зубоў, бародаўка ці пучок валасоў на твары, “лішнія” пальцы на руках ці адсутнасць некалькіх пальцаў, можа быць нават хвост даўжынёй з пядзю і іншыя адхіленні ці прыроджаныя калецтвы, якія выклікалі ў людзей прымхлівы страх. Лічылася, што ў В. і ведзьмакоў незвычайна змрочны выраз твару, бліскучыя вочы, кудлатая галава, павольны, хрыпаваты ці гартанны голас, асаблівая маўклівасць ці няспынная буркатлівасць, як бы размова з сабой, незвычайная хада. В. не здольныя спачуваць чужому гору і не дзеляцца сваім уласным, не моляцца Богу, унікаюць вясёлых людскіх сходак і да т. п. Вядзьмарства набываецца “самахоццю”, па ўласнай волі, ці “нахраццю” – па злой задуме кагосьці, ці з выпадку (трапілася ліхая гадзіна).
В. – жанчына мае вялікія здольнасці перакідвацца ў іншыя істоты – жабу-рапуху, птушку, кабылу, сароку, чорную котку, ласку, а таксама перакідваць, зачароўваць іншых. Так, яна перакідвае ў казках брата-двайнюка і яго памочнікаў-жывёл у камяні. В.- жонка насылае на свайго мужа шматгаловых змеяў, але муж забівае іх мячом – самасекам. Здольнасць В. да метамарфозаў дазваляе ёй рабіць шкоду: перакінуўшыся жабай, яна высмоктвае малако ў кароў (гл. Ведзьмы малочныя), летучы на начное купальскае зборышча, яна адбірае лекавую сілу зёлак, збівае расу з травы, робіць заломы ў жыце ды інш. В. лётае па паветры, выкарыстоўваючы розныя прадметы ці жывыя істоты: ступу, гаршчок, лаўку, дошку або ваўка, казла, мядзведзя. Памяло ёй трэба, каб замятаць за сабой сляды, іначай па слядах можа ўчыніць ёй шкоду іншая В. Казачная В. жыве на адлюддзі, у лесе, у дзікім месцы. В. – людаедка, яна выкрадае дзяцей, каб спячы іх з’есці, або спрабуе расквітацца такім спосабам з дзецьмі, пакінутымі ў лесе (магчыма, дзеля ініцыяцыйнага выпрабавання). Надпрыродныя здольнасці жанчыны – В. і яе дзейнасць абмежаваныя ў часе, у межах сутак – гэта начны час , у межах года – пераломныя моманты: купальскае сонцастаянне, Масленіца ці запусты. Пра яе начное жыццё можна меркаваць па чарадзейных казках, напрыклад па песеннай устаўцы ў сюжэце “Мядзведзь – касцяная нага”: “І куры спяць,// І гусі спяць,// Толькі ведзьма не спіць,// Чорну воўну прадзець,// Маю нагу варыць.// У-гу-гу-у!// Аддавай маю нагу!” (Мядзельскі р-н, запіс аўтара). Тут бачна, што сваё чорнае прадзіва В. ажыцяўляе тады, калі спяць куры і гусі, калі дзень не абвешчаны, і ўсякая нячыстая сіла вольна разгульвае па свеце. Можна меркаваць, што незвычайныя ўласцівасці В. – гэта вынік сувязі з “тым светам”, з царствам сценяў. Лічылася, што В. не адчуваюць болю, калі біць іх па целе, але боль будзе шматкроць мацнейшы, калі біць верхнім бокам далоні (не як звычайна), асабліва ж калі біць па яе сценю: гэты сцень – прыхвасцень В., адзін з чарцей, які перадае боль на яе. В. нават можна знішчыць, калі праткнуць яе сцень цвіком з царкоўнага будынка. Калі ж В. пасля смерці выходзіць з магілкі, то асвечаным у царкве прадметам трэба праткнуць магілу або, раскапаўшы, забіць асінавы кол у сам труп В. (гл. Вупыр). Пашкодзіць жывой В. таксама можна найбольш тады, калі яна перакінецца ў іншую істоту, напрыклад у муху. Муха садзіцца на цадзілку, а яе можна разам з цадзілкай укінуць у вар. В. будзе пакутаваць. В. можна падсмаліць грамнічнай свечкай, закласці шляхі яе пранікнення крапівай-жыгучкай, чартапалохам, калючкамі, параніць і да т. п.
Вялікая сіла В. выклікала і вялікі страх перад ёй, адсюль і шматлікія спосабы змагання з ёй, розныя засцярогі. Правобразамі В., відаць, паслужылі асобы з незвычайнымі прыроджанымі ці набытымі фізічнымі і псіхічнымі ўласцівасцямі, выканаўцы архаічных абрадаў, пагарджаныя, выціснутыя на ўзбочча жыцця і адначасова сакралізаваныя, надзеленыя незвычайнай сілай, страх перад якой стараліся нейтралізаваць у казках, перасцярогах і інш. Так, у казках В. – людаедку падманам прымушаюць спячы і з’есці ўласную дачку замест чужога кемлівага дзіцяці, у яе адбіраюць ці выкрадаюць чароўныя скарбы: цудоўнага каня, казла, залаты ліхтар, самапітны жбан, ратуюцца ад яе з дапамогай цудоўных прадметаў, што ператвараюцца ў розныя перашкоды на яе шляху.
Архаічнасць вобраза В. пацвярджаецца яшчэ і тым, што мужчыны лічыліся меней за жанчын схільнымі да вядзьмарства. Ведзьмакі станавіліся прадстаўнікі складаных прафесій: кавалі, млынары (гл. Млын), леснікі, канавалы, даўнейшыя войты.
Існуе цяжкаўлоўнае адрозненне паміж ведзьмамі і чараўніцамі (гл. Чараўнік). Чараўніца, відаць, больш лекарка, хоць яе дзеянні могуць прыносіць шкоду таксама. Жанчына – чараўніца, здаецца не выходзіць, як В.,.з межаў сваёй людской прыроды.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/362

ВЕДЗЬМА

Ведзьма (ведзьмарка), паводле ўяўленняў беларусаў, дэманічная істота, звязаная з надпрыроднымі сіламі, жаночае ўвасабленне "нячыстай сілы". Існуе і мужчынскі варыянт гэтай з'явы - ведзьмак. Паводле вераванняў, ведзьма жыве сярод людзей, але вылучаецца асаблівасццю паводзінаў і сваім выглядам: у яе можа быць падвойны рад зубоў, бародаўка ці пучок валасоў на твары, "лішнія" пальцы на руках ці адсутнасць некалькіх пальцаў; незвычайна змрочны выраз твару, бліскучыя вочы, кудлатая галава. Крыніца: http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=135&category=10&mode=detail

ВЕДЗЬМА

Л.М. Вінаградава, С.М. Талстая

Ведзьма ад "веды" - адзін з асноўных персанажаў дэманалогіі ўсходніх і заходніх славян, які спалучае ў сабе рысы рэальнай жанчыны і дэмана. Па народных уяўленнях, звычайная жанчына станавілася ведзьмай, калі ў яе ўсяляўся (па яе жаданні ці супраць волі) злы дух, д'ябал, душа памерлага; калі яна жыла сумесная з чортам, нячысцікам, змеем ці складала з імі ўгоду дзеля ўзбагачэння. Магічная ведаўская сіла магла быць як прыроджанай, якая дасталася жанчыне па спадчыне ад маці-ведзьмы, так і набытай,- напрыклад, ад паміраючай Ведзьмы, якая перадала спадчынніцы свае вядзьмарскія веды ("свайго духу"). Лічылася таксама, што здольнасць жанчыны да ведаўству магла быць выклікана няправільнымі паводзінамі яе бацькоў: напрыклад, калі маці карміла яе грудзьмі "тры Вялікія пятніцы", г.зн. больш двух гадоў; калі яе маці і яна сама былі народжаны па-за шлюбам.
Суіснаванне ў Ведзьме чалавечага і дэманічнага пачаткаў магло разумецца як наяўнасць у яе дзвюх душ: звычайнай, чалавечай, і злой, дэманічнай, якая пакідае па начах цела спячай жанчыны і шкодзіць людзям (гл. Двоедушнік, ведагоны).
Для аблічча Ведзьмы характэрны, па народных гледжаннях, некаторыя дэманічныя рысы ці адмысловыя прыметы: наяўнасць хвосціка, рожак, крылаў. Ведзьма выдае сябе незвычайным поглядам: у яе запалёныя, счырванелыя вочы ці дзікі, хмурны погляд; яе адрознівае звычка не глядзець прама ў вочы, у зрэнках Ведзьмы можна ўбачыць перавернутае адлюстраванне чалавека. Звычайна ведзьму ўяўлялі сабе старой і пачварнай, з сівымі растрапанымі валасамі, кручкаватым носам, кашчавымі рукамі, часам з целавымі недахопамі (гарбатасць, кульгавасць). Ведзьмай часта лічылі самотна жывучую жанчыну, няветлую, з дзівацтвамі.
Асабліва небяспечнымі станавіліся Ведзьмы ў вялікія гадавыя святы, у перыяды поўні ці маладзікі, у навальнічныя ночы. Ва ўсходніх славян часам іх актыўнасці лічыліся: ноч на Івана Купалу, Юр'еў дзень, Звеставанне, Вялікдзень, Сёмуху, Каляды, а ў заходніх славян - дні св. Яна, Люцыі, Пятра і Паўла, Зялёныя каляды, свята Божага Цела, а таксама пярэдадне 1 траўня (Вальпургіева ноч). Нападаючы ў такія дні на людзей, палохалі і пераследвалі іх, Ведзьмы абгортваліся жабай, коткай, сабакам, свіннёй, каровай і інш. жывёламі; птушкай (сарокай, варонай, савой, курыцай, качкай); казуркамі (мухай, матыльком, павуком); маглі прымаць выгляд прадметаў (кола, рэшата, стога сена, клубка нітак, палкі, галінкі, кошыка) ці станавіцца нябачнымі.
Галоўнай шкоднай уласцівасцю Ведзьмы лічылася здольнасць псаваць быдла і адбіраць у кароў малако. З гэтай мэтай Ведзьма збірала расу на межах і пашах, валакучы па траве палатно (фартух, хустку, кашулю, цадзілку, лейцы), затым выжымала тканіну і паіла вадой сваю карову ці проста вешала намоклую тканіну хаты і з яе багата цякло малако. Шырока вядомыя былічкі, у якіх чалавек несвядома паўтарае вядзьмарскія дзеянні Ведзьмы, якая адбірае малако, а затым не можа пазбавіцца ад багацця малака ў сябе дома.
Па ўсходнеславянскіх павер'ях, Ведзьма магла "адымаць сала" ў свінняў (г.зн. тлушч з чужых свінняў пераходзіў да свінняў Ведзьмы, нават калі яна іх не карміла); пераймала яйцаноскасць у чужых курэй. У прысутнасці Ведзьмы жанчыны ніяк не маглі напрасці шмат прадзіва, бо ўся нітка ішла на верацяно Ведзьмы. Завязваючы "завіткі" (выгляд псуты - злучаныя ці зламаныя каласы) у жыце, у льняным полі, Ведзьма адбірала ўраджай у сваю карысць. Жыхары некаторых мясцін лічылі, што ў ноч на Івана Купалу Ведзьма ідзе ў чужое поле і робіць там "перажын", г.зн. выстрыгае ў жыце вузкую дарожку, збіраючы каласкі, а разам з імі "забірае" ўвесь ураджай з поля.
Ведзьме прыпісвалася здольнасць насылаць псуту на людзей, дамашніх жывёл, расліны, прадукты і да т.п., у выніку чаго людзі і жывёлы хварэюць, гінуць, нованароджаныя не спяць па начах, плачуць, дамачадцы сварацца, вяселлі не збываюцца, прадукты псуюцца, ніткі рвуцца, праца не атрымоўваецца. На Ўкраіне і ў Карпатах верылі, што Ведзьмы могуць наслаць град, ураганныя вятры, паводкі, пажары, выкрасці нябесныя свяцілы, выклікаць засуху і інш. бедства.
Для абароны ад Ведзьмаў выкарыстоўваліся засцярогі. Каб не даць Ведзьме пракрасціся ў двор і ў хату, на варотах умацоўвалі свечку, асвячоную на Грамніцы, ці венік на доўгай палцы; у слупы варот утыкалі зуб'і бараны. калючыя расліны, затыкалі ў дзвярныя шчыліны крапіву ці галінку асіны, бярозы, клёну; поруч дзвярэй хлява ставілі барану зуб'ямі наперад ці вілы, вілкі; на парог клалі нож, сякера, касу і інш. рэжучыя і колючыя прадметы. Выраблялі магічныя дзеянні, сімвалізуючыя ўзвядзенне перашкоды: абсыпалі хату і хлеў макам, абводзілі касой па зямлі круг, акрэслівалі мелам сцены, малявалі на дзвярах крыжы і да т.п.
Спосабы распазнання Ведзьмы складаюць адну з найболей характэрных асаблівасцяў усяго круга павер'яў пра Ведзьмаў. Паколькі рэальная жывучая сярод людзей жанчына, змяніўшы сваё аблічча, прычыняла шкоду аднавяскоўцам, то галоўнай мэтай звычаяў і рытуалаў, прымеркаваных да небяспечных дзён календара, было імкненне распазнаць яе, высачыць, выкрыць і абясшкодзіць. Лічылася, напрыклад, што купальскае вогнішча прыцягваюць да сябе Ведзьму, выклікаючы ў яе фізічныя пакуты, і што яна змушана прыйсці да вогнішча, каб спыніць свае пакуты. Існавалі таксама адмысловыя прыёмы, закліканыя прыцягнуць Ведзьмаў да купальскага вогнішча: кіпяцілі цадзілку з уваткнутымі ў яе іголкамі ці асінавымі калкамі, лілі малако сапсаванай ведзьмай каровы ў агонь ці на распалены серп. Імкнуліся таксама падпільнаваць Ведзьму ў хляве, куды яна спрабавала пракрасціся ў абліччы жабы ці якой-небудзь жывёлы. Выявіўшы поруч каровы жабу, гаспадары прабівалі ёй лапу ці вока, і на наступны дзень апынялася, што адна з суседак ходзіць з перавязанай рукой, кульгае ці аслепла - яе і лічылі Ведзьмай. Часам злоўленую ў хляве жывёлу забівалі ці кідалі ў ваду, мяркуючы, што ад гэтага Ведзьма павінна памерці ці ўтапіцца. Ведзьму можна было апазнаць падчас царкоўнай службы (асабліва велікоднай - гл. Вялікдзень - ці каляднай): яна імкнецца дакрануцца да абраза, харугвы, рызы святара, не жадае выходзіць з хросным ходам, трымае на галаве даёнку, стаіць спіной да алтара і да т.п. На Ўкраіне кажуць, што варта толькі, праходзячы міма групы жанчын, скласці пальцамі правай рукі "дулю" і засунуць яе пад мышку левай рукі, як Ведзьма тут жа пачне лаяцца і лаяць праходзіўшага, пар. Кукіш.
Лічылася таксама, што Ведзьма не тоне ў вадзе: падчас засухі жанчын заганялі ў ваду ў пошуках Ведзьмы.
Адзін са стрыжневых матываў былічак пра Ведзьмаў - палёты Ведзьмаў на шабас. Па заходнеславянскіх павер'ях, напярэдадні Вальпургіевай ночы Ведзьма пэцкаецца тлушчам крата і вылятае праз комін са словамі: "Выязджаю, выязджаю, ні за што не задзеваю". Яна ляціць на "ведзьміну гару" конна на веніку, лапаце, качарзе, касе, вілах, у ступе, на плузе, палцы, конскім чэрапе, на сароцы ці на жывёле. На шабасе зляцеўшыяся Ведзьмы танчаць разам з чарцямі, ушаноўваюць казла, балююць, ладзяць падкопы супраць людзей. Ва ўсходнеславянскіх былічках больш падрабязна апісваюцца эпізоды начных вядзьмарскіх дзеянняў Ведзьмы перад палётам, за якімі ўтойліва назірае відавочнік (гл. "Залаты Асёл" Апулея). Месцам зборышчаў усіх Ведзьмаў апыняюцца скрыжаванні дарог, межы, горы, але часцей за ўсё - дрэвы (дуб, груша, хвоя, таполя, бяроза), дзе яны вяселяцца, балююць, танчаць, дзяруцца паміж сабой, збіваюць масла і да т.п. Выявіўшы наступнага за ёй чалавека, Ведзьма адпраўляе яго зваротна, узнагародзіўшы цудоўным канём, які насамрэч апыняецца памялом, палкай, крывой бярозай.
Лічылася, што за сваю сувязь з нячыстай сілай Ведзьма караецца цяжкай смерцю: яна не можа памерці, пакуль не перадасць сваіх ведаў; падчас агоніі Ведзьмы паднімаецца бура ці з'яўляецца чорны сабака, не знікаючая да самых пахаванняў. У Палессе казалі, што Ведзьма не можа памерці, пакуль не разбяруць столь хаты ці пакуль яе не накрыюць цялячай шкурай. Верылі, што пасля смерці Ведзьма па начах наведвае сваю хату; каб прадухіліць такую пасмяротную "хадню", Ведзьму хаваюць тварам уніз ці прабіваюць яе труну асінавым калком. Гл. таксама Вешціца.
Лит.:
Антонович В.Б. Колдовство: Документы. Процессы. Исследования. СПб., 1877;
Максимов С. В. Нечистая, неведомая и крестная сила. СПб., 1903;
Иванов П.В. Народные сказания о ведьмах и упырях // Украiна: Народнi вiрування, noBip'я, демонологiя. Киев, 1991;
Мифологические рассказы русского населения Восточной Сибири (сост. В.П. Зиновьев). Новосибирск, 1987;
Виноградова Л.Н., Толстая С.М. К сравнительному изучению мифологических персонажей: вештица и ведьма // Балканские чтения — I: Симпозиум по структуре текста. М., 1990
Виноградова Л.Н. Общее и специфическое в славянских поверьях о ведьме // Образ мира в слове и ритуале:
Балканские чтения — I. М., 1992.
Л.Н. Виноградова, С.М. Толстая
Крыніца: http://pagan.ru/slowar/w/weder1ma0.php
Словы: ведама, ведамасны, ведамасць, ведамства, ведамы, веданне, ведацца, ведаць, ведзьма, веды, вядзьмак, вядзьмар, вядзьмарка, вядзьмарскі, вядзьмарства, вядзьмарыць, вядома, вядомасць, вядомы
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВЕРАСОВЫ ДЗЯДОК

У беларускай міфалогіі дух – увасабленне лесу як часткі прасторы, патэнцыйна чужой чалавеку. Кожны лясны масіў мае свайго гаспадара – Л., які апякуецца ўсімі звярамі і птушкамі (ратуе іх ад пакжару, паляўнічых і г. д.). Л. пры неабходнасці мае здольнасць павялічвацца (у лесе) і памяншацца (у полі) у памерах. Выразна прасочваецца сувязь Л. з левым бокам (левым крысом захінае правае, левая пятка наперад і г. д.)., што падкрэслівае яго апазіцыйнасць да сферы штодзённага жыцця чалавека. Дваістае стаўленне да Л. тлумачыцца як шкодай з яго боку (можна прымусіць блукаць, напалохаць чалавека, пазбавіць паляўнічай здабычы), так і дапамогай. У замовах Л. (“правялікі пан”, “справядлівы”, “цар грозны”) фігуруе як выратавальнік ад урокаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. За паслугу з боку чалавека Л. можа надаць яму знахарскія здольнасці і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы XIX ст. Л. прыносілі ахвяры; паляўнічыя, як і моцныя чараўнікі (Вяліжскі пав.), маліліся ў лесе.
Прасочваецца сувязь Л. з іншымі міфалагічнымі персанажамі. Будучы братам хатніку і палявіку, Л. выконвае ролю пастуха ваўкоў у дзень св. Юр’я або часам атаясамліваецца з апошнім.
Вобраз Л. быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і вера ў яго служыла ўсталяванню своеасаблівай экалагічнай раўнавагі паміж Чалавекам і Прыродай (Лесам).
Пад уплывам хрысціянства рысы незвычайна злога і шкаданоснага нячысціка.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3103
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВОХВАТ

Рэлігійная ( на Чэрвеньшчыне) назва чорта, якім палохалі малых дзяцей.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/592
Словы: вуханне, вухаць, вухканне, вухкаць, вухналь, вухнуць
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВОХ, ОХ

Маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае “Ох!”, ён выходзіць і пытаецца: “Чаго патрабуеш?” Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, В. яму тое і дасць. Вобраз В. сустракаецца і ў чарадзейных казках (“ Аб Оху і залатой табакерцы”). Тыпалагічна В. суадносіцца з такімі міфалагічнымі персанажамі, як “ сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку”, нямецкімі цвергамі, прускімі барздукамі (“барадатымі”) і іншымі прадстаўнікамі ніжэйшай міфалогіі народаў Еўропы. Усіх іх аб’ядноўвае маленькі рост, даўгія бароды і апекаванне падземнымі скарбамі. Часта, як і беларускі В., гэтыя персанажы выступаюць чароўнымі дапаможнікамі або дарадцамі галоўнага героя.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/582
Словы: вох, вохаць, вохканне, вохкаць, вохкі, вохнуць, вохці
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВУЖАЛКІ

Дочкі Змяінага цара. У сваёй знешнасці спалучалі антрапа- і зааморфныя рысы: да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног быў нібыта змяіны хвост. Звычайна яны жылі ў лесе ці паблізу вадаёмаў. Вельмі любілі сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грэбнямі валасы. Нягледзячы на незлічоныя багацці свайго бацькі ( пад яго аховаю знаходзяцца шматлікія скарбы), В. зусім не маюць вопраткі. Аднак яны не адмаўляюць сабе ў дарагіх аздобах: каралях, бранзалетах, ад якіх у сонечны дзень ідзе такое ззяне, нібы само сонца скацілася ў лес. Калі нейкі чалавек знойдзе ўпрыгожанне, згубленае В., ён стане шчаслівы і не будзе баяцца змяінага ўкусу. В. не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол месца іх знаходжання кішма кішыць гадаўё. Гэтак Змяіны цар ахоўвае сваіх дачок. На магчымага крыўдзіцеля В. могуць абрынуцца ўсялякія няшчасці, якія загубяць і яго самаго, і ўвесь яго род. Згадкі пра В. сустракаюцца на Вілейшчыне.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/622

ВУЖАЛКІ

Вужалкі — дочкі Гаспадара вужоў. Да паловы яны прыгожыя маладыя дзяўчаты, з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног у іх як бы змяіны хвост.
Вужалкі звычайна жывуць у лесе, паблізу вадаёмаў, хоць і неабавязкова. Яны вельмі любяць сядзець на старых раскідзістых дрэвах і часаць залатымі грабеньчыкамі свае цудоўныя валасы.
Вужалкі не маюць ніякага адзення, нягледзячы на тое, што іхні бацька — Гаспадар вужоў — вельмі багаты. Пад яго аховай знаходзіцца шмат скарбаў, таму дочкі яго не маюць ні ў чым адмовы. I якіх толькі дарагіх упрыгожанняў няма на Вужалках! Калі хто ўбачыць іх у сонечны дзень, можа падацца, што само сонца скацілася ў лес, — так зіхацяць на Вужалках розныя каралі і бранзалеты. Часам каторая з іх можа згубіць што-небудзь з упрыгожанняў. Лічыцца добрым знакам знайсці такую рэч, звычайна яна прыносіць шчасце і чалавек гэты не баіцца змяінага ўкусу.
Самі Вужалкі не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол таго месца, дзе яны сядзяць, кішма кішаць розныя гады. Такім чынам Гаспадар вужоў ахоўвае сваіх дачок. А калі ўсё ж хтосьці пакрыўдзіць Вужалку, на чалавека таго абрынуцца ўсялякія няшчасці, што загубяць яго самога і ўвесь ягоны род.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/80.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ГАЁЎКІ

Міфічныя насельніцы лясоў і гаёў, унучкі Гаюна (Гаёвага дзеда). Маляваліся ў выглядзе маладых гарэзлівых дзяўчат. На зіму яны пакрываюцца густой снежна-белай поўсцю, чыстым застаецца толькі прыгожы твар ды русыя косы. Па вясне поўсць спадае, і Г. становіцца як звычайная дзяўчына, толькі прыгажэйшая. Яны любяць усё жывое: да іх, параніўшыся, звяртаюцца па дапамогу і лось, і птушка, ведаючы, што Г. залечаць іх раны. Злавіць і прыручыць Г. немагчыма. У час небяспекі яны могуць рабіцца нябачныя. Гаёвы дзед забараняе неразумным унучкам выходзіць за межы лесу. Але, даведаўшыся пра гулянне ў недалёкай вёсцы, яны ўцякаюць туды і цішком падглядаюць, як забаўляецца моладзь, у якіх строях і ўпрыгожаннях вясковыя дзяўчаты. Упадабаную сукенку Г. могуць зняць з якой-небудзь адасобленай дзяўчыны, пусціўшы яе ў споднім ці зусім голую. У купальскую ноч Г. выходзяць да святочнага вогнішча, дурэюць у росным жыце, збіраюць зёлкі. Апоўначы яны вяртаюцца ў лес палюбавацца на цвіценне Папараці – кветкі. Чалавек, высачыўшы Г., можа неўпрыкмет пайсці за імі, і тыя прывядуць яго да кветкі шчасця. Г. часткова нясуць у сабе рысы русалак. Згадвалася пра іх на Вілейшчыне.Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/802
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Гаёвы дзед, альбо Гаюн, — лясны Дух. Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму.
Гаюн — стары дзед, парослы замест валасоў сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама. Ёсць у лесе такія мясціны, да якіх Гаюн ставіцца з асаблівай пяшчотай, пільна ахоўваючы, каб ніхто не парушыў іх некранутага хараства. Калі раптам хто паспрабуе нарыхтаваць там драўніны, Гаюн паўстане перад дрывасекам у сапраўдным сваім выглядзе. Вядома, пасля такога здарэння доўгі час туды не ступіць нага чалавека. Але здараюцца выпадкі сапраўды трагічныя — тады, калі Гаюн, не паспеўшы папярэдне спудзіць чалавека, у гневе завальвае таго дрэвам.
Дрэва на будоўлю хаты не нарыхтоўвалі без дазволу Гаёвага дзеда. Калі ж атрымаць такі дазвол і;
зрубіць хату, то яна будзе трывалая і даўгавечная.
Дзеля гэтага гаспадар падвечар ішоў у выбранае ім
загадзя месца з гасцінцамі і прамаўляў: «Прынёс снеданне Гаёваму дзеду. Ці сам з'ясі, ці ўнучкам дасі». Гаёвы дзед дае згоду, прыняўшы гасцінец. Не знайсці' пачастунку раніцай наступнага дня азначала, што месца гэтае выбрана правільна. А калі пачастунак так і заставаўся ляжаць, то трэба было шукаць іншае месца!
Бывала і такое, што драўніну ўсё ж такі забіралі без ведама Гаюна і пачыналі рабіць зруб. Гаюн, згледзеўшы непарадкі, пасылаў у такі зруб зайца, папярэджваючы тым самым, што хата гэтая доўта не прастаіць.
У Гаюна ёсць унучкі — Гаёўкі. Гэта маладыя гарэзлівыя дзяўчаты. Яны любяць усё жывое. I лось, і
маленькая птушачка, калі захварэюць ці параняцца,
звяртаюцца да Гаёвак па дапамогу, бо ведаюць: тыя,
залечаць ім раны, адходзяць іх.
На зіму Гаёўка пакрываецца густой поўсцю снежна-белага колеру, чыстым застаецца толькі прыгожы твар ды косы, як і былі, русымі. Па вясне поўсць спадае, і Гаёўка становіцца звычайная дзяўчынай, толькі бадай, прыгажэйшая.
.Злавіць і прыручыць Гаёўку немагчыма. У час небяспекі яны могуць рабіцца нябачнымі.
Гаёвы дзед не дазваляе ўнучкам выходзіць за межы лесу. Але што неразумным дзяўчатам тыя забароны старога дзеда! I як толькі ў бліжэйшай вёсцы надарыцца гулянне, яны паціху ад Гаюна выбіраюцца туды. Там, затаіўшыся, падглядаюць, як гуляе і весяліцца моладзь, якія строі і ўпрыгожанні на вясковых дзяўчатах. А ўжо як упадабаецца ім на каторай дзяўчыне сукенка ці яшчэ што, цікуюць тады, каб тая куды адасобілася, і здымаюць з яе тое, што спадабалася. Бывала нават, адпускалі дзяўчыну ў адным споднім альбо і зусім без нічога.
У Купальскую ноч Гаёўкі таксама выходзяць з лесу паглядзець на вогнішча, якое распальваюць людзі, падурэць у росным жыце, сабраць зёлак. Апоўначы яны ідуць назад у лес, каб паспець палюбавацца цвіценнем Папараці-кветкі. Гаёўкам вядома, дзе і калі расцвіце цуда-кветка. Таму калі раптам якому чалавеку пашанцуе высачыць Гаёвак і не прыкмечаным імі пайсці следам, то яны прывядуць яго да жаданай кветкі шчасця.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/93.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ЗЛЫДНІ

Нячысцікі, варожыя духі, якія насылаюць на чалавека няшчасці. Гэта малыя гарбатыя,скурчаныя стварэнні ў вялізных ботах і шапках або касматыя, у выглядзе ці то катоў, ці то сабак. У хаце, на якую яны час ад часу нападаюць, усё перастае весціся. З. звычайна жывуць вялікім гуртам у падпеччы, а калі выпраўляюцца адтуль, то ва ўсёй гаспадарцы пачынаюць адбіраць розныя набыткі, шкодзяць так, што хата, дзе яны пасяліліся, бяднее і галее. Яны заглядваюць ва ўсе гаршкі, у лепшую кашу падсыпаюць пяску, у самае тлустае малако наліваюць вады, псуюць у дзяжы хлеб, крадуць у курэй яйкі. З. могуць узнікнуць без усялякае прычыны, а могуць таксама быць выкліканыя людзьмі, якія маюць вялікае жаданне разбагацець. З. абавязкова нападуць на таго, хто працуе падчас яды. З. становяцца персанажамі народных казак (“Доля і злыдні”), яны згадваюцца ў прыказках:”Упрасіліся Злыдні на тры дні, а ў тры гады з хаты не выганіш”. Вобразы З. уласцівы таксама і ўкраінскай міфалогіі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1872

ЗЛЫДНІ

Вобразы беларускай і ўкраінскай народнай дэманалогіі; нячыстая сіла, увасабленне бяды, нягоды, якія напалі на чалавека, яго сям’ю, гаспадарку. Уяўлялі З. у вобразе нябачных старцаў. Лічылася, дзе яны паселяцца, там вечна будзе беднасць: “Упрасіліся злыдні на тры дні, а ў тры гады не выжывеш”.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13913

ЗЛЫДНІ

Злы́дні — у беларускай і ўсходнеславянскай міфалогіі малыя, гарбатыя, скурчаныя стварэнні, у вялізных ботах і шапках; час ад часу яны нападаюць на пэўную хату, і тады там ужо нічога не вядзецца. Звычайна жывуць пад печчу, робяць адтуль выправы па ўсёй гаспадарцы і адбіраюць розныя набыткі. Існуе беларуская прымаўка: "Упрасіліся злыдні на тры дні, а і ў тры гады не выжывеш".
Літаратура
• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%BB%D1%8B%D0%B4%D0%BD%D1%96
Словы і злыдні: злыдні, злыдзень, зліць, зло, злодзей, злы (чалавек), азлоблены (чалавек)
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАСТРУХА

ВАСТРУХА - беларуская назва нейкага жаночага дамавіка духу. Дзе яна ў хаце паселіцца, нічога не знікае і нішто не выслізгвае ад яе вострага позірку; "бачым як бы Ваструха", - кажуць у Менскай губерні. Шпілеўскі бачыць у Ваструсе багіню цноты і справядлівасці і вырабляе яе імя ад германскай Астрэі.

ВАСТРУХА - дух, які жывее ў жылішчы, нейкі сваяк дамавіка. Жыве ён за печкаю і вартуе злодзеяў.
Ад ваструхіна вострага слыху нішто не ўтоіцца: там, дзе ён жыве, беды здарыцца не можа, нішто не знікне ў хаце.
Нават прыгажосць і бязгрэшнасць юных паннаў, як гонар і здабытак хаты, беражэ суровы ваструха!
Некаторых дамачадцаў ён дужа любіць, да некаторых абыякавы. Праўда, іншы раз, зусім невытлумачальна чаму, на яго штосьці находзіць - і тады ваструха становіцца вельмі злым, можа і да смерці чалавека давесці.

ВАСТРУХІНА КАХАННЕ

Жыла-была адна дзяўчына, якая, бог ведае чаму, так палюбілася ваструху-дамажылу, што не ведала, куды ад яго кахання дзявацца. Прыйдзе ваструха да яе ўначы - і ну касічкі плесці ды прыгаворваць:
- Калі будзеш мае косы расплятаць ды часаць, я цябе задушу.
Дзяўчына пагроз баялася - і жыла нечэсанай ці ледзь не да трыццаці гадоў, нават у лазні, калі галаву мыла, касы не расплятала, быццам нехрысць якая.
Але вось пасватаўся да яе багаты ўдавец.
Надышоў дзявочнік, павялі сяброўкі з сабой у лазню нявесту і там, па звычаі, сталі яе мыць.
Узяліся за касу, але доўга не маглі ні расплесці, ні расчасаць - так дужа заплёў яе ваструха. Ну, сяк-так зладзіліся.
На другую раніцу прыйшлі апранаць дзяўчыну да вянка - а яна ляжыць мёртвая, ужо і ссінела: ваструха раўнівы яе задушыў!
Крыніца: http://www.rassvet-svaroga.ru/forum/showthread.php?p=4184
вастраверхі, вастравокі, вастравухі, вастрагубцы, вастрадзюбы, вастразубы, вастракрылы, вастракутнік, вастракутны, вастраліст, вастралісты, вастранос, вастраносы, вастраплечы, вастраскулы, вастрасловіць, вастраслоў, вастраслоўе. вастрата, вастратвары, вастрахвосты, вастрыё, вастрылка, вастрыльны, вастрыльшчык, вастрыня, вастрыца, вастрыцца, вастрыць, вастрэнне, вастрэц, вастрэць
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАЛАСЕНЬ

Хатні дух, які ў начы трывожыць і пужае людзей у сне. Уяўляўся невялікай істотаю, парослай цёмнай, густой і доўгай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі пазногцямі. Ён ходзіць выпрастаўшыся. Мужчынам казыча насы і драпае кіпцюрамі па твары. Жанчынам і дзяўчатам кудлаціць валасы, хапае за грудзі, а то і навальваецца ўсім сваім калматым целам. Дзяцей В. таксама палохае: гудзіць ім у вушы, казыча пяткі. Нясе ў сабе рысы як Дамавіка, так і тых міфічных істот, якія пужаюць людзей у сне ( Мара, Начніцы). Згадваўся на Вілейшчыне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/212
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

ВАЛАКІТА

Ў фальклоры "нячысты дух ці чорт; змей, які наведвае жанчын, ператвараючыся ў прыгожага хлопца, адсутнічаючага мужа" (286).
Крыніцы:
Марина Власова "Новая Абевега русских суеверий" — СПб.: Северо-Запад, 1995 (286)
Сайт: http://new.bestiary.us/volokita

валакіта, валакітны, валакітчык, валакітчыца, валакіціць, валацуга, валацужнік, валацужніцкі, валацужніцтва, валацужнічаць, валацужны
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БУДЗIХI

Міфічныя істоты, якія будзяць.
Будзіць, пабудка, будзільнік, прабудзіцца, пабудзіць, абудзіцца, абуджэнне, разбудзіць, абуджаны, разбуджаны
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Апякун коней, антаганіст Кумяльгана. Як і апошні, меў падвойную прыроду: чалавечую і конскую, таму ўяўляўся ў чалавечым абліччы, у чалавечай вопратцы( у супрацьлегласць Кумяльгану, які быў парослы конскай поўсцю), але з конскімі вушамі і капытамі. Жыве В. пераважна ў хлявах, але абавязкова бывае і ў начных. У кожнага гаспадара свой В., які ўсяляк даглядае гаспадарскіх коней. У адрозненні ад Кумяльгана, які падмешвае конем у корм атрутныя расліны, В. падмешвае ім у пошар нейкую адмысловую траву, ад якой коні становяцца дужэйшымі. Існавала прымаўку: "Вазіла павязе", што значыла, "коні самі даедуць". Захаваліся звесткі пра своеасаблівы спосаб ушанавання В. Пастухі ў начным забіваюць у зямлю даўгт шост і насоўваюць на яго конскі чэрап, спадзеючыся на дапамогу В. Падобная магічная практыка апісана ў скандынаўскіх сагах("Ён узяў арэхавую жардзіну і ўзняўся з ёй на скалісты мыс, звернуты да мацерыка. Эгіль узяў конскі чэрап і насадзіў яго на жардзіну..."), але там служыла для нанясення камусьці шкоды.
Пэўнае падабенства прыроды В. і Кумяльгана і іх апазіцыйнасць дазваляюць разглядаць іх у адным шэрагу з такімі персанажамі індаеўрапейскіх міфалогій, як ведыйскія Ашвіны, старагрэцкія Дыяскуры, латышкі Усыньш, які меў пару сыноў, і бачыць у гэтых персанажах сляды архаічнай блізнечнай міфалогіі.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/192

ВАЗІЛА

У коней ёсць яшчэ адзін апякун — Вазіла. Беларусы ўяўляюць яго ў чалавечым абліччы з конскімі вушамі і капытамі, у чалавечым адзенні. Кожны гаспадар мае свайго Вазілу, які клапоціцца пра размнажэнне коней і засцерагае ад хвароб і прыпадкаў. Вазіла пераважна жыве ў стайні, але заўсёды прысутнічае на начлегах, калі коні пасуцца вялікімі табунамi. Пастухі звычайна забіваюць на месцы начлегу вялізны шост і надзяваюць на яго конскі чэрап, спадзеючыся, што гэтая сімвалічная выява Вазілы выратуе табун ад усіх магчымых небяспек.
Беларусы асабліва паважаюць Вазілу за тое, што ён ноччу прывозіць на сабе нейкую асаблівую траву і падмешвае яе ў корм коням, ад якой тыя дужэюць і растуць.
Вазіла ў вялікай пашане на Беларусі, але ён не ўсюды вядомы пад адным і тым жа імем: яго называюць дзе Канькачом, дзе — Хлеўнікам, дзе — Табуннікам, а дзе — Вісуснікам. Крыніца Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/35.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БРОДНІЦЫ

БРОДНІЦЫ у старажытных славян - жаночыя добрыя духі захавальніцы бродаў. Яны глядзелі каб ніхто не патануў. Адганялі злых русалак і лясных духоў, якія маглі нашкодзіць людзям.
Гэта дзяўчаты - прыгажуні з доўгімі валасамі. Яны жывуць разам з бабрамі ў ціхіх затоках, падпраўляюць і пільнуюць броды, брукаваныя з галля (гаці). Перад варожым наступам бродніцы неўзаметку руйнуюць брод, накіроўваючы непрыяцеля ў багну ці вір.
Крыніца: http://ekouglich.ucoz.ru/load/istorija_i_kraevedenie/slavjanskie_dukhi_stikhij_1/2-1-0-7

БРОДНІЦЫ - ставяцца да берегіняў. якія ахоўваюць броды. Гэта вадзяныя дзевы, якія аддаюць перавагу сяліцца ў ціхіх затоках. Па паданнях, яны мірна суіснуюць з бабрамі. Бродніцы будуюць з галля броды і ўтрымоўваюць іх у поўным парадку. Калі ворага пачуюць, неўзаметку разбураць брод, заблытаюць і завядуць у вір. "...І вадзяныя Бродніцы, плаваючы ціха, хвалявалі сінія воды і, чаруючы глыбокія нетры, заклікалі навоі з цёмных магіл" (А.М. Ремизов «К Морю-Океану»).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=4
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БЛУД

БЛУД - лясны жыхар, адзін з падручных лесуна. Па павер'ях, людзі не губляюцца ў лесе - менавіта Блуд заваблівае іх і прымушае блукаць.

Звычайна з'яўляецца ён пад выглядам нейкага знаёмага і прапануе паказаць дарогу. Каго заблудзіць Блуд, той пачне бадзяцца, збіўшыся з дарогі, і невядома, ці выйдзе з лесу.

Дасведчаныя людзі раяць, сустрэўшы Блуда, хуценька перапрануць на сабе ўсю адзежу навыварат, а чаравікі з правай нагі - на левую, з левай - на правую. Гэта добрая парада і для засцярогу ад лесуна. Паскуддзе адразу прызнае за свайго і адстане. Яшчэ кажуць, што, калі знойдуць заблудзіўшагася чалавека, нельга з ім гучна размаўляць, таму што ён можа прыняць выратавальнікаў за Блуда, уцячы ў лес - і тады ўжо не вернецца.

Лепшы сродак пазбавіцца ад дамаганняў Блуда - прачытаць малітву перад тым як увайсці ў лес, перахрысціцца і тры разы сказаць: "Бог на помач!"

Кажуць, што менавіта Блуд распальвае на балотах і ў гушчары блукаючыя агні, якія прызнаюцца некаторымі людзьмі за агеньчыкі паселішчаў і заводзяць іх яшчэ глыбей у дрымучы лес.

Зрэшты, па больш распаўсюджаных уяўленнях, блукаючыя, балотныя і агні, якія свецяцца на магілах - гэта душы нябожчыкаў: задушаных, што памерлі ненатуральнай смерцю, загінуўшых ад запою і г.д. Маячаць агеньчыкамі і душы тых дзяцей, якія памерлі нехрышчонымі. Тыя сінія агні, якія ўспыхваюць на магілах і курганах, разводзяць лясныя русалкі.

Блукаючыя агеньчыкі ў лясах, на балотах, на могільніках часам паказваюць на закапаныя там скарбы.

На месцы, дзе ляжыць скарб, можна ўбачыць свечку ці залатога пеўня. Тады трэба сказаць: "Цур, цур, свята месца, - цур, божае ды маё".

Калі гэтага не зрабіць, то скарб сыдзе ў зямлю на вялікую глыбіню.

Крыніца: http://www.300legend.ru/2009/09/09/blud_manilo.html


БЛУД, (МАНІЛА)


"ХА-ХА-ХА, КАГО ВЯДЗЕШ!"

Пайшоў раз мужык з жонкаю сена касіць. Ён жвава касой махае і хутка сышоў наперад, а жонка замарудзілася.

Глядзіць - мужа і не відаць наперадзе.

Крычыць яму:

- Пачакай, бацечка! А ён у адказ:

- Чакаю, ідзі хутчэй!

Пабегла маладуха праз усё поле, а муж усё ніяк не спыняецца: ідзе ды ідзе, махае ды махае касой.

Лугавіна скончылася, лес пачаўся, а мужык косіць і косіць, а баба за ім бяжыць ды бяжыць.

Задыхалася, бедная, баіцца, што зваліцца цяпер як нежывая. Пачала паціху богу маліцца, каб мужа спыніць.

Раптам чуе, з лесу хтосьці грымотным голасам пытае:

- Каго вядзеш? А муж адказвае:

- Ха-ха-ха, каго вядзеш! Бабу заблудзіў!

І раптам зрабіўся росту велізарнага, вышэй самых высокіх дрэў. Ідзе ўпрыпляс, у ладкі пляскае, а сам сваё:

- Ха-ха-ха, каго вядзеш! Бабу заблудзіў!

Толькі тут зразумела маладуха, што гэта Блуд яе ў лес завёў. Павярнулася і бегом бегчы зваротна.

А муж яе ужо даўно шукае. Насустрач спяшаецца. Так жанчынка, яго згледзеўшы, не адразу паверыла, што гэта ён, праўда мужа тройчы перахрысціцца прымусіла. Паскуддзе крыжа баіцца!
Крыніца: http://www.300legend.ru/2009/09/09/blud_manilo.html

БЛУД ПРЫСТАЕ ДА ЧАЛАВЕКА ЧАСЦЕЙ ЗА ЎСЁ Ў ЛЕСЕ

Алена Чабанюк

Блуд намалявала мастачка Алена Кульчыцкая па народных аповядах для "Нарысаў украінскай міфалогіі" этнографа Ўладзіміра Гнацюка, падрыхтаваных да друку ў 1918-м годзе.

- У лесе ёсць блуд, - пераканана 57-летняя Антаніна Куліш з сяла Суслы Новаград-Валынскага раёна на Жытоміршчыні. - А што гэта такое, то хто яго ведае. Ніхто яго не бачыў. Але штосьці табе робіцца, што не ведаеш куды ісці і што рабіць. Водзіць цябе па лесе, а дахаты не пускае.
Блуд -бесцялесны дух. Чалавек, калі ў яго блуд учэпіцца, раптам губляе арыентацыю,збіваецца з дарогі, пачынае блукаць. Часцей за ўсё блуд водзіць вакольнымі шляхамі ўначы, у "глухую гадзіну да пеўняў". Асабліва, калі наблізіцца да нейкага "нячыстага" месца - напрыклад,да магілы самазабойцы. Ці наступіць на след лесуна, пераходзячы яго любімую сцяжынку.
-Кажуць, калі заблудзіўся, значыць, пераступіў галінку, што з дрэва звалілася. Такую,што не ад ветра, а сама па сабе звалілася. Калі яе неспадзявана пераступіш -заблудзішся, - тлумачыць Антаніна Куліш.
У лесе нельга гучна смяяцца і крычаць, свістаць, перагуквацца і адказваць на воклікі. Інакш блуд адпомсціць за парушэнне яго спакою і яго тэрыторыі. Не дае чалавеку пазнаць месца, дзе знаходзішся, з’арыентавацца, куды ісці, збівае з дарогі і водзіць па крузе. Можа вадзіць па добра вядомай мясцовасці, на пашы, вакол сцірты, па сяле.
- Мой дзед Рыгор Рахуба калісьці заблудзіўся ў хаце на печы, - распавядае кіяўлянка Валянціна Чупрына, 76 гадоў. - Было гэта ў сяле Макошыне на Чарнігаўшчыне. Прачнуўся сярод ночы, таму што трэба было адчыніць дзверы гаспадару, у якога служыў у найманнях. Сюды рукой - сцяна, туды рукой - сцяна. Давай мацаць вакол - усюды сцяна. Казаў, было так, быццам у каменным мяшку. Аж валасы на галаве дыбам сталі. Потым усе яму казалі, што гэта блуд яго тлуміў.
Антаніна Куліш успамінае, як яе блуд вадзіў па лесе:
- Пайшла я раз па грыбы і заблудзілася. Хаджу, хаджу і не знайду свайго сяла. Ну што ж яно такое? Я ж тут усё годы грыбы брала, усе кусты ведаю. А потым намеціла: ага, я ўжо была поруч гэтага дрэва. Іду, іду і зноў да яго вярнулася. Тады дайшло, што гэта блуд мяне водзіць. Вырашыла, што трэба зняць з сябе адзежу і надзець навыварат. Апранула, пастаяла на месцы. І ўсё - як прасвятлела ў вачах. Адразу бачу - і дарогу, і сяло, і вось мая хата.
Каб блуд адстаў, жанчыны затыкалі спадніцу за пояс ці перагортвалі хустку "на другія рожкі", мужчыны - шапку задам наперад надзявалі. Таксама пераабувалі чаравікі з левай нагі на правую, змянялі месцамі вусцілкі ў ботах. Успаміналі, у які дзень тыдня былі апошнія Каляды ці з кім стаяў на Ўсеношнай.
66-летняя Ніна Цінячкіна з сяла Броўкі Андрушэўскага раёна на Жытоміршчыне кажа, што перш чым адпусціць у лес, маці яе вучыла:
- Калі блуд у лесе нападзе, вярніся ў тое месца, адкуль блудадзеіць стала. Ляж на зямлю, паляжы тварам уніз. А тады тры разы перахрысціся, тры разы прачытай "Ойча наш" і "Багародзіцу", і яно табе адразу пакажа дарогу.
Яшчэ адзін спосаб пазбавіцца ад блуду - сагнуцца, каб можна было паглядзець сабе паміж ног. І сказаць: "Мне туды дарога". Тады ён адвяжацца.
Каб не заблудзіцца, у дарогу бралі часнык, металічныя прадметы, - іх не пераносяць злыя духі.
- Як на Вялікдзень садзімся за стол і ежу ўжо паставім, то першым абавязкам трэба ўкусіць свячонага хрэна. Таму што калі пойдзеш у лес і заблудзішся, то сядзеш ды пераабуеш правую нагу ды і скажаш: "Хрэн яго ведае, дзе я тут хаджу!"- распавядала ў 2004-м годзе 68-летняя Анастасія Віннічэнко з сяла Поціеўка Радамышльскага раёна на Жытоміршчыне.
Заблуднага вярнуць дахаты маглі і родныя. Трэба было ў комін гучна паклікаць яго па імі.
Крыніца: http://gazeta.ua/ru/articles/holydays-newspaper/_blud-pristaet-k-cheloveku-chasche-vsego-v-lesu/308009
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БЛУД

БЛУД

Бог жывёльнага запалу.

БЛУД - дух шлюбнай няслушнасці, а роўна дух чалавечых памылак. Адгэтуль блудадзеіць - змяняць жонцы ці мужу; блукаць - бадзяцца, збіўшыся з дарогі; памыляцца.
Паводле легендаў, блуд - гэта скінуты з неба злы дух, які не паспеў прызямліцца і завіс у паветры. З тых часоў Блуд чапляецца да кожнага мінака, які выпадкова дакранецца да яго.
Можа ператварацца ў птушку, жанчыну, мужчыну, ката, сабаку і г.д. Часцей за ўсё падцікоўвае падарожніка на скрыжаванні дарог.
Знікаў Блуд (рассейваўся) пасля таго, як праспявае певень.
Крыніца: http://www.mirfentazy.ru/duchi-i-bozhestva-slavyan/blud-duchi-slavyan
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БЕСІЦЫ-ТРАСАВІЦЫ

БЕСІЦЫ-ТРАСАВІЦЫ - духі хвароб (гл. "ліхаманка"). (Славянская міталёгія).
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=7

бес, бесіцца, бешаны, беснаваты
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БАЮНОК

БАЮНОК - дамавік дух, баечнік, баечнік начны, спеўнік калыскавы. Часам ён выступае ў выглядзе Ката-баюна.
Крыніца: http://veda.gip-gip.com/t2056-topic

БАЮНОК - начны баечнік, калыскавы спеўнік, які няньчыўся з дзецьмі, што ўкладваў іх спаць і які захоўваў іх сон. Адна з разнавіднасцяў дамавіка духу, берегіня, якая ахоўвала пакой у хаце.
Крыніца: http://drevnerus.livejournal.com/16357.html
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

У беларускіх вераваннях дух – жыхар і гаспадар лазні. Жыве за печу – каменкай ці пад палком. Пераважна нябачны або падобны на Вадзяніка. Лічыўся найбольш злосным сярод іншых сядзібных нячысцікаў, што тлумачыцца месцазнаходжанням лазні на мяжы свету Культуры (прасторы, засвоенай чалавекам) і Прыроды. Адсюль важная роля лазні ў калядных варожбах. Незамужнія дзяўчаты падыходзілі да вусця печы – каменкі, задраўшы спадніцы, або засоўвалі руку ў дымнік: калі Л. дакранецца калматай рукой – будзе багаты жаніх, калі голай – бедны.
Л. палохае ці карае (калецтвам ці нават смерцю) тых, хто мыецца ў лазні пасля поўначы ці заходу Сонца, бо сам любіць памыцца і папарыцца ў гэты час. Калі ж хто затрымаецца ў лазні так позна, то Л. пачынае кідаць у яго камяні з печкі, імкнучыся забіць парушальніка, або палохае яго ненатуральным храпам, сіпеннем, віскатам, рогатам і да т. п. Каб залагодзіць Л., у новую лазню прыносілі ахвяру – хлеб ды соль – ці закопвалі пад ганкам чорную курыцу, а таксама пакідалі яму ваду і венік, каб Л. змог памыцца. Але пры пераходзе сям’і ў новую сялібу Л. у адрозненне ад Хатніка ў яе не запрашалі. У тым выпадку, калі Л. пакідаў лазню, яна павінна была абавязкова згарэць ці разбурыцца. Да гэтага яго маглі ўзрушыць апрацоўка пянькі і лёну ў лазні, таму што кастрыца вельмі раздражняе Л. Гл. таксама Лазня.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
баня, банны (дзень), баніцца
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БАЛОТНІК

Самы пачварны з усіх нячысьцікаў, якія жывуць у балоце. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласьце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавіньне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі і іншая вадзяная жамяра. Балотнікі не здольныя да пяшчоты і ласкі. Панурыя, няўклюдныя, нерухомыя, яны жывуць поруч са сваімі братамі Багнікам і Аржавеньнікам, а таксама Лозьнікам (Лазавіком), дапамагаюць адзін аднаму перасьледаваць ахвяру – чалавека ці свойскую жывёлу. Прыгожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай расьлінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазьняку, пачынае тануць, нячысьцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе. Паверхня багны сыходзіцца, не пакідаючы сьлядоў пагібелі.
Усе разнавіднасьці нячысьцікаў, што жывуць у балоце, не баяцца грамовых стрэлаў, якія трацяць сьмяротную сілу ад судакрананьня з паверхняю. Найвялікшая небясьпека – асушэньне балота каналамі. Калі сыходзіць вада, нячысьцік гіне, не ў стане выбрацца, і жытло робіцца яму магілаю. Парэшткі Балотніка зьліваюцца зь зямлёю і служаць угнаеньнем – адным нячысьцікам робіцца меней, бо ўсе яны вечна самотныя кавалеры. Балотнік цешыцца расьлінным і жывёльным жыцьцём на паверхні свайго жытла. Раніцою і ўвечары ён крычыць на розныя галасы: раве, як птушка бугай, крача па-качынаму, булькоча, нібы цецярук, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка. Калі прырода раськвечвае паверхню жытла Балотніка кветкамі, ягаднікамі, грыбамі, нячысьцік патаемна вырошчвае між іх багун, які задурманьвае чалавеку галаву. Балотнік прабівае там і тут балотныя вакенцы, атуляе іх здрадніцкай расьліннасьцю, падганяе туды рыбу. Гэтыя сатанінскія пасткі загубілі не аднаго чалавека. Надта злуе Балотніка чалавечая выдумка хадзіць па багне на балотных лыжах: паверхня трасецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш злуецца Балотнік у сьпякотнае лета, калі чалавек праводзіць па балоце нават каня з возам. Баіцца Балотнік вымерзнуць ад зімовых маразоў. Зь яго бярлогі час ад часу падымаецца цёплае дыханьне, утвараючы балотную палонку.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/104

БАЛОТНІК

Балотнік мукае, як карова, кракае па-качынаму, булькае, быццам цецярук, гагоча людскім голасам, каб прывабіць маладога неспрактыкаванага паляўнічага.
Якой бы выявай ні прываджвалася ахвяра, Балотнік у стане загубіць яе толькі тады, калі багна досыць глыбокая. У адваротным выпадку ён мучыцца нямоглай злосцю. Вельмі злуе Балотніку на выкарыстанне людзьмі балотных лыж, што не дазваляе яму завалодаць ахвярай. Да поўнага шаленства яго даводзіць гарачае лета: не толькі сам чалавек адважна ходзіць па яго валадарствах, але нярэдка праводзіць па іх каня з возам. Узімку ж мярзляк-Балотнік курчыцца і трасецца на дне свайго жылля, турбуючыся толькі пра ўласную бяспеку: вымерзне балота - загіне і ён сам. Мала хто бачыў Балотніка, але вядома, што ён страшна тоўсты, без вачэй, увесь у тоўстым пласце бруду, на які наліплі ў бязладзіцы водарасці, мох, усякія вадзяныя казуркі. Усё гэта робіць Балотніка найболей пачварным з духаў. У яго ёсць браты - Багнік і Аржавень.
Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
балота, балотны, забалоцце, забалоціцца, прыбалаць
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

БАЛАМУЦЕНЬ

Вадзяны чалавек - Баламуцень, халасцяк, які вельмі кахае жанчын. Галава нагадвае збан, твар разбрузлы, вока амаль не відаць. Скура гусіная. У яго кароценькія, тоненькія і крывыя ногі, велізарны жывот. Калі ў Баламуценя настае пара кахання, ён перасоўваецца ў тыя месцы возера, дзе бываюць жанчыны: купаюцца, сціраюць бялізну. Падлашчваецца да іх, каламуціць ваду, скубае за лыткі ног, скідае з муроў. Прыгледзеўшы сабе жанчыну, ён яе бялізну адганяе ў іншае месца і чапляе за курчы. Калі жанчына прыходзіць за ім, паказваецца ёй ва ўсёй сваёй красе. Баламуцень наводзіць на яе чары, і яна паслухмяна ідзе за ім у ваду. Баламуцень ніколі не забірае жанчын да сябе назаўжды, адпускае дахаты. Пасля гэтага жанчына ніколі не патоне. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html

БАЛАМУЦЕНЬ

У Падводным гаспадарстве жыве сам па сабе вадзяны чалавек, якога завуць Баламуцень. Гэта вельмі непрыгожы мужчынскі Дух. Галава яго нагадвае збан, твар азызлы, так што вачэй амаль не відаць, скура гусіная. У яго кароценькія, тоненькія і крывенькія ножкі, вялізны жывот.
Баламуцень — халасцяк, але вельмі любіць жанчын. I калі ў Баламуценя падыходзіць пара кахання — ён праводзіць шмат часу ў тых месцах ракі ці возера, дзе звычайна часта бываюць жанчыны: ці купаюцца, ці мыюць бялізну.
Баламуцень спачатку толькі жартуе з імі: муціць ваду, скідвае з кладак, шчыпае за лыткі, Гэтак адначасова ён выглядае сабе жанчыну. Бялізну той, якую ён найбольш упадабаў, Баламуцень заганяе да другога берага і, зачапіўшы яе за карчы, чакае. Калі жанчына прыходзіць, ён з'яўляецца перад ёю ў поўны рост. Спачатку жанчына вельмі палохаецца, але Баламуцень напускае нейкія чары, і яна паслухмяна ідзе за ім у Падводнае гаспадарства.
Баламуцень ніколі не бярэ жанчын да сябе назаўсёды. Ён адпускае іх дадому, і такія жанчыны не могуць патануць нават тады, калі яны гэтага жадаюць. (Беларуская міталогія).
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/23.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Profile

Воля
galinaartemenko
Галіна Арцёменка

Latest Month

Ліс 2016
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com