June 5th, 2012

Воля

Агрызка

Агрызка

в. Агрызкі > Гарадзенская вобласць > Масты > Гудзевіцкі

Прозвішча назоў вёскі адбыліся ад слова абгрызак.

Тлумачальны слоўнік пад рэд. C. І. Ажогава і Н.Ю.Шведавай.

АБГРЫЗАК, -зка, м. Абгрызены кавалак, рэштка чаго-н. а. яблыка. а.цукру, а. алоўка (спісаны, вельмі кароткі аловак, якім ужо цяжка пісаць).

Тлумачальны слоўнік пад рэд. Д. Н. Ушакова.

АБГРЫЗАК, абгрызка, м. (разг.). Абгрызены кавалак чаго-н. Перакуліць шклянку і пакласці на яго абгрызак цукру.
Караленка Ѓ (перан.) Маленькая частка, пакінутая ад якога-н. цвёрдага прадмета, мала прыдатная для ўжывання. Абгрызак алоўка. Пісаць абгрызкам.
http://poiskslov.com/word/%D0%BE%D0%B3%D1%80%D1%8B%D0%B7%D0%BE%D0%BA/

Тэма абгрызак яшчэ дастаткова не распрацавана, але магу толькі ад сябе дабавіць:
- Нельга астаўляць астатак (абгрызак) хлеба, бо астаўляеш сваю сілу.
- Нельга даядаць чужы астатак (абгрызак) хлеба, бо пасварыцеся.
- Астаткі хлеба (абгрызкі) нельга кідаць у смецце, бо гэта вялікі грэх. Адайце іх птушкам, быдлу.

Прысніўся абгрызак:

Паслізнуцца на абгрызку яблыка, грушы - страціце давер добразычліва размешчаных да вас людзей. Кідаць у кагосьці абгрызкам - нашкодзіце сабе залішняй балбатлівасцю. З'ядаць абгрызак - вашы спробы скінуць вагу апынуцца безвыніковымі, калі не праявіце сілу волі, суцішыўшы свой апетыт. Бачыць стары засохлы абгрызак – доля ваша будзе незайздросная, а жыццё сумнае і беднае. Абгрызак алоўка прадвесціць самотную старасць у беспрасветнай патрэбе і пазбаўленнях.
Крыніца: http://sleepexpert.ru/info/page_2470_22.html

Воля

Адамовіч, Адамчык, Адамчук, Адаменка

Адамовіч, Адамчык, Адамчук, Адаменка

АДАМЕНКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АДАМЕНКА — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 65 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1%. Пачынаецца за 1,3 км на паўночны ўсход ад в. Чарналесьсе, вусьце каля в. Новы Быхаў. Каналізаваная амапь на ўсім працягу, акрамя невялікіх дзялянак у нізоўі.
Крыніца
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.

в. Адамовічы >Менская вобласць > Маладзечна >Цюрлеўскі
в. Адамкі > Менская вобласць > Валожын >Івенецкі
в. Адамава > Менская вобласць > Валожын >Сакоўшчынскі
в. Адамаўцы> Менская вобласць > Валожын >Яршэвіцкі
в. Адамаўшчына >Менская вобласць > Вілейка >Олькавіцкі
в. Адамава>Менская вобласць > Слуцак >Пакрашэўскі

в. Адамава >Віцебская вобласць > Верхнедзвінск >Боркавіцкі
в. Адамава >Віцебская вобласць > Сенно > Студзенкаўскі
в. Адамава >Віцебская вобласць > Сенно > Алексініцкі
в. Адаменкі>Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
в. Адамішкі> Віцебская вобласць > Браслаў > Плюскі
в. Адымянішкі> Віцебская вобласць > Браслаў > Опсаўскі
в. Адамава>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Радзюкоўскі
в. Адамаўцы> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі
в. Адамава> Віцебская вобласць > Паставы > Варапаеўскі
в. Адамаўка>Віцебская вобласць > Лепель > Лепельскі
в. Адамава> Віцебская вобласць > Браслаў > Слабодкаўскі

в. Адамаўка>Гомельская вобласць > Рэчыца > Заспенскі
в. Адамава>Брэсцкая вобласць > Драгічын > Асавецкі
п. Адаменка>Магілёўская вобласць > Быхаў > Новабыхаўскі
в. Адамовічы>Гарадзенская вобласць > Гародня > Падлабенскі
в. Адамаўшчына>Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Мураванаашмянкаўскі
х. Адамава>Гарадзенская вобласць > Іўе > Бакштоўскі
х. Адамава >Гарадзенская вобласць > Воранава >Беняконскі

АДАМ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Адам — у перакладзе азначае: чалавек, які, паводле біблейскай міфалогіі, быў створаны богам у эдэмскім райскім садзе, надзелены ўсімі здольнасцямі і розумам для ажыццяўлення высокага прызначэння, з'яўляецца пачынальнікам роду чалавечага. У асобе Адама знайшло адлюстраванне наіўнае ўяўленне першабытных людзей пра паходжанне чалавека.
________________________________________
Літ.:
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.139. ISBN 5-343-00151-3.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B4%D0%B0%D0%BC
Адам - першы чалавек, якога стварыў Бог. (юд.)
Адам Кадмон - тое ж, што й Адам. Містычнае разуменьне першага чалавека.
http://tych.at.tut.by/imiony.html

МУЖЧЫНА

У народнай культуры вобраз часцей пазітыўны, які пазначае розум, мудрасць, творчасць, плоднасць. М. – першы чалавек у бальшыні касмагоніяў, у тым ліку і ў біблейскай традыцыі. У беларускіх варыянтах этыялагічных легендаў першы чалавек Адам меў хвост, з якога потым зрабілася Ева. У іншых легендах М. і жанчына былі некалі адной плоццю. Д’ябал спакусіў жанчыну і адараваў яе ад М., што і абумовіла іх фізіялагічныя адрозненні. У вобразе М. паўставаў Бог, амаль усе сакральныя функцыі першатворцы, дэміурга перадаваліся менавіта яму – М. Асаблівы статус надаваўся мужчынам – прафесійнікам: кавалю, цеслю, ганчару, заняткі якіх у архаічнай свядомасці наўпрост супастаўляліся з міфалагемай першатварэння.
Сімволіка абрадавых функцый М. захоўвае даўнія ўяўленні аб сеянні як пра полавыя дачыненні з зямлёю, якая надзялялася падкрэслена жаночай семантыкай. Часам сейбіт на полі распранаўся, зерне прыносіў у старых нагавіцах, аб’язджаў поле наагул без іх, што, відавочна, мела асновай сімволіку пасеву як апладнення зямлі. Асабліва ўстойліва з мужчынскім пачаткам у сельскагаспадарчай магіі звязвалася вырошчванне агуркоў: гаспадара запрашалі на гарод, прасілі голым пабегаць па лёхах і да т. п. (значную ролю ў падобных захадах адыграла імітатыўная магія). М. не толькі пачыналі гаспадарчыя работы, але і заканчвалі іх: касілі, вазілі, снапы, малацілі ды інш., адным словам, усё рабілі, каб забяспечыць сям’ю хлебам.
Значная роля М. у наладжванні сувязяў з сакральнымі сіламі – менавіта гаспадар клікаў Мароза на куццю, душы продкаў на Дзяды, нёс пачастункі Дамавіку.
Катэгорыю мужчынскага ў шматлікіх рытуалах рэпрэзентуюць шапка, штаны, таўкач, качарга, сякера ды іншыя падобныя прадметы, якія надзяляліся пэўнымі прадукавальнымі, а таксама апатрапеічнымі якасцямі.
Нараджэнне хлопчыка, лічылі, можна запраграмаваць, падклаўшы пад шлюбны ложак шапку, а таксама мужчынскія прылады працы. Гэтак жа прыход у хату на Каляды першага М. паказваў на ацёл каровы менавіта бычком.
М. забаранялася мець дачыненні з жаночымі прыладамі працы – не глядзець на дзяжу, а то перастане расці барада, не чапаць верацяно, бо тое будзе блытаць кудзелю.
М. супрацьпастаўляецца жанчыне як станоўчае адмоўнаму ( гл. вераванні пра пажаданасць сустрэчы на шляху з М., а не з жанчынаю); як правае леваму, бо жанчыне адводзілася месца злева ад М.; як сухое мокраму (у некаторых мясцінах Гарадзенскага павета жыта зажынаў М., каб лета не было гнілое).
http://rv-blr.com/dictonary/view/3553

АДАМАВА ГАЛАВА

Гэта трава стралкоў і паляўнічых. Час збору яе - Іванаў дзень (24 чэрвеня), абкурванне паляўнічых снарадаў, каб здабыча не магла ад іх сысці, - Вялікі чацвер на Перадвелікодным тыдні. Берагчы яе трэба ў зацішным кутку, утойліва ад усіх. Лепш за ўсё дзейнічае адамава галава пры паляванні на дзікіх качак.
У старадаўніх "Траўніках" сустракаюцца і іншыя парады:
"Рвать ее с крестом Господним и говорить "Отче наш", и другие триста молитв, и принести ее в дом, в котором человек порчен, и дать ему пить, и дать жене чреватой, как ей время и скоро родить. А кто дьявола или еретика хочет видеть, корень настоять в освященной воде и выпить, а потом носить при себе сорок дней, и увидишь в воздушных волнах демонов. А кто хочет строить мельницу водяную, положи ту траву на подушку к запруде, и та запруда вовеки нерушима будет; а кто хочет высоко лазить — с ней ужаса нет, и земля кажется близко. Она же к посеку и ко всякой ране присыпать годна".
Крыніца: http://pagan.ru/slowar/a/adamowagolowa1.php
Воля

Адзінец, Адынец.

Адзінец, Адынец.

в. Адынь >Менская вобласць > Чэрвень >Смілавіцкі
в. Адынь >Менская вобласць > Смілавічы > Смілавіцкі
Прозвішчы і назоў вёскі хутчэй за ўсё адбыліся ад лічбы адзін (сакральнага разумення), але маглі адбыцца і ад імя скандынаўскага бога Одзіна, так як раней германа-балта-славянская супольнасць была адзінай.

СIМВОЛIКА НАТУРАЛЬНЫХ ЛIЧБАЎ

Адзiн: Адна галавешка не гарыць, а толькi тлее. Адзiн у полi не воiн. Адзiн дуб у полi — гэта не лес.
Два: Конь з канём, вол з валом, а свiння з вуглом. Хоць вох, ды ўдвох. З мiлым i ў шалашы рай.
Конь з канём, вол з валом, а свiння з вуглом. Хоць вох, ды ўдвох. З мiлым i ў шалашы рай.
Тры: Адзiн сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькi тры сыны — сын. Жылi-былi дзед i баба, было ў iх трое ўнукаў.
Адзiн сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькi тры сыны — сын. Жылi-былi дзед i баба, было ў iх трое ўнукаў.
Чатыры: Iдзi на ўсе чатыры бакi.
Iдзi на ўсе чатыры бакi.
Пяць: Варона з куста, а пяць на куст. Ведае, як свае пяць пальцаў.
Варона з куста, а пяць на куст. Ведае, як свае пяць пальцаў.
Шэсць: Жыў-быў Несцерка, было ў яго дзяцей шэсцерка.
Жыў-быў Несцерка, было ў яго дзяцей шэсцерка.
Сем: Ведае свой род у сёмае калена.
Ведае свой род у сёмае калена.
Восем: Прыйшла вясна — ужо часу няма, прыйшло лета — бярыся то за тое, то за гэта, надышла восень — яшчэ работ восем.
Прыйшла вясна — ужо часу няма, прыйшло лета — бярыся то за тое, то за гэта, надышла восень — яшчэ работ восем.
Дзевяць: У трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гасударстве.
У трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гасударстве.
l Кожная з узгаданых натуральных лiчбаў сустракаецца ў пэўных абрадавых цi пазаабрадавых кантэкстах, у мiфалагiчных, казачных або песенных тэкстах, у малых фальклорных жанрах. Асаблiва шырокi сiмвалiчны код лiкаў у чарадзейных казках i казках пра жывёл, у замовах i такiх паэтычных мiнiяцюрах, як прыказкi i прымаўкi.
l Часцей за ўсё выкарыстанне таго цi iншага лiку абумоўлена светапогляднымi ўяўленнямi нашых продкаў i iх непасрэднай "заземленасцю" ў канкрэтную рытуальна-абрадавую сiтуацыю.
l У славянскiх казках самым пашыраным кампазiцыйным прыёмам з'яўляецца трохразовы паўтор. Тры разы бацька абводзiць дачку вакол стала, перад тым як перадаць яе ў рукi жанiха i адправiць маладых да вянца.
l Калi ўзяць за аснову класiчны прынцып народнай культуры — супрацьстаянне Дабра i Зла, Жыцця i Смерцi, Святла i Цемры, Гармонii i Хаосу, — то сiстэма лiкаў, хутчэй за ўсё, павiнна мець той самы падзел: адны з iх факусiруюць у сабе фiласофiю гармонii жыцця, а iншыя — хаос Смерцi.
Аксана Катовiч, Янка Крук.
http://21.by/papers_print?id=96778

ОДЗІН

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Одзін (ісландскаю/стараскандынаўскаю Óðinn, шведскаю Oden, старасаксонскаю Woden, старафранкскаю Wodan, нямецкаю Wotan), найвышэйшы бог позняе германскае ды скандынаўскае міфалогіі, адзін з асаў. Ён, як і іншыя багі скандынаўскага пантэону, быў складанаю постаццю: і богам мудрасці, і богам вайны, а таксама богам паэзіі, перамогі ды палявання.
Па легендзе менавіта Одзін стварыў Мідгард.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD

Воля

Азаркевіч, Азаровіч, Азаранка, Азаронак

Азаркевіч, Азаровіч, Азаранка, Азаронак

в. Азаркі-Дворышча >Менская вобласць > Мядзел >Мядзелскі
в. Азаркі-Пудавінка >Менская вобласць > Мядзел >Мядзелскі
в. Азаркі-Старыя >Менская вобласць > Мядзел >Мядзелскі
в. Азаравічы >Магілёўская вобласць > Горкі >Даброўскі
в. Азаравічы >Магілёўская вобласць > Горкі >Гарэцкі
в. Азараўка > Магілёўская вобласць > Магілёў >Княжыцкі
в. Азарычы >Магілёўская вобласць > Слаўгарад >Лапаціцкі
в. Азарычы >Гарадзенская вобласць > Слонім >Паўлаўскі
гп Азарычы >Гомельская вобласць > Калінкавічы
в. Азарычы > Брэсцкая вобласць > Пінск >Валішчанскі
в. Азаранкі >Віцебская вобласць > Ушачы >Жарскі

АЗАРЫЦЦА

Ярка асвяціцца. Лес азарыўся яркім сонцам. Твар чалавека азарыўся ўсмешкай (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: азарацца. || назоўнік: азарэнне.

АЗАРЫЦЬ

1. Ярка асвяціць. Маланка азарыла твар. Надзея азарыла душу (пераноснае значэнне). 2. пераноснае значэнне: Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н. Раптам здагадка азарыла яго. || незакончанае трыванне: азараць. || назоўнік: азарэнне.

АЗАРЭННЕ

1. гл. азарыцца, -рыць.
2. Раптоўнае, нечаканае праясненне свядомасці, разуменне чаго-н. Нарэшце прыйшло а.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%97&alpha=%D0%90&page=2

АЗАРТ

Моцнае захапленне, заўзятасць, запал. Працаваць з азартам. Увайсці ў а.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%97&alpha=%D0%90

АЗАРТНЫ

Які робіць што-н. з азартам, гарачы, заўзяты, поўны захаплення. А. чалавек. Азартная гульня. || назоўнік: азартнасць.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%97&alpha=%D0%90&page=2

Воля

Азімы.

Азімы.

Такое прозвішча хутчэй за ўсё адбылася ад слова азіміна (азімыя пасевы) і мае магічнае значэнне. Напамінаем, што беларусы гэта татэмны народ, які верыў у вельмі далёкія часы, што іх продкі адбыліся ці ад нейкай татэмнай жавой істоты ці яшчэ ад чаго-небудзь.

АЗІМІНА

Азімыя пасевы, іх усходы. Шырокія загоны зялёнай азіміны.

АЗІМЫ

Які сеецца ўвосень, які зімуе пад снегам. Азімая пшаніца.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%97&alpha=%D0%90&page=3

Адразу пасля П. (28 жніўня н. ст.) пачыналася сяўба азіміны, пра што нагадвала прыказка: “Успенне – ці гатовае насенне?” Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
Асвячалі «бараду» – апошні снапок, зернем якога пасля Прачыстай пачыналі засеўкі. Як вынікае з фальклорных матэрыялаў, засеўкі з'яўляліся вельмі важным этапам у земляробчым календары беларускага сялянства. Фалькларыстамі мінулага зафіксавана вялікая колькасць звычаяў, абрадаў і павер'яў, што датычаць гэтага моманту, ад якога ў многім залежаў будучы ўраджай.
Парада: Азімыя сей за тры дня да Ўнебаўзяцця і тры дня пасля Ўнебаўзяцця.

5 ВЕРАСНЯ ЛУПА БРУСНІЧНІК.

Дзень пакутніка Лупы, як і наогул першая дэкада верасня, прызнаваўся ўдалым для азімай сяўбы — тады, маўляў, «на Лупа будзе жыта купа». Павер'е магло нарадзіцца не толькі на падставе гукавога падабенства, але і па зрокавых асацыяцыях: «У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што на ўсёй ніве будуць «лупы» — жыта ўзыйдзе і вырасце плешынамі». Так, адзін і той жа вобраз у залежнасці ад мясцовай традыцыі надзяляўся супрацьлеглым стаўленнем да сялянскай працы ў гэты дзень.

7 ВЕРАСНЯ БАЎТРАМЕЙ

7/25. Баўтрамей (Варфаламей) – час сяўбы азімых. «Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей» (Чачот, 1846; Кіркор, 1858; Федароўскі, 1935). У Расіі Варфаламея называлі Жытасеем.
Аўтар Алесь Лозка

8 ВЕРАСНЯ ДРУГАЯ ПРАЧЫСТАЯ

8/26. Другая Прачыстая (Меншая Прачыстая, Малая Прачыстая, Другі святок). У Заходняй Беларусі гаварылі: «Прыйшла Меншая Прачыста, канчай сеяць начыста» (БГК, 1926).
Палякі свята называюць Маці Божая Сеўная (Matka Boska Siewna), напярэдадні якога абавязкова селянін павінен зрабіць «засевак» (КЗ, 1978. С.

11 ВЕРАСНЯ КАЛІНАВІК

(Іван Калінавік, Ян, Галавасек, Іван Крываўнік, Галаварэз).
На Усходнім Палессі стараліся завяршыць сяўбу абавязкова за дзень, а вечарам дзяўчаты выходзілі віць вянкі, спявалі песні.

13 ВЕРАСНЯ КІПРЫЯН

13/31. Кіпрыян. Пачатак сяўбы ячменю (шосты ці сёмы тыдзень ад Іллі). У беларусаў Смаленшчыны мелася шмат прыкмет: «Сей ячмень, як загудзець сляпень»; «Сей ячмень, як каліна ў кругу»; «Ячмень сей на сёмым тыдні ад святога Іллі, у той дзень, калі на Усяедным тыдні была вея»; «Ячмень сей на шостым тыдні ад святога Іллі» (Дабравольскі, 1914).

Калі вясною лось зойдзе на азіміну пасвіцца, там улетку трэба чакаць добрага ўраджаю жыта.
На сяўбу з сабою бралі сякеру. Каб пасеяны хлеб урадзіўся такі вялікі, што яго давялося б сячы сякераю.
http://do.gendocs.ru/docs/index-13854.html?page=7
Воля

Акаловіч, Аколаў

Акаловіч, Аколаў (са спіса шляхецкіх родаў)

АКОЛІЦА

(рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АКОЛІЦА — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Даўжыня 7,5 км.
Крыніцы
• Энцыкл. прыроды Бел.: У5т. Т.1, Т.2, Т.3, Т.4, Т.5. - Мн.: БелСЭ, 1983.- С. 162, 373, 486
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)

в. Аколава>Менская вобласць > Стаўбцы >Шашкаўскі
в. Акольнік >Брэсцкая вобласць > Пружаны > Шэрашэўскі
в. Аколіца >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Малюшыцкі
в. Аколіца> Віцебская вобласць > Браслаў > Ахрэмавецкі
в. Аколіца> Магілёўская вобласць > Бабруйск > Гарохаўскі
п. Аколіца>Гомельская вобласць > Рэчыца > Камсамольскі

АКОЛІЦА

1) саслоўна-класавы тып пасялення, заселенага дробнай шляхтай. Размяшчалiся непадалёку ад вёсак i былi агароджаны плотам. Характэрная асаблiвасць А.- бессiстэмная забудова. Найб. пашырэнне на Беларусi А. мелi у 17 - 1-й чвэрцi 20 ст. У 1923 на Беларусi iснавала 83 А. У 1938 яны аднесены да разраду вёсак., ад якiх, па сутнасцi, мала чым адрознiвалiся.
2) Наваколле, акруга або агароджа вакол вёскi (паходзiць ад усх.-слав. дзеяслова «околоти» - абкружаць, агароджваць, абнасiць каламi).
http://rv-blr.com/dictonary/view/7063

АГАРОДЖА

Тын, агароджа, плот — часцей за ўсё драўляная агароджа падворка i хаты. Агароджа стала сiмвалiчнай мяжой, якая падзяляла "сваю" i "чужую" прасторы. Плотам абносiлi не толькi жылыя памяшканнi, але i могiлкi, загоны для жывёлы. У даўнiя часы агароджай з вялiкiх бярвёнаў (валам, сцяной) абносiлi ўсю вёску цi горад, што часам было адзiнай аховай ад ворагаў. Галоўная функцыя плота — паказаць засвоеную тэрыторыю. У традыцыйнай культуры ўсходнiх славянаў тын набыў статус небяспечнага, "нячыстага", але ў той жа час сакральнага месца цi рэчы.
Плот быў надзелены статусам цэласнасцi i недатыкальнасцi. Таму выхад за плот не праз вароты цi злом плота параўноўвалi з незаконным нараджэннем дзiцяцi, стратай нявiннасцi i пазашлюбнымi адносiнамi: "Хата без плота, што баба без мужыка", "Вяселле пад плотам, а вянчанне потым", "Хадзiць з дзiркай у плоце" — значыць, страцiць нявiннасць па-за шлюбам.
Цяжарнай жанчыне забаранялася пералазiць цераз плот, каб "не выкiнуць", не страцiць дзiця. У той жа час, калi роды былi цяжкiмi, мужу раiлi знесцi, разламаць частку плота. Лiчылася, што такiя магiчныя дзеяннi паспрыяюць хуткаму нараджэнню дзiцяцi.
На плоце нiколi не сушылi дзiцячае адзенне, пялюшкi.
Плот стаў небяспечным месцам, дзе не павiнны хадзiць людзi. Пад плот (самую яго аддаленую ад жылых памяшканняў частку) вылiвалi ваду пасля абмывання нябожчыка. Пад агароджай могiлак хавалi нехрышчоных i незаконнанароджаных дзяцей, "задушных" нябожчыкаў (самазабойцаў, тапельцаў i г.д.).
Травой, сабранай пад плотам, а значыць, травой, якую нiхто не кранаў i дзе не хадзiлi людзi, народныя лекары лячылi людзей i хатнюю жывёлу.
Каля плота абмывалi людзей, якiя хварэлi "падучай" хваробай. Пад плотам закопвалi рытуальныя рэчы, на якiя "адсылалi" хваробы i няшчасцi. Каб пазбавiць дзiця ад сурокаў, пад плотам рабiлi лаз i прымушалi хворае дзiця некалькi разоў пралезцi ў гэты лаз.
Самым небяспечным месцам лiчылiся стыкi цi вуглы плота. У народзе верылi, што там селяцца "упыры". Нездарма ва Украiне iмкнулiся рабiць агароджу вакол сваёй хаты скругленай, без вуглоў.
Плот быў асноўным "удзельнiкам" варажбы на Раство. Дзяўчаты перакiдвалi цераз плот боты, i хацелi даведацца: у якiм баку жыве суджаны. Цотная колькасць слупоў прадказвала "пару", няцотная — адзiноту.
На плот у час калядавання аднавяскоўцы вешалi чучала, якое сiмвалiзавала сквапнасць цi злоснасць гаспадароў хаты.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

Воля

Акаронка

Акаронка (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча адбылася ад слова Акарына. Хутчэй за ўсё акарына была фетышам.

АКАРЫНА

АКАРЫНА (іт. okarina - літар. гусянё) - музычная прылада класа аэрафонаў выгляду глабулярных флейт; мае гліняны корпус, свістковае прыстасаванне, 8-10 ігральных адтулін. Гук падобны на гук жалейкі, але значна ніжэй і містычней...
Крыніца: http://fotki.yandex.ru/users/izhota/view/27534/?page=0
Воля

Акнінскі, Акінчыц

Акнінскі, Акінчыц (са спіса шляхецкіх родаў)

в. Акановічы >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Цірынскі
в. Акона>Віцебская вобласць > Лепель > Стайскі

Прозвішчы і назовы вёсак адбыліся ад фетыша акно.

АКНО

Адзін з міфапаэтычных сымвалаў і элемэнтаў жытла. У сэмантыцы вобраза акно найбольш рэалізуюцца такія апазыцыі, як вонкавы—унутраны і бачны—нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасьці, сувязі жыльля з вонкавым сьветам. Акно зьвязвае жыльлё не проста з астатнім сьветам, а са сьветам касьмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі сьвету).
Пранікненьне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесьцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад «гарачкі». У выпадку сьмерці ў доме на акно ставілі ваду, «каб душа абмылася». Праз акно ажыцьцяўляецца сымвалічная сувязь са сьветам мёртвых. Лічылася асабліва небясьпечным пакідаць вокны адчыненымі і не перахрышчанымі нанач, таму што празь іх могуць тады ўвайсьці нябожчыкі і нячысьцікі і задушыць сьпячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно — «вока»).
Праз акно ажыцьцяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных сьветаў (напэўна, гэтым трэба тлумачыць абмен пажаданьнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты). У легендах пра камяні-краўцы падкрэсьліваецца, што матэрыял для пашыву адзеньня перадавалі зьмею-краўцу праз акно, праз акно таксама атрымлівалі гатовыя вырабы. У валачобных песьнях часам сустракаюцца словы: «Наш дар невялік, дзьвярмі не ходзіць, // Праз акно шые». Ежа, якая падаецца ў вакно, заўсёды мае сакральнае значэньне.
Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў імя сьвятой Тройцы», а большая колькасьць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўленьня сьвятара і дазволу вясковага сходу.
Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленьне суправаджалася пэўным псіхалягічным дыскамфортам ад адкрытасьці дома вонкавай небясьпецы. Разам з тым акно-вока зьвязана ў касьмічным пляне з другім вокам — сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі сьвятла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца.
Ва ўсходнеславянскіх тэкстах пра Усяслава і Вольгу-Волха падаецца, што асноўная інфармацыя, якая прадвызначае разьвіцьцё сюжэта, атрымана ля акна. Праз акно ажыцьцяўляюцца і злачынныя пляны. Акно — адна з важных умоў любоўнага спатканьня, дэманстрацыі жанчынай сваёй прывабнасьці (параўн. у казках рытуальнае сядзеньне нявесты каля акна, нярэдка зь люстэркам)
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АКНО

Акно, адзін з міфапаэтычных сімвалаў і элементаў жытла. У семантыцы вобраза акна найбольш рэалізуюцца такія апазіцыі, як вонкавы - унутраны і бачны - нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасці, сувязі жытла з вонкавым светам. Акно звязвае жыллё не проста з астатнім светам, а са светам касмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі свету).
Пранікненне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі". У выпадку смерці ў доме на акне ставілі ваду, "каб душа абмылася". Праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам мёртвых. Лічылася асабліва небяспечным пакідаць вокны адчыненымі і перахрышчанымі нанач, таму што праз іх могуць тады ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно - "вока"). Праз акно ажыццяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных светаў (напэўна, гэтым тлумачыцца абмен пажаданнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты).
Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны "ў імя святой Тройцы", а большая колькасць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўлення святара і дазволу вясковага сходу. Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленне суправаджалася пэўным псіхалагічным дыскамфортма ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Разам з тым акно-вока звязана ў касмічным плане з другім вокам - з сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі святла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца.
Крыніца: Музей традыцыйных абярэгаў.

АКНО

Канструкцыйна-мастацкi элемент будынка, што служыць для асвятлення, iнсаляцыi i натуральнай вентыляцыi памяшканняў. Першапачаткова функцыi А. выконвалi невялi¬кiя адтулiны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якiя закрывалi засаўкай (валакавое А.), пазней шклом. У наш час такога тыпу вокны захавалiся ў клецях, хлявах, сенцах. Больш дасканалыя вокны маюць 2 кан¬струкцыйныя вырашэннi: раму навешваюць на вушакi або на каробку (дылю), што ўстаўляецца ў аконны праём. У канструкцыю А. уваходзяць рамы, падаконнiк, лiштвы i aкaнiцы. Рама звычайна мае 3-4-6 шыб (у 16-17 ст. у сядзiбах - да 30 i болей). Да 19 ст. замест шкла часта выкарыстоў¬валi спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пyxiы жывёл, палатно; зiмою вокны прыкрывалi знадворку саламянымi мaтaмi, каб лепш захоўваць цяпло ў хаце. Колькасць А. залежала ад планipоўкi хаты. 3вычайна рабiлi 2 А. ў падоўжнай сцяне, што выходзiла на двор, i адно - у тарцовай - на гал. фасадзе. Такое размяшчэнне А. спрыя¬ла стварэнню ў хаце «краснага кута». Чацвёртае А. (у глухой сцяне памiж печчу i гал. фасадам) рабiлi толькi ў асобных мясцовасцях (Драгiчынскi, Iвaнaўcкi, Асiповiцкi i iнш. раёны). У 2-й пал. 19 ст., калi пачала мяняцца планiроўка жылля (падзел хаты на залу i спальню), у тарцовай сцяне, што вы¬ходзiла на вулiцу, рабiлi па 2 А. Месца А. на фасадах, ix форма адыгрываюць вялiкую ролю ў стварэннi мастацкага аблiчча будынка. Аканiцы, надаконныя i падаконныя лiштвы - традыцыйныя элементы аздобы хаты. Сучасныя вокны маюць шыбы значных памераў, робяцца з падвойнымi paмaмi, з форткамi; рамы не прыбiваюць да каробкi, а падвешваюць на металiчных завесах, та¬кое А. адчыняецца. У вясковых хатах на зiму ўстаўляюць дубальты.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

НЕ ВЫКІДВАЙЦЕ СМЕЦЦЕ ПРАЗ АКНО

Акно ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян лічылася “вокам” хаты, якое, з аднаго боку, “глядзела” ў “той” свет, з другога — выступала ў якасці сакральнага канала сувязі з небам, таму вакол яго сфарміраваўся цэлы комплекс уяўленняў, рэгламентацый, абрадавых забаронаў і прадпісанняў.
* У сувязі з тым, што акно магло стаць тым сімвалічным шляхам, па якім нячыстая сіла магла трапіць ва ўнутраную прастору хаты, вакол яго была ліштва, дэкаратыўнае аздабленне якой поўнілася сакральнымі элементамі традыцыйнага народнага арнаменту. На ноч вокны закрывалі аканіцамі.
* У народных павер’ях акно ўспрымалася як выхад (шлях) для нячыстых духаў, смерці. Паўсюдна птушка, якая заляцела ў акно, прадказвала няшчасце. Прадказаннем бяды лічылася і птушка, якая стукаецца дзюбай у шыбу.
* Функцыя акна была найбольш вызначана ў структуры пахавальнага абраду. Калі паміраў чалавек, на вокны вешалі белы ручнік. Тое ж самае рабілі і ў дні ўшанавання памерлых на працягу года. Калі чалавек паміраў цяжка, вокны абавязкова адчынялі. Паўсюдна лічылі: убачыць у сне хату без вокнаў — прадказанне хуткай смерці.
* Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні ахоўвалі хату ад таго, каб у ёй не пасялілася нячыстая сіла.
* У культуры ўсходніх славян акно супрацьпастаўлялася дзвярам. Яно было “нерэгламентаваным” выхадам для таго, каб “падмануць” нячыстую сілу, смерць, хваробы і г.д. Калі ў сям’і “не гадаваліся” — паміралі дзеці, то немаўля, несучы хрысціць, перадавалі праз акно.
* Паўсюдна лічылася, што гэты шлях (выхад з акна) павінен быў заўсёды быць “чыстым” і надзяляўся асаблівай святасцю. Акрамя гэтага, існавала павер’е, што пад вокнамі стаіць анёл, які ахоўвае хату і ўсіх яе жыхароў. Таму праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.
Аксана Катовіч, Янка Крук

АКАНІЦЫ

Створкi для засцярогi акон знадворку. Прататыпам А. былi заcaўкi, якiмi закрывалi незашклёныя валакавыя вокны курных хат; з пашырэннем зашклёных акон заменены cтворкамi (спачатку адной, затым па дзве) на завесах. Разам з лiштвамi складаюць дэкаратыўнае абрамленне акна i адпаведна аздаблююцца. Найбольш пашыраны спосаб дэкарыравання - прафiляваная апрацоўка дошак i брускоў (па Паазер'i - дыяганальнае шаляванне), расфарбоўка, зрэдку трохгранна-выемчатая разьба i прапiлоўка. У мураваным гаспадарчым дойлiдстве (крамы, свірны) бытавалi i металiчныя А., часам дэкарыраваныя па-мастацку апрацаванымi жалезнымi стужкамi. У сучаснай нар. Архiтэктуры А. бытуюць пераважна на У Беларусi: выконваюць гал. чынам дэкаратыўную ролю
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7033

ЧАМУ ЗІМОЙ АКАНІЦЫ РЫПЯЦЬ

02.02.2008
* Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні перасцерагалі ад таго, каб у хаце не пасялілася нячыстая сіла.
* Паўсюдна быў распаўсюджаны звычай ставіць на падаконнік кружку з вадой, каб душы памерлых, калі наведваюць родную хату, маглі памыцца ў гэтай вадзе. Кружку з вадой ставілі на дзевяты, саракавы дзень, год пасля смерці, у іншыя дні ўшанавання памерлых.
* Калі ў хаце паміралі дзеці, наступнае немаўля, везучы хрысціць, перадавалі праз акно.
* Праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.
* Лічылася, што пад вокнамі стаіць анёл, які захоўвае хату і ўсіх яе жыхароў.
* Праз акно ажыццяўляўся дыялог паміж гаспадарамі хаты і калядоўшчыкамі ці валачобнікамі ў святочныя дні.
Акно заўсёды мела аканіцы, якія зачыняліся на ноч і адчыняліся з першымі сонечнымі промнямі, што яшчэ раз падкрэслівае сувязь хаты і жывога чалавека, які таксама раніцай (з абуджэннем) адкрывае вочы.
* Прыкмячалі, калі аканіцы зімой рыпяць — да адлігі.
* Калі ваконныя шыбы запацелі — да змены надвор’я.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19240

Воля

Аксютчык, Аксёнчык, Аксёнаў

Аксютчык, Аксёнчык, Аксёнаў

в. Аксакаўшчына >Менская вобласць > Менск >Горанскі
в. Аксенькавічы> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Запольскі
в. Аксютава> Віцебская вобласць > Браслаў > Далекаўскі

АКСІННЯ-ПАЎЗІМІЦА

6/24 лютага ў народзе дзень зваўся Аксінняй-паўзіміцай. Кепскае надвор'е ў гэты дзень сведчыла аб працягласці зімы. Як пераконвалі сялянскія назіранні, «калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце» — г. зн. зіма затрымаецца і хатняя жывёла паесць усе нарыхтаваныя яе запасы.

АКСІННЯ ПАЎХЛЕБНIЦА ПАЎЗIМНIЦА КСЕНЯ

У народным календары святая Аксiння атрымала iмя паўзiмнiцы i паўхлебнiцы, таму, што азiмае зерне праляжала палову тэрмiну да ўзыходу, ды й старога хлеба з’едзена палова, а г.зн., што палова тэрмiну засталася i да ўраджаю новага хлеба: "З дня прападобнай Ксенii лiчаць, што да новага хлеба патрэбна столькi ж, колькi ўжо з’едзена, таму i паўхлебнiца!"
- Блажэнная Ксенiя Пецярбургская, у iмя Хрыста юродзiвая, нарадзiлся ў першай палове 18 стагоддзя i жыла з мужам у Санкт-Пецярбургу, але на 26-м годзе жыцця страцiла мужа. Гэта падзея вельмi моцна паўплывала на Ксенiю, яна раздала ўсю сваю маёмасць галоце i абрала для сябе цяжкi i складаны шлях юродства ў iмя Хрыста, назвала сябе iмем памерлага мужа. За вялiкiя подзвiгi i цярплiвасць Бог надзялiў яе дарам прадбачання. Тыя, да каго яна завiтвала, пазней былi шчаслiвыя i мелi поспех у справах. Па сённяшнi дзень да яе магiлы наведваюцца паломнiкi, знаходзяць абарону i заступнiцтва ў Блажэннай Ксенii, першай Пецярбургскай святой.
- Святая Ксенiя стала заступнiцай i ахоўнiцай сям’i, дабрабыту i ахвяравальнiцай розуму дзецям. I па сённяшнi дзень да яе звяртаюцца з малiтвамi i просьбамi.
- У асяроддзi беларусаў "хадзiлi" так званыя хiтрыкi i наконт розуму дзiцяцi. Так, пры першым рытуальным купаннi дзiцяцi побач абавязкова клалi Бiблiю цi кнiжыцу, каб разумным расло.
- Дзiця не стрыглi да года, каб "не скарацiць" розум.
- Ведалi, што нельга есцi, калi чытаеш, каб "не заесцi" свой розум.
У гэты дзень назiралi за надвор’ем, каб зазiрнуць у будучыню:
Якая Аксiння, такая i вясна.
Добрае цiхае надвор’е на Паўхлебнiцу — будзе прыгожая вясна.
Калi на Аксiнню завея, то ўвесь корм падмяце (г.зн. зiма яшчэ доўгая будзе).
(г.зн. зiма яшчэ доўгая будзе).
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

Каб нашчадак быў разумным

Аксіння-Паўзіміца, Паўхлебніца. Менавіта так называлі ў народзе святую Ксенію Пецярбургскую, якая ўшаноўваецца ў царкоўным праваслаўным календары 6 лютага. Святая Аксіння стала заступніцай і ахоўніцай сям’і, а таксама ахвяравальніцай розуму дзецям. І па сённяшні дзень да яе звяртаюцца з малітвамі і просьбамі.
Акрамя гэтага ў народзе добра ведалі, каб дзіця было разумным, цягнулася да навукі, неабходна было пры першым рытуальным купанні, якое выконвалі на дзевяты дзень пасля нараджэння дзіцяці побач абавязкова пакласці Біблію ці проста кнігу.
На працягу першага года жыцця малога не стрыглі -- каб “не скараціць” розум. Першы пострыг рабілі роўна у год. Самы старэйшы чалавек у родзе (дзядуля, бабуля) садзілі малога на калені і на макаўцы выстрыгалі крыжападобна некалькі пасмаў валасоў, якія загортвалі у чырвоны ласкут тканіны і клалі за абразы. Верылі, пакуль валасы зберагае чырвоны кут, з дзіцем нічога дрэннага не здарыцца.
Пасля нараджэння дзіцяці высушвалі і завязвалі на вузел яго пупавіну. Калі яму спаўнялася тры гады (па некаторых звестках сем год), яму давалі гэтую пупавіну і прасілі развязаць яе. Тым самым хацелі паспрыяць яго развіццю розуму, талентам і здольнасцям. Калі дзіця спраўлялася з такім заданнем, лічылася, будзе разумным чалавекам.
Забаранялі дзіцяці есці за чытаннем. Тлумачылі гэта так: каб “не заела” свой розум.
А яшчэ ведалі некаторыя хітрыкі: каб лепей засвоіць вывучанае, неабходна пакласці пад падушку на ноч разгорнутую кнігу на тым месцы, дзе чытаў. Але папярэджвалі: нельга пераварочваць кнігу дагары вокладкай -- веды не затрымаюцца ў галаве. Лепш яе пакласці старонкамі ўверх.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

Воля

Акулевіч, Акуліч, Акуленка

Акулевіч, Акуліч, Акуленка

в. Акулінка>Гомельская вобласць > Мазыр >Крынічны
в. Акулінцы> Магілёўская вобласць > Магілёў > Сухарэўскі

Хутчэй за ўсё прозвішчы і назвы паселішчаў звязаны з прысвяткам Акуліна.

АКУЛІНА.

26 чэрвеня Акуліна задзяры хвасты. Нападаюць на скаціну хмары мух, ды сляпнёў, ды аваднёў, і гоняць скаціну не ведама куды. Скаціна хвастом сябе па баках ударае, б'е, каб адагнаць налетаючых казурак, бізуе. Бізаваць - гэта шалець у летнюю спякоту, бегаць з апантаным ровам, кідацца, задраўшы хвасты. Спасу няма ад неміласэрных казурак, якія лётаюць хмарамі. І шалее скаціна. Збяжыць у балоты, не падпускае да сябе ні пастуха, ні гаспадыню. Мукае па-страшнаму.
Воля

Акунь, Окунь, Акуневіч

Акунь, Окунь, Акуневіч

АКУНЁЎКА, СЬВІЕРВІЦА

(рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АКУНЁ́ЎКА, СЬВІЕРВІЦА — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 13 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўны прыток — рака Сьцервіца (праваруч).
Выцякае з возера Даўблі, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Упадае ў возера Дрывяты з поўдня. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%83%D0%BD%D1%91%D1%9E%D0%BA%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)»

АКУНЁК

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АКУНЁК — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр. Знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры». Належыць да Балдуцкай групы азёр.
Возера належыць да басэйну ракі Страча.
Акунёк вядомы сваёй мяккай вадой.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%83%D0%BD%D1%91%D0%BA

АКУНЬ

(возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АКУНЬ — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Салаўёўка.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Акуня складае 0,03 км². Даўжыня возера — 0,27 км, найбольшая шырыня — 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,68 км. .
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5 м, у пэўных участках знаходзяцца пад хмызьняком. На поўдні схілы разараныя.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BA%D1%83%D0%BD%D1%8C_(%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0)

в. Акунінава >Гарадзенская вобласць > Слонім > Новадзевяткавіцкі
в. Акуні> Віцебская вобласць > Гарадок >Бычыхінскі
в. Акунёва> Віцебская вобласць > Міёры > Нікалаеўскі
х. Акунева > Віцебская вобласць > Міёры > Павяцкі
в. Акунеўка>Магілёўская вобласць > Шклоў > Гарадзішчанскі

Прозвішча, назовы ракі, азёраў паходзяць ад татэма акунь. Акунь – гэта рыба. Падаем яшчэ раз што азначае рыба ў міфалагічных уяўленнях беларусаў і меркаванне сп. Л.У. Дучыц “АРХЕАЛАГІЧНЫЯ МІКРАТАПОНІМЫ”.

РЫБА

Паводле балта–славянскiх мiфалагiчных уяўленняў аб вертыкальнай трохскладовай структуры свету, Р. з’яўляецца адзнакай нiжняга свету (свету мёртвых) і, як правіла, супрацьпастаўляецца птушкам. Таму ў фальклорных тэкстах (асабліва калядных песнях) яна асацыюецца з каранямі Сусветнага дрэва: «Ой па–над морам, па–над глыбокім, // Там явар стаяў тонкі, высокі. // На тым явары саколік сядзіць, // Саколік сядзіць да ў мора глядзіць, // У мора глядзіць, з рыбай гаварыць: // — Ой, рыба, рыба, як ты глыбока, // Як ты глыбока, так я высока». Вельмі блізкая паралель гэтаму вобразу ёсць у іранскай традыцыі: гіганцкая спракаветная Р. Кара ахоўвае Сусветнае дрэва, якое расце пасярод возера Варукаша (пачытайце вось так: вару-каша). У багата якіх традыцыях касмалагічная функцыя Р. — служыць апірышчам зямлі. Беларусы таксама верылі, што свет стаіць на вялізнай Р. (пазней было ўспрынята і ўяўленне аб трох або чатырох кітах), і калі гэтая Р. варушыцца, то здараюцца землятрусы. Шчаслівыя людзі могуць ведаць пра гэта загадзя і малітвамі да Бога і Р. могуць унікнуць такой катастрофы. Калі ж з нейкай прычыны Р. перавернецца на другі бок, то свет перакуліцца дагары нагамі і настане канец свету.
Пра хтанічную прыроду Р., у прыватнасці, сведчыць і беларускае павер’е пра яе паходжанне: у Р. ператвараюцца тыя чэрці, што ў навальніцу хаваюцца ў ваду, яны маюць чырвоныя вочы, і рыбакі засцерагаліся ўжываць такіх Р. у ежу. Сумеснае пахаванне ў ахвярных ямах сабак, птушак i Р. сiмвалiзуе прынясенне ў ахвяру насельнiкаў трох стыхiй — зямлi, неба i вады. У пачатку ХХ ст. у час эпiдэмii ў в.Броннае Рэчыцкага р–на сяляне прынеслi ахвяру — жывымi закапалi ката i шчупака. Верагодна, косткi Р. маглі служыць абярэгамi. Так, каб мышы не краналі збажыны на працягу ўсяго года, перад каляднай вячэрай трэба было адрэзаць галовы трох селядцоў і пакласці іх у зерне, а саміх селядцоў з’есці на вячэру разам з луской, скурай і косткамі.
Знаходкi касцякоў Р. вядомыя ў курганна–жальнiчных пахаваннях (в. Сыч Барысаўскага р–на). Сустракаюцца жаночыя ўпрыгожаннi, дзе замест пацерак выкарыстаныя пазванкi Р., каралi i дротавыя скроневыя колцы з нанiзанымi на iх пазванкамi (гарадзiшча Маскавiчы Браслаўскага, курганы Ганцавiцкага р–наў). Блізу в. Багушэвiчы (Бушавiчы) Глыбоцкага р–на ляжыць камень, вядомы ў народзе як «Камень з рыбкамi». Паводле падання, выявы дзвюх рыбак стварылi французы ў 1812 годзе з мэтай адзначыць месца захавання скарбу. Большая з Р. паказвае напрамак, дзе знаходзiцца скарб, а меншая — глыбiню, на якой закапаны скарб.
Паводле народных уяўленняў, Р., як і ўсе іншыя жывыя істоты, маюць свайго цара, які валадарыць над усімі рыбамі, што жывуць у злучаных паміж сабою вадаёмах, і ахоўвае іх адрыбакоў ды паляўнічых. Адратаваць ён мог нават ужо злоўленую Р., як толькі даведваўся пра прапажу. Там, дзе жыве рыбны цар, рыбакі рэдка могуць пахваліцца хоць якімсьці ўловам. I наадварот, калі рыбны цар куды–небудзь адлучаўся, можна было вылавіць без цяжкасцяў ледзь не ўсю Р. з гэтага вадаёма. Ніхто з простых людзей ніколі не бачыў цара Р. Аб яго прысутнасці меркавалі толькі па тым, што раптам, нібыта па нейкім загадзе, Р. вялікімі чародамі пераплывае з аднаго вадаёма ў другі, спусташаючы першы і перапаўняючы Р. другі. Убачыць цара Р. маглі толькі моцныя рыбаловы–чараўнікі. Адрозніць яго ад звычайнага чалавека можна было па рыбіным хвасце. У абліччы вясёлага паніча, але з нябачным рыбіным хвастом, цар Р. мог наведваць чалавечыя пагулянкі, напрыклад вяселлі.
Асаблiвая роля ў вераваннях i магii адводзiлася шчупаку (шчуцы). Сківіцы шчупака вешалi над уваходам у хату як абярэг ад хваробаў (сiмвалiчнае выгрызанне хваробаў i нячыстай сiлы). Шчупак згадваецца ў замовах, казках, песнях. Ва ўсходне- славянскiх казках ён дапамагае герою. Са шчупаком звязаны матыў абарочвання — чараўнік ператвараецца ў ваўка, сокала, шчупака. У фальклоры скандынаўскiх народаў карлiк– чараўнік у вобразе шчупака ахоўвае скарбы. У палякаў ёсць павер’е, што ў шчупака ператвараецца д’ябал. У казках i паданнях у хрысцiянскай iнтэрпрэтацыi шчупак перавозiць Хрыста праз раку i з удзячнасці за гэта ён робiць яго каралём рыб. Шчупакі надзвычай чуйныя да сонца — яны заўсёды стаяць галавой у той бок, дзе ў гэты момант знаходзіцца сонца, нават калі дзень пахмурны. Таму дасведчаныя рыбакі вызначалі месцазнаходжанне сонца на небе па накірунку шчупаковай галавы.
Надзвычай насычаная эратычна– шлюбная сімволіка Р. Сувязь Р. з апладняльнай стыхіяй вады робіць яе адным з найяскравых выразнікаў мужчынскага пачатку. Яшчэ ў палеалітычным мастацтве паўстала традыцыя выяўлення Р. у выглядзе фаласа. У беларускім фальклоры coitus часта перадаецца праз рэчыўна–аперацыйны сімвал «есці Р., напрыклад: «Эй, Лука мая зялёная, // Рыбка салёная… // На Луку хлопчыкі рыбку пякуць, // Дзевачкам есці даюць…»; «— Дзе, Купала, начавала? // — Начавала у Iвана. // — Што, Купала, вячэрала? // — Вячэрала галушачкі, // — Вячэрала галушачкі, // Лягла спаць у падушачкі. // Вячэрала рыбку з перцам, // Легла спаць са шчырым сэрцам»; «Я яму рыбку з перцам, // Ён мяне ўсім сэрцам» — і да г.п., дзе эратычная сімволіка ўзмацняецца формулай «рыбка з перцам» (параўн. дыял. назву перца — перан, якое амаль паўтарае тэафорнае імя бога Грымотніка, прыперыць, пароць і г. д.). Бадай найбольш актыўна гэты матыў абыгрываецца ў «Цярэшках», што натуральна з увагі на шлюбна–эратычны кантэкст усяго абраду «Жаніцьба Цярэшкі», напрыклад: «Паіла я коніка ў вядрэ, // Відзіла рыбачку на дне. // Добрая рыбачка карась, // Пацалуй, дзядулька, хоць раз, // Добрая рыбачка акунь, // А скажы, дзядулька, адкуль?»; «Iшла я на рэчку, на стаў, // Мой дзедзька рыбачку дастаў. // Смачная рыбачка шчучка, // Мяккая дзедзькава ручка. // Смачная рыбачка акунь, // Скажы, мой дзедзька, адкуль? // Смачная рыбачка карась, // Пацалуй, дзедзька, хоць раз» і да г. п. (параўн. іншы сімвал полавага акта — «паіць каня з поўнага вядра»). У чарадзейных казках кшталту «Iван Сучкін сын» матыў паядання Р. наўпрост звязваецца з працэсам апладнення: злоўленую рыбаловам Р. з’ядаюць царыца, кухарка і сучка (або кабыла), у выніку чаго ўсе тры зацяжарылі і нарадзілі па сыну. Менавіта ледзь не адназначнае сімвалічнае супадзенне паядання Р. і coitus’a задае фрэйм інтэрпрэтацыі такіх фразеалагізмаў, як «I рыбку з’есці, і на х… сесці» (варыянт «і ў пакой сесці» — значна менш празрысты). У сувязі з папярэднім знаходзіцца і тлумачэнне сноў, калі сніцца Р.: бачыць або злавіць Р. (карася, ліня, акуня, язя, шчупака) азначае зацяжарыць на сына, калі бачаная Р. — дробная, то гэта на дачку.
Выкарыстоўваўся вобраз Р. і ў іншых прадказаннях. Так, бачыць у сне Р. з луской азначала выгоду, прыбытак на грошы, прычым Р. з белай луской прадвяшчала срэбраныя грошы, а з цёмнай (акунь, шчупак, лінь, мянтуз, пячкур ды інш.) — дробныя грошы. Параўн. у загадцы: «Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак» — Р. Наагул у сне злавіць Р., асабліва буйную, — добра, дробную або ў мутнай вадзе, або бачыць Р. без лускі, вараную або мёртвую — вельмі кепска, да хваробы або нараджэння мёртвага дзіцяці. Гладзіць Р. (ярша) — мець нейкія перашкоды. Бачыць свежую Р. — будзе нейкая навіна. Наагул бачыць Р. у сне значыла ўлетку дождж, а зімой — адлігу або снег. Прадказвалі надвор’е і па паводзінах Р. у вадаёмах.
Не нагэтулькі выразная сімвалічная сувязь Р. са светам памерлых. Тым не менш загадкі кшталту: «На тым свеце жывы, а на гэтым мёртвы» (адгадка — Р.) — усталёўваюць гэткую сувязь амаль адназначна. Апрача таго, варта адзначыць, што гатаваная Р. і стравы з Р. былі абавязковай часткай памінальных вячэраў на Дзяды і Куццю.
http://rv-blr.com/dictonary/view/4893

АРХЕАЛАГІЧНЫЯ МІКРАТАПОНІМЫ

Л.У. ДУЧЫЦ21.09.2010
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ МІКРАТАПОНІМЫ, народныя назвы помнікаў археалогіі, элементы этнакультурнага ландшафту, якія адлюстроўваюць міфапаэтычныя ўяўленні старажытных людзей. Амаль пра кожнае гарадзішча і курганны могільнік існуюць паданні, часам у некалькіх варыянтах, якія тлумачаць іх спецыфічныя назвы.
Сярод назваў гарадзішчаў шырока распаўсюджаны Гарадок, Гарадзец, Гарадзішча, Замак, Ахоп, Батарэя, Татарская гара, Французская тара. З язычніцкімі вераваннямі звязаны назвы Капішча, Акураўшчына, АКУНЬ-ГАРА, Дымакуры, Ігрышча, Гуслішча, Дзявочая Гара. Вядомы назвы, звязаныя з рэальнымі гістарычнымі персанажамі: Гара Рагвалода і Рагнеды (в. Перавоз Расонскага р-на), Гара князя Багуміла (в. Качановічы Нясвіжскага р-на), Замак каралевы Боны (гарады Мядзел, Рагачоў) і інш.
Для курганных могільнікаў найбольш характэрны назвы Валатоўкі, Капцы, Курганы. Часам яны маюць яшчэ і дублетныя назвы: Татарскія магілы, Шведскія магілы, Французскія магілы, Французскія валатоўкі. Асобнай назвай звычайна вылучаюцца вялікія насыпы (Волатава магіла, Княжая магіла, Дзявіч-Гара), а таксама адзіночныя курганы (Асілкава магіла, Магіла Міндоўга, Магіла Войшалка). Адметныя назвы маюць курганна-жальнічныя могільнікі (Галодныя магілы, Галоднік), каменныя магілы (Баярскія могілкі, Паганскія магілы, Яцвяжскія магілы), жальнікі (Халернік, Аўстрыйскія магілы, Жалі).
Захаваліся назвы месц старых могільнікаў - Кладавішча, Паганскі цвінтар, Чумныя могілкі, Мёртвае Поле; паселішчаў - Сяльцо, Гарадшчызна, Бабулін Бугор. Народныя назвы характэрны і для культавых камянёў - Божы камень, Чортаў камень, Волат, Пярун, Быкі, Кравец, Шавец; каменных крыжоў - Крыж-Баба, Кацярынінскі крыж, Каралеўскі камень, Растучы крыж.
Сувязь пэўных тапонімаў з наяўнасцю археалагічных аб'ектаў улічваецца пры правядзенні археалагічнай разведкі.
Літаратура:
• Каханоўскі Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX стст. Мінск, 1984;
• Дучыц Л.У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993;
• Яе ж. Да пытання аб вялікіх курганах Беларусі // ГАЗ. Мінск, 2000. № 15;
• Яе ж. Этнаграфія і міфалогія курганоў Беларусі/Там жа. Мінск, 2006. № 21;
• Лобач У.А. Курганы і гарадзішчы ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў // Вестн. Полоцкого гос. ун-та. Сер. А. 2007. №7.
Крыніца: http://jivebelarus.net/for-pupils-and-students/archaeology-of-belarus-encyclopedia/letter-a/archaeological-toponims.html