June 9th, 2012

Воля

Агуркевіч

Агуркевіч

АГУРНЁЎКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АГУРНЁЎКА — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Сьвіліца (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Шарагі Падсьвільскага пассавету, вусьце за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Стрынадкі таго ж пассавету.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%91%D1%9E%D0%BA%D0%B0

в. Агурні> Віцебская вобласць > Глыбокае > Падсвільскі

АГУРОК

Агародная расліна сямейства гарбузовых з даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны. Маласольныя агуркі. || памяншальная форма: агурочак. || прыметнік: агурочны. А. расол.

АГУРОЧНІК

Агурочнае бацвінне.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%93%D0%A3&alpha=%D0%90&page=2

АГУРКІ

Агуркі адна з улюблённых гароднінных раслін у беларусаў. У аграрным каляндары існавала шмат прымет для спрыяльнага пасеву агуркоў.
-Лічылася , што калі на Юр’я (6 траўня) рана пасадзіць агуркі, то яны будуць ураджайныя.
-Некаторыя гаспадыні, разлічваючы на магію "першага", сеялі агуркі ў панядзелак (першы дзень нядзелі): "Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету".
- Калі Еўдакія чырвоная, то на агуркі і грузды будзе ўраджай.
-18 траўня Арына расадніца. Высаджваюць агуркі.
- Іёў дзень (19 траўня) - дзень гарошніка і агурочніка лічыўся самым раннім тэрмінам для пасева агуркоў у адкрыты грунт. Саджаюць агуркі, паліваючы іх сажалкавай вадой. На гэты дзень існавала шмат прыкметаў:
- Лічылі: з раніцы вялікая раса і ясны дзень – на ураджай гуркоў.
- Вялікая раса або ясны дзень - хутка заў’ецца агурочны тын.
- Вялікая раса раніцай і ясны дзень прадвесцяць ураджай агуркоў, няма расы - чакай дажджу.
- "Дзяніс - роснік, на росніка вялікая раса - агуркам вялікі род".
- "Ясны дзень на Дзяніса - да ўраджая агуркоў".
- Вялікая раса раніцай да добрага надвор'я, няма расы да дажджу.
- Вялікая раса на 19 траўня - да ўраджая агуркоў.

21 ТРАВЕНЯ ІВАН ВЯСЕННІ. 21/8. Іван Веснавы (Іван Мікольны, Іван Доўгі, Бацька Міколы, Мікольнік). Адзін з апекуноў земляробства. Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. «Гуркі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіт» (Лельчыцкі раён; Талстая, 1986). На Лельчыччыне сеялі агуркі пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі такімі тоўстымі , як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі.
28 ТРАВЕНЯ ПАХОМ. На Шумілішчыне кажуць: «Сей агуркі на Пахом – будзеш насіць мяхом». Падобныя рыфмаванкі, звязаныя з агуркамі, сустракаюцца ў розных рэгіёнах Беларусі.
1 ЧЭРВЕНЯ ІВАН ДОЎГІ. На Івана-доўгага працягваюць сеяць агуркі.
2 ЧЭРВЕНЯ - ФАЛАЛЕЙ АГУРОЧНІК. У вусновых каляндарах Фалалей - цеплавей, агурочнік, агароднае прасла.
На Лявонція і Фалалея саджай агуркі.
-Мноства шышак на елках - да ўраджая агуркоў.
-Прыйшоў Фалалей, дасейвай агуркі хутчэй. Сярэдні пасеў агуркоў.
Пасмейваліся ў вёсцы: "Дзе агуркі, тамака п'яніцы". "Агурок у рот, ды агурком ў лоб". Аднак з прыметамі раіліся з зімы, з ранняй вясны: сеяць, не сеяць? "Вялікія лядзякі з дахаў - да агурочнага года". "Жабы гучна і дружна квакаюць - агуркоў наквакаюць".
Агурок- агародны плод, з ім не аббярэшся клапот.
Калі агурочак народзіцца, ён да хлеба-солі спатрэбіцца.
Быў звычай агуркі саджаць утойліва, таемна. Інакш расці не будуць. У гэты дзень дасейвалі агуркі на грады ў адкрытую зямлю. Бо замаразкі адступілі, цёплыя ранішнікі іх змянілі, цёплыя світанкі над зямлёй нахіліліся, цёплыя ветрыкі ў траве прытаміліся. Прымуцца за рост агурочныя пугі.
Завяршалі пасадку агароднінных культур, у тым ліку агуркоў.
"На Лявонція і Фалалея садзі агуркі", "На Піліпа ды на Фалалея - дасейвай агуркі хутчэй", сярэдні пасеў агуркоў, казалі: "Масавае з'яўленне аваднёў - да ўраджая агуркоў".
Было такое павер'е, каб першую пасадку агуркоў ніхто не бачыў, хавалі першую градку і першы вырасшы агурок.
Звычайна першы-агурок закопвалі ў зямлю, як бы прыносячы ў ахвяру заступнікам гародаў святым Піліпу і Фалалею. Калі гэта выканаць, тады будуць расці і іншыя агуркі. Калі будзе шмат жоўтых, да пары збляклых агурочных пуг, значыць, чыё-небудзь хвацкае, недабразычлівае вока падгледзела "на рост" першага агурка. Калі дуб разгарнуў ліству, то пасадку агуркоў пара сканчаць
3/21ЧЭРВЕНЯ КАСТУСЬ, АЛЕНА, МІХАЛ, ХВЕДАР. Калі на агурках шмат пустацвета, гаспадыня імкнецца знайсці дзе-небудзь стары лапаць і, знойдучы яго, прывалакае нагою ў свой агарод і кідае яго ў агурочнік, кажучы: "Як густа гэты лапаць плёўся, так каб і агуркі мае пляліся". Яшчэ казалі: “Льны Алене, агуркі Кастусю”.
5 ЧЭРВЕНЯ ЛЯВОНЦІЙ АГУРОЧНІК. Лявонцію-агурочніку прыпісваліся клопаты аб агурочных градах. З малітвай саджалі насенне, граду для мацнейшай цеплыні і на добрыя ўсходы затулялі рэдкім грубым вясковым палатном, хрысцілі і толькі потым са спакойнай душой сыходзілі з агарода.
Масавае з'яўленне аваднёў да ўраджая агуркоў. На Лявонція-агурочніка садзяць апошнія агуркі.
На Лявонція канчай пасадку гуркоў. Калі ўвечар з'явілася шмат аваднёў, то і ўраджай агуркоў будзе добрым
Лявон-агароднік шырока ўшаноўваўся ў месцах, з якіх вазілі на продаж цыбулю, капусту, агуркі. Зрэшты, у кожнай мясціне меліся ведзьмакі, майстры-агароднікі. Выстаўляў Лявон-агароднік мяжу: запазніўся з высаджваннем расады, упушчанае не нагнаць!
25 ЧЭРВЕНЯ ПЁТР ЗАВАРОТАК КАПУСНІК СОНЦАВАРОТ. Гэты дзень і завецца: "Запознены капуснік" ці Пётр Капуснік. Высаджваюць апошнюю капусту і агуркі.
26/13 ЧЭРВЕНЯ - АКУЛІНА-«ГРАЧЫШНІЦА». Хто будзе саджаць агуркі ў гэты дзень, хай не чакае сакавітых, зялёных.
7 ЛІПЕНЯ ІВАН КУПАЛА (ІВАН КУПАЛЬНЫ, ІВАН, ПЯТРОЎСКІ ІВАН, ІВАН ЛЕТНІ, ІВАН ВЯЛІКІ, ІВАН ПОСНЫ, ІВАН ЗЛОСНЫ, ІВАН ВЕДЗМІН, ЯН) – працяг купальскага свята, якое доўжылася ўсю папярэднюю ноч. «Учора была Купала, а сёння Іван...», -- спяваецца ў народнай песні. «На Пятроўскага Івана павінны быць гуркі ў мужыка, не толькі ў пана», -- распавядае даўняя прыкмета (Пяткевіч, 1928).
9 ЛІПЕНЯ у вусновых каляндарах - сунічнік, агуркам накат, медазбор.
22 ЛІПЕНЯ усёй сям'ёй спрабуюць першыя агуркі.

АГУАНЕ

АГУАНЕ - у італьянскім фальклоры дэманічныя істоты. Высокія прыгожыя жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, агуане блукаюць па альпійскіх сенажацях, купаюцца ў рэках і азёрах, чысціню вады ў якіх яны засцерагаюць. Да людзей агуане ставяцца прыязна, аднак гора таму, хто асмеліцца хоць бы замуціць ваду ў горнай крыніцы! Перад тым, як перабрацца праз струмень (а ўжо тым больш - як у ім выкупацца), неабходна папытаць у агуане дазволу. Тых, хто грэбуе ветлівасцю, чакае страшная кара: агуане захапляюць іх пад ваду ці завабліваюць у свае пячоры, а потым пажыраюць. Такое ж пакаранне прыгатавана і гвалтаўнікам, бо агуане не прабачаюць здзекі над жанчынамі.
Агуане часцяком спускаюцца з гор да людзей, каб пагрэцца у агня ў карчме, паразмаўляць з гаспадынямі і дапамагчы ім у хатняй працы. Улетку можна ўбачыць, як яны працуюць на палях, як кормяць грудзьмі дзяцей, якіх носяць у кошыках за спінамі (грудзі ў іх такія доўгія, што яны закідваюць іх за спіны).
Узімку агуане звычайна апранаюцца ў футры. Як правіла, людзям
яны з'яўляюцца ў абліччы выродлівых старых з казлінымі капытамі ці вывернутымі задам наперад ступнямі.
Існуе паданне, што аднойчы прыпазнелы падарожнік пачуў жаночы голас:
-Калі ласка, накрэслі на зямлі круг!
Спачатку падарожнік вырашыў, што яму прычулася.
- Малю цябе, накрэслі круг!
Здалёку данёсся сабачы брэх.
Падарожнік узяў палку і накрэсліў на зямлі круг. Ледзь ён скончыў, як побач з ім апынулася маладая сімпатычная агуане. У тое ж імгненне набеглі сабакі Дзікага Паляўнічага, але пракрасціся ў круг яны не змаглі, а таму выдаліліся несалёна хлебаўшы. Так падарожніка выратавала агуане.

АГУЛШАП

АГУЛШАП - абхазскі цмок-людаед. Да таго ж выкрадальнік юных прыгажунь. Ён з'яўляецца ў шматлікіх абхазскіх казках. Вось адна з іх.
Жылі-былі тры брата: вельмі разумны, вельмі трапны і вельмі моцны. І была ў іх сястра-прыгажуня. Аднойчы панёс яе Агулшап. Браты пакляліся выратаваць сястру. Старэйшы, самы разумны, пазнаў, дзе яна знаходзіцца, і павёў астатніх. Ішлі яны, ішлі, шукалі сястру... І нарэшце знайшлі.
"Яна была на паляне, пасярод вялікага лесу, а поруч яе, згарнуўшыся, ляжаў Агулшап. Браты ўпотай узялі сястру. Але хіба ад Агулшапа
можна сысці? Ён заўважыў, паляцеў за імі, хутка дагнаў, адняў сястру, панёсся, як куля, у неба і адразу апынуўся каля сонца.
Тады сярэдні брат, самы трапны, стрэліў, забіў Агулшапа, і сястра стала валіцца ўніз. Малодшы зараз жа падбег, злавіў на лёце сястру, утрымаў і паставіў на зямлю. Узрадаваныя браты разам з сястрой адправіліся ў сваю хату.
Тым часам маці сшыла бешмет, каб узнагародзіць таго з сыноў, хто адрозніўся адмысловай доблесцю, ратуючы сястру ад Агулшапа. Яна склікала мудрых дараднікаў і сказала:
- Вырашыце, хто з маіх сыноў заслужыў бешмет!
Суддзі сядзяць, вырашаюць, дагэтуль нічога не вырашылі...

Воля

Акушка

Акушка

в. Акушкі>Магілёўская вобласць > Горкі >Хадароўскі
в. Акушкі>Магілёўская вобласць > Горкі >Горскі
х. Акушкава>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вішнеўскі
х. Акушкаўшчына >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Войстамскі

Магчыма Акушкі звязаны з імем Акушкі з гэтага роду, а магчыма і ад іншага Акушкі.

ГЕТАЛТЫ І ТЫШКЕВІЧЫ З РОДУ КАЛЕНІКАВІЧАЎ ГЕРБА «ЛЯЛІВА»

Мая пра...прабабуля Саламаніда Томкаўна Геталт у першай палове ХVІ ст. выйшла замуж за полацкага зямяніна Багдана Грыгор’евіча Рэута. Паходзіла Саламаніда са старажытнага і магутнага роду Каленікавічаў-Мішкавічаў, які, пачынаючы з канца XIV ст., пакінуў прыкметны след на кіеўскай і валынскай землях Вялікага Княства Літоўскага.
Прапрадзед Саламаніды Томкаўны Каленік Мішкавіч і іншыя прадстаўнікі роду займалі высокае становішча ў радзе Свідрыгайлы, малодшага сына вялікага князя Альгерда. У 1434 г. Свідрыгайла перадаў Каленіку ў намесніцтва два свае гарады — Звянігарад на Падоле Брацлаўскім і Пуціўль на Севершчыне.
17 кастрычніка 1437 г. па прывілеі, выдадзеным у Кіеве, Свідрыгайла ўзнагародзіў Каленіка Мішкавіча за верную службу, «а нигды не опущеную» шматлікімі маёнткамі ў кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні.
Найбольшае значэнне мелі падараваныя землі, названыя Слабодзішчам пад Жытомірам, дзе ў першай палове XVI ст. было пабудавана ўмацаванае селішча, а потым заснаваны горад Бярдзічаў з палацам, якія сталі з часам Бярдзічаўскім графствам.
Гісторыкі звязваюць узнікненне горада Бярдзічава з імем Каленіка.
Дзед Саламаніды, Геталт (Андрэй) Каленікавіч, меў братоў Дзебру, Акушку, Тышку і сястру Яўфімію (?), якая была замужам за Раманам Івашкавічам з роду Волкавічаў, вядомым як Раман з Кіева. Унук Яўфіміі, Іван Гарнастай, падскарбі земскі літоўскі, маршалак дворны і ваявода навагрудскі, падтрымліваў сваіх родзічаў, у тым ліку і род Тышкевічаў, пры каралеўскім двары, шмат зрабіўшы для іх узвышэння.
Як лічаць даследчыкі Наталля Якавенка і Генрых Люлевіч, браты Геталта Каленікавіча Дзебра і Акушка загінулі ў бітвах з татарамі.
Вядома, што ў 1497 г. Дзебра Каленікавіч разам са шваграмі — Міхаілам Гагіным, Федзькам Геленчыцам і Кунцам Сянковічам — вёў спрэчку за спадчыну пасля князя Рамана Ягалдаевіча, які быў дзядзькам яго жонкі.
На думку Г. Люлевіча, некаторыя гісторыкі на падставе гэтых звестак памылкова лічаць, што жонка Дзебры Каленікавіча (Анастасія) была княгіняй Ягалдаеўнай. Хутчэй за ўсё, яе маці паходзіла з роду князёў Ягалдаевічаў і ў шлюбе магла мець прозвішча Ельцаўна. Пра Ельцаўну вядома, што яна трапіла ў няволю ў Пуціўлі, які быў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 г.
З іншых дакументаў вынікае, што Дзебра Каленікавіч быў уладальнікам вотчыны Слабодзішча, якая пасля смерці гаспадара засталася дзецям і ўнукам яго братоў Акушкі, Геталта (Андрэя) і Тышкі.
Даследчыкі роду лічылі, што Дзебра Каленікавіч не меў нашчадкаў, але, як мне ўдалося высветліць, пасля яго засталася дачка Федзя, якая разам з маці, будучай ігуменняй полацкай Анастасіяй, пераехала ў Полацк і ўзяла шлюб з баярынам Цішкам Іванавічам Быкоўскім. Пра гэта сведчыць прывілей караля Жыгімонта ад 14 верасня 1523 г., выдадзены Цішку Быкоўскаму на маёнтак Парэча ігуменняй Анастасіяй. Дарэчы, падпісаны прывілей пісарам Гарнастаем, пляменнікам Дзебры:
«Жыкгимонтъ, Божю м(и)л(о)стью.
Бил намъ чоломъ дворанинъ н(а)шъ Тишъка Быковъскии и поведилъ перед нами, ижъ игуменья полоцкая Настася записала ему, зятю своему, по жывоте своемъ именьечко свое у Полоцкомъ повете на имя Порече, которое ж деи именьечко мы еи дали напротивъку того именья, што есмо по жывоте мужа ее небощыка п(а)на Дебря Калениковича з рук в нее взяли на имя Островъ, и душею своею за то полецылас ему печаловати. И бил намъ чоломъ, абыхмо ему на то дали н(а)шъ листъ.
Ино кгды ж тая игуменья, маючы тое именъечко з дани н(а)шое, ему по смерти своее отписала и душею своею полецылас ему опекати ся, мы, з ласки н(а)шое, на его чоломъбите, то вчинили: на то дали ему сес н(а)шъ листъ. Нехаи онъ тое именьечко у Полоцкомъ повете Порече со въсимъ держыть водлугъ запису ее, а намъ с него служъбу земъскую служыть.
Писанъ у Кракове, под лет Бож(его) нарож(енья) 1000 пятьсотъ 23, м(е)с(е)ца сен(тября) 14, инъдыкъ[т] 12.
В томъ листе рука королевъская.
Горностаи, писаръ.»
З полацкай рэвізіі за 1552 г. відаць, што «Тишыная Быковская Федя мает имене, выслугу мужа своего на господора его милости славное памяти Жыкгимонта, двор Поречье с пашнею».
Гэты дакумент яшчэ раз пацвярджае, што ў Дзебры была дачка, а яе муж, полацкі баярын Цішка Быкоўскі, згадваецца ў шматлікіх дакументах полацкага гродскага суда.
Пра другога брата Геталта, Акушку, вядома, што ён па даручэнні караля ад 20 чэрвеня 1488 г. выконваў абавязкі намесніка ў Звягелі на Кіеўшчыне. Потым служыў пры каралеўскім двары. Як склаўся яго лёс пасля 1500 г., невядома, магчыма, Акушка загінуў у бітве з татарамі.
Мне ўдалося высветліць, што, акрамя дачкі Марыі, якая была замужам за Германам, у Акушкі былі яшчэ сыны Фёдар і Яўфімій.
Фёдар у 1516 г. меў судовую справу з баярынам Грыгорыем Служкам з-за пазыкі свайго памерлага на той час брата Яўфімія, архіепіскапа полацкага. У Фёдара было некалькі сыноў і дачок, адна з якіх была ў шлюбе з полацкім баярынам Фёдарам Епімахавічам.
Другі сын Акушкі, Яўфімій, стаў архіепіскапам полацкім і віцебскім у пачатку ХVI ст.
З «Полацкіх грамат» нам вядома, што Яўфімій Акушкавіч вёў актыўную дзейнасць па ўмацаванні праваслаўнай веры ў Рызе. Некалькі разоў накіроўваў туды святароў з рознымі даручэннямі, клапаціўся пра выдаткаванне сродкаў на рамонт рыжскай царквы Святога Мікалая.
Уяўляецца цікавай і судная грамата (вырак) ад 5 ліпеня 1511 г. вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта I па справе архіепіскапа полацкага і віцебскага Яўфімія з мітрапалітам кіеўскім Іосіфам пра замацаванне за першым тытула: «Вырок владыце полоцкому и витебскому Евъхимею з митрополитом киевсим Иосифом о том, же он, писываючи до него не докладал тытулу его архиепископъя, которыи тытул его на вечность присужоно».
Яшчэ адзін брат Геталта Каленікавіча, Тышка, быў пачынальнікам магутнага магнацкага роду Тышкевічаў. У канцы 1486 г. ён як баярын кіеўскі атрымаў ва ўзнагароду 5 коп грошаў з кіеўскай мытні за службу пры двары літоўскага караля Казіміра. Цікава, што 22 мая 1487 г. кароль у лісце да кіеўскага ваяводы Юрыя Пацэвіча пацвердзіў рашэнне пра ўмоўнае прызначэнне Тышку пустой зямлі, якая засталася пасля збеглага ў Валахію Карпа Лупандзіча. У канцылярыі гэты ліст у кнігі Літоўскай метрыкі ўпісалі пад назвай: «Тишку якомусь на землю в киевском повете». У архіўных паперах яго імя згадваецца найбольш часта праз патронім Тышкевічы. Верагодна, ён быў жанаты двойчы, бо назіраецца вялікая разбежка паміж датамі смерці яго сыноў.
Род Тышкаў быў упісаны ў памяннікі кіеўскіх манастыроў, адкуль вынікае, што яго пачынальнік памёр у пачатку ХVI ст. У Тышкі былі сыны Барыс, Леў, Гаўрыла (Габрыель), Міхайла і Васіль.
Сын Тышкі Леў раней за ўсіх з гэтага пакалення, а магчыма, нават з усёй сям’і пачаў дзяржаўную кар’еру са службы на гаспадарскім двары. У 1504 г. Аляксандр Ягелончык накіраваў яго як свайго двараніна з Кракава ў Крым з пасольствам да хана Менглі-Гірэя. Леў таксама быў першы сярод Тышкевічаў, хто пераехаў з памежных кіеўскіх зямель у глыб Літвы. Такая неабходнасць была выклікана стратаю часткі вотчыны на тэрыторыях, занятых Масквой, а таксама значным спусташэннем татарамі і падчас мяцяжу Міхаіла Глінскага астатніх уладанняў, якія знаходзіліся ў Кіеўскім павеце.
Яшчэ адзін з сыноў Тышкі, Міхайла, асеў у Літве. Вядома, што ў 1538 г. Жыгімонт Стары пасылаў яго з пасольствам у Крым да хана Сахіб-Гірэя з прапановай саюзу і вечнага міру ўзамен на традыцыйныя дары.
Васіль Тышкевіч, адзін з малодшых сыноў Тышкі, пражыў доўгае і цікавае жыццё. Займаў прэстыжныя дзяржаўныя пасады: шмат разоў быў старостам Краснасельскага, Чаркаскага і Канеўскага, Мінскага, Ваўкавыскага, Пінскага ваяводстваў і даслужыўся да гаспадарскага маршалка. У канцы жыцця стаў падляшскім ваяводам, а потым у 1569 г. — смаленскім. Ён стаў таксама першым у родзе сенатарам. Прадстаўнікі заснаванай ім лініі Тышкевічаў у Лагойску і Бярдзічаве дасягнулі высокіх чыноў і часта займалі сенатарскія пасады.
Разам з уплывовым родзічам падскарбіем земскім Іванам Гарнастаем Васіль Тышкевіч перш за ўсё вярнуў прывілеі продкаў, а таксама закладзеныя ў 1541 г. часткі вотчыны на кіеўскай зямлі, дамагаўся звароту родавых дакументаў, якія ў перыяд хваляванняў на Украіне апынуліся ў архіве Канстанціна Астрожскага. Аднак працэс вяртання вотчыны праходзіў доўга і дорага абыходзіўся. Выдаткі былі такімі вялікімі, што браты Гаўрыла і Міхайла, стрыечная сястра Марыя Акушкаўна, а таксама пляменнікі Скумін Львовіч і Аляксандр Андрэевіч Геталт не маглі вярнуць нават іх частку, а таму добраахвотна адмаўляліся на карысць Васіля ад кавалка таго Слабодзішча, што застаўся ім пасля дзядзькі Дзебры Каленікавіча.
Памёр Васіль Тышкевіч восенню 1570 г. Пахаваны ў царкве Супрасльскага манастыра.
Аднак вернемся да Геталта Каленікавіча. Па прывілеі караля ў 1488 г., Акушка Каленікавіч разам з братам Геталтам атрымаў узнагароду: «Окушъку Калениковичу 20 бочокъ ржи с ключа Луцъкого, а челединъ ему в него жъ; ему жъ 15 копъ з мыта киевъского.
Брату его Кгетовъту 8 копъ з мыта того жъ».
У маі 1496 г. Геталт купіў маёнтак Пятроўскае на Вязыні Сухадолы. Праз пэўны час ён пачынае набываць землі на Полаччыне. Гэта бачна з дакумента ад 13 студзеня 1517 г. пра абмен маёнткамі з Іванам Сапегам: «...именьем своим менял з воеводою подляшским паном Иваном Сапегою на ег(о) именья в Полоцкомъ повете на имя на Чураки, а на Березую, а на Василевичы, а на Рукшаничи, а на Лысково, а на двор в замку Полоцком, на которие ж люди и земли панъ Иванъ Сопега листы привилея нашы и предковъ нашихъ перед нами в тот же час клал, и били на[м] чоломъ зобу сторонъ, как панъ Иванъ Сопега такъ панъ Кгетовт Колениковичъ, абыхмо дозволии имъ вышеиписаными именьи ихъ меняти и потвердили быхмо имъ тую и мену ихъ нашим листом».

Вядома, што некаторыя з найбліжэйшых родзічаў Геталта [Тышкевічы, ігумення полацкая Анастасія (Дзебраўна), архіепіскап полацкі Яўфімій (Акушкавіч)] да гэтага часу ўжо асталяваліся на новых абшарах у глыбіні Літвы. Таму, мабыць, невыпадкова Геталт набываў землі на Полаччыне — каб быць бліжэй да радні.
З цягам часу прадстаўнікі роду станавіліся вельмі ўплывовымі асобамі, у тым ліку і на полацкай зямлі. Як бачна з многіх дакументаў полацкага гродскага суда, у разглядзе судовых спраў (1533 — 1539) удзельнічалі баяры-сваякі Томка Геталтавіч, Цішка Быкоўскі, гараднічы Іван Глебавіч Корсак і Фёдар Епімахавіч.
Добра склаўся лёс і ў дачок Геталта Каленікавіча, якіх ён удала выдаў замуж. Мар’я Геталт стала жонкай полацкага гараднічага Івана Глебавіча Корсака. Яе сын, знакаміты Баркулаб Іванавіч Корсак, — заснавальнік мястэчка Баркулабава. Менавіта па яго даручэнні святаром Філіпам быў складзены Баркулабаўскі летапіс — помнік старажытнага беларускага пісьменства.
Другая дачка Геталта, Дамінітра, у першым шлюбе была жонкай Міхаіла Гарабурды, пісара ВКЛ і вядомага дыпламата, які ў 1559 г. ездзіў як пасол да крымскага хана, а ў 1561 — 1584 гг. неаднаразова накіроўваўся паслом у Маскву.
Трэба адзначыць, што маці Міхаіла Гарабурды, Міласлава, паходзіла з роду Сачкевічаў на Ліпах, з якіх пайшла таксама і галіна майго роду Сацкевічаў-Статкевічаў. Міласлава была замужам за Фёдарам Грыгор’евічам Гарабурдам, пісарам каралевы Боны, а пляменніца Міхаіла Гарабурды, дачка яго брата Лукаша, узяла шлюб з Іосіфам Корсакам, кашталянам полацкім.
Дачка Дамінітры, Ганна Гарабурда, была замужам за Львом Сапегам, суддзёй земскім гродзенскім, які даводзіўся траюрадным братам канцлеру Льву Сапегу.
Што сёння вядома пра сыноў Геталта? Аляксандр Андрэевіч Геталт як пляменнік Тышкі згадваецца ў справе пра вотчыннае Слабодзішча, якое адсудзіў у князя Канстанціна Астрожскага Васіль Тышкевіч.
Імя Аляксандра Геталта таксама сустракаецца ў Полацкай рэвізіі за 1552 г.: «Они жъ поведили, иж земенин Полоцкий Александро Кгетолтъ держыт люди путные село Чураки дымов петнадцат, неведомо зачым, которые даивали к Черсвяту з дыму овса по пети четверток и иншые повинности полнили, яко и Ладошняне».
У той жа рэвізіі згадваецца і яго брат Мацвей Геталт: «Они жъ поведили, иж брат того Александров, Матфей Кгетолтъ держит такжо неведомо зачым, две села людей путных, на имя Василковляне десет дымов а другое Глубочино пят дымов, которы вси давали к Черсвяту з дыму по пят четверток овса и вси повиннсти полнили, яко и Ладошняне».
Аднак найчасцей у многіх дакументах Полацкага гродскага суда сустракаецца адзін з сыноў Геталта, мой прамы продак, — Томка Геталтавіч, баярын полацкі.
Паводле адной з судовых спраў, Томка Геталтавіч, баярын гаспадарскі полацкі, скардзіўся на падданага гаспадарскага кормніка Еську Клімяціча, нанятага са стругам, каб «спустити пят[ь]десятъ четверътей жита». Аднак такую колькасць зерня ў адным струзе было сплаўляць цяжка і Томка ўсыпаў у струг толькі «сорокъ четверътей жита». Еська Клімяціч, не параіўшыся з гаспадаром, тое жыта адсыпаў у другі струг, а сам наняўся везці ў Рыгу іншы тавар. Так атрымалася, што жыта, якое належыла Томку, патанула. На судзе Еська стараўся патлумачыць, што ўсё адбылося са згоды Томкі, аднак суд прызнаў кормніка вінаватым і прызначыў яму выплаціць за страчанае жыта «за кожъдый лаштъ... по два рубли узъкихъ», — столькі па тым часе яно каштавала ў Рызе.
З роду Мішкавічаў і Каленікавічаў-Мішкавічаў у другой палове XV ст. і ў пачатку XVI ст. выйшлі некалькі першаіерархаў праваслаўнай царквы: Грыгорый [Паўлавіч] — мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, Іван [Каленікавіч] — архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра (яго жонкай была княгіня Агаф’я Глінская), а таксама згаданыя Яўфімій [Акушкавіч] — архіепіскап полацкі і Анастасія — ігумення полацкая. Гэта яшчэ раз сведчыць пра магутнасць роду і значны ўклад яго прадстаўнікоў у духоўнае жыццё Айчыны.

ГЕРБ «ЛЯЛІВА»

«Ляліва» — прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталася каля 350 родаў, у тым ліку Абрамовічы, Аляхновічы, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія. У блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая шасціпрамянёвая зорка. Кляйнод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка.
Існуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, кляйнод — 3 страусавыя пёры; з маладзіком рогамі ўніз, пад ім зорка. Вядомы з пачатку XIV ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1423 г.
Герб «Ляліва» Тэадора Тышкевіча прастаўляў мінцмайстар (майстар манетнага двара) Ёнас Глебавічус на Віленскім манетным двары. Гэты знак прысутнічае на шэлегах у 1580–1583 гг., траяках у 1581–1583 гг., на шостаках у 1581 г.
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Крыніца: http://yasynvash.by/ru/articles/21/
Воля

Алабуш, Алаўскі, Алдакоўскі, Аладоўскі

Алабуш, Алаўскі, Алдакоўскі, Аладоўскі

АЛА
(рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЛА — рака ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы прыток Бярэзіна (басэйн Дняпра). Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1230 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 5,9 м³/с. Агульнае падзеньне 40 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўныя прытокі
• Праваруч: Рылейка, Беліца, ручай Любіца
• Леваруч: Вялікая Вязанка
На рацэ
• Месты: Кіраўск
• Зоны адпачынку: санаторы СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага
• Прыродаахоўныя зоны: Ляндшафтавы заказьнік Выдрыца (у нізоўі)
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 1,2 км на захад ад вёскі Віленка |Кіраўскага раёну, цячэ па Бабруйскім і Жлобінскім раёнах, вусьце за 2 км на поўнач ад вёсцы Чыркавічы Сьветлагорскага раёну. Высокая плынь на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, нізкая — на Прыдняпроўскай нізіне. У нізкай плыні ад Алы адыходзіць рака Выдрыца. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найвялікшая вышыня над межанным узроўнем 2,8 м.
Даліна пераважна трапэцападобная, на асобных дзялянках невыразная, шырынёй 0,8—1 км, каля вёскі Сьцяпы Жлобінскага раёну — да 3 км Абалона ў вярхоўі асушаная і разараная, шырынёй у сярэдняй плыні 0,5—0,6 км, ніжэй — 1—1,5 км.
Рэчышча каналізаванае, акрамя 5 км у нізкай плыні. Шырыня ракі ў вярхоўі 8—10 м, на астатнім працягу 12—20 м. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 1—3 м, задзернаваныя, у нізкай плыні нізкія.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D0%B0_(%D1%80%D0%B0%D0%BA%D0%B0)»

п. Паўночнае Алае >Менская вобласць > Любань >Рэчэнскі
в. Ала> Магілёўская вобласць > Кіраўск > Баравіцкі
в. Ала >Гомельская вобласць > Светлагорск >Чыркавіцкі
в. Аланы >Гомельская вобласць > Светлагорск >Баравікоўскі
в. Алашкі >Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Станіславаўскі
в. Алашкоўшчына> Віцебская вобласць > Паставы > Белькаўскі
в. Алтуш>Брэсцкая вобласць > Маларыта > Алтушскі

Прозвішчы і назовы геграфічных аб’ектаў без сумневаў пайшлі ад фетыша, але ці гэта быў адзін фетыш ці некалькі невядома, па-гэтаму падаем некалькі вядомых, а ўжо больш дакладней павінны сказаць навукоўцы.

АЛТАР

1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).
2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні. Прынесці сваё жыццё на а. бацькаўшчыны (пераноснае значэнне: ахвяраваць сваім жыццём у імя радзімы; высокае). || прыметнік: алтарны.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9B%D0%A2&alpha=%D0%90

АЛАТЫР

НА ЎЗДЗВІЖАННЕ (27 верасня) змеі збіраюцца ў кучы, у ямы, пячоры, яры, на гарадзішчах, і там з'яўляецца светлы, белы камень, які змеі ліжуць, насычаючыся ім, і злізваюць увесь; гэта і ёсць бел-гаручы камень Алатыр.
Звычайна ён ляжыць на выспе Буян і нададзены самымі цудоўнымі ўласцівасцямі. Алатыр - усім камяням камень, усім камяням бацька! Як абвяшчаюць легенды, ён зваліўся з неба, і на ім былі напісаны пісьмёны з законамі бога Сварога.
Пад тым каменем утоена ўся сіла зямлі рускай, і той сіле канца няма. "Галубіная кніга", якая тлумачыць паходжанне свету, сцвярджае, што з-пад Алатыр-каменя цякуць крыніцы, што даюць усяму свету пражытак і вылячэнне, гэта значыць жывая вада. На Алатыр-камень садзіцца краса-дзеўчына Зара, перш чым разаслаць па небе свой ружовы вэлюм і абудзіць свет ад начнога сну.
Імем гэтага каменя змацоўваецца чарадзейнае слова заклінальніка: "Хто гэты камень згрызе, той мой загавар перасіліць!" Ну, а ўжо гэта - справа зусім неймавернае...

http://pagan.ru/slowar/a/alatyrer11.php

АЛКОНОСТ

Цудоўная птушка, жыхарка Ірыя - славянскага рая.
Аблічча ў яе жаночае, цела ж птушынае, а голас салодкі, як само каханне. Хто пачуў спеў Алканоста ад захаплення можа забыцца пра ўсё на свеце, але зла ад яе няма, у адрозненне ад Сірына. Алканост нясе яйкі "на краі мора", але не выседжвае іх, а апускае ў марскую глыбіню. У гэту пару сем дзён стаіць зацішнае надвор'е.

http://pagan.ru/slowar/a/alkonost1.php

АЛКАНОСТ

Алканост. Фрагмент карціны В.М.Васняцова
Крыніца фото: http://new.bestiary.us/images/alkonost_fragment

АЛКАНОСТ (алканос) - казачная райская птушка, у апокрыфах і паданнях птушка суму і смутку. Малявалася на лубачных малюначках з крыламі і чалавечымі рукамі, целам і тварам жанчыны. Выява Алканоста ўзыходзіць да грэцкага міфа пра Алкіёне, якая кінулася ў мора і пераўтворанай багамі ў зімародка. Алканост нясе яйкі на беразе мора і, апускаючы іх у глыбіню мора, робіць яго спакойным на шэсць дзён. Той хто пачуў спеў гэтай птушкі забывае аб усім на святле.

Алканост - Райская светлая птушка-дзева з чалавечым тварам, кіруе надвор'ем, птушка бога Хорса (бог сонца ў славянскай міфалогіі) У Алканоста ёсць чароўныя ўласцівасці. Напрыклад, на тыя 7 дзён, падчас якіх Алканост выседжвае яйкі, і яшчэ тыдзень, пакуль выкормлівае птушанят, усталёўваецца спакойнае надвор'е, буры змяняюцца лёгкім ветрам. Але самая галоўная асаблівасць Алканоста - яе цудоўны, зачаравальны спеў. Подпіс пад адной з лубачных карцінай абвяшчае: "Алканост каля рая знаходзіцца, часам і на Ефраце-рацэ бывае. Калі ў спеве голас спускае, тады і сама сябе не адчувае. А хто ў наблізкасці тады будзе той усё на свеце забудзе: тады розум ад яго адыходзіць і душа з цела выходзіць." Алканост лічылася знакам светлага смутку.Параўнацца з Алканостам у мілагучнасці можа толькі птушка Сірын. Малявалі Алканост-птушку з рукамі, крыламі і каронай на галаве. (Крыніца:http://slavyans.narod.ru/nechist/alkonost.html)

АЛКАНОСТ, АЛКАНОС, АЛКІЁН

АЛКАНОСТ, АЛКАНОС, АЛКІЁН - марская птушка, паводле кніжных легенд, якая адкладвае яйкі ў марскую глыбіню і што выседжвае птушанят на моры. На працягу сямі дзён, пакуль птушка выседжвае яйкі, і наступных сямі дзён, пакуль яна корміць птушанят (алканаставы, ці алкіёнавы дні), на моры пануе штыль. Сюжэт пра Алканоста узыходзіць да сведчанняў антычных пісьменнікаў Арыстоцеля ("Гісторыя жывёл") і Плінія ("Прыродазнаўчая гісторыя") пра зімародка (гр. "алкіён", лат. "гальцыён"), які ў сярэдзіне зімы адкладае яйкі ў прыбярэжны пясок. У хрысціянскай кніжнасці аповяд пра Алканоста ўпершыню сустракаецца ў "Шэсцідневе" Васіля Вялікага (IV ст.), а сярод славянскіх помнікаў - у "Шэсцідневе" Іяана Экзарха Балгарскага (IX-Хст.ст..), дзе ў выніку чытання алкуён есць марская птушка і ўпершыню з'яўляецца назва "алканост", якая замацавалася ў старажытнай кніжнасці. У «Толковой Палее» (і ў тых, якія запазычылі з яе аповяд пра Алканоста, старажытнарускіх слоўніках-азбукоўніках XVI-XVIIст.ст.) Алканосту прыпісваецца ўласцівасць адкладаць яйкі ў марскую глыбіню і выводзіць птушанят, седзячы на паверхні вады. У пазнейшых версіях падання, якія змяшчаюцца ў складанках XVII-XVIII стст., гаворыцца, што Алканост выседжвае птушанят, плаваючы ў гняздзе па моры. Алканост сімвалізуе Божы промысел і Божую літасць. Некаторыя рысы Алканоста (выседжваць птушанят на моры) надаюцца птушцы Страфіль. З XVII ст. у Хранографах згадваюцца дзве антрапаморфныя "райскія птушкі" - Сірын і Алканост, якія чаруюць людзей сваім спевам так, што "душа з цела зыходзіць". У XVII-XVIII стст. з'яўляюцца лубачныя малюнкі Алканоста з чалавечым тварам і каронай на галаве і Сірына ў вянку. Жанчынападобны Алканост акрамя крылаў мае яшчэ пару чалавечых рук, у якіх трымае квітнеючую галінку і скрутак з цытатай з Пс. 91: "Праведнік, яка фінікс, праквітнее...". Гэта выява атрымала шырокі распаўсюд у народным мастацтве (лубок, гравюра, прыкладнае мастацтва) і мастацтве эпохі неарамантызму («Песни радости и печали» В.М. Васняцова).
Літ.:
Белова О.В. О чудесной птице алконост // Русская речь. 1993. №1.
Белова О.В. Славянский бестиарий. М., 2000. С. 52-54.

АЛАДКІ

Традыцыйны мучны выраб. Муку замешваюць на заквасцы, разведзенай малаком, сыраквашай, сыроват¬кай. Пякуць на папярэдне змазанай тлушчам патэльнi у гарачым духу печы. Раней у святочныя i абрадавыя днi А. пяклi з пшанiчнай мукi вышэйшых гатункаў, у цеста дабаулялi яйкi, масла, соду або дрожджы; гатовыя А. палiвалi цёртым макам (часцей за ўсё на каляды), змазвалi маслам, мачалi ў растопленае сала (тук), смятану цi варэнне. А. былi пашыраны ў паўд.-ўсх., цэнтр. i зах. частцы Беларусi. Цяпер шырока распаўсюджаны па ўсёй тэр. рэспублiкi. На Палессi А. называюць блiны з таркаванай бульбы: вялiкiя¬ - на ўсю патэльню i малененькiя – “па ложцы”.
http://rv-blr.com/dictonary/view/7123

АЛАД

АЛАД (шумер.), шэду (аккад.), у шумера-аккадскай міфалогіі тып дэмана, першапачаткова нейтральнага ў адносінах да чалавека, з канца старававілонскага перыяду - добры дух - захавальнік кожнага чалавека. У мастацтвазнаўстве лічыцца (магчыма, хібна), што постаці крылатых быкоў, якія ахоўваюць уваходы ў палацах асірыйскіх цароў- шэду.
аўтааўтар электроннай энцыклапедыі Аляксандрава Анастасія Крыніца: myfhology.narod

АЛАТ, АЛ-ЛАТ (араб. اللات‎‎ багіня, іўр. אלה,אלת-הים... багіня) - старажытнасеміцкая і шумерская багіня. У халдзеяў Алат (Элат) - царыца падземнага царства. У Шумер ідэнтыфікуецца з Эрэшкігаль.

АЛАН-МЕЛЕКЕЙ

Пра гэту гіганцкую жабу, у мінулым стагоддзі ў Туве. Навукоўцы даведаліся ад старых казачнікаў такое паданне: "Зямля ляжыць на Алан-мелекее, жабе Аланаў (Звярніце увагу на назоў вёскі ў Гомельскай вобласці Аланы). Калі жаба паварушыцца, мабыць, і зямля зваліцца. Аднойчы яна паварушылася такі: “Вялікае мора захвалявалася, як быццам закіпела, і выйшла з берагоў. Адзін толькі стары прадбачыў гэта і пабудаваў плот, акаваны жалезам, сеў у яго з нешматлікімі людзьмі і запасам і тым выратаваўся. Гэты плот і зараз стаіць ў тайзе на сопцы, да якой ён прычаліў. А ўсе астатнія людзі і жывёлы загінулі".
Распаўсюджана гэта легенда і на Алтаі. Кажуць, алтайскія старыя могуць нават паказаць дакладнае цяперашняе месцазнаходжанне міфічнага плота: паўднёвей гэтага Улалы на гары Адыган, што на правым беразе Катыні (Параўнайце з назовам Катыні ў Смаленскай вобласці).
аўтааўтар электроннай энцыклапедыі Аляксандрава Анастасія Крыніцы: myfhology.narod
http://imennik.narod.ru/Adamovy_deti-Aleksey.html

АЛБАСТА (ЛАБАСТА, ЛАПАСТА)

АЛБАСТА (ЛАБАСТА, ЛАПАСТА) - у рускіх павер'ях - стыхійны дух, разнавіднасць нячыстай сілы.
У народных вераваннях назва албаста магла ставіцца і да жаночых, і да мужчынскіх духаў (у мужчынскім варыянце - албасты, лапасты і г.д). Напрыклад, албастым (лабастым, лапастым) у Вятцкай губерні звалі ляснога духа, які з'яўляецца разам з віхурай, бурай, моцным ветрам. На Урале лапастамі (лапасцікамі) нярэдка звалі чарцей і дробных нячысцікаў (пар. выраз: "Не наша справа папоў судзіць, на тое лапасцікі ёсць").
Аднак часцей за ўсё назва албаста (лапаста) ставілася да жаночага дэманічнага персанажу, злучанаму з вадой і падобнаму са "страшнай" паўночнарускай русалкай. Дзе-нідзе на поўначы албастай звалі вадзяніцу, якая жыве ў чаротах, па большай частцы ў балоце ці забалочаных месцах. Паводле павер'яў Астраханскай і Вятцкай губерняў, лабаста - гэта адштурхвальнага выгляду голая кудлатая жанчына вялікага росту, "вельмі поўная", з велізарнымі грудзьмі (якія яна, перасоўваючыся па сушы, закідвае часам праз плечы за спіну) і доўгімі, якія дасягаюць зямлі кудламі валасоў. У некаторых месцах албастам прыпісвалі і зусім дэманічнае, жахлівае аблічча ("Вось яна якая лабаста! Патрапіце да яе ў балота, не выпусціць. Ростам лабаста, як гэта асіна, цела белае, што заячы пух, а ручышчы, нібы крылле з чырвоным кіпцюром, злапае ды гэтым кіпцюром, хоць і далікатны ён, што касцяніца, а заказыча да смерці"). Зрэшты, хоць лабаста і надзялялася часам зусім дэманічным абліччам, часцей яе ўяўлялі хай выродлівай, але цалкам чалавекападобнай істотай. Гэта было злучана з тым, што паходжанне лабасты (як і русалак) злучалася з заложнымі нябожчыкамі і душамі памерлых. Некаторыя павер'і абвяшчалі, што ў лабастак, як і ў русалак, ператвараюцца дзеці, якія памерлі нехрышчонымі, ці дзяўчыны-тапельніцы, што сканалі да вяселля.
Паводзіны лабасты ў аповядах і павер'ях звычайна таксама вельмі нагадвалі паводзіны русалак і вадзяніц. Як і русалкі, лабасты ў некаторых месцах лічыліся не проста духамі вады, але таксама і стыхійнымі духамі, здольнымі насылаць буру, дождж ці град, моцны вецер і г.д. У былічках албаста часта з'яўляецца ў рэк і азёр, дзе сядзіць на камені і расчэсвае доўгія распушчаныя валасы. Пры з'яўленні чалавека яна кідаецца ў ваду і знікае, часам - пакінуўшы на камені свой грэбень ці мыла. Як і русалкі, лабасты, па народным перакананні, вельмі рухомыя і жвавыя. У некаторых месцах лічылася, што на русальным тыдні яны бегаюць па лесе ці ў квітнеючых палях, гуляюць, водзяць карагоды і часам ловяць дзяўчат, зацягваюць іх у свой карагод і адводзяць з сабой. Нярэдка яны таксама ловяць выпадковых мінакоў і казычуць іх да смерці ці сцягваюць у вір.
Этымалогія слова албаста ці лабаста не цалкам ясная. Магчыма, гэта слова злучана са старарус. лабудзь - лебедзь. Яшчэ больш верагодна запазычанне гэтага слова з цюркскіх моў. Істота, званая албасты (албасці, алвасці, албасы, албарсты, алмасты і г.д.), была вядома ў турак, казанскіх, крымскіх і заходнесібірскіх татараў, казахаў, башкір, тувінцаў, алтайцаў, узбекаў, туркмен, таджыкаў, кіргізаў, азербайджанцаў. У павер'ях гэтых народаў албасты выступаў як злы дух, жаночая дэманічная істота, якая мае звычайна аблічча велізарнай выродлівай жанчыны з доўгімі распушчанымі светлымі валасамі, спускаючымі да зямлі рукамі і доўгімі грудзьмі, закінутымі за спіну (аблічча, уласцівае славянскім русалкам і лешачыхам).
Елісеева Л. А.
Крыніцы:
1. Шапарова Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии. М., Издательство АСТ, 2001. - 624 с.
http://mifolog.ru/mythology/item/f00/s00/e0000569/index.shtml

ЛАБАСТЫ

ЛАБАСТЫ (АЛБАСТЫ) - па славянскім павер'ям гэта былі злыя русалкі. Яны сяліліся па берагах рэк, у чаротах , яны небяспечней звычайных русалак, бо старэй, дасведчаней і мацней. У адрозненне ад звычайных русалак лабасты паўстаюць часта ў выглядзе нежыці - жудасных напаўмёртвых старых.

(Звярніце увагу, што гэты назоў сустракаецца там, дзе ёсць гаплагрупа R1a і дзе жылі тахары, якія вядуць сваё паходжанне ад днепра-данецкай культуры, як адной з некалькіх складовых этнагенеза).

АЛДАРЭХ.

АЛДАРЭХ жыў праз паўста год пасля Белаяра. Яго заклікаў жрэц, бо мы не рупіліся пра набожнасць і не трымалі слова. І прыгажунь нашых тады раптам бралі і выкрадалі - і везлі дзяўчат. А паміж намі былі звады з-за готаў. І там мы жылі, і былі пад готамі. А ў тыя стагоддзі мы кіраваліся родамі і князямі.
Крыніца: http://imennik.narod.ru/Adamovy_deti-Aleksey.html
(Як бачыце сколькі цікавага адбывалася ў нашай гісторыі. Нам яе яшчэ патрэбна вывучаць і вывучаць. Колькі яшчэ не зразумелага.)