June 14th, 2012

Воля

Абабкаў

Абабкаў

АБАБІЦА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АБАБІЦА — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Друйка (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 4 км. Выцякае з возера Абаб′е, вусьце каля вёскі Веркаўшчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%B0

АБАБ′Е

ВОЗЕРА АБАБ′Е — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. З возера выцякае рака Абабіца, вусьце каля вёскі Веркаўшчына.
Крыніцы
• Рака Абабіца (Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994).
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%B0

в. Пошта Абаб’е> Віцебская вобласць > Браслаў > Друйскі
в. Пасёлак Абаб’е>Віцебская вобласць > Браслаў >Плюскі
в. Вялікае Абаб’е>Віцебская вобласць > Браслаў >Плюскі
в. Забаб’е >Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва >Патапаўскі

Думаецца што прозвішча і назовы ракі, возера і паселішчаў адбыліліся ад слова абабкі. Абабкі – гэта грыбы, а грыбы ў беларускай міфалогіі надзелены магічнымі дзеяннямі, г.зн. з’яўляюцца фетышамі.

ГРЫБ ПАДБЯРОЗАВІК ЗВЫЧАЙНЫ - АБАБАК

Падбярозавік (падбярозавік, бярозавы грыб) - блізкі сваяк белага, але моцна саступае яму: нярэдка з-за друзласці не прыдатны для варкі, пры сушцы чарнее. Падбярозавікі можна саліць і марынаваць, дужыя і маладыя - адварваць і смажыць. У спелых грыбоў ножку лепш выдаляць.
Падбярозавік звычайны ці абабак, з'яўляецца ў чэрвені. Тры іншыя формы - падбярозавік чорны з чорна-бурым капялюшыкам, падбярозавік балотны белы - з бялёсым ці крэмавым капялюшыкам і падбярозавік ружавелы з цёмна-карычневай няроўна афарбаванай як бы мармуровым капялюшыкам і ружавелай на заломе мякаццю - з'яўляюцца пазней, звычайна толькі ў жніўні. Знайсці гэтыя грыбы можна ў светлым змяшаным лесе ці ў бярозавым гаі, па ўзлесках, палянкам, старым дарожкам, дзе сонца добра прыгрэла і грыбніца ў глебе ажыла, разраслася. Па краях зарослых яраў, па выцягнутых уздоўж палёў маладым бярэзнікам.

ГРЫБЫ

Паводле народнага тлумачэння, савім паходжаннем абавязаныя хрысціянскай традыцыі. Некалі вельмі даўно, калі Хрыстос з Пятром хадзілі па зямлі і Пятро насіў у торбачцы пасілак, адбыўся такі выпадак: галодны Пятро крадком адламаў кавалак хлеба, паклаў сабе ў рот ды не паспеў праглынуць, як да яго звярнуўся Хрыстос з пытаннем, што яшчэ добрае для людзей можна зрабіць. Збянтэжаны Пятро выплюнуў той хлеб, і з яго пайшлі расці Г. Цяпер найбольш ядуць Г. у пост, асабліва ў Пятроўку, калі пачынаюць расцякі казлякі. Без Г. людзі не змаглі б датрымліваць пастоў, бо без казлякоў і квас не квас. Хрысціянскія персанажы гэтага падання сведчаць пра параўнальна нядаўні час яго стварэння ці перапрацоўкі. У традыцыях розных народаў далёкіх эпох Г. былі аб’ектам міфалагічнага “даследвання”. Асаблівая іх прырода – не расліна і не жывёла, а таксама іх спажыўнасць, атрутнасць, галюцынагеннасць асобных відаў прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека. У іх бачылі рысы, што збліжаюць як з нябеснымі, так і з падземнымі сіламі. Так, у некаторых народаў Індыі, Ірана ды і ў славян лічыцца, што Г. растуць ад грому, а не ад дажджу, што праяўляецца ў назвах асобных відаў Г.(рус. Громовик, слав. Molnejena goba ды інш.). Разам з тым узнікненне Г. выводзіцца часта ці то з пляўка Бога (у бел. паданнях з пляўка святога Пятра), ці то з божых выдзяленняў, вытрасеных на зямлю насякомых – паразітаў, словам, з нечаканага, адкінутага боствам. На думку У. М. Тапарова, Г. уключаюцца ў трыяду “жыццё – смерць – урадлівасць”, якая дублюецца прасторавымі перамяшчэннямі аб’екта міфа. Тэма Г. у беларускай міфалогіі пакуль, што мала распрацаваная выяўленая міфалагічная інфармацыя пра іх.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1082

ГРЫБЫ

Розныя народы да грыбоў ставіліся па-рознаму. Грыбы часцей за ўсё лічылі раслінамі, а ў некаторых выпадках надзялялі рысамі жывёл, надавалі дэманічныя якасці, звязвалі з "тым" светам. Некаторыя старажытныя народы лічылі, што калі Ілля Грамавержац раз'юшаны, то ён карае сваіх дзяцей і скідае іх з нябёсаў у падземнае — грыбное — царства. Ці не таму і зараз, калі ідуць па грыбы ў лес, не моляцца і не хрысцяцца? У шмат якіх народаў грыбы лічацца сімвалам шчасця.

* Сярод беларусаў калісьці жыло паданне пра тое, што грыбы з'явіліся з кавалачкаў хлеба або аладак, якія еў святы Пётр, хаваючыся ад Хрыста. Менавіта з 12 ліпеня — дня святых апосталаў Пятра і Паўла — дазвалялася збіраць грыбы.

* Гурманы лічаць, што ў час ужывання грыбоў чалавек набывае вечную маладосць.

* Згодна з уяўленнямі ўсходніх славян, усё, што расце ў лесе, належыць гаспадару лесу, таму ягады і грыбы трэба збіраць асцярожна, каб не ўгнявіць ляснога гаспадара.

* Народ быў перакананы, што грыбы хаваюцца ад "нявыхаваных" грыбнікоў. Таму ў час збірання грыбоў забаранялася спяваць, моцна крычаць, ламаць галіны дрэў, збіваць грыбы нагамі — адным словам, парушаць спакой лесу.

* Не кожны можа прыйсці з лесу з грыбамі: "Без шчасця і ў грыбы не хадзі".

* Каб забяспечыць сабе грыбны поспех, народныя знахары раілі выконваць пэўныя рытуальныя дзеянні: напрыклад, цалаваць першы знойдзены грыб; тры першыя знойдзеныя грыбы пакласці ў дупло ў дрэве; пакласці ў кішэню тры розныя травінкі ці тры галінкі ад розных дрэў; чытаць адметныя, так званыя "грыбныя", замовы, напрыклад: "Як у лесе Божым поўна кустоў, так у маім кошыку будзе поўна грыбоў. Амін".

* Лічылася, што той, хто першым паглядзіць на лес раніцай на Раство, летам будзе мець найвялікшы поспех у збіранні грыбоў.

* Лічылася: калі спаць у дзень Дабравешчання — праспіш летнія і восеньскія грыбы.

* Старыя людзі раілі: збіраць грыбы лепей на маладзік, а "калі месяц убывае, сядзі ў хаце".

* Прыглядайся: калі ўдзень шмат мошак, значыць, і грыбоў у лесе будзе шмат.

* Калі на сцяне хаты вырасталі грыбы, гэта прадказвала багацце і дабрабыт у сям'і.

* Пад страхам смерці забаранялі збіраць грыбы цяжарным жанчынам і хадзіць у лес басанож.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда, 3 жніўня 2011
Воля

Агееў, Агеенка, Агейкін, Агейчык

Агееў, Агеенка, Агейкін, Агейчык

в. Агееўка> Магілёўская вобласць > Магілёў > Мастоцкі
в. Агеева>Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Кабінагорскі
в. Агеева>Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Каменкаўскі

Хутчэй за ўсё прозвішчы і назовы паселішчаў звязаны з імем святога Агея.

29 СНЕЖНЯ АГЕЯЎ ДЗЕНЬ.

29/16снежня - Агей, Феафанія. Агей. Агеяў дзень.
Агей іней сее. Калі ў гэты дзень на дрэвах іней, то каляды будуць цёплыя. Агей пакажа надвор’е на красакавік
Калі на Агея моцны мароз, то ён прастаіць да вадахрышча.
На Агея іней - цёплыя каляды (7 студзеня), калі мароз, то ён прастаіць да вадахрышча (19 студзеня).
Прыйшоў Агей з марозам, калі "паветра калее, інеем сее". Ну, "зіма за маразы - мужык за святы"!
Сонца зараз усё часцей будзе азараць снягі яркімі прамянямі, усё вышэй паднімаецца ў руху па нябесным зборы. У такія сонечныя дні асабліва марозна.
У народзе шануюць Агея як заступніка пра душу чалавека. Прарок Агей выхоўвае каханне да працы. Таму вось у гэты люты зімовы час Агей дае дзеўкам - па калаўроту, мужыкам - па сякеры і благаслаўляе на працу.
Хто на кашулю нітку сукае, хто ў лесе сякерай стукае.
Нарадзіўшыйся ў гэты дзень і з віламі спрытны, і сякерай і з быдлам спраўляецца.

Воля

Алізаровіч

Алізаровіч

х. Алізава >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Навасёлкаўскі
в. Алізараўшчына>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Карчэўскі

Прозвішча і назовы паселішчаў маглі адбыцца ад імя святога Елізара.

26/13 СТУДЗЕНЯ ЯРМІЛА, ЯКУБ, ЕЛІЗАР, ПЯТРО, ЯКАЎ.

26 студзеня дзень памяці прэпадобнага Елеазара Анзерскага.
26 студзеня – Ярміл - усім і ўся міл.
Зіма бывала такой лютай, што ў народзе казалі: “Ярміл - на печы, а котка - у пячурцы.!
Звычкі коткі былі заўсёды характэрныя і важныя, асабліва для старых. Тыя ведалі, калі цягне, і круціць, і баліць у нагах, то трэба ступіць на то месца, дзе котка любіць ляжаць. Ды пастаяць даўжэй.
Котка, па народным павер'і, ніколі не ляжа на чахлую зямлю, на чахлае месца ў хаце, а ляжа на месца, дзе ўсе зямныя сілы сышліся.
Котка ў пячурку лезе - да маразоў.
Котка катаецца па масніцах - цеплыня ў хату стукаецца.
Котка скрабе кіпцюрамі падлогу - чуе завею.
Котка сцяну скрабе - непагадзь у варот.
Котка брухам уверх кладзецца, пацягваецца - да цеплыні.
Хто 26 студзеня падасць сем міластынь, таму сем грахоў знімаюцца. У гэты дзень робяць шмат богаугодных спраў.

Воля

Алесевіч, Алісевіч, Алісейка

Алесевіч, Алісевіч, Алісейка

в. Алесіна >Менская вобласць > Менск >Курганскі
в. Алесіна >Менская вобласць > Смалявічы >Курганскі
х. Алесіна>Гарадзенская вобласць > Астравец >Гудагайскі
в. Алесенкава>Магілёўская вобласць > Касцюковічы > Селецкі
п. Алес>Гомельская вобласць > Чачэрск > Меркулавіцкі
п. Чырвоны Алес>Гомельская вобласць > Добруш > Васільеўскі

Хутчэй за ўсё прозвішчы і назовы паселішчаў адбыліся ад імя Алеся. Ёсць звесткі што багіню лясоў звалі Алеся. Калі гэта так, то гэта ёсць фетыш, але версія патрабуе дапрацоўкі.
Воля

Альхавец, Альховік, Альшэўскі, Альшанскі, Аляшкевіч

Альхавец, Альховік, Альшэўскі, Альшанскі, Аляшкевіч

АЛЬХОЎКА

(ПРЫТОК БЕЛАЙ НАТАПЫ)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА — рака ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Белая Натапа (басэйн Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Залесьсе, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Клін. У нізкай плыні 4 км рэчышча каналізаваныя. Каля вёскі Шэйкі плаціна і сажалка.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0,_%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BF%D1%8B

АЛЬХОЎКА

(ПРЫТОК ЖЫВАРЭЗКІ)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА — рака ў Магілёўскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Жыварэзка (басэйн Дняпра). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Пяшчанка, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Вендрыж.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0_(%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%96%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%BA%D1%96)

АЛЬХОЎКА

(басэйн Нёмана)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА, АТЦЭДКА, АТЦЭДА — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца з сажалак на паўднёвым захадзе ад вёскі Атцэда, упадае ў Нёман за 1 км на паўднёвы захад ад места Стоўбцы. На працягу 3,8 км каналізаваная (выток— 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Качкуны). У месьце Стоўбцы на рацэ сажалка.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШАНКА

(прыток Заходняй Бярэзіны)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА, ВІШНЁЎКА, ГАЛЬШАНКА, ЖЫГЯНКА, ЛУСКА — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Нёмана). Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёну, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няровы.
Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і нізкай плыні, шырынёй 100 — 200 м. Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4 — 8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркі (17,7 км), ад вёскі Данілкі да вёскі Альшанка (5,1 км), ад вёскі Круглае да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²).
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_(%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%97%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B9_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B)»

АЛЬШАНКА

(прыток Нёмана)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА , ЖЫГЯНКА — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Лелюкі, упадае ў Нёман за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Барава. На ўсім працягу каналізаваная.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШАНКА

(басэйн Дняпра)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА — рака ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Крупянка (басэйн Дняпра). Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікая Валаськоўня, вусьце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Негін. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШОЎКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШОЎКА — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра). Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 164 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца і працякае па Смаленскай вобласьці Расеі (каля 14 км). Вадазбор на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пры ўпадзеньні ў Бесядзь знаходзіцца места Хоцімск.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0»
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0

в. Альшанец > Менская вобласць > Беразіно >Высокагорскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Беразіно >Бярэзінскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альшэўцы > Менская вобласць > Вілейка >Касценевіцкі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Вілейка >Ільянскі
в. Альшанка > Менская вобласць > Валожын >Багданаўскі
в. Алешчанята > Менская вобласць > Валожын >Забрэзскі
в. Альшанікі > Менская вобласць > Крупкі >Бобрскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Лагойск >Янушковіцкі
в. Алешнікі > Менская вобласць > Лагойск >Чэрвонашвабаўскі
в. Альхавец > Менская вобласць > Лагойск >Беларуцкі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Любань >Ляхаўскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Свірскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Нясвіж >Карцевіцскі
в. Вялікая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Краснаслабодскі
в. Вялікая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі
в. Малая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі
в. Малая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск > Краснаслабодскі
в. Альхоўцы>Віцебская вобласць > Браслаў >Слабодкаўскі
в. Альшанікі>Віцебская вобласць > Верхнедзвінск >Шайтэроўскі
в. Альхавец > Віцебская вобласць > Гарадок >Хмельніцкі
в. Альхавец > Віцебская вобласць > Гарадок >Межанскі
в. Альховікі> Віцебская вобласць > Глыбокае >Корабаўскі
в. Зальхоў’е>Віцебская вобласць > Докшыцы >Бярэзінскі
в. Альхавік > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
х. Альхоўка> Віцебская вобласць > Міёры > Новапагосцкі
х. Альхоўка > Віцебская вобласць > Міёры > Язненскі
х. Падальхоўка > Віцебская вобласць > Міёры > Новапагосцкі
в. Альхоўцы >Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Валожынскі
в. Альшанікі > Віцебская вобласць > Шуміліна >Каўлякоўскі
в. Алешкавічы 2 > Магілёўская вобласць > Бялынічы
в. Алешкавічы > Магілёўская вобласць > Бялынічы
в. Альхоўка>Магілёўская вобласць > Горкі > Маслакоўскі
в. Альхавец>Магілёўская вобласць > Горкі > Хадароўскі
в. Альхавец >Магілёўская вобласць > Горкі > Горскі
в. Альхоўка >Магілёўская вобласць > Клічаў > Патоцкі
в. Альшанікі 1>Магілёўская вобласць > Круглае > Круглянскі
в. Альшанікі 2>Магілёўская вобласць > Круглае > Круглянскі
в. Альхоўка > Магілёўская вобласць > Магілёў > Семукацкі
в. Альхоўка >Магілёўская вобласць > Чавусы > Пуцькаўскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Астравец >Міхалішкаўскі
в. Альхова > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі
в. Вялікая Альшанка>Гарадзенская вобласць > Гародня >Копцеўскі
в. Малая Альшанка>Гарадзенская вобласць > Гародня > Копцеўскі
д. Алехновічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Жукоўшчынскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Ліда > Ваверскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Наваградак >Атмінаўскі
в. Алешкаўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Галавічпольскі
в. Альхоўцы >Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Альхоўскі
в. Алешкавічы >Брэсцкая вобласць > Камянец > Ратайчыцкі
в. Алехновічы > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Малецкі
в. Алешкавічы >Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі
в. Альхоўка> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Навасёлкаўскі
х. Альха> Брэсцкая вобласць > Брэст > Знаменскі
в. Новая Алешня > Гомельская вобласць > Рагачоў >Балатнянскі
в. Старая Алешня > Гомельская вобласць > Рагачоў > Балатнянскі
в. Альхоўка >Гомельская вобласць > Гомель > Церашкавіцкі
в. Альховая>Гомельская вобласць > Лельчыцы >Грэбенеўскі
в. Новая Алешкаўка > Гомельская вобласць > Лоеў>Ручаеўскі
в Старая Алешкаўка > Гомельская вобласць > Лоеў > Ручаеўскі
п. Альховае > Гомельская вобласць > Добруш > Усоха-Будскі
в. Алешына> Віцебская вобласць > Паставы > Варапаеўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Дуброўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарачынскі
в. Заольша > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
п. Заольша > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
в. Алешчанцы> Віцебская вобласць > Міёры > Туркоўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарачынскі
в. Ольшаў-1>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Вялікаліпаўскі
в. Ольшаў-2>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Янаўскі
х. Ольшына > Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Гальшанскі
в. Альшаны >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Цірынскі
в. Альшаніца>Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Квасевіцкі
в. Альшаны > Брэсцкая вобласць > Столін >Альшанскі
в. Альшаны > Брэсцкая вобласць > Пружаны > Лінаўскі
в. Альшанка > Брэсцкая вобласць > Пінск >Плешчыцкі

Прозвішчы і назовы рэк і паселішчаў утварыліся ад фетыша альха.

ВОЛЬХА, АЛЕШЫНА, АЛЬХА

Дрэва нізкіх балотных мясцін, выкарыстоўвалася раней у асноўным на дровы, а кара – на афарбоўку тканіны. У міфалогіі і паэзіі звязана з уяўленнямі пра замагільны свет, з плачам і небяспекай. Асаблівасць В. – на паветры яе сок, кара, сырая драўніна чырванеюць. Беларускія легенды звязваюць чырвоны колер кары В. з крывёй чорта, які ратаваўся на ёй ад ім жа створанага ваўка (чорт цкаваў ім Бога, аднак воўк паслухаўся апошняга і ўкусіў чорта). Так што міф пра асаблівасць В. у народным пераказе злучаны з сюжэтам пра паходжанне ваўка. Беларускія фраземы выкарыстоўваюць вобраз В. для характарыстыкі неадукаванага, цёмнага чалавека – “куст альховы”, “ пень альховы”.
Разам з тым свежымі альховымі галінкамі з лісцем параць гладышы, каб ніхто не зачараваў малако, кладуць кавалачкі В. у вопратку маладых, г. зн. Успрымаюць дрэва як абярэг ад хваробаў і няшчасцяў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АЛЕШЫНА.

Дрэва Вялеса. Галінкі алешыны ўтыкаюць у зямлю па краях поля для абароны ад граду і непагадзі; кладуць кавалачкі алешыны ў адзежу маладым - ад псуты. Галінка алешыны, зламаная ў пятніцу Масленага тыдня, ратуе ад пажару. Венік з альховых галінак, заткнуты за трубу, захоўвае жыллё ад пранікнення чорта і ведзьмы.

АЛЕШЫНА

Т.А.Агапкіна
АЛЕШЫНА - дрэва, якое згадваецца ў этыялагічных легендах заходніх і ўсходніх славян. У іх распавядаецца пра тое, як д'ябал, які супернічаў з Богам пры стварэнні свету, спрабаваў стварыць ваўка, аднак не змог ажывіць яго; па волі Божай воўк ажыў і кінуўся на д'ябла, што схаваўся ад яго на алешыне. Тады кроў ад пракушанай ваўком пяткі д'ябла і патрапіла на алешыну, з-за чаго кара яе зрабілася чырвонай. Паводле іншай легенды бог стварыў авечку, у адказ на што д'ябал стварыў казу і, жадаючы пахваліцца перад Богам, пацягнуў яе да Бога за хвост. Па дарозе каза вырвалася ў д'ябла і схавалася на алешыне. З тых часоў у коз няма хваста (ён адарваўся пры ўцёках), а кара ў алешыны ад крыві казы стала чырвонай.
У магіі алешына надзеляецца свойствамі засцярогу: яе галінкі ўтыкаюць ў зямлю па краях поля для абароны ад граду і непагадзі, кладуць кавалачкі алешыны ў адзежу маладым, каб усцерагчы іх ад псуты;купаюцца ў вадзе, якая абмывае карані алешыны,каб засцерагчы сябе ад хвароб, і г. д.

АЛЕШЫНА

Са смалістай, не схільнай гніенню драўніны алешыны выраблялі сваі, якія традыцыйна ўжываліся па ўсёй Еўропе для закладкі падстаў пад будынкі на гразкіх месцах. На альховых сваях трымаюцца падмуркі Венецыі і Ратэрдама, Вінчэстэрскі кафедральны сабор і вадзяныя млыны на выспах Шатландыі. Алешына ў эзатэрычнай традыцыі разумеецца як нейкі мост, які злучае ніжняе, падземнае, царства з надземным царствам паветра. У ірландскай і брытанскай міфалогіях алешына ўвасабляе сабой абагаўлёнага кельцкага караля Ўрана.
Алешыну заўсёды вылучалі як дрэва, здольнае супрацьстаяць нячыстай сіле. Пасаджаная ў двары яна перашкодзіць пранікненню ў хату негатыўных вібрацый. Алешына створыць надзейны ахоўны кокан для любых праяў адмоўнай энергіі. Таксама галінкі алешыны з маленькімі вытанчанымі шышачкамі-суплодзямі можа захоўваць хаты, напрыклад, выкарыстоўваючы іх у спалучэнні з іншымі раслінамі ў якасці своеасаблівай ікебаны.


Воля

Амелька, Амелькавіч

Амелька, Амелькавіч

в. Амела >Менская вобласць > Чэрвень > Хутарскі
в. Амела> Менская вобласць > Смілавічы >Хутарскі
в. Амельно>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Дуброўскі
в. Амлынцы> Менская вобласць > Нясвіж >Навасёлкаўскі
в. Амаляны Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Жупранскі
в. Амеліна >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Залескі
в. Амельно>Гомельская вобласць > Рагачоў > Пабалоўскі
п. Амельнае>Гомельская вобласць > Ветка >Неглюбскі
в. Амелькаўшчына>Гомельская вобласць > Хойнікі >Стралічаўскі
в. Амеліно> Брэсцкая вобласць > Брэст > Чэрнаўчыцкі
в. Амельная >Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Амельнянскі
в. Амеленец >Брэсцкая вобласць > Камянец > Каленкавіцкі

Прозвішчы і назовы паселішчаў хутчэй за ўсё адбыліся ад фетыша амела.

АМЯЛА

Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ягадамі, якая паразітуе на іншых дрэвах.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9C%D0%AF&alpha=%D0%90

АМЕЛА

В.В.Усачова
Амела - вечназялёная расліна-паразіт, жыве на галінах лісцяных дрэў; знак урадлівасці, жыцця і неўміручасці. У вераваннях славян мае супярэчлівую прыроду. Яно надзяляецца дэманічнымі рысамі: па балгарскіх павер'ях, у Амеле хаваюцца самадзівы. З іншага боку, Амела - святая расліна. Ёю ўпрыгожваюць сябе дзяўчаты і нявесты, яе затыкаюць за бэльку столі ў хаце "для здароўя і шчасця" (балгары). Лічыцца, што Амела вечная, яна не знікае, не завядае, расце без каранёў, не дакранаючыся зямлі, не мае насення: яе паходжанне лічаць цудоўным; Амела сама размножваецца, яна расце паміж небам і зямлёй; мяркуюць, што яна спадае з неба на галіны святых дрэў (дуб, ясень, акацыя). Па меркаванню балгараў, амелу саджаюць на дрэвах птушкі. На Русі яе завуць "віхарава гняздо".
Амела - расліна самадзіў, юд (балгары), віл (Сербія, Македонія), таму калі яе рвуць, пакідаюць на дрэве нітку ці грошы. Амелу не ўносяць у хату, у іншых месцах, наадварот, хата, у якой ёсць Амела, лічыцца шчаслівай, а яе гаспадары заўсёды здаровыя. Амела - магічная расліна, якая прыносіць шчасце, ахоўвае чалавека і хатніх жывёл ад вядзьмарства. Хто дакранецца да яе на Новы год, будзе шчаслівы ўвесь год. У Славакіі перад Калядамі шукалі белыя плады Амелы для ўпрыгожвання святочнага стала. У Чэхіі Амелу спальвалі на агні, каб абараніць хату ад удару маланкі.
У народных вераваннях Амела злучана са скарбамі. Пад ляшчынай, на якой расце Амела, жыве (белая) змяя з дарагім каменем на галаве, а пад яе каранямі ляжаць незлічоныя скарбы (палякі). Скарб з-пад зямлі можна здабыць у Іванаву ноч з дапамогай Амелы, якая расце на дрэве, у дупле якога жыве дзяцел: для гэтага трэба пастукаць па дрэву і тады дзяцел сарве Амелу і кіне ўніз (Лужыца). Калі выкапаць з-пад каранёў такой ляшчыны караля змей, зварыць, з'есці і заснуць, то прачнешся маладым (палякі). Калі неўзаметку, пакуль змяя спіць, узяць Амелу, зварыць і выпіць адвар, можна пазнаць, ад якой хваробы вылечвае тая ці іншая трава (харваты). Балгары прыпісваюць Амеле, якая расце на грэцкім арэху, цудоўную здольнасць ператвараць медзь у срэбра і золата.
Прадуцыруючая функцыя Амелы адбілася ў звычаі палякаў: каб улетку было шмат мёда, клалі ў вуллі Амелу, якую трэба было сарваць перад Калядамі так, каб яна звалілася не на зямлю, а ў нечыя рукі. У Чэхіі сяляне давалі авечкам Амелу з елкі, каб яны не страцілі плод. Польскія і чэшскія сярэднявечныя траўнікі раілі класці дзецям у зыбку Амелу, якая расла на яблыні ці на глогу, каб іх не палохалі злыя духі і не сніліся страшныя сны.
Лісцем і пладамі лячылі рэўматызм (ветравітаст), сухоты, эпілепсію і інш. хваробы. Часам перавагу аказвалі Амеле, якая расце на вызначаных дрэвах. Гуцулы ад астмы раілі ўжываць Амелу з грушы, палякі ад галавакружэння - Амелу з дуба, пры канвульсіях - Амелу з ляшчыны; у балгараў асабліва гаючай лічылася Амела, якая расце на грэцкім арэху. У Чэхіі шанавалася Амела, якая вырасла на грушы, яблыні, глогу, ёю лячылі безумства. Для прафілактыкі галаўнога болю, пры галавакружэнні галінкі Амелы вешалі ў хаце (цэнтр Польшчы). Яе пладамі вылечвалі бясплоддзе (Балгарыя). Адвар Амелы выкарыстоўвалі для збавення ад каўтуна. Знятай з бярозы сухой амелай абкурвалі быдла (Енісейская в.).

VISCUM L. (V. ALBUM L.)
АМЕЛА


Амела белая і інш.; украінскае: амела; польскае: jemiola.
Сямейства: Loranthaceae - рэмнякветныя.

Мал. 51. Viscum - амела.
Вядомы паўпаразіт, які жыве на дрэвах і хмызняках у выглядзе кустоў шарападобнай формы. Лісці супрацьлеглыя, даўгаватыя, тупыя, скурыстыя, з смутнымі раўналежнымі жылкамі, якія застаюцца на зіму. Галінкі вілападобна-разгалінаваныя.
Паразітуюць розныя формы на таполях, вербах, дубе, клёне, бярозе, ліпе, вязе, на грушы і яблыні, нават на хвоі (вельмі рэдка).
Адрозніваюць некалькі відаў (часта ў залежнасці ад харчавальнага дрэва). Квітнее Viscum album з лютага, у сакавіку і красавіку. Кветкі аднаполыя, двудомныя, сядзяць пучкамі па 5 - 6 у развілінах сцеблаў і на канцы галін, жаўтлява-зелянявыя. Ягады авальныя, белыя, клеістыя, спеюць у канцы траўня. Распаўсюджана паўсюдна ў невялікай колькасці.
Збіраюць лісце і канцы галінак не таўсцей алоўка - у сакавіку, звычайна пасля красавання, ягады - у траўні.
Існуе ў народзе імкненне вышукаць больш рэдкія формы (па стаўленні да харчавальнай расліны гэтага паўпаразіта). Якіх-небудзь важкіх падстаў да гэтага няма, хоць і нельга адмовіцца ад думкі, што лячэбныя ўласцівасці амелы могуць быць звязаныя з харчавальнай раслінай.
Амела мае ўжыванне ў народзе, першым чынам як крываастанаўліваючы і звязальны сродак, а таксама болезаспакайваючы, глістагонны і мае некаторае спецыфічнае значэнне, пра што ніжэй.
Амелай карыстаюцца пры жаночых хваробах, пры празмерных месячных крывях і ўсякіх іншых крывацёках з маткі, а таксама пры страўнікава-кішачных крывацёках. Для ўнутранага прыёму ўжываюць адвар 35,0 - 40,0 г на 1 л вады, а для ваннаў 60,0 г таксама на 1 л вады.
Амелу ўжываюць у адвары для ірыгацый і для ваннаў (сядзячых) пры гемароі. Для ірыгацый ужываюць адвар з амелы, крываўніка, вадзянога перцу, дубовай кары, крапівы і кветак глухой белай крапівы - кожнага па 10,0 г, а амелы 15,0 г. Кіпяцяць 20 хвілін на слабым агні. Такім жа адварам робяцца прамыванні, прымочкі і абклады на хранічна незажываючыя раны, язвы і нарывы.
Для выдалення круглых глістоў прымаюць сумесь парашка лісця амелы - 0,5 г, ягад амелы (сухія ў парашку - 0,5 г і здробненага ў парашок кораня валяр'яны - 1,0 г. Сумесь гэтую прымаюць штодня на працягу 3 дзён. Пры гэтым рэкамендуецца, есць цёртую моркву.
Гарбату з амелы п'юць пры дрэнным самаадчуванні (асабліва старыя людзі), заняпадзе сіл і галавакружэнні, "замарачэнні галавы".
Захоўванне. Амелу захоўваюць у скрынях, выкладзеных паперай.
http://www.officinalis-plants.com/by/viscum-album.html
Воля

Амулецкі

Амулецкі (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча хутчэй за ўсё адбылося ад фетыша амулет.

АМУЛЕТ

(лац. amuIetum ад араб.), рэч, якую прымхлiвыя людзi насiлi на целе i якой прыпiсвалi магiчныя ўласцiвасцi: здольнасць адводзiць хва¬робу, бяду, засцерагаць ад варожых чараў. Вера ў сiлу А. узнiкла ў сувязi з першабытнай магiяй i фетышызмам, але як перажытaк захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АМУЛЕТ

Амулет — прадмет, які звычайна насілі пры сабе. Яго асноўнае прызначэнне — засцерагаць чалавека ад нячыстай сілы, ад кепскага вока, сурокаў, хвароб, псоты. Мелі амулеты універсальны характар і маглі выкарыстоўвацца не толькі для перасцярогі дзяцей і дарослых людзей, але і для хатняй жывёлы, свойскіх птушак. Насілі іх на ланцужках, паясах, стужках, прышывалі да адзення, клалі ў шапку.
* Надзейным амулетам на працягу ўсяго жыцця лічылі кавалачак пупавіны або дзіцячай “сарочкі” — часткі каляплоднай тканкі, якая выходзіла разам з нованароджаным.
* Шэраг раслін, хутчэй за ўсё за іх пякучы характар або рэзкі пах эфірнага масла, таксама лічылі моцным сродкам засцярогі ад нячыстай сілы, напрыклад часнок, горкі перац, крапіву.
* Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным абярэгам-амулетам была Чацвярговая соль. З тканіны чырвонага колеру шылі невялічкі мяшэчак, у які сыпалі некалькі драбінак солі, асвечанай “на сямі вятрах”, г. зн. пастаўленую пад зоры ў ноч з серады на Чысты чацвер. Такі амулет насілі пры сабе на працягу ўсяго года — ад аднаго Чыстага чацвярга да наступнага. Цераз год у мяшэчак сыпалі абноўленую соль, а “старую” спальвалі ў печы на агні.
* Нашы продкі выраблялі амулеты з воўчага або мядзведжага клыкоў, поўсці або скуры гэтых драпежнікаў.
* З часоў пашырэння хрысціянства кола амулетаў значна пашырылася. Да іх сталі адносіць ладанкі — невялікія ёмістасці або мяшэчкі, у якіх захоўвалі ладан, воск, невялікую часцінку мошчаў святых і г. д.
* Адным з найбольш пашыраных і моцных абярэгаў пачалі лічыць крыж.
* Амулеты дазвалялася перадаваць у спадчыну.
* Для хатняй жывёлы на-дзейным абярэгам лічылі званочак, “жывое жалеза” — ртуць, якую залівалі ў спілены рог.
* Для хатняй птушкі амулетам служыў “курыны бог” — плоскі камень з адтулінай у сярэдзіне. Пры гэтым адтуліна павінна быць не прасвідравана, а натуральнага паходжання.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Воля

Амяцінскі

Амяцінскі (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча хутчэй за ўсё адбылося ад аднаго з ніжэй пададзеных фетышаў. Амеці – гэта дробная салома. Што значыць салома чытайце ніжэй.

АМЕЦІ

Дробная салома, каласы, мякiна, што застаюцца пасля малацьбы i веяння збожжа. Лакальная назва амецце. Ужываюцца на корм жывёле ў запараным выглядзе.
http://rv-blr.com/dictonary/view/7173

АМЕЦЦЕ

Дробныя рэшткі, кавалачкі каласоў, мякіны і пад., што атрымліваюцца пры малацьбе і ачыстцы зерня.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9C%D0%95&alpha=%D0%90

САЛОМА

У народна–мiфалагiчных уяўленнях беларусаў — сiмвал з актыўным аграрна–вегетацыйным значэннем. Судачыненні са збожжам/хлебам i светам продкаў надаюць С. тыповы магiчны змест. Прадукавальны сэнс рытуалаў з С. у складзе каляндарнай абраднасцi даволi празрысты: С. з каляднага стала неслi ў поле, абвязвалi вакол садовых дрэў, падпярэзвалi ёю бясплодных жанчын. Вiдавочна яе медыятыўная, пасярэднiцкая памiж светамi роля: як частка культываванай чалавекам раслiны, С. выпадае са сферы дзiкага, прыроднага i, не з’яўляючыся канчатковай мэтай вытворчага працэсу, цалкам не ўключаецца ў поле культуры. Своеасаблiвае месца С. i на шкале апазiцыi жывое–мёртвае: зрэзаная, зжатая, яна ўжо не жывая, але i не зусiм мёртвая, захавальнiца патэнцыi адраджэння. Матыў памiраючай, вычарпанай прыроды заканамерна суадносiць С. з памiраючым, мёртвым чалавекам, продкам (параўн. звычаi класцi на С. смяротна хворага чалавека, спальванне С. з мэтай «сагрэць продкаў», С., з аднаго боку, як спецыфiчную маску ўвабранага, а з другога, як iншабытную форму пярэваратня). Спальванне саламянага снапа — «дзеда» — ёсць часткай архаiчнага абраду «провадаў душ на той свет» пасля iх вiзiту ў родны дом. У беларусаў С. грае ролю ў вонкавым выглядзе рытуальнага героя самых розных абрадавых комплексаў — чалавек у строі з С. цi з саламяным пудзiлам/лялькай у руках улучаўся ў сiстэму магiчнай дзейнасцi, у прастору антысвету. У беларусаў С. як пустая, абмалочаная, няпоўная процiпастаўлялася жыту — поўнаму, некранутаму, што праецыравалася на свет чалавечых дачыненняў (параўн.: саламяны вянок надзявалi «нячэснай» нявесце, аддавалi ёй пустую бутэльку, заткнутую С., у адваротным выпадку падавалася так званая краса - бутэлька гарэлкi, заткнутая каласамi жыта i аўса).
Моўная свядомасць беларусаў у рэчышчы дэсемантызацыi многiх звычаяў з С. актуалiзуе канатацыi тонкасцi, слабасцi i пустаты.
http://rv-blr.com/dictonary/view/4993

АМЕТЫСТ-КАМЕНЬ

Колерам ён вішнёвы, а здабываецца ў Індыі. Продкі нашы верылі, што сіла гэтага каменя - п'янства адганяць, аддаляць хвацкія думкі, рабіць розум добрым і ва ўсіх распачынаннях падаваць дапамогу. "Калі хто з таго каменя настой вып’е, гэта дасць неплодным дзяцей, а атруту загасіць і ваяроў ад ворагаў зберажэ і прывядзе да перамогі, ды яшчэ і ў лоўлі дзікіх звяроў і птушак дапамагае". Калі ж на аметысце выгравіраваны леў і чалавек увесь час носіць пярсцёнак з такім каменем, то будзе валодаць невымоўнай адвагай.
http://www.spletnichaet.narod.ru/nechist/ch.html
Калі яго спаліш і дасі піць хворым, дапаможа ён ад падучкі хваробы, і духоў нячыстых выганіць, і пры болях у страўніку дапаможа, і апетыту надасць, абвяшчаюць старажытныя "Лечебники".