June 17th, 2012

Воля

Агалец, Агальцоў

Агалец, Агальцоў

Прозвішчы адбыліся ад фетыша голы.

ГОЛЫ

Без адзення чалавек у традыцыйнай культуры – не чалавек, а частка прыроды. Катэгорыя “голага” выводзіць яго па-за межы культуры, далучае да катэгорыі “чужога” і “незасвоенага”. Рытуальна найперш гэта выяўляецца ў абрадзе хрышчэння, семантыка якога вытлумачаецца як з пазіцый архаічнага, так і пазнейшага хрысціянскага светапоглядаў. Г. чалавек, як і ісус Хрыстос, скідвае з сябе старое адзенне граху, што апрануў на сябе пасля 2падзення” Адам. Гэта сімвалізуе вяртанне да першаснай чысціні і бязвіннасці.
Прыкмета Г. выяўляе і адкрытасць для кантактаў, спрыянне вонкаваму ўплыву. Г. чалавек як бы станавіўся прадстаўніком іншасвету. І таму магічныя яго дзеянні, згодна з павер’ямі, забяспечвалі жаданы вынік. Пры пераездзе ў новую хату гаспадыня, пакуль не ўзыдзе сонца, аббягала хату голай, стукала ў вароты, каб павялічваліся “род і плод”. Чараўнік голым закручваў залом у жыце, знахар голым яго вырываў. Менавіта на голай або ў адной сподняй кашулі была дзяўчына, выбраная на ролю “Куста” або русалкі ў адпаведных абрадах. Прыкладаў неабходнасціпоўнага распранання з каляндарнай, сямейнай, мантычнай, медыцынскай, чарадзейскай практык можна называць шмат, аб’ядноўвае іх адно: адсутнасць адзення сімвалізавала стан адкрытасці, найбольш спрыяльнай для кантактаў з ірэальнымі сферамі. Здымаючы адзенне, чалавек парушаў самую блізкую і інтымную мяжу, выходзіў за нормы, каб, па-першае, выказаць давер да сваёй прасторы і, па-другое, наблізіцца да касмічных стыхіяў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/992

Воля

Адарчэнка, Адарчук

Адарчэнка, Адарчук

Прозвішчы хутчэй за ўсё адбыліся ад фетыша дар.

ДАРЭННЕ

Вясельны абрад, які выкрнваецца на працягу ўсяго вяселля, пачынаючы ад запоін. Лакальныя назвы абдорванне, надзяленне. Асноўныя віды: абмен падарункамі паміж нявесткай і жаніхом і іх сваякамі (азначае яднанне маладых і іх родаў); Д. раднёй і суседзямі маладым у час падзелу каравая (вынік захавання рэшткаў родавага побыту); Д. жаніхом дробных падарункаў нявечце, яе маці, братам, сёстрам (звязана з рэшткамі стараж. Элементаў формы шлюбу пры дапамозе куплі – продажу); абдорванне маладой пасля пераезду ў дом маладога ўсёй яго радні. Апошні рытуал узнік пазней, калі дары маладога як своеасаблівы выкуп маладой страцілі сэнс; па аналогіі гэты від Д. перанесены на маладога і яго сваякоў. Ад маладой патрабавалася асабліва вялікая колькасць дароў, таму ёй рыхтавалі іх з дзяцінства, дапамагалі сваякі. Падарункі (лён, воўна, маткі нітак, палатно і інш.), якія ўваходзілі ў прыданае, нявеста атрымлівала ад сваякоў і суседзяў пры запрашэнні іх на вяселле. У час запоін і заручын нявеста абдорвала сватоў жаніха ручнікамі, хусткамі і інш.; сваты давалі ёй крыху грошай, стужкі інш. На вяселлі маладых абдорвалі некалькі разоў кожнага паасобку альбо разам. Падарункі звычайна клалі на засланае ручніком века ад дзяжы (пазней – на талерку), пастаўленае на стале перад маладымі. Нярэдка блізкая радня дарыла маладым жывёлу, зерне, гаспадарчыя рэчы і інш. Асоба, якая дарыла, называла дароную рэч, выказвала добрае пажаданне маладым і выпівала чарку. У бел. вяселлі ёсць вялікая колькасць спецыяльных пажаданняў, якія выказваліся ў час Д. асобнымі формуламі, звычайна ў рыфмаванай форме. У песнях Д. і формулах-пажаданнях змяшчаюцца таксама пагрозы, праклёны таму, хто не стрымае свайго слова (“не аддасі – ваўкі з’ядуць”; “звяр’ё паз’ядае”, “па лясах паз’бягае” і г. д.). Маладыя ў сваю чаргу жадалі тым, хто дорыць, каб іх дар кампенсаваўся “ў хлявочку-волікамі, у стаенцы – конікамі, у садочку пчолкамі, а ў пасцелі – жонкаю” і інш. Сучаснае бел. вяселле ў сваёй аснове захавала лепшыя нар. традыцыі Д.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12143
Воля

Адахоўскі

Адахоўскі

в. Адахоўшчына >Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Навасёлкаўскі
в. Адахоўшчына >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Калпеніцкі

Прозвішча і назоў вёскі магчыма адбыўся ад фетыша дах.

ДАХ

Верхняя мяжа нутраной прасторы жытла, той рубеж, якi аддзяляў сферу неба ад свету людзей, прыкрываў прастору жытла ад небяспечных сiлаў i ўплываў (параўн. «пад богаваю страхою», г. зн. «пад адкрытым небам»). Наагул усё пакрытае, тое, што мае верхнюю мяжу, ацэньвалася як станоўчае. Не вынятак i хата, надзейнасць пакрытасцi якой забяспечвалася шэрагам рытуалаў: не выкарыстоўвалi для С. салому ад збожжа, зжатага на дзень Барыса i Глеба; на Пакровы пяклi так званы «святы» пiрог, якi прыкладалi да С., каб моцныя вятры не разбурылi яе.
Калi жылая прастора хаты сiмвалiчна пазначала свой свет, верхняя яго частка — С., падстрэшша адпавядалi нябёсам i ўсяму тагасветнаму. Сувязь С. з касмiчным верхам падкрэслiвалася салярнай семантыкай арнаменту: на франтоне змяшчалiся выявы Сонца, а хвалiстыя лiнii ўвасобiлi самое неба з яго дажджамi.
Столь i адпаведна гарышча ў сялянскiх хатах з’явiлiся параўнальна позна, а пад жытло не абсталёўвалiся да апошняга часу. Таму з сiмволiкай С. у многiм супадае сiмволiка столi i гарышча. Менавiта пад С., паводле народных уяўленняў, жылi душы продкаў. Вiдаць, да iх звярталася знахарка, якая стукала мятлой у столь, калі кагосьцi лячыла. На гарышчы адводзiлася месца Дамавiку. Убачыць яго можна было ў Чысты чацвер, прынесшы з царквы запаленую свечку i падняўшыся з ёю на гару. Тады ўбачыш Дамавiка, якi ляжыць там у выглядзе голага чалавека. Калi накрыць яго якой–небудзь кашуляй, Дамавiк выканае тваё запаветнае жаданне. У легендах на гарышчы жыве яшчэ адзiн дух — Хут, што забяспечвае гаспадароў розным багаццем. Напярэдаднi Чыстага чацвярга пад С. клалi хлеб, соль i мыла. Верылi, што пры спрыянні добрых духаў, якiя жывуць пад С., гэтыя рэчы набудуць магiчную сiлу.
Наагул прастора вышэй С. разумелася ўжо як той свет, i таму змяшчэнне туды пэўных прадметаў надавала iм падкрэслена межавы, медыятыўны характар. На Каляды дзяўчаты зубамi выцягвалi са С. саломiнкi — чыя даўжэйшая, тая з дзяўчат хутчэй выйдзе замуж, у каго саломiнка будзе мець колас з зернем, тая выйдзе замуж за багатага, у каго без зерня — за беднага, калi саломiнка без коласа — цi зусiм застанецца ў дзеўках, цi выйдзе за ўдаўца. Цераз С. кiдалi валёнак, каб ён там завiс, i глядзелi, куды пакажа насок, туды i пойдзе дзяўчына замуж. На Фамiн дзень перакiдвалi праз С. велiкоднае яйка, i калi яно, упаўшы, разбiвалася на кавалкi, лiчылi, што сёлета нехта ў хаце памрэ.
Сама С. i яе элементы, будучы мяжой светаў, вонкавым сваiм бокам належалi ўжо звышнатуральнай прасторы i набывалi ўсе яе, у тым лiку i адмоўныя, характарыстыкi. У замове «ад злога чаравання» «стаiць змяя пад страхой, цягае маю салому, пугае маю карову». Але як i iншыя атрыбуты замагiлля, або свету продкаў–апекуноў, салома са С. улучалася ў медыцынскую магiю: ёю падкурвалi пры начнiцах, бралi тры разы па дзевяць саломiн i пералiвалi праз iх над валаснём (хворым пальцам) гатаваную ваду. Пры вылечваннi ад начнiц асаблiва «памоцнай» лiчылася вада, сабраная з жолаба, якi падтрымлiвае дах; у ямкi, утвораныя ад сцякаючай са С. вады, клалi нiтку з навязанымi на ёй вузельчыкамi пры бародаўках.
Сама семантыка верху, узрастання ў С. i столi абумовiлi матыў замаўлення багацця, падымання, росту ў адпаведных рытуалах. Усадзiўшы ў печ каравай, каравайнiца з лапатай адразу ж выбягала на двор i кiдала яе на С., у iншых варыянтах каравайнiк тройчы стукаў лапатай у столь, магчыма, каб падымаўся каравай у печы. За вясельным сталом першую чарку вылiвалi на столь з воклічам: «Высокiя расцiце!» У народным уяўленнi, аднак, захавалася i архаiчнае разуменне манiпуляцый са столлю як зваротаў да вышэйшых сiл: «Робяць гэта, каб Бог даў шчасце».
Канструктыўныя i дэкаратыўныя элементы страхi кшталту вільчык, «какошнiк» маюць шматпланавае значэнне і звязаныя з практыкамi гэтак званай «будаўнiчай ахвяры». Найменні канструкцый даху кшталту чуб, лабяк, залоб, казырок, прычэлле супастаўляюцца з назвай частак цела чалавека. Акрамя таго, С. асэнсоўвалася як жаночы элемент хаты — у Рэчыцкiм пав. на С. «нячэснай» нявесты ўночы ўсцягвалi старыя з’езджаныя санкi.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5563

Воля

Алякевіч

Алякевіч

Хутчэй за ўсё гэтае прозвішча адбылася ад фетыша ляк.

ЛЯК

Пуд, пярэпалох, ляк - хвароба, якая сталася вынiкам моцнага стрэсу ў сiтуацыi нечаканай сустрэчы з кiмсьцi/чымсьцi жахлiвым, страшным, невядомым; уласна спалох. Цiкава, што гэтая хвароба не мае адпаведнiкаў у афiцыйнай медыцыне. Сiмптомы Л. самага шырокага спектра ад простага пагаршэння стану да страты мовы, цяжкiх фiзiялагiчных зрухаў, гарачкi ды інш. Многiя прыкметы Л., а таксама спосабы лячэння перасякаюцца з народнай тэрапiяй пры суроках, што абумоўлена iх падобнай этыялогiяй, уздзеяннем на арганiзм чалавека чужога i нядобразычлiвага. У вылечваннi ад «пуду» дамiнуюць прыёмы вяртання чалавеку здароўя наогул, без паказання на прычыну захворвання. Гэта прайманне праз спаднiцу, хамут, аброць, нацэленае на сiмволiку другога нараджэння, прасаджванне праз ножкi стала, абнясенне соллю, змыванне вадой, прыгатаванай пры адпаведных рытуальных умовах падкурванне i iншыя прыёмы, вытрыманыя ў рэчышчы семантыкi «выдалення» хваробы з арганiзма. Даволi папулярныя пры Л. «вымярэнне» хворага i далейшыя манiпуляцыi з атрыманай нiткай«двайнiком»: яе спальванне, забiванне асiнавым калком ды iнш. Характэрныя толькi для пазбаўлення ад Л. рытуальныя дзеяннi, накiраваныя на верагодных «вiнаватых» спалоху: хлебам «выкатвалi» хваробу па целе i хлеб кiдалi сабаку, абкурвалi поўсцю той жывёлы, што напалохала, прасiлi вады з рота ў чалавека, якога падазравалi ў насыланнi хваробы, ды iнш. У замоўных тэкстах Л., ляк персанiфiкуецца, i яго воблiк набывае фантастычныя характарыстыкi: «У цябе, лячэ, воўча галава, аклочана барада, саламлянае чэрава, канапляныя ногi». Перамога над лякам палягала ў паступовым парушэннi, разбiваннi частак ягонага цела.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/256.htm
Каментар: невылечаны ляк можа закончыцца анкалогіяй. У старыну ляк лячылі абавязкова.
Воля

Антаневіч, Антановіч, Антонаў, Антоненка, Антошкін

Антаневіч, Антановіч, Антонаў, Антоненка, Антошкін

в. Антонава >Менская вобласць > Мар’іна Горка >Вецеравіцкі
в. Антонава >Менская вобласць > Мар’іна Горка >Навасёлкаўскі
в. Антонаўшчына>Менская вобласць > Койданава >Волменскі
в. Антонісберг >Менская вобласць > Мядзел >Нарацкі
в. Антонава > Менская вобласць > Узда >Лошанскі
в. Антаневічы >Менская вобласць > Барысаў >Метчанскі
в. Антонава >Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Антонаўка >Менская вобласць > Лагойск > Гайненскі
в. Антанішкі>Менская вобласць > Менск >Шчамысліцкі
в. Антонава > Віцебская вобласць > Браслаў > Друеўскі
х. Антонава > Віцебская вобласць > Браслаў > Друйскі
в. Антоненкі> Віцебская вобласць > Браслаў > Плюскі
в. Антонаўцы> Віцебская вобласць > Браслаў > Слабодкаўскі
в. Антадольле> Віцебская вобласць > Браслаў > Відзоўскі
в. Антонава > Віцебская вобласць > Браслаў > Цецеркоўскі
в. Антонава >Віцебская вобласць > Верхнедзвінск >Валынецкі
в. Антонаўка>Віцебская вобласць > Віцебск >Суражскі
в. Антонаўцы>Віцебская вобласць > Гарадок >Стадолішчанскі
в. Антоненкі>Віцебская вобласць > Гарадок >Віраўлянскі
в. Антоненкі > Віцебская вобласць > Гарадок >Халамерскі
в. Антоны>Віцебская вобласць > Докшыцы >Докшыцкі
в. Антонава >Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Радзюкоўскі
в. Антонаўка>Віцебская вобласць > Лепель > Бароўскі
в. Антунава>Віцебская вобласць > Ушачы > Вялікадолецкі
в. Антунава>Віцебская вобласць > Ушачы > Глыбочанскі
в. Антавіль>Віцебская вобласць > Полацак >Пішчалаўскі
в. Антонаўка>Віцебская вобласць > Полацак >Панізоўскі
х. Антонава > Віцебская вобласць > Міёры > Павяцкі
в. Антонава >Віцебская вобласць > Талачын > Слаўноўскі
в. Антонава > Віцебская вобласць > Расоны >Заборскі
в. Антонава > Віцебская вобласць > Расоны >Гарбачоўскі
в. Антонаў>Гомельская вобласць > Нароўля >Вербавіцкі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Нароўля > Вербавіцкі
п. Антонаўка>Гомельская вобласць > Ветка >Вяліканемкаўскі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Калінкавічы >Гарбавіцкі
в. Новая Антонаўка>Гомельская вобласць > Калінкавічы >Гарбавіцкі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Мазыр >Каменскі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Буда-Кашалева >Рагінскі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Добруш > Ленінскі
в. Антонаў>Гомельская вобласць > Добруш > Уцеўскі
в. Антушы>Гомельская вобласць > Рагачоў > Пабалоўскі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Жлобін > Караткавіцкі
в. Антонаўка>Гомельская вобласць > Жлобін >Майскі
в. Антонава >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Калпеніцкі
в. Антонава>Брэсцкая вобласць > Маларыта > Вялікарыцкі
в. Антоны>Брэсцкая вобласць > Камянец > Рэчыцкі
в. Антонаўка>Магілёўская вобласць > Чавусы > Антонаўскі
в. Антонаўка>Магілёўская вобласць > Чавусы > Гарбавіцкі
в. Антонаўка> Магілёўская вобласць > Бабруйск > Сычкоўскі
в. Антонаўка>Магілёўская вобласць > Касцюковічы > Пралетарскі
в. Антонаўка>Гарадзенская вобласць > Наваградак >Асташынскі
в. Антонаўшчына>Гарадзенская вобласць > Наваградак >Шчорсаўскі
в. Антонава >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Барунскі
в. Антанішкі>Гарадзенская вобласць > Астравец >Гервяцкі
в. Антоны> Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Крэйванцэўскі
х. Антонава >Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі
в. Антонева >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Ероміцкі
в. Антосіна >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вішнеўскі

АНТОПАЛЬ

(значэнні)
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Антопаль:
Беларусь
" Антопаль - гарадское мястэчка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
" Антопаль - вёска, Дземехоўскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці

Украіна
" Антопаль - сяло на Украіне, знаходзіцца ў Томашпольскім раёне Вінніцкай вобласці.
" Антопаль - сяло, знаходзіцца ў Андрушаўскім раёне Жытомірскай вобласці.
" Антопаль - сяло, уваходзіць у Белакрыніцкую сельскую раду Роўненскага раёна Роўненскай вобласці.
Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C_(%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F)

Прозвішчы і назовы паселішчаў магчыма звязаны са святым Антоніям.

20 ТРАЎНЯ АНТОНІЙ.

7/20.05. Культ каня. 20/7. Антоній. Прысвятак служыць арыенцірам у некаторых мясцінах для сяўбы аўса. «На Святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца» (Гілевіч, 1983).
Антоній Марткопскі, адзін з вучняў прападобнага Іаана Зедазнійскага (VІ ст., Грузія.), якому прысвечаны дзень ў царкоўным календары.

ПРЫКМЕТЫ:
Калі на Антона (20 траўня) спачатку укрылася лістом бяроза, то лета будзе сухое, а алешына або клён - мокрае.
1/19 лютага Макар, Хведар, Сава, Арсень, Антон.
30/17 кастрычніка Андрэй, Антон, Кузьма, Дзям'ян, Лявонцій, Лазар.
11/28 кастрычніка Харытон, Антон, Прохар, Іван, Хведар, Васіль, Варлам, Апанас, Анатоль, Мікола, Рыгор, Спірыдон, Ілля, Вячаслаў.
15/2 верасня Хвядот, Руфіна, Іван, Антон, Хвядос.
22 жніўня Апостал Мацей, Антон, Юльян, Маркіян, Іван, Якуб, Аляксей, Дзмітры, Фоцій, Пятро, Лявонцій, Марыя, Рыгор, Макар, Самуіл, Ірына.
27/14 красавіка Марцін, Антон, Іван, Астап, Ардальён.
25/12 лютага Аляксей, Марыя, Яўген, Антон.
23/10 ліпеня Лявонцій, Маўрыкій, Даніла, Антон, Аляксандр.
19/6 ліпеня Ульяна, Марфа, Валянцін, Інакенцій, Антон, Лук'ян, Сідар.
16 жніўня Вячаслаў, Кузьма, Іван, Ісаакій


16 ЖНІЎНЯ “АНТОНІ ВІХРАВЕЙ”.

16 жніўня Вячаслаў, Кузьма, Іван, Ісаакій
3(16) жніўня - Антон Віхравей. Які Антон Віхравей - такі і кастрычнік. На Віхравея віхуры - да крутой зімы. Крутыя вятры - да крутой зімы, паўднёвы вецер з віхурамі - да снежнай.
Антон у кастрычнік глядзіць. Калі вецер з віхурамі - чакай снежную зіму.
"Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы (19 снежня)". Калі вецер з віхурамі чакай снежную зіму.
Завіхрыць з ўсіх бакоў - будзе злая зіма з тоўстым снегам на хатах.
На Ісаакія віхуры да крутой зімы.
"На Ісакія дапытваюць віхуры аб зіме". "На Ісакія паўднёвы вецер з віхурамі - зіма будзе снежная".
16/3 жніўня Ісак, Далмат, Кузьма, а таксама Антон, у дзень якога чакалі вятроў, якія зваліся народам "Антоны-віхравеі".
16 ЖНІЎНЯ - АНТОН - ВІХРАВЕЙ, ІСААКІЙ - МАЛІННІК
Ідзе поўным ходам збор лясной маліны.
Пра чалавека, народжанага у гэты дзень, казалі: "Шалапутным будзе, несуцішным, адчайным. "Не дзеўка - агонь!" - казалі пра тую, што з'яўлялася на свет ў гэты легкадумны дзень. Але нават калі ціхім выдавалася ў гэты дзень надвор'е, то народжаны ў гэты дзень толькі з выгляду быў ціхі.
А гаспадыні бочкі рыхтуюць пад засол, агуркі зрываюць.
Імяніны ў Антона (з грэцкага - "які набывае назамен"), Кузьмы (грэцкае - "упрыгожванне").
16/3 ЖНІЎНЯ АНТОНЫ ВIХРАВЕI. Царква адзначае дзень Антонія-рымляніна, цудатворца Наўгародскага. У народным уяўленнi розныя цуды асацыiруюцца з выключнымi з'явамi прыроды. Таму i дзень Антонiя Рымлянiна, Наўгародскага цудатворца (1147 г.) атрымаў у людзей назву Антоны Вiхравеi. Ён пазначаны маланкамi, вятрамi i дажджамi.
У 1067 годзе ў Рыме нарадзіўся хлопчык па імі Антоній. У 1106 годзе ён прыбыў у Ноўгарад і пабудаваў царкву Ражства Багародзіцы, заклаў падставу манастыра.
Гэта мужчынская мясціна ўславілася пасля старажытнымі, але выдатна захаванымі абразамі і багатай рызніцай; з 1720 года тут знаходзілася семінарыя з выдатнай бібліятэкай.
Сканаў Антоній у 1147 году ў чыне ігумена.
Рох --"маленькi святок", "кiрмаш на паненак". Панiчы i паненкi ездзiлi на кiрмаш, дзе з бацькамi рабiлi змовiны, дамаўлялiся пра пасаг. "Калi паненка гожая, та й пасагу не шмат трэе, калi ж яна няўдалая да яшчэ рабая, та пасагу трэба накiнуць якую-небудзь кацярынку (царская асiгнацыя) на рабацiнне".
Святы жыў у Францыі (пасля 1327 года і перад 1420 годам). За сваю святасць ён пасля смерці стаў апекуном ад заразы.
У палякаў прысвятак звязаны з уборкаю гароха. Na swiety Rosh – w stodole droch – На святы рох у гумне гарох. Адпаведна французы і італьянцы асацыіруюць святога з капустай і арэхамі.
16 жніўня – Дзень Вялебнага Антонія Рымляніна, Наўгародскага цудатворца (1147).

30 СТУДЗЕНЯ АНТОНЫ ПЕРАЗІМНЫЯ.

Вывешваюць на хаты бярозку, ялінку або не - звычаі розныя, іста адна: да масленіцы гуляцца вяселлям, нявесціным сяброўкам спяваць песні.
То-то ляцелі з гіканнем, са звонам званкоў да цэркваў санкавыя цягнікі, то-то гудзелі званы дабравестам у гонар нараджэння новых сем'яў...
Год з годам па надвор'і не ўраўноўвай. На Емяльяна перазім’е не выдалася, Антоны яму ў дапамогу пастаўлены.
Выканаюць маразы, снегапады, ім адпісанае, - зіма "пад шапкай", як жартаўліва пасмейваліся.
Месяц - першынец года, гульліў, на пацехі панадлівы, закліканы адрознівацца халадамі. Яны значна дагадней у сваю пару, чым замаразкі на ўсходы ярыны, на квітнеючыя сады мая.
Цішэй стане сцюжа, сонечна ў палях. Мышы, палёўкі пакідаюць падснежныя сховішчы костачкі размяць, свежага паветра глытнуць. У адлігі поўзаюць па снезе жучкі, камарыкі.
Сініца непаседа не-не і прапішчыць: "Сінеча-дзень! Сінеча-дзень!"
Нягледзячы на сініцыны гуслі-балалаечкі, давярацца Антонам неабдумана. У зімы спаўна ў запасе сцюж і завей, як ні мроіцца ў хатах аб вясне за сартаваннем насення для засевак.
Перазімнік абнадзеіць, абцепліць, а потым абдурыць - усё марозам сцягне. Хітры Антон са ўсіх бакоў.

30 СТУДЗЕНЯ - АНТАНІНА ПЕРАЗІМНЯЯ.

Антаніна - зіме палова.
Сем гадоў зіма па леце, а сем гадоў - лета па зіме.
Здзяйснялі абрад, які дапамагае абхітрыць нячыстую сілу. Той, хто першым выходзіў раніцай на вуліцу, ішоў ад ганка пятамі наперад, як бы пазначаючы слядамі, што ў хату сам гаспадар прыйшоў. Пры гэтым на снегу праводзілі папярок снежнай сцяжынкі лінію, на якой заставаўся след. У яго шкарпэткі чымсьці вострым адсякалі разнастайнаму злу шлях да хаты. Пры гэтым казалі:
Ні на ноўце,
ні на утранняй зары,
ні ў абыдзенны,
не заступай здаровейка рабе Божай......
(звалі імя)
Чалавек, які нарадзіўся ў гэты дзень, славіўся характарам неспакойным, цяглым да прыгажосці, да працы. Не мог ён сядзець склаўшы рукі, справу спяшыў не выпусціць. Усякія пошасці збыць. У хаце калі справы ён не знаходзіў, то ў двары абавязкова ўгледзіць, што недаладу ляжыць.
Часам здаецца, што круціцца ён марна. А не! Няўступлівы ён, цішыні не верыць. Маўляў, тамака, дзе ціха, тамака прыжываецца і ліха.
Таму-то і пяклі для яго абрадавыя талакняныя калабкі. Саладзілі цеста. Прыказвалі, падаючы калабкі: "Жыць гладка, піць-есць сладка!"
У гэты дзень Праваслаўная Царква пачытае вялебнага Антонія Вялікага.
30 студзеня не забудзьцеся загаварыць сваё дабро ад злодзеяў. Рабіць гэта варта да заходу сонца.
Вазьміце нож, якім яшчэ ніхто нічога не рэзаў. Ручкай нажа накрэсліце ў кутах пакояў крыж і пры гэтым прачытайце ў кожным куце:
Злодзей, стой, злы, стой дзень, стой час,
Бервяном стой, не гавары, не ной,
Не рухайся, не варушыся,
У саляны стоўб звярніся.
Датуль пакуль цябе святой вадой не абальюць,
Да той пары ногі твае нікуды не пайдуць.
У імя Айца і Сына і Святога Духу.
Ныне і прысна і ва векі вякоў. Амін.
Калі ўсё дакладна зрабіць, то злодзей, увойдучы ў вашу сядзібу, "заслупуецца" і не зможа скрануцца з месца датуль, пакуль яго святой вадой не папырскаюць.
Вядома, ёсць і загавораныя злодзеі, але нават калі яны выйдуць з вашага падворка, то ўсё роўна доўга не пражывуць.
Дзень памяці Прэпадобнага Антоня Вялікага, Прэпадобнага Антонія Дымскага.

“АНТОН”

Традыцыйны танец. Лакальная назва “Антошка”. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Ёсць меркаваннi, што ён узнiк на аснове стараж. “хаджэння з казой”. Танцы i iгравыя сцэнкi, што разыгрывалiся «казой», суправаджалiся песнямi пра Антона, Aнтoнixy i ўпартую казу. У адным з варыянтаў выканаўцы, узяушыся за pукi, кружылiся то ў адзiн, то ў другi бок; у другiм - салiсты iмправiзавалi ў цэнтры круга, iшлi ўпрысядкi. Танец зафiксаваны экспедыцыяй ГНДЛ бел. танцавальнай творчасцi МІК у Мiнскай, Магiлёўскай, Вiцебскай абласцях.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7233

АНТАНІНАЎ ВАЛ (ангел. Antonine Wall), абарончае ўмацаванне на мяжы Рымскай імперыі, пабудаванае Лоліем Урбікам падчас кіравання Антаніна Пія (145 г.) паміж Ферт-оф-Фортам (Брыджнес) і Клайдам (Олд Килпатрик), мае 19 фартоў на сваёй лініі, а таксама шэраг фартоў, вынесеных за яе межы абапал (галоўным чынам для абароны флангаў). Сам вал дасягаў 14 футаў (4,3 м) у шырыню, прыкладна 10 футаў (3,0 м) у вышыню, з паўночнага боку выкапаны даволі вялікі роў. А. в. быў часова пакінуты ў 155 г. у перыяд паўстання, а ў канцы 2 ст. канчаткова закінуты.

АНТАПОЛ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Антапол, у сярэднявечных бестыярыюмах і еўрапейскім "усходнім" фальклоры фантастычная жывёла.
Лічылася, што антапол жыве ў раёне ракі Еўфрат. Вонкава ён маляваўся падобным на роднасную яму антылопу, але часам з галавой, якая нагадвае тыгрыную. Адметная асаблівасць антапола - вялікія вышчэрбленыя рогі, вострыя настолькі, што ён можа імі, нібы пілой, зрэзаць магутныя дрэвы. Антапол адрозніваецца лютым норавам і вылучнай быстрынёй. Злавіць антапола можна толькі тады, калі ён, адправіўшыся напіцца да Еўфрату, заблытваецца рагамі ў зарасніках прыбярэжнага хмызняка. У "Фізіёлагу" пра антапола гаворыцца: "У антапола два рога. Жыве ён каля ракі-акіяна на краю зямлі. Калі ж захоча піць, тое п'е з ракі і ўпіваецца, упіраецца ў зямлю і капае яе рагамі сваімі. І ёсць там дрэва, званае таніс, якое моцна нагадвае вінаградную лазу шырокімі галінамі і густымі дубцамі, - і прадзіраючыся скрозь дубцы, анталоп заблытваецца ў іх, - тады паляўнічы ловіць яго і асільвае. Так і чалавек. Замест рагоў Бог яму даў абодва Запаветы, Ветхі і Новы. Рогі - гэта супраціў сіле… Рака акіянская - гэта багацце. Таніс жа - жыццёвыя асалоды. Заблытваецца ў іх чалавек, які не клапоціцца пра веру, і знаходзіць яго д'ябал і асільвае яго". Малюнкі антапола часта сустракаюцца на сярэднявечных гербах і мініяцюрах, якія ілюструюць бестыярыюмы.

Воля

Анціпаў, Анцкевіч, Анцута, Анцыпа , Анцыпаровіч, Анцыпяровіч, Анцэвіч, Анцюшка, Анціпенка

Анціпаў, Анцкевіч, Анцута, Анцыпа , Анцыпаровіч, Анцыпяровіч, Анцэвіч, Анцюшка, Анціпенка

в. Анцыперы> Віцебская вобласць > Докшыцы >Валкалацкі
в. Анцулі >Гарадзенская вобласць > Ашмяна >Крэйванцэўскі
в. Анцелеўшчына> Менская вобласць > Валожын >Падберезскі
в. Анціпенкі>Віцебская вобласць > Дуброўна >Дабрынскі

Прозвішчы і назовы паселішчаў маглі утварыцца ад слова анцётка, г.зн. ад фетыша ці ад святога Анціпа. Больш дакладна павінны вызначыць навукоўцы.

АНЦЁТКА

Адна з назваў чорта. Апрача таго, словам «анчут» на Смаленшчыне называлі не толькі чорта, але і свавольнага, упартага дзіцёнка. Слова «анчутка» вядомае таксама значнай частцы рускіх гаворак з шырокім колам пераносных (звычайна пеяратыўных, ацэнкавых) значэньняў для характарыстыкі чалавека. Агульнапрынятая этымалогія яго — ад летув. апсіпіё, апсійказ, памяншальнай формы ад antis «качка». На рускай тэрыторыі слова азначае таксама гарэзьлівых чарцянят, а часам вадзяніка або балотніка. Асацыяцыя качкі (і наагул вадаплаўнай птушкі) з антаганістам Бога-стваральніка добра вядома традыцыйным касмагоніям на вялікім эўразійскім абшары. Ёсьць гэты матыў і ў беларускай народнай касмагоніі. Вадаплаўныя птушкі зьвязаны з пракаветнымі водамі і самымі першымі фазамі космагенэзу, адсюль і сувязь іх з пэрсанажамі, што ўвасаблялі сабой пракаветны стан будучага Сусьвету, яшчэ не вылучанага з пачатковага хаатычнага стану
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АНЦЫБОЛ. Можна тлумачыць міфалагічныя назвы анціпка, анцыбол як славянскі паганскі субстрат (уяўленні пра варожыя балотныя духі), цэнтрам крышталізацыі якога стала асабістае імя Анціп, якое ўвайшло ў святцы праваслаўя.
http://imennik.narod.ru/Antichrist-Arietz.html

АНЦЫБАЛ (анцыбул, анчыбал, анчыбіл) - балотны чорт.
Назва анцыбал нярэдка ставіцца да нячыстай сілы, якая жыве ў балоце. Гэта назва ўмацавалася ў лаянкавых выразах: "Ах ты, анцыбал гэтакай!" (Курская вобл.), "Анчыбал ты пракляты!", "Каб цябе падхапіў анчыбіл!" (Арлоўская вобл.)

АНЦЫПАР. Нічыпар. Самы стары чорт. У Беларусі было распаўсюджана вераванне, што пекла, знаходзіцца пад зямлёй у балоце, што сама зямля нацягнута, як скура, над вадой, а ў гэтай вадзе на самым дне змешчана пекла, напоўненае грэшнікамі і чарцямі. Імі кіруе самы стары чорт Анцыпар, Нічыпар, увесь час які жыве ў пекле "на 12 ланцугах, за 12 дзвярамі". Падобныя ўяўленні пра пекла вядомыя ў казках і былічках.
http://imennik.narod.ru/Antichrist-Arietz.html

24 КРАСАВІКА АНЦІП АХОЎНІК ЗУБОЎ.

24/11. Якуб, Варсанофій, Іван, Рыгор, а таксама Анціп, які святкаваўся толькі тымі, у каго балелі зубы, і знахарамі, якія загаворвалі зубны боль.
Вада ў рацэ на Анціпа не выявілася - вясна халодная накацілася.
Калі Анціп без вады, то збожжа ў палях на карню высахне.
На Анціпа - лепш халодная вясна. Яна ўраджаю не перашкода. Была бы вада, тады зямля набярэцца кветак.
Разліў вялікі - і Анціп цешыцца.
Па анціпавай вадзе пра хлеб варажы. Калі воды не выявіліся, то вясна позняя і лета дрэнным прастаіць. "Анціп без вады - засекі без збожжа".
Павадка вялікая - Анціпу угодна.
Калі Анціп без вады, то сялянам не збожжа ад поля чакаць, а беды.
"Анціп воды распусціў".
Была б вадзіца, а зеляніна народзіцца.
У гэты дзень мядзведзь з бярлогі выходзіць.
Выкрываюцца рэкі, і вада бывае ў разліве.
Калі воды не выкрываюцца, тое лета дрэннае.
Калі воды не выявіліся, то вясна позняя і лета дрэнным прастаіць.
Калі раніцай мароз, а днём пайшоў снег, то яшчэ цэлы месяц будзе холадна.
Скарбу не шукай, а зямлю ары і знойдзеш.
Завея - вясна халодная.
На Анціпа-вадапола стаіць полая вада
Павадка Анціпа ў канаўках топіць.
З'яўляюцца крапіўныя ўсходы.
Прыкмячаюць, што калі пачынаецца полая вада і не відаць птушак (кнігаўкі), то гэта не сапраўдная полая вада.
Снег пасля паводкі вялікі для азіміны непагода.
Кнігаўка прыляцела, на хвасце ваду прынесла.
Святамучанік Анціп шануецца лекарам розных чалавечых хвароб і асабліва суцяшальнікам зубнога болю.
А народжаны ў гэты дзень па сваім характары шырокі. Як разліў яго жыццё, любіць ён разлог. У хаце гэтага чалавека цяжка ўтрымаць. Ён, як дзед Мазай, у лодачцы світанкі сустракае, норы ды гнёзды ляснога звера і птушкі, вадой залітыя, аб’езжае, ратуе братоў малодшых.
У царстве вады - яго клопаты. Шчупак да цеплыні пацягнуўся. На дне рэчкі нерастуе. Кідае ікру. Галодны, неасцярожны. Хапае ўсякую прынаду.
У рыбакоў свае прыметы і свае рыбацкія таямніцы.
Распускаецца бяроза - у акунёў нераст.
Келба і плотка ў рэчышчы ракі, як спадае вада, у ціхай плыні, у прагрэтай затокі, кідаюць ікру.
Лешч, калі чаромха адцвітае, шукае глыбокія глейкія ямы.
Карасі закопваюцца ў ціну: захоўваюць сваё нашчадства ад рачных абжораў.
Па вясне нашы продкі імкнуліся разумна і клапатліва ахаваць насельнікаў рэк і рыбу, адвеку харчаваўшых чалавека, давалі магчымасць прымножыць сваё нашчадства.
Малюнак рыбы быў для хрысціян святым знакам. Адкуль, здавалася б, узяцца ў народзе веданню, што грэцкае напісанне слова "рыба" складзена з слоў Ісус Хрыстос, Сын Божы, Выратавальнік. А нашым продкам, у адрозненне ад усёведных нас, гэта было вядома!
24 красавіка - Анціпы.
У вусновых календарах - паляводы, разлівы.
У тэрмін прайшлі рэкі, разліў шырокі, па меркаванню вясковых святцаў, - знак да багацця.
"Анціпы-разлівы - падстаўляй падолы, жыта будзе няма куды сыпаць"
Значэнне вады ў вусновых календарах адпавядала гледжанням селяніна-аратага на вільгаць зямную і нябесную як на невычэрпную крыніцу жыцця, заклад урадлівасці. "Вада - кроў зямлі". Вада валодае і сілай прадказваць лёс коласа на ніве, і сілай даць чалавеку здароўе духоўнае і целавае.
Селянін, калі хворасць асільвала, сябе вадзе ўручаў, быццам апошняй надзеі: "Маці-вада!.. Абмываеш ты крутыя берага, жоўты пяскі, бел-гаручы камень сваёй быстрынёй і залатой струёй... Абмый ты... усе хіткі і прыткі, урокі і прызёры, скорбі і хваробы, шчыпоты і ламоты, злу худобу; панясі-ка іх, маці быстрая рака, сваёй быстрынёй - залатой струёй у чыста поле, на сіняе мора, за тапучыя гразі, за зыбкія балоты, за хваёвы лес, за вос новы тын!"
24 красавіка – Дзень Святамучаніка Анціпа, біскупа Пергама Асійскага.
Анціп - лекар зубоў.
У старажытных календарах да імя св. Анціпы дадаецца заўвага: “иже благодать имать от Бога целити болезнь зубную”. Св. Анціп яшчэ завецца Вадаполам, бо тым часам адбываецца разліў вясновых вод і пачынаецца паводка - бруд, ні праехаць, ні прайсці, бездараж, снег растаў.
24 красавіка – Дзень Святамучаніка Анціпа, біскупа Пергама Асійскага (ок. 68), Свяціцеля Варсанофія, біскупа Цвярскога.
Анціп — ахоўнік зубоў.