June 18th, 2012

Воля

Азевіч , Азулевіч

Азевіч , Азулевіч (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішчы хутчэй за ўсё адбыліся ад фетыша азева.

АЗЕВА

АЗЕВА - стан раптам насталай абыякавасці да ўсяго, лянота, пацягушка. Адбываецца ад сурокаў ці слоў, сказаных кімсьці ў сэрцах пра іншага з прыкрасцю, зласлівай нянавісцю, ці ж ад пазяхання і пацягушкі пры адаленні ленасці каго-небудзь, напрыклад, калі прамаўляецца такі тэкст загавору: "Лянота - пацягота, пайдзі на Фядота, з Фядота на Якава, з Якава на ўсякага".

АЗЫ - злыя духі, якія выклікаюць хваробы, ад якіх, па народных павер'ях, адбыліся шматлікія тувінскія шаманы.
Шаманы, якія лічаць сябе родам з аза, здольныя былі перамагчы аза і вярнуць душу хворага. Ніякі іншы шаман не мог так добра выявіць аза, як шаман, народжаны з роду аза.
Ззаду на плячах шаманскіх плашчоў вісіць два кальцы. Сюды прывязвалі "змей" - галоўных памагатых шамана ў адшуканні хваробы і ў яе адпужванні. Змеі самі па сабе былі страшныя, і, чым больш іх было на шаманскім плашчы, тым люцей быў выгляд самога шамана, які прыводзіў у трапятанне і азаў, і чаткераў. На кольцах падвешвалі за галовы па дзесяць змей, са шкуры звярыны - хвост, галава - з чырвонай тканіны.
аўтааўтар электроннай энцыклапедыі Аляксандрава Анастасія Крыніца: myfhology.narod.ru

Каментар: як бачна з тэкстаў, што азева – гэта стан паказваючы на хваробу ці ляноту, а азы - гэта злыя духі, якія выклікаюць хваробы. Вельмі цікавае супадзенне.
Воля

Анчыц

Анчыц (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча адбылася ад фетыша анчутка.

АНЧУТКА (АНЦЁТКА)

Адна з назваў чорта. Апрача таго, словам «анчут» на Смаленшчыне называлі не толькі чорта, але і свавольнага, упартага дзіцёнка. Слова «анчутка» вядомае таксама значнай частцы рускіх гаворак з шырокім колам пераносных (звычайна пеяратыўных, ацэнкавых) значэньняў для характарыстыкі чалавека. Агульнапрынятая этымалогія яго — ад летув. апсіпіё, апсійказ, памяншальнай формы ад antis «качка». На рускай тэрыторыі слова азначае таксама гарэзьлівых чарцянят, а часам вадзяніка або балотніка. Асацыяцыя качкі (і наагул вадаплаўнай птушкі) з антаганістам Бога-стваральніка добра вядома традыцыйным касмагоніям на вялікім эўразійскім абшары. Ёсьць гэты матыў і ў беларускай народнай касмагоніі. Вадаплаўныя птушкі зьвязаны з пракаветнымі водамі і самымі першымі фазамі космагенэзу, адсюль і сувязь іх з пэрсанажамі, што ўвасаблялі сабой пракаветны стан будучага Сусьвету, яшчэ не вылучанага з пачатковага хаатычнага стану
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Воля

Апока

Апока

в. Малая Апока>Брэсцкая вобласць > Камянец > Верхавіцкі

Магчыма прозвішча і назоў паселішча пайшлі ад назова гульні.

АПУКА

Народная гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбiрае вядучага. На пляцоўцы праводзяць 2 лiнii памiж кaмaндaмi на адлегласцi 30¬40 м. Удзедьнiкi каманды “горада” па чарзе бiтой кiдаюць апуку (мяч памерам з тэнiсны) у бок працiунiка (у “поле”). Калi гульцы “палявой” каманды зло-вяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамi. Калi мяч не злоўлены, “палявыя” гульцы падхоплiваюць яго i ад сваёй лiнii кiдаюць ў гульца “гарад-ской” каманды, якi ў гэты час павiнен дабегчы да чужой лінii i вярнуцца да cвaix; калi мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамi. У залежнасцi ад мясцовай назвы мяча, “горада”, “поля” i iнш. элементаў гульня называецца перагон, салавей, iлкi, лавец.
http://rv-blr.com/dictonary/view/7363
Воля

Апон, Апанчук, Апанюк, Апона

Апон, Апанчук, Апанюк, Апона

в. Апонаўцы >Гарадзенская вобласць > Воранава >Забалоцкі
в. Апонаўшчына> Менская вобласць > Стаўбцы >Літвенскі

Прозвішчы і назовы паселішчаў хутчэй за ўсё адбыліся ад слова апона. Вельмі цікавыя супадзенні: гальскую багіню, заступніцу конегадоўлі звалі Эпона, а дыван якім накрывалі коней апона ад слова апінаць. З матэрыялаў бачна што апона ёсць атрыбут багіні Эпоны, якім накрывалі коней, каб засцерагчы іх здароў’е, а словы апона, апінаць складовыя беларускай мовы.

АПОНА

Тое, чым накрываюць, апінаюць што-н. Накрыць ногі цёплай апонай. А. смугі (пераноснае значэнне).
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%9E&alpha=%D0%90

АПОНА

АПОНА – дэкаратыўная тканіна накшталт дываноў – (арасы, габелены, манаты, каберцы, узорыстыя шаўковыя). Гэтая назва распаўсюджвалася ў XVI - XVIII стагоддзях.
Апонамі ўпрыгожвалі сцены, накрывалі коней, а таксама ў паходных шатрах палкаводцаў выкарыстоўвалі як шырмы.
Крыніца: http://www.gants-region.info/index/0-171

ЭПОНА

Эпона - гальская багіня, заступніца конегадоўлі. Яе культ узнік у Галіі, рымскай правінцыі, і стаў распаўсюджвацца па ўсёй Рымскай імперыі. Багіню малявалі прысутнай конна на каню ці стаячай побач з ёй. Малюнкі багіні былі ў лагерах легіёнаў і ў стайнях.

Крыніца: http://myfhology.narod.ru/gods/rome/apona.htm
Воля

Апухцін

Апухцін

в. Апушыны >Гарадзенская вобласць > Астравец >Кемелішкаўскі

АПУХА


Футравая аблямоўка адзення (часцей за ўсё кажухоў) або абутку.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7373

АПУХАЦЬ

Тое, што і пухнуць. Рукі апухаюць.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%A3&alpha=%D0%90

АПУХЛЫ

Які апух. А. твар. || назоўнік: апухласць.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%A3&alpha=%D0%90

АПУШЫНА

Дошка ля краю даху; застрэшніца.
Занадта павялічыцца ў аб'ёме (пра жывот). Апушыла жывот.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%A3&alpha=%D0%90&page=2

АПУШЫЦЬ

1. Абшыць па краях футрам адзенне, абутак. А. паліто. 2. Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць. Іней апушыў дрэвы прысад. 3. Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым. || незакончанае трыванне: апушваць. || назоўнік: апуха і апушванне.
Занадта павялічыцца ў аб'ёме (пра жывот). Апушыла жывот.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%A3&alpha=%D0%90&page=2

АПУШЫЦЬ

Занадта павялічыцца ў аб'ёме (пра жывот). Апушыла жывот.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%A3&alpha=%D0%90&page=2

АПУХ

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Апух у Дрэздэнскім кодэксе
АПУ́Х або АХ-ПУЧ — у міфалогіі мая адзін з багоў смерці і каралёў Шыбальбы (пекла). Звычайна адлюстроўваўся ў антрапаморфным абліччы з чэрапам замест галавы (часам з галавой савы) і з трупнымі плямамі на целе. Яго галаўны ўбор — у форме галавы Каймана.
У мая мелася мноства багоў смерці, іх імёны адрозніваліся ў залежнасці ад племені. Усе яны жылі ў падземных мірах (колькасць якіх звычайна роўна дзевяці) і мелі розныя іконаграфічныя абліччы. Найбольш часта згадваюцца: Кумхаў і Вак-Мітун-Ахаў (у юкатанскіх мая), Кісін (у лакандонаў), Ма-Ас-Амкуінк (у кекчы), у кічэ: Шыкірыпат і Кучумакік (выклікалі крывацёкі), Ах-Альпух (выклікаў жаўтуху), Вукуб-Камэ, Чыміябак, Кікшык, Кікрышкак, і інш.
Глядзіце таксама
• Міктлантэкутлі
Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BF%D1%83%D1%85
Каментар: цікавыя супадзенні - АПУ́Х або АХ-ПУЧ — у міфалогіі мая адзін з багоў смерці і каралёў Шыбальбы (пекла), а унас і да сёняшняга дня ёсць такі праклён: “А што б ты апух” (гэта значыць памёр) ці на памерлага кажуць, што ён апух, а на паміраючага – ён ужо апух. Шыбальба – пекла, аў беларускай мове шыбеніца – віселіца.

Мне думаецца што прозвішча Апухцін і назоў вёскі Апушыны адбыліся ад фетыша Апух.
Воля

Арабей, Арабейка.

Арабей, Арабейка.

в. Араб’і> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Ліноўскі
в. Араб’і> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Бакунскі
в. Арабнікі> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Пружанскі
в. Арабаўшчына> Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Гарадзішчэнскі
в. Васарабы>Гарадзенская вобласць > Гародня > Сапоцкінскі
в. Васарабы >Гарадзенская вобласць > Гародня >Лойкаўскі

Утворана ад назвы птушкі верабей. У некаторых мясцінах, пераважна на захадзе рэспублікі, называюць арабей.

ВЕРАБЕЙ

Паводле беларускіх народных уяўленняў – птушка-шкоднік, птушка-злодзей: крадзе зерне, дзе бя но не знаходзілася, знішчае частку ўраджаю, асабліва вераб’іным нападам падлягалі каноплі. В. трапіў у шэраг нешанаваных, хоць і не вельмі грознвх “ворагаў” селяніна. Паводле народнай міфалогіі, В. скача дзвюма ножкамі адразу, бо за правіннасць у часе выбараў птушынага цара яму звязалі ногі. В. добра жыве і множыцца, бо гэта дазволіў яму Бог за тое, што ён украў адзін цвік, якім збіраліся прыбіваць Ісуса да крыжа. Душа нябожчыка ў выглядзе В. можа прылятаць да блізкага чалавека, які моцна па ім смуткуе. У выглядзеВ. Лятаюць няхрышчаныя душы, значыць, В. належыць да разраду хтанічных істот. На Палессі В. залічаюць да тых гадаў (вужоў, жаб, смаўжоў ды інш.), што былі сабраныя ў торбу на знішчэнне, але па неасцярожнасці былі выпушчаныя чалавекам (анёлам), за што апошні быў ператвораны ў бусла. Паўднёвыя славяне, сям-там рускія і палешукі пяклі В. на Новы год і разгаўляліся імі. У іншых раёнах Беларусі В. палілі, а попел захоўвалі, каб дадаць яго да насення вясной дзеля магічнай засцярогі ад гэтых птушак. Па В. дзяўчаты варажылі пра замужжа: злоўленага В. кідалі ў запаленую печ, калі той здолеў вылецець, то і дзеўка “вылецець” замуж. Існаваў беларускі народны танец “Верабей”, заснаваны на імітацыі рухаў В. Усё гэта сведчыць, што ва ўяўленні чалавека яго шэры спадарожнік займаў не апошняе месца.
У беларускім казачным эпасе матыў варагавання В. і мышы (казка”Верабей і мышона”). Пры гэтым В. выступае рэпрэзентантам усіх птушак – насельнікаў паветранай прасторы, а мыш – рэпрэзентентам усіх звяроў, насельнікаў зямной паверхні. У вайне птушак і звяроў В. выступае як няўдалы супернік мышы. Складаныя стасункі В. і з варонай. Так, па парадзе вароны В. склікае ўсё птаства на вайну са звярамі, але ў казцы “Пціцы на Русі” В. выступае крыўдзіцелем вароны, якую пабіў за тое, што яна нібыта накаркала кепскае надвор’е, якое не дазволіла мужыку змалаціць збожжа. І ў гэтай жа казцы вераб’і выступаюць у ролі пасланцоў цара птушак арла, якія мусілі запрасіць варону на суд за тое, што яна крыўдзіць малых птушак. У выніку варона была асуджаная на смяротнае пакаранне. Нязгода В. з варонай і сарокай падкрэсліваецца і ў казцы “Пташэчча піва”, калі гэтыя тры птушкі не змаглі разам зрабіць супольнага піва. Шкадлівыя функцыі В. падкрэсліваюцца ў кумулятыўнай казцы “Верабейка на былінцы”, у якой толькі чарвякі паслухаліся В. і ўрэшце прымусілі галінку В. У казцы “Быль і верабей” просьбу В. выконваюць стральцы, караючы гэтым самым і чарвякоў, якія адмовілі таму ў дапамозе.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

РАБІНАВАЯ НОЧ, АРАБІНАВАЯ НОЧ, ВЕРАБ’ІНАЯ НОЧ

Навальнічная ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, паміж Іллём ці барысам І Вялікай Прачыстай або паміж Вялікай Прачыстай і Ражством Божай Маці). На працягу ўсёй Р. н. неба страсаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме страшэнны вецер, узнікаюць віхоры. Згодна з народнымі павер’ямі, у гэтую ноч з пекла на свет выходзілі ўсе ліхія сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята. Паводле адных меркаванняў, у Р. н. розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх – наадварот, усе стыхіі прыроды ядналіся, каб знішчыць нячыстую сілу, што распладзілася пасля Купалля за лета і бясконца шкодзіла людзям. Кожны забіты ці пакалечаны ў гэтую ноч перуном лічыўся нядобрым чараўніком. Каб маланка не спаліла хату ці іншыя пабудовы, у Р. н. вывешвалі своеасаблівы абярэг – непамыты велікодны абрус, у некаторых мясцінах пад страху прывязвалі чырвоныя ніткі. На Палессі верылі, што ад моцнай буры ў гэтую ноч рабчыкі разляталіся па ўсім лесе і да самага такавання жылі па адным. Меркавалася, што навальніца ў Р. н. нібыта патрэбна для даспявання ягад на рабіне; калі ж ягады не спелі – чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

*ВЕРАБ’ІНЫЯ НОЧЫ.

Дзень Дарафея - у чацвер 18 чэрвеня - лічыцца пачаткам "вераб'іных начэй". Самых кароткіх у годзе, калі "святло - усю ноч".
Паводле звычайнага насценнага календара, які ёсць, напэўна, у кожнай хаце, даўгата дня паўтары тыдні будзе складаць 17 гадзін 27 мінут.

Вераб'іная (рабінавая) ноч - кароткая летняя ноч з бесперапыннымі навальніцамі ці паланіцамі.
1. Па старадаўніх павер'ях, у Беларусі ці на Смаленшчыне, каля Ўнебаўзяцця (15 жніўня ст. ст.) ці паміж Ілліным днём і Ражством Багародзіцы (8 верасня ст. ст.) настае рабінавая ноч з бурай, громам, маланкай. У цэнтральнай Расіі такія ночы зваліся вераб'інымі, але яны не злучаліся з якой-небудзь вызначанай датай. Выразы рабінавая ноч і вераб'іная ноч -- водгукі нейкіх культава-містычных з’яў, якія суадносілі культ рабіны і культ вераб'я з навальніцай, маланкай, паланіцамі, а значыць, відаць, са старажытнаславянскім бажаством - грамабоем у яго найстаражытнай выяве, што папярэднічала вялікакняжацкаму Пяруну.

2. Першапачаткова рабая (як верабей) ноч, калі цемра перамяжоўваецца з паланіцамі. У такія ночы вераб'і вылятаюць з гнёздаў, трывожна цвыркаюць, збіраюцца ў зграйкі і г. д.

3. Выраз вераб'іная ноч адбыўся ад звароту рабінавая ноч, пар. укр. гаробіна нiч, дзе гарабіній азначае не толькі "вераб'іны", але і "рабінавы".

4. Першапачатковай формай спалучэння было рабіная ноч, г. зн. "рабая, пярэстая ноч" -- ноч з выбліскамі маланак, а часцей за ўсё з ветрам, бурай, навальніцай. На аснове выраза рабіная ноч пазней, у выніку народна-этымалагічнага пераасэнсавання, утварыўся зварот рабінавая ноч, а затым і вераб'іная ноч.

Менавіта першы пункт бліжэй усяго да праўды. Вераб'іныя ночы - гэта ночы бога Пяруна - "Пладаносны". Плоданашэнне злучалася з Громам, ачышчальнай маланкай і пладаносным "Белым" дажджом чароўнай мілаты -кахання. Слова ж "Верабей, Вераб'я" як раз і злучана з гэтымі паняццямі.

31 ЛІПЕНЯ СЕРАПАВІЦА - ВЕРАБ'ІНАЯ НОЧ

Вераб'іная ноч - 1) ноч з бесперапыннай навальніцай або паланіцамі. Бываюць страшныя ночы з громам, маланкай, дажджом і ветрам, якія ў народзе завуцца вераб'інымі.
ВЕРАБ'ІНАЯ НОЧ - ноч бітвы нябеснай сілы з чарадзеямі і нячыстай сілай.
У гэтую ноч вераб'і злётаюць з палёў, збіваюцца ў вялікія зграі і збіраюцца ў нейкае адно месца, дзе іх злыя духі, чэрці мераюць велізарнай меркай - заганяюць іх у гэтую мерку, напаўняючы яе да краёў.
Тых вераб'ёў, што перапаўняюць мерку адпускаюць, а змясціўшыхся ў ёй высыпаюць чарцям у пекла.
Неба ў гэтую ноч становіцца колеру саспелай рабіны, таму яе завуць яшчэ рабінавай ноччу. Паднімаецца моцны вецер, пачынаецца бура. Аглушальна і бесперапынна, скалынаючы наваколлі, грукочуць грымоты. Бліскавіцы маланак асвятляюць зямлю. Спалоханыя птушкі бязладна кідаюцца ў паветры, наторкаючыся ў палёце на дрэвы або будынкі, падаюць на зямлю.
Быдла раве ў хлявах. Скуголяць сабакі.
Страшна, і не спіцца чалавеку. Здаецца, што поплеч цябе, не дзесьці пэўна, а вакол, усюды, стаілася нешта невядомае, жорстка-жахлівае. І куды бы ты ні паварочваўся, яно падкрадаецца да цябе ззаду і вось-вось схопіць цябе. Незразумелы жах напаўняе ўсё цела.
У гэтую ноч богі бурай, громам і маланкамі знішчаюць рознае паскуддзе.
У вераб'іныя ночы праходзяць вяселлі русалак - яны выходзяць замуж за тых мужчын, якіх заказыталі і пацягнулі да сабе пад ваду.
У некаторых месцах лічылася, што ў годзе бывае да трох вераб'іных начэй, у іншых жа, наадварот, лічылі, што яны здараюцца раз у шэсць-сем гадоў. Звязвалі яе і з адной з начэй напярэдадні Івана Купалы, і з перыядам паспявання збажыны: навальніца, лівень, град маглі цалкам пазбавіць ураджая. Іншыя адносілі яе на першае верасня па старым стылі.
Крыніца: http://drevnerus.ru/?p=129

ШТО ТАКОЕ "ВЕРАБ'ІНАЯ НОЧ"?

Што да самога паняцця "вераб'іная ноч", то яно сапраўды існуе ў павер'ях як жыхароў нашай краіны, так і суседніх Украіны і Расіі, і па-іншаму завецца "рабінавай ноччу". Аднак абедзве назвы пазначаюць адно і тое ж: ноч з моцнай навальніцай ці паланіцамі. Але гэта, як той казаў, толькі вонкавыя праявы, таму як нашы продкі верылі ў тое, што ў гэту незвычайную ноч "пагуляць" выходзіць адразу ўся нячыстая сіла, якая ёсць ў мясцовасці.
Дарэчы, навукоўцы ўпэўнены, што першы раз пра "вераб'іную ноч" згадалі летапісцы яшчэ ў 1024 году, калі апісвалі бітву паміж лютвамі Яраслава Мудрага і яго брата Мсціслава. Там ёсць такія словы: “И бывши нощи рябинной, бысть тма и гром бываше и молния и дождь... И бысть сеча зла и страшна, яко посветяаше моления, тако блещашеся оружие их, и еликоже молния осветяше, толико мечи ведяху, и тако друг Друга секаше, и бе гроза велика и сеча силна”.
А вось што, датыкаецца жнівеньскай "прапіскі" бурнай ночы, то тут меркаванні навуковага і ненавуковага асяроддзя разыходзяцца. Напрыклад, у народных прыметах колькасць і тэрміны "вераб'іных начэй" абумоўлены старажытнымі павер'ямі: у жніўні нячыстая сіла выходзіла на паляванне і распуджвала вераб'ёў. Адбывалася гэта прыкладна ў момант паспявання рабіны (жнівень-верасень).
А вось у прадстаўнікоў навуковых кругоў іншае меркаванне.
Напрыклад, адмыслоўцы Рэспубліканскага гідраметэацэнтра не згодны з тым, што самыя страшныя і працяглыя навальніцы здараюцца менавіта ў жніўні. Звычайна ў апошні летні месяц у суме можна налічыць толькі 4-7 дзён з навальніцамі, у той час як у ліпені - ад 5 да 8 дзён. Аднак пагодныя рэкорды памятаюць некалькі вельмі "буяных" жніўняў. Напрыклад, у жніўні 1946 года ў Ганцэвічах навальніцы здараліся праз дзень. Такая ж "нячыстая" гісторыя адбывалася ў Лепелі ў 1937 годзе. Аднак якой-небудзь містычнай заканамернасці, злучанай з "вераб'інай ноччу", сіноптыкі пакуль не заўважалі.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=15525

*31 ЖНІЎНЯ РАБІНАВАЯ НОЧ

31/18. Арабінавыя дзень і ноч (Варавіты дзень). Пара, калі бывае “сухая” навальніца або буран цэлую ноч (дзень). У гэты час нічога не рабілі і чакалі з трывогай грому, маланкі і дажджу, засцерагаліся ад няшчасця. Як ужо згадвалася, “рабінавую ноч” яшчэ звязвалі са Спасаўкай або з нейкім днём ад Барысава да Прачыстай, ці ад Першай да Другой Прачыстай.
РАБІНАВАЯ НОЧ, арабінавая ноч, верабіная ноч, навальнiчная ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, памiж Iллём цi Барысам i Вялiкай Прачыстай або памiж Вялiкай Прачыстай і Ражством Божай Маці).
На працягу ўсёй рабінавай ночы неба страсаюць грымоты, блiскаюць маланкi, лье пралiўны дождж, дзьме страшэнны вецер, узнiкаюць вiхоры. Згодна з народнымi паверямi, у гэтую ноч з пекла на свет выходзiлi ўсе лiхiя сiлы, якiя нiбыта спраўлялi сваё галоўнае гадавое свята.
Паводле адных меркаванняў, у рабінавую ноч розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другiх наадварот, усе стыхii прыроды ядналiся, каб знiшчыць нячыстую сiлу, што распладзiлася пасля Купалля за лета i бясконца шкодзiла людзям. Кожны забiты цi пакалечаны ў гэтую ноч перуном лiчыўся нядобрым чараўнiком.
Каб маланка не спалiла хату цi iншыя пабудовы, у рабінавую ноч вывешвалi своеасаблiвы абярэг непамыты велiкодны абрус, у некаторых мясцiнах пад страху прывязвалi чырвоныя нiткi. На Палессi верылi, што ад моцнай буры ў гэтую ноч рабчыкi разляталiся па ўсiм лесе i да самага такавання жылi па адным. Меркавалася, што навальнiца ў рабінавую ноч нiбыта патрэбна для даспявання ягад на рабiне; калi ж ягады не спелi чакалi благога заканчэння лета i халоднай восенi. Пра кожную бурлівую ноч кажуць: “Ото ж рабінавая ноч, няхай бог крые; добры хадзяін [гаспадар] і сабакі невыжане на двор. (Ч. Пяткевіч, КДПР).
У. Васiлевiч — Рабінавая ноч
Беларуская міфалогія , Мн. 2006, с. 413–414

Вераб'іная ноч, рабінавая ноч - ноч з моцнай навальніцай ці паланіцамі; час разгулу нячыстай сілы. Выразы вядомыя ў беларускім, украінскім і рускім літаратурных мовах і дыялектах.
Абедзве назвы, верагодна, узыходзяць да адзінай праформы 'рабіная ноч', зафіксаваныя у старажытнай мове пачынаючы з 15 ст. Значэнне старажытнага 'рабіныі' злучана са значэннем 'рабы' і роднаснымі індаеўрапейскімі назвамі колеру.
Назвы маюць мноства дыялектных варыянтаў, якія ўтвораць два буйных арэала. Для паўднёварускіх абласцей і Ўкраіны асноўнымі з'яўляюцца варыянты з прыметнікамі, якія маюць значэнне 'вераб'іны'; для ўсходне-беларускіх, беларуска - палескіх і заходнерускіх тэрыторый - прыметнікі са значэннем 'рабінавы'.
Згадванне пра Вераб'іную Ноч упершыню сустракаецца ў Цвярскім летапісе. Тут гаворыцца: «И бывши нощи рябинной, бысть тма и гром бываше и молния и дождь... И бысть сеча зла и страшна, яко посветяаше моления, тако блещашеся оружие их, и еликоже молния осветяше, толико мечи ведяху, и тако друг Друга секаше, и бе гроза велика и сеча силна».
У Беларусі 'рабінавая ноч' асэнсоўвалася адначасова і як час разгулу паскуддзя, і як час, калі бура і ўдары маланкі знішчаюць 'чараўнікоў' і нячыстую сілу. Можна думаць, што і ў Старажытнай Русі з 'рабінай ноччу злучалася ўяўленне пра своеасаблівую нябесную бітву.
Павер'і пра Вераб'іную Ноч у шматлікіх выпадках засноўваліся на народнай этымалогіі. Напрыклад, на Кіеўшчыне 'вераб'інай' звалі ноч на 1 верасня, калі 'чорт мерае вераб'ёў'. Выраз 'рабінавая ноч', як правіла, злучаецца з выявай рабіны.
Гэта сувязь можа адлюстроўваць феналагічныя назіранні (лічыцца, у прыватнасці, што 'рабінавыя ночы' бываюць, калі рабіна квітнее і калі спеюць яе ягады) ці засноўвацца на асацыяцыях паміж рабінай і колерам неба падчас навальніцы.
Уяўленні пра колькасць і тэрмінах Вераб'інай Ночы абумоўлены па большай частцы рэальнымі назіраннямі над прыродай, аднак і апошнія цесна пераплятаюцца з народнымі павер'ямі. У прыватнасці, дзе-нідзе лічылася, што ў годзе абавязкова бывае адна ці тры Вераб'іныя Ночы ці ж што Вераб'іная Ноч бывае раз у шэсць ці сем гадоў.
На Жытоміршчыне і Кіеўшчыне Вераб'іная Ноч асацыяваліся, як правіла, з адной з чэрвеньскіх начэй напярэдадні Івана Купалы ці Пятра, прычым тутака ж існавала павер'е, што тым часам квітнее папараць; у шэрагу кіеўскіх і жытомірскіх апісанняў проста паказваецца, што Вераб'іная Ноч - гэта час, калі квітнее папараць (без пэўнай каляндарнай прывязкі).
Літ.:
Агапкіна Т.А., Тапаркоў А.Л. Вераб'іная (рабінавая) ноч у мове і павер'ях усходніх славян//Славянскі і балканскі фальклор. М., 1989.