June 19th, 2012

Воля

Адольскі, Дольскі,

Адольскі, Дольскі

Прозвішчы магчыма адбыліся ад фетыша доля.

ДОЛЯ, ДОЛЯ-ШЧАСЦЕ

Адно з вельмі старых уяўленняў – персаніфікацый, што міфалагічным спосаьам тлумачаць прадвызначанасць чалавечага лёсу, яго разнастайнасць, шчаслівыя і нешчаслівыя яго вырашэнні. У індаеўрапейцаў Д. і Бог першапачаткова азначалі тое самае. Беларуская бажба “далібог” пацвярджае гэтае адзінства ці злучанасць Д. і Бога. У фальклорнай спадчыне беларусаў вобраз Д. прысутнічае ў творах вельмі часта. Паводле традыцыйных уяўленняў, чалавек надзяляецца Д. пры нараджэнні, прытым Д. яго надзяляе маці або найвышэйшыя сілы, якія сімвалізуе Бог. Д. дастаецца яму нібы з падзелу 9ёсць і значэнне Д. як часткі нечага цэлага: “атрымаў сваю Д. спадчыны”, “унёс сваю Д. у агульныя выдаткі” і да т. п.), прытым чалавек не заўсёды гэтай Д. задаволены. Д. можа быць добрая або ліхая, шчасная ці няшчасная, горкая, слезавая, як пра гэта гаворыцца ў вуснапаэтычных творах: “Адна матка нас радзіла, адна гадавала, // Чаму ж яна ня роўную дольку нам давала?// Табе дала, мой брацятка, долб слезавую” (Запіс аўтара, Мядзельскі р-н).
У песнях розных жанраў, празаічных творах часта выступае Бог як надзельнік, давальнік Д.: “Усякаму дзераўцу Бог лісточак даў,// А мне, маладзенькай, Бог долі не даў”.
У радзіннай (хрэсьбіннай) паэзіі таксама вылучаецца цэлы раздзел песняў пра Д. Добрую Д. немаўляці даюць бабка-павітуха, кум з кумою або просяць яе ў Бога. Сярод розных доляў найбольш важныя тры – “хлебавая”, “грашавая” і “вянчальная”, што азначала матэрыяльны дабрабыт і сямейнае суладдзе. Згадваюцца таксама долі “збожжавая”, “багатырская”, “свабодная”, “здаравейка”. У беларускіх праклёнах чалавеку зычаць благой Д.: “Каб табе ліхая доля!”, “Хай яму горкая доля, як ён мяне напалохаў!” ды інш. Такім чынам, Д. уяўлялася амбівалентнай, магла быць добрай і благой. Эквівалентам “добрай Д.” часам разумецца проста”Д.”, а благой Д. – адсутнасць Д., “нядоля”, бяздольнасць: “Чаму я такая бяздольная?”, “бяздольная сіротка, “бяздольнік” ды інш.
Міфалагічнае паданне пра Д., дакладней пра сам працэс надзялення чалавека Д. дзесьці ў нябачаных звычайным зрокам сферах, занатавана А. К. Сержпутоўскім. “Добрая доля, та й жытка добрая” – такім сцверджаннем – выслоўем пачынаецца гэтае паданне. Змест яго палягае ў наступным: у выніку божай волі добрая бяздетная кабета, што с пашанай паставілася да жабрака, раптам зацяжарыла і па парадзе дасведчаных жанчын у канцы цяжарнасці выканала пэўныя магічныя чыннасці, каб даведацца, каго народзіць – сынка ці дачушку. У незвычайным сне душа будучай маці далёка адляцела ў прастору і ўбачыла, як тры долі ў выглядзе трох гожых дзяўчын вырашалі, каму з іх служыць яе сынку. Значэнне кожнай долі-паненкі сімвалізавалі вянкі на іх галовах: з калючых траў – ліхая Д., з галінак дрэў, вецця – Д. рыбака і паляўнічага, з каласоў і кветак – шчаслівая Д. гаспадара. Каму быць з хлопцам, самі долі вырашалі гуляючы. Высока ўгору была падкінута кветка з вянка добрай Д., кожная доля-паненка імкнулася яе злавіць. (Дакладна па правілах дзіцячай гульні: “Хто першы схопіць, таму ё будзіць”). Схапіла кветку ўсё ж самая гожая доля-паненка, яна і забяспечыла шчаслівае жыццё хлопцу. Такім чынам, тут праводзіцца думка, што Д. чалавеку трапляе як бы выпадкова з гульні таемных сілаў пазасвету. Чалавек усё ж імкнуўся ўплываць на грозную стыхію, ён выкарыстоўваў магічныя рытуалы, замовы, звароты непасрэдна да Бога як трымальніка ўсіх лёсаў. Так нашы продкі імкнуліся забяспечыць сваіх нашчадкаў добрай Д. Выходзіла, аднак, “Такая доля, як у небе столя” (прымаўка).
http://rv-blr.com/dictonary/view/1382

ЖАНОЧАЯ ДОЛЯ — ШТО РАБІНА Ў ПОЛІ

Рабіна з прыгожымі белымі кветкамі ўвесну і сакавітымі чырвонымі ягадамі ўвосень стала сімвалам жаночай долі — спачатку нявесты, а потым маладой жанчыны. Згодна з беларускімі паданнямі, рабіна вырасла на месцы пралітых выгнанай з раю Евай слёз. Чырвоны колер ягад звязаў гэта дрэва ў народнай свядомасці з ахоўнай магіяй. Рабінавыя галіны разам з іншымі раслінамі асвячалі на Тройцу, імі ўпрыгожвалі хаты на Сёмушным тыдні, упляталі ў вянкі на Купалле і г.д.
*Каб перасцерагчы сваю гаспадарку і хату ад нячыстай сілы, з боку вуліцы руплівы гаспадар абавязкова саджаў некалькі рабінавых дрэў.
*Лічылася, што крыж, выраблены з рабіны, ахоўвае чалавека ад ліхога вока і іншых непрыемнасцей.
*У шматлікіх рэгіёнах рабіну выкарыстоўвалі ў час першага выгану жывёлы ў поле. Пастух галінкай рабіны гнаў на поле кароў, якія яшчэ не цяліліся.
*У некаторых рэгіёнах пастух павінен быў рабіць пугаўё менавіта з рабіны. На ручцы ён рабіў столькі наметак, колькі кароў было ў статку. У народзе лічылі, што такая пуга захавае кароў ад ваўкоў і сурокаў.
*Гронкі рабіны абавязкова вешалі ў хляве, каб у каровы не знікала малако.
*Ахоўную ролю выконвала рабіна і ў вясельным абрадзе. Ёю ўпрыгожвалі хату, падворак, ягады рабіны клалі ў абутак жаніх і нявеста, ягадамі рабіны ўпрыгожвалі розныя стравы на стале і канечне ж вясельны каравай.
*Рабіна несла ў сабе і негатыўную (адмоўную) інфармацыю. У народзе лічылі, што гэта дрэва — прытулак нячыстай сілы. Таму народныя лекары, калі чыталі замовы, адсылалі хваробы, праклёны і сурокі менавіта на рабіну.
*У шматлікіх месцах існавала строгая забарона ламаць галіны рабіны, рваць кветкі, выкарыстоўваць рабіну на дровы. Па-першае, на рабіну адсылалі хваробы і праклёны, і той, хто ссячэ гэта дрэва, возьме на сябе гэтыя непрыемнасці. Па-другое, рабіну лічылі “помслівым” дрэвам, і той, хто прынясе яму шкоду, сам хутка памрэ.
*Нягледзячы на горкі смак, нашы продкі ведалі цудоўныя лекавыя ўласцівасці ягад рабіны і выкарыстоўвалі іх пры розных запаленчых працэсах, асабліва пры захворваннях дзяснаў, і ахвотна ўжывалі ягады ў ежу. З ягад рабіны выраблялі настоі, віно, квас, адвары, іх запякалі ў караваі, варылі варэнне і г.д.
Янка Крук, Аксана Катовіч

ДОЛЯ

Доля, Срэча, Срашта (серб.), Сустрэча, Шчасце -пралля, памагатая ці малодшая сястра Макошы-Ягі, маці жрэбія, Ягішна.
Доля - лёс у розных значэннях; у славянскай міфалогіі ўвасабленне шчаслівага лёсу, поспеху.
"Жаночая доля" - пра рэпрадукцыю роду чалавечага.
Састарэлае: "Долі няма" - пра адсутнасць у жыцці шчасця.
Ужываецца: "На маю долю выпала шмат выпрабаванняў".
Літаратура
• О. Седакова. Тема "доли" в погребальном обряде // Исследования в области балто-славянской духовной культуры: (Погребальный обряд). М., 1990, с. 54-63
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D0%BB%D1%8F_(%D0%BC%D0%B8%D1%84%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F)
Воля

Адравонж, Адроў

Адравонж, Адроў

АДРОЎ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АДРОЎ — рака ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
• Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань
На рацэ
• Месты: Барань
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з мэліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Ворша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барань Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га). Дзесьці ў басэйне ракі калісьці існавава места Одрск.
Даліна выразная, да вёскі Пагост трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E»

в. Адрынка > Брэсцкая вобласць > Кобрын > Гарадзецкі
в. Адрынішчы> Менская вобласць > Узда >Каменкаўскі
в. Адрыжын>Брэсцкая вобласць > Іванава > Адрыжынскі

Прозвішчы і назовы ракі і паселішчаў адбыліся ад фетышаў адрына (пуня) і адрыннік (пуннік).

АДРЫНА, ПУНЯ

1) гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, а таксама сельскагаспадарчага iнвентapy. Лакальная назва пуня. У некаторых фальварках у А. малацiлi збожжа. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца памiж гумном i хлявом.. Памерамi, знешнiмi формамi i канструкцыйнымi асаблiвасцямi не адрознiвалася ад хлявоў. Ставiлi А. на прыгуменнi або непасрэдна ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падлогу з плашчакоў. Назва «А». зафiксавалася на Гродзеншчыне, Гомельшчыне i у цэнтр. частцы Беларусi. На Магiлёушчыне А. называлi сяннiцай, у некаторых р-нах Брэстчыны – сельніцай. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, дзе жылі летам.
http://rv-blr.com/dictonary/view/6983

ПУННІК

Сядзібны нячысцік, што жыве ў пуні. Ён уяўляўся чалавекападобнай істотай, больш падобнай, аднак, не бярэмак дробнага забруджанага сена. П. пакрыты запыленым павуціннем і смеццем ад сена і трухі, але ў адрозненне ад Ёўніка ён не такі брудны, бо на ім няма пласта сажы. Матэрыялізаванае аблічча П. набывае толькі тады, калі ў пуні ёсць сена. Ён нябачна сядзіць на кроквах, бэльках, назіраючы за ўсімі наведнікамі пуні, цешыцца гульнямі і бойкамі моладзі, валтузнёй і віскам катоў, якія ловяць мышэй. П. страшэнна не любіць, калі ў гнёздах выводзяцца птушкі. Праз шчыліны і адтуліны ў пуні П. з асалодаю палохае дзяцей і асобных прахожых ненатуральным аханнем, хрыпам і свістам ці жаласлівым енкам. П. здавальняецца не толькі сядзібнай, але і лугавой, лясной пуняю, абы толькі там была страха і кровы. Дажджы, макрэча разбуральна дзейнічаюць на П. Загінуць ён можа ад грому і маланкі. Тады ён, як і Ёўнік, ператвараецца ў пыл.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Воля

Ажэльскі

Ажэльскі

в. Жэліў’е >Магілёўская вобласць > Чавусы > Жэліўскі
х. Жэлабішкі > Віцебская вобласць > Браслаў > Відзаўскі
в. Жэляі >Віцебская вобласць > Віцебск >Вымнянскі
в. Жэлюбчыкі>Віцебская вобласць > Докшыцы >Крулеўшчынскі
в. Жэлігава> Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Кушлянскі

ЖЭЛЯ

ЖЭЛЯ (ЖЛЯ) - багіня смяротнага смутку. "Жэля", "жаленне" - скруха па памерлых. Лічылася, што нават адно згадванне яе імя палягчае душу.
Чэшскі храніст сярэдзіны XIV стагоддзя Неплах апісвае славянскую багіню Жэлю. У славянскім фальклоры захавалася шмат плачаў і галашэнняў. Аднак з прыняццем хрысціянства на Русі з'явіліся адмысловыя павучанні, якія абмяжоўваюць праяву празмернага смутку па памерлых. Напрыклад, у "Слове св. Дзіянісія аб шкадуючых" гаворыцца: «Есл ли отшедшим отселе душам тамо кая полза от желения?» Падобнае пазначэнне абрадаў "жаленьня і карання" сустракаецца ў пераліку розных паганскіх абрадаў у спісе XVII стагоддзя старажытнарускага "Слова нейкага хрысталюбца...". «...И пускай несет темная Желя погребальный пепл в своем пылающем роге» (А.М. Ремизов. «К Морю-Океану»).

ЖЭЛЯ - багіня скрухі і жалю ў старажытных славян, звястунка мёртвых. Прыгожая незямной прыгажосцю і сумная. Бледны твар адцяняюць доўгія чорныя валасы. Разам са сваёй сястрой Карнай лётае над полем бітвы і апавяшчае, каму загінутым быць. А пасля бітвы сядзіць, схіліўшы галаву і, абняўшы рукамі калены, аплаквае мёртвых. Па існаваўшым звычаі загінулых ваяроў спальвалі - Жэля разносіла іх попел у рогу.

ЖЭЛЯ І КАРНА

Дзве вечна сумныя сястры, суправаджальніцы ўсякага чалавека ў яго першых подступах да тагасветнага свету. Імя Карны злучана са словамі "кара", гэта значыць пакаранне, і "карыці" аплакваць, ну а імя Жэлі словам "жаль" ( Калі ўлічыць, што ў Вялікарускіх дыялектах (а раней і ва ўсіх пратаславянскіх) слова шкадаваць азначала любіць, то такое тлумачэнне нічога не тлумачыць. Гл. Павітруля) Гора струменіцца Жэляй з агністага рога, але яно ціхае, пакорлівае, тады як Карна гучна стогне, драпае сабе шчокі, ірве валасы.
Сёстры гэтыя - вечныя плакальшчыцы, бажаствы пахавальнага абраду: Карна - увасабленне смутку, Жэля - бязмежнага спачування. Гэтыя дзве журботныя панны нібы чорныя, злавесныя птушкі, ляцяць услед за ўсякім войскам, якое выступіла ў паход, аднак багатая спажыва не прыносіць ім ні шчасця, ні дастатку.
Іх доля - горкія слёзы над забітымі, бязмежны жаль да памерлых людзей - нездарма ў старажытнасці могілкі зваліся "жальнік".

ЖЭЛЯ - багіня смутку, плача. Згадваецца ў «Слове о полку Игореве».
Чэшскі храніст сярэдзіны XIV ст. Неплах згадвае славянскую багіню Zela, якую варта супаставіць з Жэлей «Слова о полку Игореве». Жэля, жаленне - скруха па памерлых (адгэтуль "жальнік" - магіла) і нават цэлы комплекс пахавальных абрадаў. Царква, адстойваючы веру ў замагільны свет, імкнулася правесці думку пра тое, што зямная смерць не з'яўляецца поўным знікненнем чалавечай асобы, а ёсць толькі непазбежны этап пры пераходзе да жыцця вечнага. Таму на Русі з'явіліся адмысловыя павучанні, якія абмяжоўваюць празмерныя праявы смутку. Да іх ставіцца "Слова святога Дзіянісія аб шкадуючых". «Есть ли отшедшим отселе душам,- запытвае аўтар,- тамо кая польза от жаления? ? Дьявол жалению учит и иным бо творит резятися по мертых, а иных в воде топитися нудит и давитися учит». Тут маюцца на ўвазе паганскія "сапаміранні", якія з прыняццем хрысціянства рэзка скараціліся і ў археалагічным матэрыяле амаль не прасочваюцца, але прымалі форму добраахвотных самагубстваў. (Традыцыя, узыходная да ведычнай.) Калі Гельмгольд кажа пра славянскія бажаствы "гаротнасці і радасці", то ў гэтым сэнсе Жэля магла атрымаць нейкае ўвасабленне як другараднае бажаство. Імя яе сустракаецца ў шматлікіх славянскіх народаў, і таму існаванне багіні смяротнага смутку можна ўзводзіць да значнай старажытнасці

ЖЭЛЯ, ЖЛЯ, ЗЭЛУ

Жля - багіня смутку, плача ("Слово о Полку...". Са "Слова некоего кристолюбца" пазнаём пра існаванне яшчэ ў 17-ым веку паганскіх парных абрадаў "жалення і карання".
Такая багіня ці бог вядомыя ў заходніх славян, нейкі чэшскі храніст сярэдзіны 14 стагоддзя, Hеплах ("Хроніка Hеплахі"), згадвае ідала Zelu. Акадэмік Рыбакоў супастаўляе гэтага Зэлу з Жэляй са "Слова о Полку Игореве". Аднак такога ж бога знаходзім у нямецкім перакладзе "Хроники Дилимила" XIV века: "Зелу был их бог" (маюцца на ўвазе князі чэхаў).
Вацлаў Гаек з Лібачан у "Чэшскай хроніцы" (1541 г.) кажа: "734 г. : статуя з золата ў выглядзе чалавека седзячага на троне была выліта, што несла выяву і імя бога Зэлу. Яе змясцілі ў адмысловым свяцілішчы ўсярэдзіне палаца, і кожны князь яе з адмысловай набожнасцю шанаваў, кідаючы ў агонь замест фіміяма абрэзаныя валасы і пазногці. 735 г. Лібуша: здзейсніўшы сваім багам ахвярапрынашэнне ў храме Зэлу, пазнала пра сваю смяротную гадзіну: Была яна пахавана: убраная ў лепшыя адзенні, пакладзеная на насілкі, аблітыя смалой, у левай руцэ трымаючы кашэль з пяццю залатымі манетамі, якія муж Пржэмысл у ахвяру невядомаму богу ў яе пальцы загадаў укласці, у правай - дзве срэбныя манеты, адну - правадніку, другую - перавозчыку Харону."
Жэля, жаленне - гэта скруха па памерлых, сакральныя пахавальныя абрады. У ППЯ "Слове святога Дзіянісія пра шкадуючых" сказана: "Дьявол желению учит и иным бо творит резатися по мертвых, а иных в воде топитися нудит и давитися учит". У славян-вяцічаў жонкі здзяйснялі абрад самагубства шляхам павешання пасля смерці мужа. Падобны абрад мог суадносіцца з шанаваннем багіні Жэлі ці бога Зэла/Жэла.

Крыніца: http://warrax.net/64/russian_gods.html
Воля

Азяровіч, Езерскі, Озераў, Азяранскі, Азерніч, Азернікаў, Заазерскі, Азерны, Азяронак

Азяровіч, Езерскі, Озераў, Азяранскі, Азерніч, Азернікаў, Заазерскі, Азерны, Азяронак

АЗЁРЫШЧА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЗЁРЫШЧА — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Даўжыня 2,8 км. Рэчышча прыроднае.
Крыніцы
• Энцыкл. прыроды Бел.: У5т. Т.1, Т.2, Т.3, Т.4, Т.5. - Мн.: БелСЭ, 1983.- С. 162, 373, 486
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B7%D1%91%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%87%D0%B0

АЗЯРОДКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЗЯРОДКА — рака ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Добрая (басэйн Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля вёскі Выгалавічы, упадае ў раку Добрая за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Азяроды. На працягу 4 км каналізаваная (1 км на паўночны захад ад вёскі Выгалавічы да вусьця).
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с..
• Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0

АЗЯРЫШЧАНСКАЯ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АЗЯРЫШЧАНСКАЯ — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Казацкія Балсуны, у гэтай жа вёсцы ўпадае ў Бесядзь. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Мёрскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Мёрскім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 0,54 км². Найбольшая глыбіня 2 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Плошча вадазбору 11 км². У басэйне ракі Волта (выцякае з возера), за 14 км на паўднёвы усход ад Міёраў, у межах гідраляґічнага заказьніка Ельня, на балоце Мох.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%9C%D1%91%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Гарадзенскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскае вобласьці Беларусі. Плошча 7,1 км². Даўжыня 13 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Плошча вадазбору 267 км². У басэйне ракі Пыранка (цячэ праз возера), за 25 км на паўночны ўсход ад Горадні, каля вёскі Азёры. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, параслі лесам, на поўдні разараныя.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. — Паводле эл. рэсурса poseidon.by
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)»

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Гарадоцкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 2,4 км². Найбольшая глыбіня 8,9 м. Даўжыня 2,7 км. Плошча вадазбору 2,8 км². У басэйне ракі Обаль, за 40 км на поўдзень ад Гарадку, каля вёскі Сурміно. Злучана пратокай з возерам Чорным.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Глыбоцкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 0,59 км². Найбольшая глыбіня 24,7 м. Даўжыня 2,13 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Аб′ём вады 5,75 млн. м³. Плошча вадазбору 4,2 км². У басэйне ракі Шоша, за 36 км на усход ад горада Глыбокае, за 2 км на паўднёвы ўсход ад возера Шо. Азёрны заказьнік, створаны ў 1979 з мэтай захаваньня эталённага па чысьціні возера й ягоных насельнікаў, асабліва баброў.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%93%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Полацкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Полацкім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 1,09 км². Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 14,2 км. Найбольшая шырыня 1,18 км. Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб′ём вады 2,47 млн. м³. Плошча вадазбору 34,7 км². У басэйне ракі Дахнарка, за 5 км на поўнач ад Полацку, каля вёскі Гендзікі. Упадае канал Рабінаўка; злучана пратокай з возерам Чорнае. Месца адпачынку.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Расонскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Расонскім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 3,01 км². Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 2,75 км. Найбольшая шырыня 2,25 км. Аб′ём вады 10,5 млн. м³, Плошча вадазбору 3,1 км². У басэйне ракі Свольна, за 24 км на паўночны захад ад Расонаў.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Чашніцкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 0,5 км². Найбольшая глыбіня 8,5 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 6,4 км. Плошча вадазбору 5,6 км². У басэйне ракі Сьвячанка, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, паблізу вёскі Аўсянікі. Злучана ручаямі з Чорным возерам і ракой Сьвяча.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%A7%D0%B0%D1%88%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Берасьцейскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 21,5 м. Даўжыня - 1,03 км. Найбольшая шырыня возера — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,8 км. Аб′ём вады ў Белым возеры складае 2,6 млн. м³. Плошча вадазбору — 140 км².
Возера разьмяшчаецца ў басэйне Серадовай Рэчкі, за 30 км на поўдзень ад Берасьця. Злучанае каналамі з Рагазнянскім і Чорным азёрамі.
Каля возера знаходзіцца зона адпачынку, курорт і турбаза.
Згодна легенды, вада ў возеры была белая і празрыстая, а ў Чорным возеры, якое зусім побач, наадварот — чорная, як смала. Адсюль гэтыя азёры і атрымалі свае назвы.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Мядзельскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕЛАЕ, БЛЕДНАЕ, БЛЯДА — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, па поўдні ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Нарачанка, сярод лесу, на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 мэтраў, на паўднёвым захадзе — да 5 мэтраў, парослыя лесам. Берагі возера пяшчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводзьдзе возера шырокае, пяшчанае. Дно глыбей за 3 мэтры сапрапелістае.
Возера зарастае да глыбіні 2 мэтраў. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці мае шырыню да 180 мэтраў. На возера адзначалася гнездаваньня лебедзя-шыпуна, які зьяўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%9C%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Жыткавіцкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскае вобласьці Беларусі. Плошча 1,56 км². Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 1,8 км. У басэйне ракі Прыпяць, за 14 км на паўночны захад ад Жыткавічаў, каля вёскі Белае. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпіца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае», што ў вёсцы Баравая.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%96%D1%8B%D1%82%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)»

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Бешанковіцкі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 1,49 км². Найбольшая глыбіня 12,4 м. Даўжыня 6,17 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 14,5 км. Аб′ём вады 7,18 млн м³. Плошча вадазбору 13 км². У басэйне ракі Чарнагосьніца, за 16 км на усход ад Бешанковічаў, каля вёсак Гарадзец і Забельле. Выцякае ручай у возера Астровенскае.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%91%D0%B5%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)»

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Бярозаўскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Плошча 5,06 км². Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 3,2 км. Найбольшая шырыня 2 км. Плошча вадазбору 43 км². У басэйне ракі Ясельда, за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза, каля горада Белаазёрск. Упадаюць 4 канавы, сьцёк праз канаву ў Ясельду. Выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Бярозаўскае ДРЭС і эксперыментальная база па разьвядзеньню крэветак.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%91%D1%8F%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)»

БЕЛАЕ ВОЗЕРА
(Верхнядзьвінскі раён)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА — возера ў Верхнядзьвінскім раёне Віцебскае вобласьці Беларусі. Плошча 5,52 км². Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 2,73 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб′ём вады 15,75 млн. м³. Плошча вадазбору 41,2 км². У басэйне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзьвінск, на захад ад возера Лісна, зь якім злучанае рэчкаю бяз назвы.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B5_%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0_(%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%BD%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD)»

ЕЗЯРЫШЧА
(возера)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
ЕЗЯРЫ́ШЧА — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Па паўночным беразе возера праходзіць дзяржаўная мяжа з Расеяй.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Обаль, каля мястэчка Езярышча. Плошча 15,39 км2, глыбіня 11,5 км, даўжыня 8,87 км, шырыня 3,2 км, даўжыня берагавой лініі — 32,8 км. Уваходзіць у склад арніталягічнага заказьніка Езярышчанскі. 20 астравоў, упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш, Дубоўка, Трызубка, выцякае рака Обаль. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
Літаратура
• Езерище // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых / под общ. ред. Л.Л. Прокофьевой. – Витебск, 2005. – С. 201.
• Знаете ли вы, что... // Витьбичи. – 2004. – 23 марта.
• Федотов, В. Озеро Езерище / В. Федотов // Паляўнічы і рыбалоў. – 2002. – 4-17 крас. (№ 7). – С. 7.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%95%D0%B7%D1%8F%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%87%D0%B0_(%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%B0)

в. Азярэц> Менская вобласць > Вілейка >Вязынскі
в. Заазер'е >Менская вобласць > Вілейка >Вязынскі
в. Азерадавічы >Менская вобласць > Вілейка >Касцяневіцкі
в. Заазер'е> Менская вобласць > Вілейка >Любанскі
п. Прыазерны >Менская вобласць > Вілейка > Асіповіцкі
в. Верх-Возера >Менская вобласць > Жодзіна >Пліскі
п. Азярэч'е >Менская вобласць > Клецк >Заастравецкі
в. Заазер'е >Менская вобласць > Лагойск >Лагойскі
в. Азёрнае > Менская вобласць > Любань >Сароцкі
в. Зазер’е>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Перажырскі
в. Азерычына>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Узлянскі
в. Зазерка>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Перажырскі
в. Азярцо >Менская вобласць > Менск >Шчамысліцкі
п. Заазерны>Менская вобласць > Салігорск >Зажэвіцкі
в. Падазернае>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі
в. Чырвонае Возера >Менская вобласць > Салігорск >Даманавіцкі
в. Азярцы >Менская вобласць > Слуцак >Гацукоўскі
в. Верх-Возера >Менская вобласць > Смалявічы >Пліскі
в. Азёрны> Менская вобласць > Смілавічы >Клінокскі
в. Новазер’е> Менская вобласць > Смілавічы >Калодзежскі
в. Возера > Менская вобласць > Узда>Азерскі
в. Новазер’е>Менская вобласць > Чэрвень > Калодзежскі
в. Азёрны> Менская вобласць > Чэрвень >Клінокскі
в. Азярэц> Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Вольнаўскі
в. Прыазерная>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Новамышскі
в. Зазер’е >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Пачапаўскі
г. Белаазёрск > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Белаазёрскі
п. Белае Возера > Брэсцкая вобласць > Брэст >Знаменскі
в. Азерніца >Брэсцкая вобласць > Давыд-Гарадок >Дварэцкі
в. Азярцо> Брэсцкая вобласць > Івацэвічы >Падстарынскі
п. Прыазерскі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі
в. Азярніца> Брэсцкая вобласць > Лунінец > Дварэцкі
в. Заазерная >Брэсцкая вобласць > Маларыта >Алтушскі
в. Заазер'е>Брэсцкая вобласць > Пінск > Гарадзішчанскі
в. Азярышча> Магілёўская вобласць > Асіповічы >Асіповіцкі
в. Азёры > Магілёўская вобласць > Бабруйск >Бартнікоўскі
в. Заазер'е> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Заходскі
п. Заазер'е> Магілёўская вобласць > Езерскі
в. Езеры> Магілёўская вобласць > Езерскі
в. Азярцы >Магілёўская вобласць > Клімавічы >Лазавіцкі
в. Азёры>Магілёўская вобласць > Круглае >Ляснянскі
в. Святазер’е >Магілёўская вобласць > Мсціслаў >Краснагорскі
в. Возераўка>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Яноўскі
в. Прыазерная>Магілёўская вобласць > Чавусы > Гарбавіцскі
в. Азер’е>Магілёўская вобласць > Шклоў > Заходскі
п. Возера-Пойма >Гомельская вобласць > Буда-Кашалевоа>Кашалёўскі
п. Прыазерны >Гомельская вобласць > Гомель >Улуковскі
п. Азёрны >Гомельская вобласць > Жыткавічы >Юркевіцкі
в. Азяраны>Гомельская вобласць > Жыткавічы >Азяранскі
в. Заазер'е> Гомельская вобласць > Кастрычніцкі >Ламавіцкі
в. Заазершчына >Гомельская вобласць > Кастрычніцкі >Пратасаўскі
в. Азярышча> Гомельская вобласць > Рагачоў >Кісценеўскі
п. Заазер'е >Гомельская вобласць > Рагачоў >Азеранскі
в. Азерышча> Гомельская вобласць > Рагачоў >Старасельскі
в. Азяраны> Гомельская вобласць > Рагачоў >Азяранскі
п. Заазер'е >Гомельская вобласць > Рагачоў >Журавіцкі
в. Азершчына >Гомельская вобласць > Рэчыца >Азершчынскі
п. Чырвонае Возера >Гомельская вобласць > Хойнікі >Стралічаўскі
п. Азярышча>Гомельская вобласць > Чачэрск >Ленінскі
п. Падазер’е> Гомельская вобласць > Чачэрск >Раўкавіцкі
в. Малыя Азяранкі>Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Субоцкі
в. Вялікія Азяранкі >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Субоцкі
х. Азярыска> Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Ваўкавыскі
в. Падазеркі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Гожскі
в. Азеры>Гарадзенская вобласць > Гародня >Азерскі
в. Азяраны>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дварэцкі
в. Белазераўцы >Гарадзенская вобласць > Іў’е >Гераненскі
в. Азерска >Гарадзенская вобласць > Карэлічы >Мірскі
в. Белазераўцы >Гарадзенская вобласць > Ліда >Гераненскі
в. Вялікія Азярцы > Гарадзенская вобласць > Масты >Азяркоўскі
в. Малыя Азярцы > Гарадзенская вобласць > Масты >Азяркоўскі
в. Азярніца >Гарадзенская вобласць > Слонім >Азярніцкі
в. Заазерцы >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Сольскі
в. Краснаазерная>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вішнеўскі
в. Азярцы> Віцебская вобласць > Бешанковічы >Верхнякрывінскі
в. Паўазер’е>Віцебская вобласць > Бешанковічы >Улльскі
в. Паўазер’е > Віцебская вобласць > Бешанковічы >Сакароўскі
в. Азераўцы > Віцебская вобласць > Браслаў >Ахрэмавецкі
в. Возерава > Віцебская вобласць > Браслаў >Казянскі
в. Возерава>Віцебская вобласць > Браслаў >> Відзоўскі
в. Азернікі>Віцебская вобласць > Верхнядзвінск >Кахановіцкі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Гарадок >Прудніцкі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Гарадок >Хмельніцкі
в. Прыазерная >Віцебская вобласць > Гарадок >Дабейскі
в. Азярцы>Віцебская вобласць > Гарадок >Межанскі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Гарадок >Вайханскі
в. Зазер’е> Віцебская вобласць > Гарадок >Віраўлянскі
в. Азярцы > Віцебская вобласць > Глыбокае >Азярэцкі
х. Заазер'е> Віцебская вобласць > Глыбокае > Залескі
в. Заазерная > Віцебская вобласць > Глыбокае >Псуеўскі
в. Надазер’е> Віцебская вобласць > Глыбокае > Псуеўскі
в. Азярцы > Віцебская вобласць > Глыбокае >Пліскі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Докшыцы >Бегамльскі
в. Азеры>Віцебская вобласць > Дуброўна >Засценкаўскі
в. Азеры>Віцебская вобласць > Дуброўна >Рэдзькаўскі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Лепель >Лепельскі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Лепель >Заазерскі
в. Заазерная>Віцебская вобласць > Лепель >Сушанскі
п. Белаазерны >Віцебская вобласць > Лепель > Лепельскі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Лепель >Стайскі
в. Заазерцы> Віцебская вобласць > Міёры > Язненскі
в. Азярцы > Віцебская вобласць > Паставы >Ярэўскі
в. Надазер’е> Віцебская вобласць > Паставы > Навасёлкаўскі
в. Азярок> Віцебская вобласць > Полацак >Мяжэўскі
в. Азярок >Віцебская вобласць > Полацак >Запольскі
в. Азярцы > Віцебская вобласць > Расоны > Альбрэхтаўскі
в. Заазер'е > Віцебская вобласць > Расоны >Альбрэхтаўскі
в. Азёрная > Віцебская вобласць > Расоны >Заборскі
в. Азёрная> Віцебская вобласць > Расоны >Краснапольскі
в. Вялікі Азярэцк>Віцебская вобласць > Сенно > Багданоўскі
в. Малы Азярэцк >Віцебская вобласць > Сенно >Багданаўскі
в. Вялікі Азярэцк>Віцебская вобласць > Сенно > Ульянавіцкі
в. Малы Азярэцк >Віцебская вобласць > Сенно >Ульянавіцкі
в. Вялікі Азярэцк>Віцебская вобласць > Сенно > Абольскі
в. Малы Азярэцк >Віцебская вобласць > Сенно > Абольскі
в. Заазер'е> Віцебская вобласць > Сенно >Студзенкоўскі
в. Заазер'е>Віцебская вобласць > Сенно >Хадцэўскі
в. Заазер'е> Віцебская вобласць > Сенно >Ульянавіцкі
в. Заазер'е>Віцебская вобласць > Сенно > Багушэўскі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Сенно > Багданоўскі
в. Заазер'е>Віцебская вобласць > Талочын >Абалецкі
в. Новае Заазер'е >Віцебская вобласць > Талочын >Ваўкавіцкі
в. Новае Заазер'е>Віцебская вобласць > Талочын > Жукнеўскі
в. Азярцы >Віцебская вобласць > Талочын >Азярэцкі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Ушачы >Вялікадалецкі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Ушачы >Ушацкі
в. Заазер'е >Віцебская вобласць > Ушачы>Селішчанскі
Князь-Азерскі сельсавет
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Князь-Азе́рскі сельсавет, Князь-Во́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёну.
Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BD%D1%8F%D0%B7%D1%8C-%D0%90%D0%B7%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82

Прозвішчы, назовы гідранімаў і тапанімаў ад комплексу фетышаў: возера, азярніцы.

АЗЯРЫНА

Невялікае возера. Пайсці ў луг на азярыны.

АЗЯРЫШЧА

Месца, дзе некалі было возера.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%97&alpha=%D0%90&page=5

ВОЗЕРА

Пакланенне азёрам звязанае з культам урадлівасці. Сведчаннем прыналежнасці возера да паклоннага сталі найменні: Святое возера (Свяціца, Свяцец, Святазер’е ды інш.). На берагах некаторых такіх азёраў зафіксаваны сляды паганскіх капішчаў. Часам гэта быў камень, дуб, высокі ўзгорак. Да культавых можна далучыць таксама азёры з паганскімі назовамі: Валовае, Бабіна, Лысае, Чортава, Чортава вока, Ігрышча, Янава, Дзевіна, а таксама Царкавішча, Крэсцішча, Белае, Чорнае, Сіняе, Краснае. Белае і Чорнае азёры размешчаны часта побач. Паводле легенды, на беразе возера Валовае блізу Полацка было паганскае капішча Перуна. Сюжэты паданняў пра азёры зводзяцца ў асноўным да таго, што на іх месцы правалілася царква (касцёл), вёска або горад. Ёсць паданні пра затопленыя званы, скарбы або пра змея, які жыў у возеры. Насельнікі В.: азярніцы, русалкі, свіцязянкі, яваркі, ядзеркі.
http://rv-blr.com/dictonary/view/502

АЗЯРНІЦЫ

Міфічныя насельніцы Чорнага возера, што знаходзіцца ў лесе, недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага раёна. Уяўляліся ў выглядзе маладых жанчын з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай скураю і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў. На дотык вельмі халодныя і замест крыві ў іх нібыта вада. Апранутыя ў сукні, сплеценыя з багавіньня. Выходзячы на бераг, размаўляюць на незразумелай, як быццам птушынай, мове і сьпяваюць падобна да салоўкаў. Глыбока пад вадою іх сьпеў нагадвае жабінае крактаньне. Чалавек, які ўбачыць азярніцаў, не павінен выдаць сябе, каб не быць зацягнутым імі ў багну. Гэта пагражае і тым, хто купаецца ў возеры. Азярніцы сваіх ахвяраў не адпускаюць. Відавочна, азярніцы з'яўляюцца мясцовай мадыфікацыяй русалак. Гл. таксама Начніца
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1