June 25th, 2012

Воля

Арэльскі

Арэльскі (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішчы з такім кораням адбыліся ад фетыша арэлі.

АРЭЛІ

Прыстасаваньне для гушканьня. У міфалогіі зьвязваецца з ачышчальным вясеньнім абрадам. Мейсцамі пачынаючы з Масленкі і паўсюль ужо з Саракоў арэлі вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пуні ці хляве або за высокі сук на дрэве. Імкнуліся разгайдацца як мага вышэй. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. На Шуміліншчыне існавала павер'е, што калі разгайдацца на арэлях як мага вышэй, то вырасьце высокі лён, а таго, хто гойдаецца вышэй за ўсіх, улетку не будуць кусаць камары. Блізу вёскі Каранікі на Браслаўшчыне вядома гара пад назвай Дуб, дзе заўсёды ладзіліся арэлі. Асабліва быў пашыраны звычай гушкацца на арэлях на Вялікдзень (такая традыцыя вядомая таксама ва ўкраінцаў і іншых славянскіх народаў).
Гушканьню дзяўчат на рэлях надавалаея рэлігійнае значэньне ў старажытнай Грэцыі, Рыме, у народных абрадах насельнікаў пазьнейшай Эўропы. Дзяўчыну павінны быў гойдаць малады чалавек, пажадана яе нарачоны. Гушкацца разам дзяўчыне і хлопцу лічылася непрыстойным.
На думку В. Сакаловай, звычай гушкацца вясной на арэлях быў зьвязаны з аграрнай магіяй. А. Голан лічыць, што гушканьне жанчыны на арэлях у старажытнасьці імітавала полавы акт, што ў сваю чаргу заклікана было спрыяць урадлівасьці жывёл і расьлін. Такім чынам, гушканьню дзяўчат на арэлях надавалася рэлігійнае значэньне. На адной старажытнагрэцкай выяве жанчыну гойдае на арэлях сатыр. У Грэцыі і цяпер прынята ставіць арэлі каля дома маладых мужа і жонкі, прычым песьні, якія расьпяваюць пры гушканьні, маюць эратычны сэнс.
Міфалагічная сэмантыка гайданьня на арэлях грунтоўна прааналізавана вучонымі, якія на шырокім факталагічным фоне сьцьвердзілі прыналежнасьць гэтай акцыі да абрадаў ініцыяцыі. Т. Агапкіна падкрэсьлівае своеасаблівую карэляцыю стану палёту, дасягненьня вышэйшай кропкі ў спалучэньні з падзеньнем, з ваганьнем сацыяўзроставага ставовішча дзяўчат, якія імкнуцца атрымаць статус нявест і як бы праходзяць праверку на «сьпеласьць». У Калінкавіцкім раёне на Саракі пры пачарговым пераскокваньні-калыханьні на дошцы казалі: «Хто сорак раз на дошкі падскочыць, дак замуж выдеть». Не супярэчыць таму і эратычна-сэксуальная афарбоўка ўласна калыханьня. Дасягненьне лімінальнага стану, у якім адбываецца такая трансфармацыя, магчыма, відаць, толькі ў пункце перасячэньня зямной і нябеснай сфэраў, дзе чалавек аказваецца вольным ад узьдзеяньня акаляючых яго зямных фактараў (Т. Агапкіна).
У больш шырокім пляне калыханьне на арэлях сымвалічна ўзнаўляла акт стварэньня Сусьвету праз устанаўленьне сувязі між небам і зямлёю, праз сьцісканьне-пашырэньне прасторы-часу, што і ўзбуджае ва ўдзельнікаў перажываньне акта касьмічнага тварэньня («сьмерць і новае нараджэньне»). У гэтым кантэксце арэлі уключаюцца ў мэтафарычны шэраг калыска — арэлі — труна.
Калыханьне — адзін з улюбёных заняткаў асобных дэманалагічных пэрсанажаў. На гольлях дрэў любяць калыхацца русалкі. Убачыўшы падарожнага, яны пляскаюць у ладкі і клічуць: «Дар'я, Мар'я, ідзіце калыхацца». Паводле павер'яў, забараняецца калыхаць пустую калыску, бо ў ёй хаваецца чорт, які чакае, каб яго пакалыхалі
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АРЭЛІ, КАЧЭЛІ, ГУШКАЛКА

Прыстасаванне, на якiм гушкаюцца для забавы. Звычайна рабiлi ў месцах, дзе збiралася моладзь у час адпачынку i свят. На ўкапаных у зямлю слупах, часамi з падкосамi, мацавалi папярэчку, да якой на жэрдках, металiчных кольцах, скураных рамянях цi вяроўках падвешвалi шырокую дошку; 1-2 цi болей чалавек садзiлiся цi станавiлiся на яе i гушкалiся. У наш час робяць невялiкiя А. для дзяцей.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АРЭЛІ

Прыстасаваньне для гушканьня. У міфалогіі зьвязваецца з ачышчальным вясеньнім абрадам. Мейсцамі пачынаючы з Масленкі і паўсюль ужо з Саракоў арэлі вешалі да столі ў хаце, за бэльку ў пуні ці хляве або за высокі сук на дрэве. Імкнуліся разгайдацца як мага вышэй. Скакалі таксама на дошцы, пакладзенай на палена. На Шуміліншчыне існавала павер'е, што калі разгайдацца на арэлях як мага вышэй, то вырасьце высокі лён, а таго, хто гойдаецца вышэй за ўсіх, улетку не будуць кусаць камары. Блізу вёскі Каранікі на Браслаўшчыне вядома гара пад назвай Дуб, дзе заўсёды ладзіліся арэлі. Асабліва быў пашыраны звычай гушкацца на арэлях на Вялікдзень (такая традыцыя вядомая таксама ва ўкраінцаў і іншых славянскіх народаў).
Гушканьню дзяўчат на рэлях надавалаея рэлігійнае значэньне ў старажытнай Грэцыі, Рыме, у народных абрадах насельнікаў пазьнейшай Эўропы. Дзяўчыну павінны быў гойдаць малады чалавек, пажадана яе нарачоны. Гушкацца разам дзяўчыне і хлопцу лічылася непрыстойным.
На думку В. Сакаловай, звычай гушкацца вясной на арэлях быў зьвязаны з аграрнай магіяй. А. Голан лічыць, што гушканьне жанчыны на арэлях у старажытнасьці імітавала полавы акт, што ў сваю чаргу заклікана было спрыяць урадлівасьці жывёл і расьлін. Такім чынам, гушканьню дзяўчат на арэлях надавалася рэлігійнае значэньне. На адной старажытнагрэцкай выяве жанчыну гойдае на арэлях сатыр. У Грэцыі і цяпер прынята ставіць арэлі каля дома маладых мужа і жонкі, прычым песьні, якія расьпяваюць пры гушканьні, маюць эратычны сэнс.
Міфалагічная сэмантыка гайданьня на арэлях грунтоўна прааналізавана вучонымі, якія на шырокім факталагічным фоне сьцьвердзілі прыналежнасьць гэтай акцыі да абрадаў ініцыяцыі. Т. Агапкіна падкрэсьлівае своеасаблівую карэляцыю стану палёту, дасягненьня вышэйшай кропкі ў спалучэньні з падзеньнем, з ваганьнем сацыяўзроставага ставовішча дзяўчат, якія імкнуцца атрымаць статус нявест і як бы праходзяць праверку на «сьпеласьць». У Калінкавіцкім раёне на Саракі пры пачарговым пераскокваньні-калыханьні на дошцы казалі: «Хто сорак раз на дошкі падскочыць, дак замуж выдеть». Не супярэчыць таму і эратычна-сэксуальная афарбоўка ўласна калыханьня. Дасягненьне лімінальнага стану, у якім адбываецца такая трансфармацыя, магчыма, відаць, толькі ў пункце перасячэньня зямной і нябеснай сфэраў, дзе чалавек аказваецца вольным ад узьдзеяньня акаляючых яго зямных фактараў (Т. Агапкіна).
У больш шырокім пляне калыханьне на арэлях сымвалічна ўзнаўляла акт стварэньня Сусьвету праз устанаўленьне сувязі між небам і зямлёю, праз сьцісканьне-пашырэньне прасторы-часу, што і ўзбуджае ва ўдзельнікаў перажываньне акта касьмічнага тварэньня («сьмерць і новае нараджэньне»). У гэтым кантэксце арэлі уключаюцца ў мэтафарычны шэраг калыска — арэлі — труна.
Калыханьне — адзін з улюбёных заняткаў асобных дэманалагічных пэрсанажаў. На гольлях дрэў любяць калыхацца русалкі. Убачыўшы падарожнага, яны пляскаюць у ладкі і клічуць: «Дар'я, Мар'я, ідзіце калыхацца». Паводле павер'яў, забараняецца калыхаць пустую калыску, бо ў ёй хаваецца чорт, які чакае, каб яго пакалыхалі.
http://rv-blr.com/dictonary/view/81

Воля

Арэх, Арэхаў, Арашонкаў, Арэшка, Арэшнікаў, Арэшкавіч,Арашкевіч, Арашкоўскі, Араховіч, Арахоўскі

Арэх, Арэхаў, Арашонкаў, Арэшка, Арэшнікаў, Арэшкавіч,Арашкевіч, Арашкоўскі, Араховіч, Арахоўскі

АРЭХАЎНА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АРЭХАЎНА — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Арэхаўна.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанка, якая працякае праз возера. Плошча Арэхаўна складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,4 м. Даўжыня возера — 0,53 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,59 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,39 млн м³, плошча вадазбору возера — 91,78 км².
Катлавіна возера мае круглаватую формы, знаходзіцца сярод разаранай тэрыторыі.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D1%8D%D1%85%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0»

п. Арэхаўка> Менская вобласць > Капыль >Браткоўскі
в. Арэшніца> Менская вобласць > Капыль >Заастравецкі
в. Арэхаўка>Менская вобласць > Старыя Дарогі >Новадарожскі
п. Арэхаўка> Менская вобласць > Узда >Азерскі
в. Арэхаўка >Менская вобласць > Смілавічы >Грэбенецкі
в. Арэхаўка >Менская вобласць > Чэрвень >Грэбенецкі
в. Арэшкавічы>Менская вобласць > Беразіно >Змітравіцкі
в. Арэшнікі> Менская вобласць > Смалявічы >Забалоцкі
в. Арэшкавічы >Менская вобласць > Мар’іна Горка > Талькоўскі
в. Арэхаўка>Менская вобласць > Койданава > Дзяржынскі
в. Арэшнікі >Менская вобласць > Жодзіна > Забалоцкі
в. Арэхаўская>Менская вобласць > Менск >Хацежынскі
в. Арэхава>Віцебская вобласць > Віцебск >Летчанскі
в. Арэхі>Віцебская вобласць > Віцебск >Суражскі
в. Арэшанкі>Віцебская вобласць > Віцебск >Задуброўскі
в. Арэхава >Віцебская вобласць >Гарадок >Бычыхінскі
гп Арэхаўск>Віцебская вобласць > Полацак
в. Арэшкі>Віцебская вобласць > Полацак >Клюкаўскі
в. Арэхаўна> Віцебская вобласць > Глыбокае > Азерэцкі
в. Арэхаўна>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарачынскі
в. Арэхаўка>Магілёўская вобласць > Клічаў > Несяцкі
в. Арэхава > Магілёўская вобласць > Бабруйск > Слабадкоўскі
п. Арэхаўскі>Магілёўская вобласць > Крычаў > Касцюшковіцкі
в. Арэхаўка>Магілёўская вобласць > Круглае >Леснянскі
в. Арэхаўка>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Карэнеўскі
в. Арэхавічы>Гарадзенская вобласць > Гародня >Азерскі
в. Арэхава >Брэсцкая вобласць > Маларыта > Арэхаўскі
п. Арэхаўскі > Брэсцкая вобласць > Кобрын > Дзівінскі

Прозвішча і назовы возера і паселішчаў адбыліся ад фетыша арэх

АРЭХ

У беларусаў належаў да сьвяшчэнных дрэваў. Згодна з павер'ямі, у яго ніколі не б'е маланка. Менавіта пад арэшнікам хаваліся ў час навальніцы, затыкалі за пояс маладыя парасткі ляшчыны. I толькі ў адну летнюю ноч гром можа папсаваць арэхі: яны чарнеюць, як бы згараючы знутры. Як дрэва, што зьвязвае неба і зямлю, арэх надзяляўся значнымі апатрапеічнымі ўласьцівасьцямі, яго галінкамі адганялі нячыстую сілу, зьмей, хмары.
Моцны, гнуткі арэхавы куст, які дае адразу шмат пладоў, часта здвоеных (гл. Спарыш), сымвалізаваў плоцкае каханьне і пладавітасьць. Па такіх двайных арэхах — «спарышах» — беларускія дзяўчаты гадалі аб замужжы, а загадкі пра арэх і арэшнік маюць падкрэслена эратычны характар («Рос-рос, вырас, са штаноў вылез. Канчур загаліўся, дзеўкам палюбіўся»). Паказальны і тэкст беларускай гульні «Яшчур», багатай архаічным міфалагічным, а таксама шлюбна-эратычным зьместам: «Сядзіць, сядзіць Яшчур // У арэхавым кусьце, // Арэшкі лушчыць, // Вочкамі плюшчыць, // Жаніцца хоча». Выразную мужчынскую сымволіку арэхаў падкрэсьліваюць звычаі, калі маладая клала іх пад ложак, каб першым нарадзіўся менавіта хлопчык.
Беларусы лічылі, што арэхі таксама цьвітуць, але толькі ўначы на Зьвесткаваньне ці ў Чысты чацьвер. Хто сарве і захавае першы цьвет арэхавага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч.
Як і іншыя пладовыя дрэвы, лясны арэх шырока выкарыстоўваўся ў вытворчай магіі: яго падкладвалі ў насеньне, давалі авечкам у Юр'еў дзень, рассыпалі па хаце на Каляды.
У метэаралагічным кодзе арэху адпавядае вецер. Так, паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы Год будзе вецер, то налета чакаецца багата арэхаў. Праўда, некаторыя прыкметы зьвязваюць ураджай арэхаў таксама і са сьнегам (ветрам са сьнегам) на Новы Год
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

НАШТО МАЛАДОЙ АРЭХІ ЗА ПАЗУХАЙ?

У шматлікіх казках і паданнях арэх (арэхавае дрэва) узгадваецца даволі часта як «месцазнаходжанне» таямнічых багаццяў і нячыстай сілы. Таксама арэх сімвалізуе пладаноснасць, водную стыхію і мудрасць. У Бібліі святыя кнігі параўноўваюцца з арэхам: шкарлупа адпавядае гістарычным фактам, ядро – закладзеным у іх сімвалам жыцця.
* Арэх – расліна, якая любіць вільгаць і хутка расце. У адным з паданняў распавядаецца, што за тое, што Ісус Хрыстос здолеў наталіць свой голад, Бог благаславіў гэта дрэва. Казалі: «от як ссякуць адну арэшыну, то замест яе вырасце дзесяць».
* Арэх у шматлікіх народных культурах сімвалізаваў пладаноснасць. Яшчэ ў дахрысціянскія часы быў звычай закідваць маладых арэхамі.
* На Беларусі паўсюдна існаваў такі звычай: нявеста ў час вянчання павінна была трымаць за пазухай арэх, каб у яе нарадзіліся сыны.
* У старажытныя часы, перад тым як пайсці спаць, маладыя павінны былі «адкупіцца» ад вясёлых гасцей арэхамі.
* Лічыцца, што арэх прыносіць поспех закаханым.
* Год, багаты на арэхі, прадказваў нараджэнне доўгачаканых дзяцей.
* У той жа час народ заўважаў: не бывае два гады запар ураджаю на арэхі.
* Па народных уяўленнях, «той, хто знойдзе і захавае першую кветку арэхавага куста, абавязкова знойдзе скарб у купальскую ноч».
* Лічылася: хто будзе пры сабе насіць арэхавую кветку, будзе ўдалым у жыцці, яму ва ўсім будзе шанцаваць.
* Таму, хто знойдзе арэх-двайчатку, заўсёды будуць спрыяць поспех, дабрабыт і шчасце.
* Арэх лічылі магічным дрэвам. З яго галінак выраблялі палачкі для варажбы, выкарыстоўвалі яго галіны ў рытуальных дзеяннях.
* Лічылася, што зрабіць «шчаслівую» вуду можна з арэшыны, якая расце з мурашніка ці побач з ім.
* З дапамогай арэхавай галінкі можна знайсці дакладнае месцазнаходжанне вады пад зямлёй.
* У народзе лічылі: калі карову гнаць галінкай арэшыны, яна будзе даваць больш малака.
* Народныя знахары рыхтавалі адвар і настой з арэхаў, які дапамагаў пры атручванні.
* Настой з грэцкіх арэхаў дапамагае пазбавіцца ад алкагалізму.
* Згодна са старажытнымі павер’ямі нашага народа, цень арэха шкодная і небяспечная для чалавека і жывёлы. Навукоўцы пацвердзілі гэты цікавы факт: лісце арэха выдзяляе небяспечную атруту.
Па ўраджаю арэхаў прыкмячалі: шмат арэхаў, мала грыбоў — зіма будзе снежная і лютая.
Автор: «Народная газета».

НАШТО НАСІЦЬ З САБОЙ АРЭХАВУЮ КВЕТКУ

АРЭХ. У шматлікіх казках і паданнях арэх (арэхавае дрэва) узгадваецца даволі часта як «месцазнаходжанне» таямнічых багаццяў і нячыстай сілы. Таксама арэх сімвалізуе пладаноснасць, водную стыхію і мудрасць. У Бібліі святыя кнігі параўноўваюцца з арэхам: шкарлупіна адпавядае гістарычным фактам, ядро – закладзеным у ім сімвалам жыцця.
Арэх у шматлікіх народных культурах сімвалізаваў пладаноснасць. Яшчэ ў дахрысціянскія часы існаваў звычай закідваць маладых арэхамі.
На Беларусі паўсюдна існаваў такі звычай: нявеста ў час вянчання павінна была трымаць за пазухай арэх, каб у яе нарадзіліся сыны.
У старажытныя часы перад тым, як класціся спаць, маладыя павінны былі адкупіцца арэхамі ад вясёлых гасцей.
Лічыцца, што арэх прыносіць поспех закаханым.
Год, багаты на арэхі, прадказваў нараджэнне доўгачаканых дзяцей.
У той жа час народ заўважаў: не бывае два гады запар ураджаю на арэхі.
Па народных уяўленнях, «той, хто знойдзе і захавае першую кветку арэхавага куста, абавязкова знойдзе скарб у купальскую ноч».
Лічылася: той, хто будзе пры сабе насіць арэхавую кветку, будзе ўдалым у жыцці, яму ва ўсім будзе шанцаваць.
Таму, хто знойдзе арэх-двайчатку, заўсёды будзе спрыяць поспех, дабрабыт і шчасце.
Арэх заўсёды лічылі магічным дрэвам. З яго галінак выраблялі палачкі для варажбы, выкарыстоўвалі яго галіны ў рытуальных дзеяннях.
Лічылася, што зрабіць «шчаслівую» вуду можна з арэшыны, якая расце з мурашніка ці побач з ім.
Дзякуючы галінцы арэха можна знайсці дакладнае месцазнаходжанне вады пад зямлёй.
Автор: «Народная газета».
Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/d7c5da44e14b87b6.html
Воля

Асаковіч, Асакоўскі, Асокін

Асаковіч, Асакоўскі, Асокін

АСАКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АСАКА — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бобр (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Дунавік, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Сакалянка. Цячэ па заходняй ускраіне Аршанскага ўзвышша, у сярэдняй плыні празь лясное ўрочышча Смаляншчына.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%81%D0%B0%D0%BA%D0%B0»

Прозвішчы і назоў ракі адбыліся ад фетыша асака.

АСАКА

АСАКА абараняе ад любоўных і прываротных чар. Калі вы пачынаеце падазраваць, што кагосьці спрабуюць "прычараваць", раскідайце ў яго хаце на падлозе (і абавязкова пакладзіце ў ложак) свежую асаку. Корань асакі, насімы з сабой - добрая абарона ад нячыстых намераў з боку моцнага полу. Кветкі ж дапамагаюць адагнаць любоўнае насланне, паказваючы выбранніка такім, які ён ёсць насамрэч. Калі ў вас ёсць сур'ёзны падазрон, што ваш блізкі чалавек мае намер звязаць сваё жыццё з нявартым чалавекам і пры гэтым не жадае слухаць ніякіх довадаў, уладкуйце так, каб абодва героя рамана апынуліся ўвечары у хаце, па чатырох кутах якой панавешаны пучкі квітнеючай асакі, а на стале гарыць свечка. Вячэра ў такой святліцы адкрые вочы на ўмілаванага.
Крыніца: http://www.4candlemagick.com/shop_content.php?coID=134
Воля

Асачанка, Асачанкаў

Асачанка, Асачанкаў

АСАЧАНКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АСАЧАНКА, БАБЁНКА — рака ў Узьдзенскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пціч (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ па заходняй ўскраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля вёскі Падгацьце Пухавіцкага раёну; у высокай плыні завецца Бабёнка. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні на працягу 14 км каналізаванае.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%81%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0»

Прозвішчы і назоў ракі адбыліся ад татэма аса.

АСА.

Міфапаэтычная сімволіка выявы Асы вызначаецца такімі яе асаблівасцямі, як лятучасць і вытанчанасць, з аднаго боку, і дакучлівасць (узмоцненая манатонным гудзеннем), агрэсіўнасць, джалячыя уласцівасці - з другога. Першай асаблівасцю тлумачыцца ў вядомай меры шырока распаўсюджанае ў шэрагу традыцый уяўленне пра тое, што Аса - душа чалавека ці пераўтвораны міфалагічны персанаж. У шаманскіх культурах Сібіры было распаўсюджана ўяўленне пра здольнасць душы шамана ператварацца ў Асу і ў такім выглядзе дасягаць неба і бога. У Манголіі шаманы разглядалі Асу як жыллё, у якім хаваецца вонкавая душа. У эпічным цыкле пра Гесера лама, які задумаў забіць Гесера, пасылае да яго з гэтай мэтай сваю ўласную душу ў выглядзе Асы: кожны раз, калі Гесеру атрымоўваецца схапіць Асу, лама траціць прытомнасць. У шэрагу традыцый душа ведзьмы таксама нярэдка прымае выгляд Асы (пар. матыў выкрыцця ведзьмы чалавекам, які бачыць, як падчас сну душа ў выглядзе Асы ўкараняецца ў цела ведзьмы), у прыватнасці, пакідаючы спячую ведзьму, з тым каб шкодзіць людзям. Гэтыя ж уласцівасці Асы матывуюць яе функцыянаванне ў якасці культурнага героя. У казцы афрыканскіх чагга (Танзанія) Аса атрымлівае агонь ад бога; яе спадарожнікі ў палёце за агнём (грыф, арол-рыбалоў і крумкач) не вытрымалі цяжкага шляху і загінулі; ва ўзнагароду бог робіць Асу правадыром усіх птушак і гадаў і вызваляе яе ад нягод нараджэння нашчадства.
Як культурны герой, які навучыў людзей ганчарнаму мастацтву, выступае Аса і ў шэрагу паўднёва-амерыканскіх індзейцаў. У шматлікіх традыцыях Аса - узор мудрасці, хітрасці, спрыту; яна выступае як пасроднік ці суддзя (пар., напр., фальклорную схему, выкарыстоўваную ў байцы Федра пра пчол і трутняў перад судом Асы.). Тэму ж укуса Асы актуалізуе еўрапейская казка пра тое, як ліса прыводзіць мядзведзя да дупла з асіным мёдам і як Аса карае мядзведзя. З гэтай жа тэмай злучана і папуасская казка пра тое, як Аса набыла сваю афарбоўку: паляўнічы ў лесе выпадкова наступае на гняздо Вос, яны яго джаляць да смерці: уначы паляўнічы з'яўляецца ў сне перад жонкай і просіць прыйсці да яго; раніцай жонка прыходзіць і спальвае яго цела; Восы моцна абгараюць у агні, набываючы чорны колер, акрамя сярэдзіны спінкі і брушка, якія застаюцца жоўтымі. У шматлікіх фальклорных тэкстах (напр., у амхарскай казцы) гультаяватыя, схільныя да хвальбы, падступныя, джалячыя Восы супрацьпастаўляюцца працавітым, сціплым і мірным пчолам.
Папулярныя матывы шкоднаснасці і драпежнасці Вос, якія атрымалі распрацоўку і ў літаратуры,- ад камедыі Арыстафана "Восы", дзе драпежныя інтрыганы выступаюць у выглядзе старцаў з утрыравана вялікім асіным джалам, да міфалагемы Вос Мандэльштама пра магутныя хітрыя Восы (уладных людзі), "смактальных вось зямную".

АСА.

Для засцярогі скаціны ад хвароб, у хлявах змяшчаюць асіныя гнёзды.