Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

15 травеня – святы Барыс, свята крыніц.

Вяртанне крынiцы

Рыгор Цімафеевіч Янчанка даведаўся аб існаванні ў Парычах крыніцы, калі прыехаў сюды на пастаяннае месца жыхарства ў 1954 годзе. Старажылы папрасілі яго дапамагчы пачысціць крыніцу, паколькі драўлянае абрамленне было вузкiм, і дзяды не здолелі туды пралезці самастойна. Братам Еўдакімавым у той час было за шэсцьдзесят гадоў. Дык яны казалі, што яшчэ іхнiя дзяды чысцілі гэту крыніцу, такая яна старажытная.

— У той час у крыніцу кідалі залатыя манеты, — успамінае расказы дзядоў Рыгор Цімафеевіч. — Калі ў першы раз пачысціў крыніцу, паставіў бетоннае кальцо. Але ў Парычах правялі вадапровад, і ваду з крыніцы браць перасталі. З часам яе закідалі смеццем. Хто не ідзе, дык рознае ламачча кідае. Аднойчы маёй жонцы чыстай вадзіцы захацелася. Я пайшоў, пачаў тое ламачча з крыніцы выкідаць. Яе настолькі забілі, што дастаў адтуль не меней кубаметра кірпічча. Хто міма ішоў, той і дапамагаў. Рыбакі свае вуды кідалі і дапамагалі. Людзі, якія разгавор чулі, тыя прыходзілі і дапамагалі. Дырэктар ПМК-72 выпісаў бетоннае кальцо, начальнік ДЭУ прывёз коўш пяску. Наогул людзей дапамагала шмат. Яны прыходзілі самі, я нікога не клікаў. Калі крыніцу ачысцілі, вада стала паступаць з такой хуткасцю, што не спраўляліся яе выбіраць вядром. Давялося ваду чатыры разы адкачваць з дапамогай электранасоса. Калі ўсё зрабілі, як трэба, паставіў вось гэты журавель, каб удабней было ваду набіраць. Потым схадзіў да айца Дзмітрыя, і расказаў пра крыніцу. А 19 студзеня на свята Хрышчэння Госпада айцец Дзмітрый разам з людзямі правёў малебен і хрышчэнне вады на рацэ каля парома, а потым на крыніцы. Зараз з крыніцы ваду бяруць, як і раней.

Дзмітрый Хаміцэвіч.

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments