?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Гульня “Яшчар”

  “Яшчар” сядзіць на пяньку, ухутаны ў зелень. Дзяўчаты ў вянках на галовах, узяўшыся за рукі, то падыходзяць да яго, то адыходзяць і пяюць:

 

Сядзі, сядзі Яшчар,

Гэй нам гэй!

У залатым крэсле,

У ляскавым кусце.

Гарэшкі тлушча.

Бяры сабе жонку.

Каторую хочаш.

 Ці што ў чаравічках,

Ці што ў панчошках,

Ці хораша хозіць,

Ці работку робіць.

 

  Калі дзяўчаты ў час гульні набліжаліся да Яшчара, дык ён па чарзе ў кожнай з галавы вянок знімае. Спевы датуль прадаўжаюцца, пакуль Яшчар не забярэ усе вянкі. Пасля дзяўчаты па адной выпрошваюць у яго вянок словамі:

 

Яшчар, панок, Аддай вянок.

Я ручкі ў ножкі мазаліла

 Свайго вяночка не знасіла.

 

  Пры гэтай просьбе Яшчар стараецца рассмяшыць дзяўчыну. Калі яна засмяецца. Не аддасць вянка. А толькі тады аддасць, калі дзяўчына стрымаецца ад смеху.

 

free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!