?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

31 жніўняФлор і Лаўр, Хрол і Лаўр — “конскае свята”. Арабінавы дзень і ноч, Варавіты дзень — пара, калі бывае “сухая” навальніца, або буран.

18/31.08. Жывёлагадоўчы культ. Свята коней - дзень Флора i Лаўра. Пяклi аладкi "капыты", весялiлiся пастухi.

31/18. Святыя Флор і Лаўр ушаноўваліся ў народзе як заступнікі коней. «Конскім святам» называлі гэты дзень. На конях не працавалі, не запрагалі іх, не путалі, выказваючы тым самым падзяку сваім надзейным памочнікам. Жанчыны пяклі ляпёшкі, меншыя за чайныя сподачкі, і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў. Здаралася, што разам з забаронамі работ на конях забаранялася таксама жанчынам ткаць.

31 жніўня-дзень Флора і Лаўра

Заступнікі канёў Флор і Лаўраў не загадваюць у гэты дзень у поле араць.

У гэты дзень-конскае свята. Набожныя гаспадары выводзілі сваіх памагатых канёў на луг, чысцілі іх, з далоні кармілі аўсом. Паілі канёў з зімовай шапкі, у якую клалі срэбную манету, верылі, што коні паўнеюць і не баяцца хвацкага. Потым срэбную манету ўтойліва клалі пад яслямі і закладвалі саломай. Гаспадар ладзіў абрад каня: выводзіў ранкам жывёліну ў двор, узяўшы збрую, абвязваў ёю па сонцы ногі каня, пачынаючы з пярэдніх, і казаў:

Стану па ранку, по раннему,
выйду на с
ільны вецер,
на легк
і воздух,
і вазьму асінавую ветачку, и сцегану трыжды
п
а карку,
і павяжу упражжу
із-пад правага капыта
да кругом
абнесу,
штоб гуляла моя лашадка
п
а-старому,
штобы цягнула воз
по-
ранейшаму!


Потым гаспадар развязваў збрую, і задаволены, што памог сваёй улюбёнцы, даставаў кавалак хлеба і даваў ёй паласавацца.

У народным каляндары адзначана нямала дзён, звязаных з абыходам роду Велесавага. Гэта дні і Запрагальніка Ерамея, і Івана-пшанічніка, і Флора-Лаўра, і Агафіі-кароўніцы і шматлікіх іншых святых, якія, паводле паданняў, з любоў’ю дапамагаюць памнажаць сялянскую гаспадарку і берагчы скаціну. Нашы продкі не прапускалі гэтых святых дзён, памяталі іх. Распавядаючы сваім дзецям і ўнукам аб гэтых днях, дадаючы і свае веды, назіранні. Яны складалі свае спадзевы ў простыя дзівосныя малітоўныя словы, умацоўваліся той любоў’ю да міру, з якой жылі іх дзяды і прадзяды. Павага сялянскай працы спрыяла развіццю духоўнай крэпасці ў вясковых дзяцей.

Труднічкаў Хрыстовых,
п
апасі вам, Госпадзі,
Флор-то-ваш
ых конікаў,
Улас-вашых каровак,
Настас
ся-вашых авечак,
Вас
іль-парасятак,
Мікіта-гусятак,
С
яргей-вашых качанятак,
Варвара-ваш
ых куранятак,
а свят
ы Юрай-
сам
у поле адпусці,
упасая, пас
і
ад звера бягучага,
ад гада паўзучага,
ад ліхога чалавека,
ад ненавіснага вока!
Трудн
ічкам Хрыстовым-
літасці Гасподняй!

   31 жніўня - Флор (Фрол) і Лаўр - заступнікі канёў

"На Фрола і Лаўра конскае свята". "Умаліў Фрола і Лаўра - чакай каням дабра". Апошні тэрмін зімавога пасева: "На Фрола і Лаўра - дасеўкі". "Калі да Фрола не адсеешся - фролы (гэта значыць пустазеллі) і народзяцца". "Хто сее на Фрола, у таго фролкі і будуць". "Пасля гэтага часу народзяцца фролы". Пачынаюцца вячэрнія "засідкі" (бабіны працы ў хатах пры агні): "З Фралова дня заседжваюць заўзятыя, а з Сямёна (1/14 верасня) і гультаяватыя".

Флор (Фрол) і Лаўр (Лавер) коннікі.

"На Фрола і Лаўра конскае свята".

"Умаліў Фрола і Лаўра - чакай каням дабра".

У дзень пакутнікаў Флора і Лаўра, не выпальваюць таўры.

У гэты ж дзень пяклі адмысловае печыва з малюнкам конскага капыта і аддавалі яго святару.

Калі да Флора не адсеешся фролкі і народзяцца (кветачкі).

Канёў купалі, завівалі стужкамі іх хвост і грывы.

Канёў па агульным і нязменным правіле кормяць у поўную сыць і ні ў якім разе на іх не працуюць, нават на скоках сядлаць канёў не прынята.

На канях не працаваць, каб мора не было.

На Флора і Лаўра канёў кропяць святой вадой.

На Фрола і Лаўра на канях не працуюць, а то мор будзе.

Пачатак восеньскім ранішнікам, здараюцца і замаразкі.

Пачынаюцца вячэрнія "засідкі" (бабіны працы ў хатах пры агні).

Агуркі соляць.

Пасля гэтага дня пасеў жыта лічыцца запозненым.

Апошні тэрмін зімавога пасева.

З Флорава дня заседжваюць заўзятыя, а з Сямёна - гультаяватыя.

З Флора і Лаўра пачынаюцца восеньскія ранішнікі.

З Фралова дня заседжваюць (г. зн. працуюць пры агні) заўзятыя, а з Сямёна (14 верасня) гультаяватыя.

Сей азіміну ад Ператварэння да Флора, каб не было флёравых кветачак.

Глядзелі ў палыну карані: калі карані тоўстыя - год будзе ўраджайным.

Глядзелі ў палыну карані: калі пабегі кораня тоўстыя наступны год будзе ўраджайным.

Умаліў Фрола і Лаўра, чакай каням дабра.

Флор і Лавер канчай пасеў жыта.

Фрол і Лавер да працоўнага каня добры.

 "Цяглу мужыцкаму" ад стагоддзя шчодрая ласка і клопат: "Конь - аратаму крылы". "Конь не выдасць - смерць не возьме" - ад рубак перанята і замацавана вусновымі каляндарамі.

 "Мужык без каня, што хата без столі". Мор у стайні, па каню плакалі, быццам над нябожчыкам: "На каго ты нас, карміцель, пакінуў? Намыкаемся мы ліханька, наседзімся без хлеба... Хто нам поле разарэ? Хто палоску паскародзіць?"

 Конь быў як бы чалец сям'і. Ад сталых з ім зносін адкладаліся прыметы аб надвор'і: "Конь храпе - да непагадзі, пырхае - да дажджу; узімку кладзецца - да цеплыні".

   Нашы пращуры каня апявалі і ўзвялічвалі.

 Конь хорта віцязь, былін - памагаты, апора героя ў подзвігах, у добрых здзяйсненнях. "Буры і калматы... грыва на левы бок да сырой зямлі... За раку ён броду не пытае, якая рака цэлая вярста, ён скача з берага на бераг..."

      Жвавасць, прыгажосць каня шанаваліся аратым, але вышэй - працоўная цягавітасць, непераборлівасць да корму, рахманы нораў.

      Трымалі ў нас мясцовых канёў. У беларускай народнай культуры – конь святая істота. У далёкія часы пры язычніцкіх храмах утрымліваліся святыя коні на якіх гадалі. Выява каня выкарыстоўвалася ў якасці абярэга на брактэатах, на шчытах шляхцічаў, гарадоў і вёсак. Гістарычны герб Беларусі “Пагоня” лічыцца святым і мае сакральна-рытуальнае значэнне падобнае святому вобразу.

Існаваў яшчэ і такі звычай. На Флора і Лаўра коней купалі у рацэ, кармілі аўсом, грывы і хвасты прыбіралі стужкамі, прыводзілі да царквы, дзе пасля набажэнства крапілі канёў святой вадой. Пасля па агульным і нязменным правіле кармілі іх у поўную сыць і ні ў якім разе на іх у гэты дзень не працуюць, нават на скоках сядлаць канёў было не прынята. У гэты жа дзень пяклі адмысловае печыва з малюнкам конскага капыта і аддавалі яго святарам.

Імяніны ў Фрола (з латыні - "квітнеючы"), Ягора (грэцкае - "земляроб"), Івана (габрэйскае - "божае спрыянне"), Макара (грэцкае - "шчаслівы").

 

31/18. Арабінавыя дзень і ноч (Варавіты дзень). Пара, калі бывае “сухая” навальніца або буран цэлую ноч (дзень). У гэты час нічога не рабілі і чакалі з трывогай грому, маланкі і дажджу, засцерагаліся ад няшчасця. Як ужо згадвалася, “рабінавую ноч” яшчэ звязвалі са Спасаўкай.

free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!