?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

11/29. Дзень адсячэння галавы Іаана Прадцечы меў у народзе назвы: Іван Галавасек (Галаварэз, Сценцель), або Іван Калінавік (Каліннік). Адзначаўся праваслаўнай царквою строгім постам. Разнастайныя формы жалобы бытавалі і сярод простага люду, кожная парада ці забарона па-свойму лагічна выцякала з характару дня. На Галавасека нельга было есці круглых пладоў, каб не спадобіцца Ірадыядзе, якая забаўлялася галавою Іаана Хрысціцеля, як яблыкам, і каб не садзілася ў бліжэйшы год на целе скулле. Баяліся варыць чырвонае бацвінне, бо ў доме на працягу года пральецца чыя-небудзь кроў. Забаранялася рэзаць нажамі і сячы сякерамі ўсё, што мела круглыя абрысы, нават хлеб кроілі загадзя ці ламалі яго рукамі. Пад пагрозаю пажару рупіліся выпаліць напярэдадні ў печы і ўсяляк пазбягалі звозіць сена ў хлявы. Ужо сама назва свята падказвала паклапаціцца і пра ўласную галаву. А каб яна не балела, ламалі на Галавасека каліну, што якраз паспявала, і варылі з яе кісель ці кашу з аржаной мукой і цукрам. На Магілёўшчыне ў гэты дзень стараліся паболей заараць і засеяць жыта, якое, разлічвалі, будзе асабліва ўмалотнае. Пра дзень Галавасека ў песнях спявалі, што ён «руняй сцеліць» і «бульбу з поля збіраець».

11/29. Калінавік (Іван Калінавік, Ян, Галавасек, Іван Крываўнік, Галаварэз). Назва замацавалася ад царкоўнага наймення дня – “Адсячэнне галавы Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаана”. Пчаляры “падглядалі” мёд. На Усходнім Палессі стараліся завяршыць сяўбу абавязкова за дзень, а вечарам дзяўчаты выходзілі віць вянкі, спявалі песні. На Калінавіка збіралі ягады каліны, журавіны выкарыстоўвалі ад боляў галавы.
Настаў час руплівай працы ў полі – збору ўраджаю, калі дождж ужо не патрэбен. У народзе гаварылі: “Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу, а па Яне я й адзін упрашу”. З Калінавіка да Багача, Пакрова (у розных раёнах па-свойму) гэтая пара называлася Бабіна лета – пачатак жаночых сельскагаспадарчых работ. Гавораць: “Ян па лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў”. Пачыналіся сялянскія вяселлі, асабліва пасля Івана Пакроўнага, Пакрова да Піліпаўкі.

Ой, на гарэ ячмень жала,
Снапоў не вязала,
Каго верна любіла,
Праўды не казала.

Бабіна лета. У некаторых раёнах канец лета лічыўся пачаткам Бабінага (Бабскага) лета. Прыбіралі агароды, сушылі і апрацоўвалі лён і каноплі.
З гэтай назвай асацыіруюцца наступныя паняцці і характарыстыкі: апошняя сонечная цеплыня, лётанне павуціння, асаблівая пара жаночых сельскагаспадарчых работ, кароткае “лета”.
Маецца і навуковае тлумачэнне гэтай з’яве, як першага асенняга перыяду з устойлівым антыцыклічным надвор’ем, калі начное астыванне глебы і паветра яшчэ не вельмі моцнае, а дзённы прагрэў, хоць і адчувальны, але не такі, каб успрымаўся як спякота. Звычайна такі перыяд пачынаецца пасля асенняга раўнадзенства, 22-23 верасня, і працягваецца адзін-два тыдні. Зямля павароваецца да Сонца паўднёвым паўшар’ем і пасылае развітальнае цяпло на зямлю.

11 верасня - Іван-палетак, Іван-восеньскі таржок, Іван-нішчымны.

Чырвона лета працай, а Іван-палетак чырвонымі таварамі.

На Івана-нішчымнага збірай гародніны карэнні рослыя.

Іван-поснік прыйшоў, лета чырвонае адвёў.

Іван-палетак адчыняе восеньскія кірмашы. Чым толькі не гандлявалі на кірмашах: кадкамі, чанамі, бочачкамі, вёдрамі. Прывозілі рыбу: свежага і салёнага шчупака, судакоў, ляшчоў. І для дзятвы можна было купіць усякія гасцінцы: пірагі з макам, завітушкі, пернікі, лядзянцы на палачцы "пеўнічкі". Прадавалі і скаціну. Калі хтосьці з сялян купляў карову або каня, то іх, па звычаі, тройчы абводзілі вакол слупа па сонцы, каб яны з'явіліся на новым двары на шчасце.

У гэты дзень нашы продкі пасціліся: яны ўспаміналі аб пакутніцкай смерці святога Іяана Хрысціцеля. Пост быў строгі, і ўсе падпарадкоўваліся строгім правілам паста. Яшчэ ў глыбокай даўніне была накладзена забарона: не есць у гэты дзень яблыкі, капусту, бульбу, цыбулю, гэта значыць усё, што круглае і хоць бы трохі нагадвае форму галавы. Лічылася таксама грахом браць у рукі нажы, сякеры і рэзаць або секчы штосьці. У гэты дзень імкнуліся не скакаць і не спяваць, памятаючы аб тым, што Ірадава дачка сканнем і песнямі выпрасіла адсекчы галаву святому Іяану.

11 верасня. Іван Нішчымны - восені рабы бацька хросны. Калі жураўлі на Кіеў (поўдзень) пайшлі - ранняя зіма. "З нішчымнага Івана не выходзіць мужык у поле без кафтана". "З Івана-паста мужык восень сустракае, баба сваё баб'е лета пачынае".

Па метэаралагічных назіраннях сялян дзень Івана Нішчымнага канчаткова завяршае лета, сустракае баб'е лета, а затым і восень адчыняе, падводзячы вынікі летняй пары, памінаючы яе дабром або ліхам, судзячы па ўраджаі.

У гэтую пару пералётныя птушкі развітваюцца з роднай зямлёю, адпраўляючыся на зіму ў вырай. "Іван Папярэднік гоніць птушку за мора ўдалечыню". Адлёт летніх пявуннь продкі тлумачылі без мудрагельства: "Птушачка халоднай вады сербанула, таму за мора цягнецца". Знойдзецца адкуль напіцца перад дарожкай вады - з лужын, на рэчцы з каменьчыка, расой з талеркі белага, сапраўднага парцалянавага, грузда.

"На Івана нішчымнага - доўгі пірог, рэпнае свята".

 На Івана нішчымнага збірай карэнні рослыя. - З Івана апошняга сцялі льны. Здаўна праводзіла развітанне з летам.

 У стагоддзях згублены старажытны абрад. Захавалася забарона ў рукі браць штосьці круглае. Хлеб пяклі не караваем, а "доўгім пірагом"...

Сёння вялі разлікі з найманымі працаўнікамі пасля завяршэння сенажаці і жніва, разам з тым разлік за лён, які куплялі без вымачывання з кастрыцай.

free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!