?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Лужычане

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з лужычанамі

в. Белая Лужа>Менская вобласць > Слуцк >Гацукоўскі
в. Залуж’е >Менская вобласць > Старыя Дарогі >Дражноўскі
х. Чорная Лужа>Менская вобласць > Мядзел >Свірскі
в. Белая Лужа >Менская вобласць > Жодзіна >Жодзінскі
в. Белыя Лужы >Менская вобласць > Менск >Астрошыцка-Гарадокскі
в. Лужы > Менская вобласць > Мядзел > Сваткоўскі
в. Лужа >Менская вобласць > Крупкі >Ігрушкоўскі
в. Белая Лужа>Менская вобласць > Смалявічы >Жодзінскі
в. Залуж’е>Менская вобласць > Стаўбцы> Залужскі
в. Лужаны >Менская вобласць > Валожын >Сугвоздаўскі
в. Падлуж’е > Менская вобласць > Копыль >Камсамольскі
в. Вялікае Залуж’е >Менская вобласць > Смалявічы >Азерыцка-Слабодскі
в. Малое Залуж’е >Менская вобласць > Смалявічы >Азерыцка-Слабодскі
в. Вялікае Залуж’е >Менская вобласць > Жодзіна >Азерыцка-Слабодскі
в. Малое Залуж’е >Менская вобласць > Жодзіна >Азерыцка-Слабодскі

в. Залуж’е>Віцебская вобласць > Бешанковічы > Драздоўскі
в. Лужэсна>Віцебская вобласць > Віцебск >Мазалоўскі
д. Станцыя Лужэсна>Віцебская вобласць > Віцебск >Мазалоўскі
в. Лужына>Віцебская вобласць > Віцебск >Кастрычніцкі
в. Залуж’е>Віцебская вобласць > Бешанковічы > Бешанковіцкі
в. Залуж’е >Віцебская вобласць > Шуміліна>Лоўжанскі

в. Палуж 1 >Магілёўская вобласць > Краснапол’е > Высокаборскі
в. Палуж 2 >Магілёўская вобласць > Краснапол’е > Высокаборскі
в. Улуж’е >Магілёўская вобласць > Круглае >Круглянскі
в. Падлуж’е > Магілёўская вобласць > Кіраўск >Стайкоўскі
в. Лужанец > Магілёўская вобласць > Бабруйск >Гарохаўскі
в. Падлуж’е >Магілёўская вобласць > Мсціслаў >Краснагорскі
в. Улуж’е>Магілёўская вобласць > Круглае >Круглянскі
в. Падлуж’е>Магілёўская вобласць > Глуск > Калаціцкі

в. Лужышча> Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Гальшанскі
в. Палуж’е>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Цірынскі
в. Палуж’е>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Карэліцкі
в. Лужа>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Мірскі
в. Палуж’е>Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Малюшыцкі
х. Лужы>Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Каменалогскі


в. Залуж’е> Брэсцкая вобласць > Бяроза >Малецкі
в. Залуж’е>Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Ганчароўскі

п. Чыстыя Лужы>Гомельская вобласць > Ветка>
в. Чыстая Лужа>Гомельская вобласць > Калінкавічы >Круковіцкі
п. Залуж’е>Гомельская вобласць > Ветка>Свецілавіцкі
п. Падлуж’е> Гомельская вобласць > Ветка>Свецілавіцкі
в. Падлуж’е> Гомельская вобласць > Чачэрск >Ленінскі

Прозвішчы: Лужын, Лужынскі, Лужэвіч, Лужэцкі, Лужэнка, Лужыцкі

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з лужычанамі

Lutzen, г. Лужын. (Саксония)

Lauzitz, вобл. Лужицы.



Лужына

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі



Лужына на лясной дарозе



Зімовая лужына



Лужына ў гаражным кааператыве

Лужа - адносна невялікая скупнасць вадкасці, у большасці выпадкаў вады ў паглыбленнях на паверхні зямлі ці ў няроўнасцях якога-небудзь пакрыцця (ходнік, праезная частка дарогі і г. д.).
Лужыны ўтвараюцца, напрыклад, пасля дажджу ці ў выніку раставання снега і могуць існаваць некалькі гадзін ці дзён, датуль, пакуль вадкасць не прасочыцца пад зямлю ці не выпарыцца. Але бываюць і лужыны, якія існуюць увесь час, бо ўтвараюцца ў западзінах, дзе няма натуральнага сцёку. Папярочныя памеры і глыбіня лужыны могуць быць розныя (даўжыня - ад некалькіх сантыметраў да дзясяткаў метраў) у залежнасці ад надвор'я і рэльефу мясцовасці.
Лужыны на дарогах ствараюць перашкоды для перасоўвання пешаходаў і транспарта, таму дарожныя службы па магчымасці імкнуцца ўхіляць няроўнасці на дарогах і накладваюць латкі на няроўныя ўчасткі ці асфальтуюць іх. У зялёных насаджэннях, такіх як траўнікі і паркі, западзіны і ўзвышэнні таксама імкнуцца выраўноўваць. Аднак, для дзяцей лужыны з'яўляюцца прадметам забавак і гульняў.
Лужына таксама з'яўляецца самай маленькай формай ціхіх вадаёмаў, а з пункту гледжання экалогіі водныя лужыны ўяўляюць сабою маленькія водныя біятопы. З дапамогай мікраскопа ў лужынах можна выявіць таксама мікраскапічныя формы жыцця, якія адным з першых выявіў Антоні ван Левенгук у 1668 годзе.
Для шматлікіх жывых арганізмаў, такіх як напрыклад казуркі і ракападобныя, лужыны прывабныя прахалодай, падвышанай вільготнасцю і ўласна наяўнасцю вады, у той час, як на ўзвышшах звычайна больш сонечнага святла і некалькі цяплей. У глыбейшых лясных лужынах развіваюцца земнаводныя: жабы і трытоны, якія таксама могуць спыняцца поруч лужын падчас свайго перасоўвання для адпачынку ў прахалодзе.
Лужыны ўяўляюць вызначаную важнасць і для птушак: як крыніца вады для пітва і вадаём для купання. Ластаўкі выкарыстоўваюць вільготную гліну з лужын для віцця сваіх гнёздаў. Адным з чыннікаў памяншэння папуляцыі вясковай ластаўкі ў некаторых краінах Еўропы з'яўляецца знікненне лужын з ландшафту вёсак, якое адбылося ў выніку абнаўлення і перабудовы шматлікіх дарог (праект "эканамічныя дарогі") у рамках садзейнічання сельскай гаспадарцы ўсярэдзіне Еўрапейскага звяза.
Лужыны маюць значэнне для млекаспажыўцоў і рыб. Ласі і кабаны выкарыстоўваюць лужыны для таго, каб напіцца, калі паблізу няма буйных вадаёмаў. Пры перасыханні некаторых горных раўчукоў, якія ўпадаюць у Сакмару, у паглыбленнях - калдобінах застаецца вада, гэта значыць утвараюцца лужыны, у якіх на працягу лета кожны год жывуць рыбы: гальяны, а часам яльцы і харыусы.
Маркізава Лужа - іншая назва Неўскай губы.
Спасылкі
Изучение зоопланктона и энтомофауны в пресноводных лужах на островах Белого моря
Изучение фауны пресноводных беспозвоночных наскальных луж островов Керетского и Кемьлудского архипелагов

Літаратура
Jason Pittock and Angela King, England in Particular: A Celebration of the Commonplace, the Local, the Vernacular and the Distinctive (Hodder & Stoughton Ltd, 2006), p.193.
Кириков С. В. По Южному Уралу и Башкирии. — М: Изд-во Моск. ун-та, 1989. — 172 с.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!