?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

2. ДРУГАЯ ГАЛІНА ГАПЛАГРУПЫ L3

ГАПЛАГРУПА M 60 ТЫС.

У папуляцыйнай генетыцы чалавека гаплагрупай M завуць адну з гаплагруп, выяўленых пры аналізе паслядоўнасці мітахандрыяльнай ДНК (mtDNA). Гэта гаплагрупа шырока распаўсюджана ў Азіі[4], асабліва ў Індыі[5]. Тым не менш, макрагрупа М сама ўяўляе сабою адну з галін гаплагрупы L3, ад якой яна адлучылася 60 - 75 тыс. гадоў назад[2][1]. Продкавая гаплагрупа L3 у сваю чаргу адбываецца ад нашчадкаў гіпатэтычнай мітахандрыяльнай Евы з Афрыкі.
Макрагрупа M з'яўляецца продкам некалькіх гаплагруп. Найважныя іх іх:
"гаплагрупа C - распаўсюджаны ў народаў поўначы Азіі, амерыканскіх індзейцаў і лацінаамерыканцаў [6][7]; (знойдзена у беларусаў);
"гаплагрупа D - сустракаецца ў Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе і сярод амерыканскіх індзейцаў[8];
"гаплагрупа E - сустракаецца ў паўднёва-усходняй Азіі;
"гаплагрупы G і Z - распаўсюджаны на поўначы Еўразіі, у прыватнасці, у фінаў, саамі, часці японцаў[9]; (гаплагрупа G знойдзена у беларусаў).
"гаплагрупа М1 - знойдзена ў заходняй Еўразіі і на Афрыканскім Рогу[10][1][11];
"лініі М2 - М6, а таксама М18 і М25 сустракаюцца толькі ў Індыі[12][13][14][15][16][17];
"М7 - М10 і М21 - шырока распаўсюджаны ва ўсходняй і паўднёва-усходняй Еўразіі[18][19][20][21][22];
"M11 - сустракаецца толькі сярод кітайцаў[23];
"M12 - невялікая група ў Японіі [23];
"гаплагрупы M27 - M29 і Q - лакалізуюцца ў Меланезіі і сярод аўстралійскіх першабытнікаў[24][25];
"гаплагрупы M31, M31a1 і M32 - на Андаманскіх выспах[26][27];
"гаплагрупы M33, M33a, M34, M34a, M35, M37a і М39 - M41 - у паўднёвай і паўднёва-усходняй Азіі[28][15][29][30][31][32];

ГАПЛАГРУПА G (G - знойдзена у беларусаў)

Гаплагрупа G - гаплагрупа мітахандрыяльнай ДНК чалавека.
Гаплагрупа G паходзіць ад падкласа М12 гаплагрупы M. Гаплагрупа G падзяляецца на падкласы (субклады) G1 і G2a, якія распаўсюджаны сярод каракаў і ітэльменаў.[2]
Мяркуецца, што гаплагрупа паўстала ва Ўсходняй Азіі[3]. У наш час G з найвялікай чашчынёй сустракаецца на паўночным усходзе Сібіры.[2] Таксама гаплагрупа G сустракаецца з меншай чашчынёй у насельніцтва поўначы Ўсходняй Азіі і Цэнтральнай Азіі. Аднак, у адрозненне ад іншых мітахандрыяльных гаплагруп, тыповых для насельніцтва паўночна-усходняй Азіі (напрыклад, гаплагрупы A, гаплагрупы C і гаплагрупы D, гаплагрупа G не выяўлена ў індзейцаў.

ГАПЛАГРУПА C - 60 ТЫС. (C - знойдзена ў беларусаў)

Гаплагрупа C - гаплагрупа мітахандрыяльнай ДНК чалавека, распаўсюджаная, галоўным чынам, у Сібіры.
Гаплагрупа C, як лічыцца, паўстала ў рэгіёне паміж Каспійскім морам і Байкалам каля 60 тыс. З'яўляецца нашчадкам гаплагрупы M.
Гаплагрупа C распаўсюджана ў Паўночна-усходняй Азіі[1] (у тым ліку ў Сібіры). З'яўляецца адной з 5 мітахандрыяльных гаплагруп, выяўленых у карэнных народаў Амерыкі[1], нароўні з такімі, як A, B, D і X.

(Г. А.: вынікі - у генафондзе беларусаў выяўлены 23 гаплагрупы мтднк: C, F, G, H, HV, I, J, K, N, N1b, pre-HV, pre-V, R, T, U2, U3, U4, U5a, U5b, U7, U8(xK), V, W. З іх 21 гаплагрупа адбылася ад макрагаплагрупы N, якая існуе да сёняшняга дня. Узрост гэтай гаплагрупы датуецца 65 тыс. год. Такім чынам, нашы продкі з’явіліся на тэрыторыі Беларусі недзе 65 тыс год назад і з’яўляюцца аўтахоннымі еўрапейцамі. З 7 самых распаўсюджаных гаплагруп ( A, N1, R, I, S, W, X, Y) на тэрыторыі Беларусі да сёняшняга дня існуе 4 гаплагрупы (N1, R, I, W). Ад гаплагрупы N адбыліся гаплагрупы N1, N2 і R (55 тыс.) і якія знойдзены сярод беларусаў. Ад гаплагруп N1, N2 адбыліся гаплагрупы I (30 тыс.), N1b (20-40 тыс.), W. Гаплагрупа N1b (20-40 тыс.), як і гаплагрупа N1а адбылася ад гаплагрупы N1. З гаплагрупай N1а злучаецца матрыярхальнае грамадства ці носьбіты грабенчата-ямнай культуры (варыянты – лінейна-стужачная і днепра-данецкая. Магчыма, да лінейна-стужачнай керамікі адносіліся носьбіты гаплагрупы N1а, а да днепра-данецкай - N1b). З пададзенага матэрыялу бачна, што на тэрыторыіі Беларусі да сёняшняга дня існуе шырокі спектр нашчадкаў гаплагрупы R (F, H, HV, J, K, pre-HV(R0), pre-V, R, T, U2, U3, U4, U5a, U5b, U7, U8(xK), V). У мяне, асабіста, такое уражанне, што гаплагрупа R узнікла на тэрыторыі Беларусі. Яшчэ патрэбна дабавіць, што адрозненні ў генетычным плане паміж мужчынамі і жанчынамі невялікія і нашмат меншыя чым ва украінцаў і рускіх.)
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!