Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Аберучаў

Аберучаў (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча вельмі старажытнае, паходзіць ад фетыша рука.

АБЕРУЧ

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.). Трымацца а.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%91&alpha=%D0%90&page=20

РУКА

У мiфалогii выступае як магiчная прылада, сiмвал улады. Вядомыя адбiткi далоняў на сценах пячор сярод палеалiтычных роспiсаў. У многiх народаў амулеты ў выглядзе Р. з’яўляюцца абярэгам ад ліхіх вачэй. Скульптурныя выявы Р. ёсць на рэчах, звязаных з вясельнымi абрадамi (абрадавае печыва). Вядомы срэбныя выявы Р. каля цудатворных абразоў. Кашулі–доўгарукаўкi (у княскiм асяроддзi) сiмвалiзавалi вялiкую сiлу. Пры вышываннi адзення асаблiвая ўвага аддавалася арнаментацыi рукавоў. Багата арнаментавалiся таксама рукавiцы i пальчаткi.
Вядомы культавыя камянi з адбiткамi Р. У Жыровiцах (Слонiмскi р–н) пад алтаром галоўнай царквы ёсць камень са следам Р. Божай Маці (на каменi аб’явiлася Божая Маці пасля пажару царквы ў 1520 г.). Камень са следам Р. асілка Маркi згадваецца на беразе Сожа блізу г. Слаўгарада ды iнш. Большасць даследнікаў звязвае выяву Р. першапачаткова з сiмволiкай Вялiкай багiнi (параўн. Назву расліны Божай маці пальчыкі), потым з «рукой божай».
http://rv-blr.com/dictonary/view/4843
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments