Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Аблавушка.

Аблавушка.

Прозвішча паходзіць ад назова шапкі, а шапка мае сакральнае значэнне ў культуры беларусаў.

АБЛАВУХА

Традыцыйная мужчынская шапка – вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. А. насілі на Беларусі да пач. 20 ст.
http://rv-blr.com/dictonary/view/8323

ШАПКА

Калі Сусвет праектаваць на адзенне чалавека, верху, галаве будзе адпавядаць галаўны ўбор, Ш., якая з'яўляецца неадлучнай часткай яе носьбіта, сімвалізуе мужчынскі пачатак і звязаныя з ім прадукавальныя захады. Надзетая Ш. вылучае, фіксуе нутраную, замкнёную, абмежаваную прастору і гарантуе ахову ад небяспекі з боку наваколля. Адсюль апатрапеічныя рысы галаўнога ўбору. Наадварот, паводзіны мужчыны без Ш. успрымаліся не толькі як знак яго сацыяльнай непаўнацэннасці, але і пазначалі магчымыя ці рэальныя дачыненні з іншасветам. I сёння актуальнае здыманне Ш. у пры-сутнасці нябожчыка, што перадусім сімвалізуе сабой духоўны кантакт з памерлым, а здыманне Ш. у храме — адкрытасць да кантактаў са сферай сакральнага. Жывы і цяпер звычай здымаць Ш. пры сустрэчы са знаёмым падкрэслівае павагу да таго і імкненне зрабіць сябе ніжэйшым, адкрытым да стасункаў. Народны этыкет прадпісвае таксама здымаць Ш., увахо-дзячы ў хату («Скінь шапку, Бог у хаце»), сядаючы за стол.
Прадстаўнікі іншага свету характарызаваліся адсутнасцю галаўнога ўбору ці яго незвычайнай формай — параўн. вялізную калматую Ш. Дамавіка (паводле іншых звестак, да-мавік ніколі ні летам, ні зімой не носіць Ш., надзяваючы яе толькі перад смерцю гаспадара), (чырвоны) капялюш чорта, вялізныя Ш. злыдняў, канічныя Ш. з чыстага літога золата Кладнікаў. Калі Ш. нябожчыка прыкрыць запаленую свечку, зробленую з лою мерцвяка, то можна пабачыць чарцей, што падкаснуліся да чалавека. Роля Ш. у дэманалогіі і магічнай практыцы абапіралася і на ўяўленні аб ёй як аб засяроджанні магічнай моцы. Цікава, што Ш. выступала нават своеасаблівым індыкатарам нячыстай сілы — карова з надзетай на рогі Ш. заходзіла ў двор чараўніцы. Знаходжанне Ш. у кантэксце апазіцыі свой/чужы (параўн. прымаўку «Чым большы пан, тым шапка нялюдска») вызначала яе медыятыўныя функцыі, сярэдняе становішча на мяжы светаў, што тлумачыць задзей-нічанне Ш. у магічных рытуалах — яе клалі пад галаву на Каляды, у ёй «палалі» грабянцы.
Галаўны ўбор, Ш., у асобных сітуацыях замяшчае самога чалавека (параўн. звычаі чытання малітваў над чапцамі народжаных ці хворых, перанос у Ш. імя немаўляці, атрыманае бацькамі ад святара, а таксама прымаўку: «Чыя шапка на ком, то той будзе на том», але, з іншага боку: «Калі розуму ў галаве няма, дык шапка не дасць»). У кантэксце вяселля Ш. выступае метафарай шлюбу, маркіруе пераходнасць сітуацыі, пазначае сімвалічную смерць маладых і іх уваскрэсенне ў новай якасці. Адкрытая галава ў сваю чаргу дэманструе бязгрэшнасць, прыроднасць, а яе пакрыванне ўводзіць сацыяльныя паказчыкі. У час вяселля, акрамя таго, ідэя Ш.-кола аб'ядноўвае ў сабе матывы авалодвання і засцярогі, у аснове якіх ляжаць рацыянальныя моманты адмяжоўвання, замыкання, абароненасці з усіх бакоў.
З Ш. звязаныя шматлікія забабо-ны і перасцярогі. Так, забаранялася есці ў Ш., бо іначай аглухне цешча або людзі будуць лічыць за дурня. Нельга было класці Ш. на стале, каб не вы-клікаць клопатаў на сваю галаву — сваркі ў хаце ці расплоду мышэй. Асцерагаліся круціць знятую Ш. на кулаку, каб не балела галава. Калі гэт-кае ўсё ж такі па неабачлівасці здара-лася, трэба было адкруціць яе ў адва-ротным кірунку столькі часу, колькі яе закручвалі, або тры дні пахадзіць без Ш. ці ў нейкай іншай. Забаранялася жанчынам надзяваць мужчынскі галаў-ны ўбор, а мужчынам — жаноцкі. У ін-шым выпадку нячыстая сіла пераме-ніць мужчыну ў жанчыну, а жанчыну ў мужчыну і прымусіць сабе служыць. Апроч таго, мужчына стане вельмі палахлівы, а жанчыну вельмі легка мож-на будзе сурочыць, яе будзе баяцца свой¬ская жывёла або яна стане вельмі ўлюблівай у мужчын. Адмысловыя заба-роны датычылі маладой дзяўчыны: ка-лі яна надзене Ш., то або сем гадоў не выйдзе замуж ці выйдзе хіба за ўдаўца, або таксама будзе занадта ўлюблівая.
Ш. з устрэмленай у яе іголкай або протарам набывала дадатковыя ма-гічныя ўласцівасці: у гэткую Ш. не зможа пацэліць са стрэльбы самы спрытны стралок.
У чарадзейных казках Ш. з'яўля-ецца абавязковым атрыбутам галоў-нага героя: ёю ён збівае дах у хатцы на памежжы двух светаў, у якой па-снулі яго браты, забыўшыся пра да-памогу, ёю выказвае пашану іншым персанажам, здымаючы з галавы. Часам Ш. галоўнага героя мае пад-крэслена анамальныя фізічныя ха-рактарыстыкі (напрыклад, саракапу-довая Ш. асілка Іллюшкі або мядзяная, сярэбраная і залатая Ш.
Івана Іванавіча). Але асаблівая роля ў казках надаецца чароўнай Ш.-неві-дзімцы, адмысловая сувязь якой з іншасветам асабліва выразная: яна дастаецца герою або ад прыгажуні-пярэваратня, або ад бацькі-нябож-чыка, або ад бабкі з лясной хаткі, або хітрасцю адбіраецца ў чарцей.
Семіятычны статус Ш. выяўляец-ца і ў тлумачэннях сноў. Так, насіць у сне добрую Ш. або проста набываць новую азначала гонар і славу, насіць жа дзіравую — сорам, у чым непа-срэдна праяўляецца семантыка Ш. як рэпрэзентанта чалавека і яго якасцяў. Аднак існавала і такое тлумачэнне, што надзяваць або купляць Ш. у сне азначала нажываць нейкія клопаты. Блізкая семантыка і ў тлумачэнні, што Ш. на галаве прадказвае блізкае падарожжа. Горш за ўсё было сасніць у сне страту Ш. Гэта лічылася за прад-весце вельмі вялікага няшчасця.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

ШАПКА

-Калі Сусвет праектаваць на адзенне чалавека, верху, галаве будзе адпавядаць галаўны ўбор, шапка, якая з'яўляецца неадлучнай часткай яе носьбіта, сімвалізуе мужчынскі пачатак і звязаныя з ім прадукавальныя захады. Надзетая шапка вылучае, фіксуе нутраную, замкнёную, абмежаваную прастору і гарантуе ахову ад небяспекі з боку наваколля.
-Паводзіны мужчыны без шапкі успрымаліся не толькі як знак яго сацыяльнай непаўнацэннасці, але і пазначалі магчымыя ці рэальныя дачыненні з іншасветам. Сёння актуальнае здыманне шапкі у прысутнасці нябожчыка, што перадусім сімвалізуе сабой духоўны кантакт з памерлым, а здыманне шапкі ў храме - адкрытасць да кантактаў са сферай сакральнага.
-Народны этыкет прадпісвае таксама здымаць шапку, уваходзячы ў хату, сядаючы за стол.
-У кантэксце вяселля шапка выступае метафарой шлюбу, маркіруе пераходнасць сітуацыі, пазначае сімвалічную смерць маладых і іх уваскрэсенне ў новай якасці. У час вяселля, акрамя таго, ідэя шапкі-кола аб'ядноўвае ў сабе матывы авалодвання і засцярогі, у аснове якіх ляжаць рацыянальныя моманты адмяжоўвання, замыкання абароненасці з усіх бакоў.
-З шапкай звязаныя шматлікія забабоны і перасцярогі: забаранялася есці ў шапцы, нельга было класці шапку на стале, каб не выклікаць клопатаў на сваю галаву. Забаранялася надзяваць жанчынам мужчынскі галаўны ўбор, а мужчынам - жаночыі.

http://www.obereg.of.by/catalog.php?id=130&category=10&mode=detail
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments