Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Авадзень

Авадзень

АВАДЗЕНЬ

Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёлы. || прыметнік: аваднёвы.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%92%D0%90&alpha=%D0%90

АКУЛІНА ЗАДЗЯРЫ ХВАСТЫ.

26 чэрвеня ў народзе адзначаецца прысвятак святая Акуліна. Гэты дзень вядомы тым, што з’яўляюцца сляпні ды авадні. Нападаюць на скаціну хмары мух, ды сляпнёў, ды аваднёў, і гоняць скаціну не ведама куды. Скаціна хвастом сябе па баках ударае, б'е, каб адагнаць налетаючых казурак, бізуе. Бізаваць - гэта шалець у летнюю спякоту, бегаць з апантаным ровам, кідацца, задраўшы хвасты. Спасу няма ад неміласэрных казурак, якія лётаюць хмарамі. І шалее скаціна. Збяжыць у балоты, не падпускае да сабе ні пастуха, ні гаспадыню. Мукае па-страшнаму. Таму ў гэты час выганялі скаціну пасвіцца вельмі рана. А як толькі сонца прыгравала, скаціну заганялі у хлявы. Каровы наядаюцца дрэнна, змяншаюць удоі.

Пойдзеш лесам камары ўзвар'ююць.
Акуліна крывыя агуркі.
Калі пыл на баране, то і блін на рэшаце.
Пачатак года і з'яўленне аваднёў.
Не вер грэчцы ў кветцы, а вер у гумне.
На святyю Акуліну сей грэчку - будзе крупна.
Сонца зямлю загартавала - сей грэчку, Акуліна.
Грэчку сей, калі жыта добрае.
Не роўная грэчка, не роўная і зямля: у іншую і воз кінеш ды і жмені не збярэш.
Песці грэчку да пасева, ды сохні да пакоса.
Грэчку сеюць у яснае надвор'е
Пачатак Пятроўскага паста.

АПОШНІ ДЗЕНЬ ДЛЯ АВАДНЁЎ

01.08.2008
* З той нагоды, што сялянам у жніўні шмат намаганняў неабходна было прыкладаць нарыхтоўкам на зіму, яны вельмі пільна сачылі за надвор’ем: “На Макрыды калі дождж, сеў азімых будзе добры”, “Калі ў гэты дзень дождж, арэхаў не будзе”, “Ляціць пух з асіны — ідзі за падасінавікамі”.
* У гэты час ужо знікалі авадні: “Авадзень на Макрыду джаліць апошні раз”. Прыкмячалі: калі шмат аваднёў, будзе шмат агуркоў.
* На Беларусі ў народзе верылі, што на Макрыду нельга палоць грады, інакш гародніна вымакне і згніе.
* “Як не будзе на Макрэні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі” — вялікую ўвагу ў гэты дзень надавалі бульбе.
* У народзе існавала строгае правіла: пачынаць капаць і есці бульбу неабходна ў той дзень тыдня, на які прыпала ў гэтым годзе Благавешчанне.
* Акрамя гэтага дапушчальным днём для пачатку капання бульбы лічылася субота — дзень ушанавання продкаў.
* Засыпаць бульбу ў склеп на доўгачасовае захоўванне раілі ў той дзень тыдня, калі памерлі бацька ці маці: “каб яны спрыялі з таго свету”.
http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24087
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments