Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Агародніцкі

Агародніцкі — гл. Есіповіч (са спіса шляхецкіх родаў)

в. Агародчыкі>Менская вобласць > Валожын >Вішнеўскі
в. Агароднікі> Менская вобласць > Валожын >Залескі
в. Агароднікі> Менская вобласць > Валожын >Першайскі
в. Агароднікі > Менская вобласць > Маладзечна >Гарадокскі
в. Агароднікі> Менская вобласць > Копыль > Цімкавіцкі
в. Агароднікі>Менская вобласць > Слуцак > Кіраўскі
в. Агароднікі>Менская вобласць > Слуцак > Казловіцкі
в. Іванаўскія Агароднікі>Менская вобласць > Слуцак > Кіраўскі
в. Агароднікі>Менская вобласць > Стаўбцы> Хатаўскі

в. Агароднікі> Віцебская вобласць > Паставы > Юнькаўскі
в. Агароднікі>Віцебская вобласць > Віцебск >Тулаўскі

в. Агародня Кузьмініцкая>Гомельская вобласць > Добруш > Кармянскі
в. Агароднікі>Гомельская вобласць > Калінкавічы >Беразоўскі
в. Агародня >Гомельская Гомельская вобласць > Добруш > Івакаўскі

в. Агароднікі> Брэсцкая вобласць > Брэст > Лышчыцкі
в. Агароднікі> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Батчынскі
в. Агароднікі>Брэсцкая вобласць > Жабінка > Якаўчыцкі
в. Агароднікі>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Гірмантоўскі
в. Агароднікі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Волчынскі
в. Агароднікі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Дзмітравіцкі
в. Агароднікі>Брэсцкая вобласць > Камянец > Каменюцкі
в. Агароднікі >Брэсцкая вобласць > Камянец > Агародніцкі
в. Агароднікі > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Сакалоўскі
в. Агароднікі> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Пружанскі

в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Гародня > Гожскі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Квасоўскі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Гародня >Абухоўскі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Меляхавіцкі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Парэцкі
в. Агароднікі >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі
в. Агароднікі >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Гнезнаўскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Шылавіцкі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Ліда > Ганчарскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Ліда > Дубровенскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Ліда > Тарноўскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Ліда > Хадароўскі
в. Агароднікі > Гарадзенская вобласць > Масты > Зарудаўеўскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Масты > Хартыцкі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Наваградак >Ваўкавіцкі
в. Агароднікі>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Шчучынскі
в. Агароднікі >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Навасёлкаўскі
в. Агароднікі> Гарадзенская вобласць > Свіслач >Вердаміцкі
в. Агароднікі >Гарадзенская вобласць > Іўе > Ліпнішкаўскі
в. Агароднікі >Гарадзенская вобласць > Воранава >Вараноўскі

АГАРОДНІКІ

Сяляне, якiя пасялялiся на невялiкiх участках аямлi i выконвалi пэўныя павiннасцi. Паводле “ Уставы на валокi” 1557, А. надзялялi ўчасткамі зямлi па 3 мopгi i ссялялi ў вёскi па 10-20 двароў недалёка ад фальваркў. 3а надзел А. працавалi ў велiкакняжацкiх цi памешчыцкiх маёнтках 1 дзень у тыдзень без каня, а ix жонкi - 6 дзён за лета. У час валочнай памеры (канец 30-х г. 16 ст. сярэдзiна 17 ст.) у катэгорыю А. пераводзiлi i чэлядзь. У 18-1-й пал. 19 ст. А. звалiся жыхары бел. вёсак i мястэчак, якiя мелi толькі хату i агарод. Напярэдаднi рзформы 1861 А. i бабылi - самыя бедныя прыгонныя сяляне. у 1848 у Вiленскай i Мiнскай губ. ix было адпаведна 6,9 i 9 % ад памешчыцкіх сялян, у Гродзенскай губ. у 1858 - 4,5 %.
http://rv-blr.com/dictonary/view/6823

1 ТРАЎНЯ КУЗЬМА АГАРОДНІК.

(Звярніце увагу: ў Гомельскай вобласці вёска так і называецца - в. Агародня Кузьмініцкая>Гомельская вобласць > Добруш > Кармянскі)
На гэты дзень прынята было сеяць моркву, буракі.
Агароднік у дзверы пастукаў, капаць грады паклікаў.
Агароднік загадае паспяшацца, насенне калодзежнай вадой намочыць.
У Агародніка - ахвота без лішняга вока пасеяць і пасадзіць.
На Кузьму - сей моркву і бурак.
І чалавеку, у гэты дзень народжанаму, не вандроўцам належыла быць, а агароднікам. Клапаціцца аб плоду гародніны, над градамі спіну гнуць. Тады, маўляў, і ў лёсе ў яго будзе шлях, а не бездараж.
Капалі сяляне грады і казалі: "Прыйшоў Кузьма - зазірнуў у паграба, лапату ўзяў - у хаты зямлю ўскапаў". Па народным павер'і, рупіцца Кузьма аб жываце, гэта значыць аб здароўі і аб жыцці селяніна. І таму насенне плоду-гародніны ў яго ў запасе шмат. Яно спаўна захаванае. Агароднік будзе ахоўваць усходы ад праліўных дажджоў, ад сухастояў. Будзе збіраць гаючую расу на градах.
Лопнуўшыя на Кузьму (1 траўня) чаромхавыя почкі кажуць, што вясна ўжо ў поўнай сіле. Апынецца дзень цёплым, другая палова месяца будзе халоднай, і наадварот. Чым цяплей пачатак месяца, тым халадней у канцы траўня і лета будзе дажджлівым.
"Кузьма - бясталентная галава", "кузькіна маці", "падкузьміць" - казалі прымаўкамі, прыказкамі.
Кузьма, у вусновых святцаў, асвячаў працы на прысядзібным участку: "Сей моркву і бурак". "Агарод - бабін прыбытак". Высейваліся і кроп, і радыска. Па таемнасці ад вачэй зайздросных. Асцерагайся чужых, не то сурочаць. "Зайздрасць - што твая іржа, увесь ураджай з'есць поедам".
Насенне перад пасевам вымочвалі, абрызгівалі рачной, крынічнай вадой, прытым крыніца залагоджвалася грошыкамі. Да град вывозілі насенне ў лапці, дзеялі замову для мацнейшай надзейнасці.
Алешына заквітнела - сей грэчку. Красаванне фіялкі і зацвітанне вярбы-брэдніку паказваюць на пачатак сяўбы радыскі і морквы, цыбулі, кропу і пятрушкі.
Па звычаях перад пасевам выходзяць раніцай да абетных студняў для замочвання насення і, у надзеі на будучы ўраджай, кідаюць медныя грошы на дно студні. Другія лічаць больш лепшым замочваць насенне рачной вадой на працягу трох ранішніх світанкаў. У такім разе ўтоенасць ёсць важная справа: інакш ураджай будзе дрэнны.
Гарод бабін прыбытак.
Гарод для сям'і падмога.

1/18. КУЗЬМА (АЛЕСЬ ЛОЗКА).

Гэты прысвятак, як і многія іншыя ў календары, служыць арыенцірам для селяніна ў выкананні розных работ. «У дзень святога Кузьмы сеюць моркву і буракі» (Паўлюкоўскі, 1934). На Паазершчыне гаварылі: «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком праводзіць» (Ляснічы, 1990). Тут таксама садзілі часнык і іншыя карняплоды. Прычым стараліся тое рабіць у поўню, бо лічылі, што ў такім выпадку гародніна пойдзе не ў траву, а ў корань.
Назву прысвятак атрымаў з шэрагу кананізаваных імен царквою, што прыпадалі на гэты дзень, а іменна – свяціцеля Касьмы, япіскапа Халкіданскага ( у 815 – 820 ).
У еўрапейскіх краінах вялікія святкаванні наглядаліся на пачатку месяца, у той час як у Беларусі такое першамайскае свята адсутнічае, калі не лічыць афіцыйны міжнародны дзень працы і міру, што прыйшоў пазней да нас. Ёсць падстава сцвяржаць, што беларуская першамайская традыцыя, як і ў іншых, была перанесена на хрысціянскую «рухомую» Тройцу. Аб гэтым сведчаць і некаторыя прыклады з іншых краін. У раёнах Эльзаса і Латарынгіі Францыі многія абрады, звязаныя з майскім цыклам (зеленню), прымяркоўваліся да Тройцы (Pentecote) (КЗ, 1977. С. 47).
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments