Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Агонь

Агонь(са спіса шляхецкіх родаў)

АГНЕШ, АГНЕЖ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АГНЕШ, АГНЕЖ — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 13 км. Плошча водазабору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 ‰. Выцякае з возера Заляшна, працякае па Лучоскай нізіне. Упадае ў возера Езярышча на паўднёвым усходзе. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Горкі (4,6 км) і ў нізкай плыні (на 4,1 км угару ад вусьця).
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B3%D0%BD%D0%B5%D1%88

в. Агоні>Віцебская вобласць > Браслаў >Слабадкоўскі

АГНІШЧА, ВОГНІШЧА.

Адкрытая пляцоўка для распальвання і падтрымання агню. Лакальная назва агмень. Вядома з ранняга палеаліту. У познім палеаліце А. абклададі камянямі, часам абмазвалі глінай. У многіх народаў А. лічылася свяшчэнным месцпм жылля, іграла важную ролю ў сямейных абрадах абшчыны. І ў больш позні час А. служыла для вытворчых паірэб: у кавальскай справе, пры абпальванні ганчарных вырабаў і інш. У фальварках размяшчаліся ў кухнях, броварах і інш.; былі мураваныя або абкладваліся дрэвам. У ўсх. – слав. Народаў на аснове А. ўзніклі камін і печ.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АГОНЬ

Адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэньня сьвету, у міфалагічных уяўленьнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па адной з вэрсіяў, агонь упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог паслаў яго на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей сьвету — Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго. З таго часу людзі пачалі разводзіць агонь і карыстацца ім. Агонь мае амбівалентны характар: ён можа сагрэць і накарміць («справядлівы», «свойскі»), а можа і зьнішчыць, спаліць («чортаў агонь»).
Асаблівай павагай карыстаўся «жывы» агонь, які здабывалі шляхам трэньня двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масьленку, распальвалі купальскае вогнішча (гл. Купальле). На Вялікдзень тушылі «стары» агонь, а праз тры дні ў двары распальвалі такім чынам новы, «малады». Другі раз гэты ж абрад паўтаралі на Багача, Сямёна або Узьвіжаньне, калі спраўлялі Жаніцьбу коміна. «Жывым» агнём распальвалі вогнішчы з двух бакоў вёскі, каб засьцерагчы жывелу ад эпідэміі. Сымволіка агню шырока выкарыстоўвалася ў вясельнай і пахавальнай абраднасьці. Як надзейны ачышчальны сродак ён павінен быў зьнішчыць усе падробы ведзьмакоў супраць маладых, таму перад тым як вясельны поезд уедзе ў двор, у варотах палілі стары саламяны сноп. Калі ў сям'і паміраў чалавек, то сьледам за труной у гаршку несьлі гарачыя вугалькі, якія бралі з печы ў хаце памерлага. Гаршчок з вугалькамі пераварочвалі і ставілі на магілу. На Беларусі вядомы звычай «грэць нябожчыка». На другі або на трэці дзень паьсля пахаваньня ў двары памерлага спальвалі стружкі, якія засталіся пасьля габляваньня дошак для труны.
Стаўленьне чалавека да агню як да жывой істоты, якая можа і дапамагчы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзьнікненьня цэлай сістэмы рэгламентацый паводзінаў у дачыненьні да яго. Забаранялася пляваць на агонь («будзе вогнік або ўвесь рот і язык абсядуць балячкі»), нельга было заліваць агонь вадой, трэба было дачакацца, каб сам дагарэў і патух. Катэгарычна забаранялася пазычаць агонь чужым людзям і асабліва ў вялікае сьвята. Каб засьцерагчы сваё жытло і гаспадарку ад «перуновых стрэл», на ліштве, над уваходам або на «каньку» хаты выразалі або мацавалі разеткі з выявай знака Перуна. Гл. таксама Зьніч, печ, свечка
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АГОНЬ

Агонь, адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэння свету, у міфалагічных уяўленнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па адной з версіяў, агонь упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог паслаў яго на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей свету - Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго. З таго часу людзі пачалі разводзіць агонь і карыстацца ім.
Агонь мае амбівалентны характар: ён можа сагрэць і накарміць ("справядлівы", "свойскі"), а можа і знішчыць, спаліць ("чортаў агонь"). Асаблівай павагай карыстаўся "жывы" агонь, які здабывалі шляхам трэння двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масленіцу, распальвалі купальскае вогнішча. На Вялікдзень тушылі "стары" агонь, а праз тры дні ў двары распльвалі такім чынам новы, "малады". Другі раз гэты ж абрад паўтаралі на Багача, Сямёна або Узвіжанне, калі спраўлялі Жаніцьбу коміна. "Жывым" агнём распльвалі вогнішчы з двух бакоў вёскі, каб засцерагчы жывёлу ад эпідэміі. Жывы агонь здабывалі падчас Купалля.
Сімволіка агню шырока выкарыстоўвалася ў вясельнай і пахавальнай абраднасці. Як надзейны ачышчальны сродак ён павінен быў знішчыць усе падробы ведзьмакоў супраць маладых, таму перад тым як вясельны поезд уедзе ў двор, у варотах палілі стары саламяны сноп.
Калі ў сям'і паміраў чалавек, то следам за труной у гаршку неслі гарачыя вугалькі, якія бралі з печы ў хаце памерлага. Гаршчок з вугалькамі пераварочвалі і ставілі на магілу. На другі або трэці дзень пасля пахавання ў двары памерлага спальвалі стружкі, якія засталіся пасля габлявання дошак для труны.
Стаўленне чалавека да агню як да жывой істоты, якая можа і дапамагчы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзнікнення цэлай сістэмы рэгламентацый паводзін у дачыненні да агню. Забаранялася пляваць на агонь, нельга было заліваць агонь вадой, трэба было дачакацца, каб агонь сам дагарэў і патух. Катэгарычна забаранялася пазычаць агонь чужым людзям і асабліва ў вялікае свята. Каб засцерагчы сваё жытло і гаспадарку ад "перуновых стрэл", на ліштве, над уваходам або на "каньку" хаты выразалі або мацавалі разеткі з выявай знака Перуна.
Крыніца: Музей традыцыйных абярэгаў.

АГОНЬ I РАТУЕ, I ГУБIЦЬ

Адной з асноўных стыхiй-першаэлементаў Сусвету, якая ўдзельнiчала ў фармiраваннi прыроднага i культурнага наваколля чалавека, быў агонь. У народнай свядомасцi захавалася некалькi паданняў пра яго паходжанне. У адным выпадку лiчыцца, што агонь — стварэнне д'ябла. Чэрцi вынайшлi яго, калi вымушаны былi пакiнуць неба i апынулiся на Зямлi. Легенда сцвярджае, што аднойчы Бог хадзiў па зямлi разам са святымi Пятром i Паўлам. Нечакана яны ўбачылi вогнiшча, якое ахоўвалi чэрцi. Бог прыклаў да агню палку, тая i загарэлася. Чэрцi захацелi адламаць частку, якая гарэла. Тады Гасподзь ударыў палкай аб камень, пасыпалiся iскры... з таго часу людзi даведалiся, як можна здабыць агонь.
 Шэраг легендаў даюць iншае тлумачэнне. У старадаўнiя часы Творца Сусвету прагнаў з Раю Адама i Еву, а разам з iмi i таго чорта, якi спакусiў першых людзей свету. Ад грымотаў нячысцiк схаваўся пад дрэвам, але Бог дацяў яго перуновай стралой. Ясень, пад якiм сядзеў д'ябал, iмгненна загарэўся. Адам распалiў сваё цяпло ад таго агню i захаваў яго да сённяшняга дня для людзей.
 У легендах такога кшталту, безумоўна, пераважае думка аб нябесным паходжаннi агню, ён — Божы промысел. Разам з тым, у асобных тэкстах можна знайсцi падрабязны аповед пра тое, як чалавек навучыўся здабываць агонь самым старажытным спосабам: шляхам доўгага i цярплiвага трэння верацяна, замацаванага ў просценькiм тачыле, або звычайных драўляных палачак, зробленых з "моцнага дрэва".
 Адлюстраванне непрыхаванай дваiстасцi ў тлумачэннi паходжання агню — з'ява далёка не выпадковая. Рэч у тым, што агонь ад прыроды сваёй спалучаў два супрацьлеглыя пачаткi: ён мог сагрэць, накармiць, вылечыць, перасцерагчы ад эпiдэмii, паспрыяць нараджэнню дзяцей, знiшчыць або нейтралiзаваць зло, насланае чараўнiком або ведзьмаком. І разам з тым, ён здольны быў вынiшчыць заможную гаспадарку, нашкодзiць чалавеку.
 У асяроддзi ўсходнiх славян (пераважна сярод беларусаў) да нашага часу iснуюць жорсткiя забароны:
залiваць агонь вадой,  пляваць на яго,  датыкацца нажом,
 пераступаць цераз яго або казаць пра яго што-небудзь кепскае.
 У пасляваенныя часы старэйшыя хлапчукi-падлеткi ганялi коней у начное. Каб было не так страшна, яны распальвалi вогнiшча, якое гарэла аж да ранiцы. Але нiхто не залiваў яго вадой, а давалi магчымасць павольна дагарэць.
Аксана Катовiч, Янка Крук.

АГОНЬ У АБРАДАВАЙ ПРАКТЫЦЫ

Агонь i яго хатняя ўтаймавальнiца — печ — даволi шырока выкарыстоўвалiся ў шматлiкiх вясельных i памiнальных абрадах. Агонь — гэта жыватворны ачаг, якi не проста падтрымлiваў гаспадарку, але мог пэўным чынам паўплываць на лёс чалавека або прадказаць яго. Калi на змярканнi, адвячоркам гаспадыня запальвала агонь, каб можна было сесцi за прадзiва або ткацтва, а тым часам нехта з дамачадцаў лаяўся цi проста гучна гаварыў, то жанчына настойлiва перапыняла iх.
Калi дровы паварушыць качаргой i яны хутка разгарацца, гэта значыць, што адсутныя ў доме гаспадар цi гаспадыня знаходзяцца ў добрым здароўi i вясёлым настроi.
Калi збiраешся ў далёкую дарогу, перад тым як выйсцi з хаты, топку печы абавязкова трэба зачынiць засланкай.
Аб няшчасцi сведчыла поўнае затуханне жару, прыгатаванага для таго, каб распалiць цяпло назаўтра ранiцай.
Асаблiвай пашанай сярод еўрапейскiх народаў карыстаўся так званы "чысты агонь". Калi ў якой-небудзь вёсцы пачыналася эпiдэмiя яшчуру, то нехта з мужчын браў два лiпавыя або ясеневыя брускi i старанна цёр iх да таго часу, пакуль не з'явiцца язычок полымя. Гэтым агеньчыкам падпальвалi старую салому, траецкi "май", свежыя яловыя галiны. Праз густы дым праганялi ўвесь вясковы статак. А кожны гаспадар браў з вогнiшча па адной галавешцы i нёс дадому, каб запалiць уласнае цяпельца i тым самым перасцерагчы ад хваробы ўсё жывое. Агонь, здабыты такiм чынам, называлi "жывым", бо ён узнiкаў, ажываў сам, як дар прыроды.
На Беларусi вядомыя легенды i павер'i пра агонь зусiм iншага характару. Вешчунамi смерцi лiчацца так званыя "балотныя агнi". Існуе павер'е, што "балотны агонь" свецiцца ў тым месцы, дзе ляжыць труп немаўляцi. Старыя людзi перакананыя, што "балотныя агнi" часта можна ўбачыць над магiлай нядаўна спачыўшых людзей. Мiльгаючы ў начной цемры, яны лёгка могуць збiць з дарогi любога падарожнiка, каб заманiць у балота i там патапiць яго. Некаторыя распавядальнiкi казак упэўненыя, што такiя агнi загараюцца i на месцы кладаў, якiя хавае ў сабе наша зямля.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments