Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Акнінскі, Акінчыц

Акнінскі, Акінчыц (са спіса шляхецкіх родаў)

в. Акановічы >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Цірынскі
в. Акона>Віцебская вобласць > Лепель > Стайскі

Прозвішчы і назовы вёсак адбыліся ад фетыша акно.

АКНО

Адзін з міфапаэтычных сымвалаў і элемэнтаў жытла. У сэмантыцы вобраза акно найбольш рэалізуюцца такія апазыцыі, як вонкавы—унутраны і бачны—нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасьці, сувязі жыльля з вонкавым сьветам. Акно зьвязвае жыльлё не проста з астатнім сьветам, а са сьветам касьмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі сьвету).
Пранікненьне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесьцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад «гарачкі». У выпадку сьмерці ў доме на акно ставілі ваду, «каб душа абмылася». Праз акно ажыцьцяўляецца сымвалічная сувязь са сьветам мёртвых. Лічылася асабліва небясьпечным пакідаць вокны адчыненымі і не перахрышчанымі нанач, таму што празь іх могуць тады ўвайсьці нябожчыкі і нячысьцікі і задушыць сьпячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно — «вока»).
Праз акно ажыцьцяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных сьветаў (напэўна, гэтым трэба тлумачыць абмен пажаданьнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты). У легендах пра камяні-краўцы падкрэсьліваецца, што матэрыял для пашыву адзеньня перадавалі зьмею-краўцу праз акно, праз акно таксама атрымлівалі гатовыя вырабы. У валачобных песьнях часам сустракаюцца словы: «Наш дар невялік, дзьвярмі не ходзіць, // Праз акно шые». Ежа, якая падаецца ў вакно, заўсёды мае сакральнае значэньне.
Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў імя сьвятой Тройцы», а большая колькасьць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўленьня сьвятара і дазволу вясковага сходу.
Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленьне суправаджалася пэўным псіхалягічным дыскамфортам ад адкрытасьці дома вонкавай небясьпецы. Разам з тым акно-вока зьвязана ў касьмічным пляне з другім вокам — сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі сьвятла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца.
Ва ўсходнеславянскіх тэкстах пра Усяслава і Вольгу-Волха падаецца, што асноўная інфармацыя, якая прадвызначае разьвіцьцё сюжэта, атрымана ля акна. Праз акно ажыцьцяўляюцца і злачынныя пляны. Акно — адна з важных умоў любоўнага спатканьня, дэманстрацыі жанчынай сваёй прывабнасьці (параўн. у казках рытуальнае сядзеньне нявесты каля акна, нярэдка зь люстэркам)
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АКНО

Акно, адзін з міфапаэтычных сімвалаў і элементаў жытла. У семантыцы вобраза акна найбольш рэалізуюцца такія апазіцыі, як вонкавы - унутраны і бачны - нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасці, сувязі жытла з вонкавым светам. Акно звязвае жыллё не проста з астатнім светам, а са светам касмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі свету).
Пранікненне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі". У выпадку смерці ў доме на акне ставілі ваду, "каб душа абмылася". Праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам мёртвых. Лічылася асабліва небяспечным пакідаць вокны адчыненымі і перахрышчанымі нанач, таму што праз іх могуць тады ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно - "вока"). Праз акно ажыццяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных светаў (напэўна, гэтым тлумачыцца абмен пажаданнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты).
Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны "ў імя святой Тройцы", а большая колькасць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўлення святара і дазволу вясковага сходу. Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленне суправаджалася пэўным псіхалагічным дыскамфортма ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Разам з тым акно-вока звязана ў касмічным плане з другім вокам - з сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі святла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца.
Крыніца: Музей традыцыйных абярэгаў.

АКНО

Канструкцыйна-мастацкi элемент будынка, што служыць для асвятлення, iнсаляцыi i натуральнай вентыляцыi памяшканняў. Першапачаткова функцыi А. выконвалi невялi¬кiя адтулiны, зробленыя ў двух сумежных вянках сцяны, якiя закрывалi засаўкай (валакавое А.), пазней шклом. У наш час такога тыпу вокны захавалiся ў клецях, хлявах, сенцах. Больш дасканалыя вокны маюць 2 кан¬струкцыйныя вырашэннi: раму навешваюць на вушакi або на каробку (дылю), што ўстаўляецца ў аконны праём. У канструкцыю А. уваходзяць рамы, падаконнiк, лiштвы i aкaнiцы. Рама звычайна мае 3-4-6 шыб (у 16-17 ст. у сядзiбах - да 30 i болей). Да 19 ст. замест шкла часта выкарыстоў¬валi спецыяльна вырабленыя скуры, паперу, пyxiы жывёл, палатно; зiмою вокны прыкрывалi знадворку саламянымi мaтaмi, каб лепш захоўваць цяпло ў хаце. Колькасць А. залежала ад планipоўкi хаты. 3вычайна рабiлi 2 А. ў падоўжнай сцяне, што выходзiла на двор, i адно - у тарцовай - на гал. фасадзе. Такое размяшчэнне А. спрыя¬ла стварэнню ў хаце «краснага кута». Чацвёртае А. (у глухой сцяне памiж печчу i гал. фасадам) рабiлi толькi ў асобных мясцовасцях (Драгiчынскi, Iвaнaўcкi, Асiповiцкi i iнш. раёны). У 2-й пал. 19 ст., калi пачала мяняцца планiроўка жылля (падзел хаты на залу i спальню), у тарцовай сцяне, што вы¬ходзiла на вулiцу, рабiлi па 2 А. Месца А. на фасадах, ix форма адыгрываюць вялiкую ролю ў стварэннi мастацкага аблiчча будынка. Аканiцы, надаконныя i падаконныя лiштвы - традыцыйныя элементы аздобы хаты. Сучасныя вокны маюць шыбы значных памераў, робяцца з падвойнымi paмaмi, з форткамi; рамы не прыбiваюць да каробкi, а падвешваюць на металiчных завесах, та¬кое А. адчыняецца. У вясковых хатах на зiму ўстаўляюць дубальты.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

НЕ ВЫКІДВАЙЦЕ СМЕЦЦЕ ПРАЗ АКНО

Акно ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян лічылася “вокам” хаты, якое, з аднаго боку, “глядзела” ў “той” свет, з другога — выступала ў якасці сакральнага канала сувязі з небам, таму вакол яго сфарміраваўся цэлы комплекс уяўленняў, рэгламентацый, абрадавых забаронаў і прадпісанняў.
* У сувязі з тым, што акно магло стаць тым сімвалічным шляхам, па якім нячыстая сіла магла трапіць ва ўнутраную прастору хаты, вакол яго была ліштва, дэкаратыўнае аздабленне якой поўнілася сакральнымі элементамі традыцыйнага народнага арнаменту. На ноч вокны закрывалі аканіцамі.
* У народных павер’ях акно ўспрымалася як выхад (шлях) для нячыстых духаў, смерці. Паўсюдна птушка, якая заляцела ў акно, прадказвала няшчасце. Прадказаннем бяды лічылася і птушка, якая стукаецца дзюбай у шыбу.
* Функцыя акна была найбольш вызначана ў структуры пахавальнага абраду. Калі паміраў чалавек, на вокны вешалі белы ручнік. Тое ж самае рабілі і ў дні ўшанавання памерлых на працягу года. Калі чалавек паміраў цяжка, вокны абавязкова адчынялі. Паўсюдна лічылі: убачыць у сне хату без вокнаў — прадказанне хуткай смерці.
* Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні ахоўвалі хату ад таго, каб у ёй не пасялілася нячыстая сіла.
* У культуры ўсходніх славян акно супрацьпастаўлялася дзвярам. Яно было “нерэгламентаваным” выхадам для таго, каб “падмануць” нячыстую сілу, смерць, хваробы і г.д. Калі ў сям’і “не гадаваліся” — паміралі дзеці, то немаўля, несучы хрысціць, перадавалі праз акно.
* Паўсюдна лічылася, што гэты шлях (выхад з акна) павінен быў заўсёды быць “чыстым” і надзяляўся асаблівай святасцю. Акрамя гэтага, існавала павер’е, што пад вокнамі стаіць анёл, які ахоўвае хату і ўсіх яе жыхароў. Таму праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.
Аксана Катовіч, Янка Крук

АКАНІЦЫ

Створкi для засцярогi акон знадворку. Прататыпам А. былi заcaўкi, якiмi закрывалi незашклёныя валакавыя вокны курных хат; з пашырэннем зашклёных акон заменены cтворкамi (спачатку адной, затым па дзве) на завесах. Разам з лiштвамi складаюць дэкаратыўнае абрамленне акна i адпаведна аздаблююцца. Найбольш пашыраны спосаб дэкарыравання - прафiляваная апрацоўка дошак i брускоў (па Паазер'i - дыяганальнае шаляванне), расфарбоўка, зрэдку трохгранна-выемчатая разьба i прапiлоўка. У мураваным гаспадарчым дойлiдстве (крамы, свірны) бытавалi i металiчныя А., часам дэкарыраваныя па-мастацку апрацаванымi жалезнымi стужкамi. У сучаснай нар. Архiтэктуры А. бытуюць пераважна на У Беларусi: выконваюць гал. чынам дэкаратыўную ролю
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7033

ЧАМУ ЗІМОЙ АКАНІЦЫ РЫПЯЦЬ

02.02.2008
* Калі гаспадары пакідалі хату, вокны абавязкова трэба было закрыць, як закрывалі вочы памерламу: іх забівалі шырокімі дошкамі крыж-накрыж. Такія дзеянні перасцерагалі ад таго, каб у хаце не пасялілася нячыстая сіла.
* Паўсюдна быў распаўсюджаны звычай ставіць на падаконнік кружку з вадой, каб душы памерлых, калі наведваюць родную хату, маглі памыцца ў гэтай вадзе. Кружку з вадой ставілі на дзевяты, саракавы дзень, год пасля смерці, у іншыя дні ўшанавання памерлых.
* Калі ў хаце паміралі дзеці, наступнае немаўля, везучы хрысціць, перадавалі праз акно.
* Праз акно катэгарычна забаранялася пляваць, выкідаць смецце, выліваць брудную ваду і г.д.
* Лічылася, што пад вокнамі стаіць анёл, які захоўвае хату і ўсіх яе жыхароў.
* Праз акно ажыццяўляўся дыялог паміж гаспадарамі хаты і калядоўшчыкамі ці валачобнікамі ў святочныя дні.
Акно заўсёды мела аканіцы, якія зачыняліся на ноч і адчыняліся з першымі сонечнымі промнямі, што яшчэ раз падкрэслівае сувязь хаты і жывога чалавека, які таксама раніцай (з абуджэннем) адкрывае вочы.
* Прыкмячалі, калі аканіцы зімой рыпяць — да адлігі.
* Калі ваконныя шыбы запацелі — да змены надвор’я.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=19240

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments