Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Аксютчык, Аксёнчык, Аксёнаў

Аксютчык, Аксёнчык, Аксёнаў

в. Аксакаўшчына >Менская вобласць > Менск >Горанскі
в. Аксенькавічы> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Запольскі
в. Аксютава> Віцебская вобласць > Браслаў > Далекаўскі

АКСІННЯ-ПАЎЗІМІЦА

6/24 лютага ў народзе дзень зваўся Аксінняй-паўзіміцай. Кепскае надвор'е ў гэты дзень сведчыла аб працягласці зімы. Як пераконвалі сялянскія назіранні, «калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце» — г. зн. зіма затрымаецца і хатняя жывёла паесць усе нарыхтаваныя яе запасы.

АКСІННЯ ПАЎХЛЕБНIЦА ПАЎЗIМНIЦА КСЕНЯ

У народным календары святая Аксiння атрымала iмя паўзiмнiцы i паўхлебнiцы, таму, што азiмае зерне праляжала палову тэрмiну да ўзыходу, ды й старога хлеба з’едзена палова, а г.зн., што палова тэрмiну засталася i да ўраджаю новага хлеба: "З дня прападобнай Ксенii лiчаць, што да новага хлеба патрэбна столькi ж, колькi ўжо з’едзена, таму i паўхлебнiца!"
- Блажэнная Ксенiя Пецярбургская, у iмя Хрыста юродзiвая, нарадзiлся ў першай палове 18 стагоддзя i жыла з мужам у Санкт-Пецярбургу, але на 26-м годзе жыцця страцiла мужа. Гэта падзея вельмi моцна паўплывала на Ксенiю, яна раздала ўсю сваю маёмасць галоце i абрала для сябе цяжкi i складаны шлях юродства ў iмя Хрыста, назвала сябе iмем памерлага мужа. За вялiкiя подзвiгi i цярплiвасць Бог надзялiў яе дарам прадбачання. Тыя, да каго яна завiтвала, пазней былi шчаслiвыя i мелi поспех у справах. Па сённяшнi дзень да яе магiлы наведваюцца паломнiкi, знаходзяць абарону i заступнiцтва ў Блажэннай Ксенii, першай Пецярбургскай святой.
- Святая Ксенiя стала заступнiцай i ахоўнiцай сям’i, дабрабыту i ахвяравальнiцай розуму дзецям. I па сённяшнi дзень да яе звяртаюцца з малiтвамi i просьбамi.
- У асяроддзi беларусаў "хадзiлi" так званыя хiтрыкi i наконт розуму дзiцяцi. Так, пры першым рытуальным купаннi дзiцяцi побач абавязкова клалi Бiблiю цi кнiжыцу, каб разумным расло.
- Дзiця не стрыглi да года, каб "не скарацiць" розум.
- Ведалi, што нельга есцi, калi чытаеш, каб "не заесцi" свой розум.
У гэты дзень назiралi за надвор’ем, каб зазiрнуць у будучыню:
Якая Аксiння, такая i вясна.
Добрае цiхае надвор’е на Паўхлебнiцу — будзе прыгожая вясна.
Калi на Аксiнню завея, то ўвесь корм падмяце (г.зн. зiма яшчэ доўгая будзе).
(г.зн. зiма яшчэ доўгая будзе).
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

Каб нашчадак быў разумным

Аксіння-Паўзіміца, Паўхлебніца. Менавіта так называлі ў народзе святую Ксенію Пецярбургскую, якая ўшаноўваецца ў царкоўным праваслаўным календары 6 лютага. Святая Аксіння стала заступніцай і ахоўніцай сям’і, а таксама ахвяравальніцай розуму дзецям. І па сённяшні дзень да яе звяртаюцца з малітвамі і просьбамі.
Акрамя гэтага ў народзе добра ведалі, каб дзіця было разумным, цягнулася да навукі, неабходна было пры першым рытуальным купанні, якое выконвалі на дзевяты дзень пасля нараджэння дзіцяці побач абавязкова пакласці Біблію ці проста кнігу.
На працягу першага года жыцця малога не стрыглі -- каб “не скараціць” розум. Першы пострыг рабілі роўна у год. Самы старэйшы чалавек у родзе (дзядуля, бабуля) садзілі малога на калені і на макаўцы выстрыгалі крыжападобна некалькі пасмаў валасоў, якія загортвалі у чырвоны ласкут тканіны і клалі за абразы. Верылі, пакуль валасы зберагае чырвоны кут, з дзіцем нічога дрэннага не здарыцца.
Пасля нараджэння дзіцяці высушвалі і завязвалі на вузел яго пупавіну. Калі яму спаўнялася тры гады (па некаторых звестках сем год), яму давалі гэтую пупавіну і прасілі развязаць яе. Тым самым хацелі паспрыяць яго развіццю розуму, талентам і здольнасцям. Калі дзіця спраўлялася з такім заданнем, лічылася, будзе разумным чалавекам.
Забаранялі дзіцяці есці за чытаннем. Тлумачылі гэта так: каб “не заела” свой розум.
А яшчэ ведалі некаторыя хітрыкі: каб лепей засвоіць вывучанае, неабходна пакласці пад падушку на ноч разгорнутую кнігу на тым месцы, дзе чытаў. Але папярэджвалі: нельга пераварочваць кнігу дагары вокладкай -- веды не затрымаюцца ў галаве. Лепш яе пакласці старонкамі ўверх.
Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments