Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Агуркевіч

Агуркевіч

АГУРНЁЎКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АГУРНЁЎКА — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Сьвіліца (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Шарагі Падсьвільскага пассавету, вусьце за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Стрынадкі таго ж пассавету.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B3%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%91%D1%9E%D0%BA%D0%B0

в. Агурні> Віцебская вобласць > Глыбокае > Падсвільскі

АГУРОК

Агародная расліна сямейства гарбузовых з даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны. Маласольныя агуркі. || памяншальная форма: агурочак. || прыметнік: агурочны. А. расол.

АГУРОЧНІК

Агурочнае бацвінне.
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%93%D0%A3&alpha=%D0%90&page=2

АГУРКІ

Агуркі адна з улюблённых гароднінных раслін у беларусаў. У аграрным каляндары існавала шмат прымет для спрыяльнага пасеву агуркоў.
-Лічылася , што калі на Юр’я (6 траўня) рана пасадзіць агуркі, то яны будуць ураджайныя.
-Некаторыя гаспадыні, разлічваючы на магію "першага", сеялі агуркі ў панядзелак (першы дзень нядзелі): "Першы дэнь — першыя й гурочкі, не будэ пустацвету".
- Калі Еўдакія чырвоная, то на агуркі і грузды будзе ўраджай.
-18 траўня Арына расадніца. Высаджваюць агуркі.
- Іёў дзень (19 траўня) - дзень гарошніка і агурочніка лічыўся самым раннім тэрмінам для пасева агуркоў у адкрыты грунт. Саджаюць агуркі, паліваючы іх сажалкавай вадой. На гэты дзень існавала шмат прыкметаў:
- Лічылі: з раніцы вялікая раса і ясны дзень – на ураджай гуркоў.
- Вялікая раса або ясны дзень - хутка заў’ецца агурочны тын.
- Вялікая раса раніцай і ясны дзень прадвесцяць ураджай агуркоў, няма расы - чакай дажджу.
- "Дзяніс - роснік, на росніка вялікая раса - агуркам вялікі род".
- "Ясны дзень на Дзяніса - да ўраджая агуркоў".
- Вялікая раса раніцай да добрага надвор'я, няма расы да дажджу.
- Вялікая раса на 19 траўня - да ўраджая агуркоў.

21 ТРАВЕНЯ ІВАН ВЯСЕННІ. 21/8. Іван Веснавы (Іван Мікольны, Іван Доўгі, Бацька Міколы, Мікольнік). Адзін з апекуноў земляробства. Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. «Гуркі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіт» (Лельчыцкі раён; Талстая, 1986). На Лельчыччыне сеялі агуркі пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі такімі тоўстымі , як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі.
28 ТРАВЕНЯ ПАХОМ. На Шумілішчыне кажуць: «Сей агуркі на Пахом – будзеш насіць мяхом». Падобныя рыфмаванкі, звязаныя з агуркамі, сустракаюцца ў розных рэгіёнах Беларусі.
1 ЧЭРВЕНЯ ІВАН ДОЎГІ. На Івана-доўгага працягваюць сеяць агуркі.
2 ЧЭРВЕНЯ - ФАЛАЛЕЙ АГУРОЧНІК. У вусновых каляндарах Фалалей - цеплавей, агурочнік, агароднае прасла.
На Лявонція і Фалалея саджай агуркі.
-Мноства шышак на елках - да ўраджая агуркоў.
-Прыйшоў Фалалей, дасейвай агуркі хутчэй. Сярэдні пасеў агуркоў.
Пасмейваліся ў вёсцы: "Дзе агуркі, тамака п'яніцы". "Агурок у рот, ды агурком ў лоб". Аднак з прыметамі раіліся з зімы, з ранняй вясны: сеяць, не сеяць? "Вялікія лядзякі з дахаў - да агурочнага года". "Жабы гучна і дружна квакаюць - агуркоў наквакаюць".
Агурок- агародны плод, з ім не аббярэшся клапот.
Калі агурочак народзіцца, ён да хлеба-солі спатрэбіцца.
Быў звычай агуркі саджаць утойліва, таемна. Інакш расці не будуць. У гэты дзень дасейвалі агуркі на грады ў адкрытую зямлю. Бо замаразкі адступілі, цёплыя ранішнікі іх змянілі, цёплыя світанкі над зямлёй нахіліліся, цёплыя ветрыкі ў траве прытаміліся. Прымуцца за рост агурочныя пугі.
Завяршалі пасадку агароднінных культур, у тым ліку агуркоў.
"На Лявонція і Фалалея садзі агуркі", "На Піліпа ды на Фалалея - дасейвай агуркі хутчэй", сярэдні пасеў агуркоў, казалі: "Масавае з'яўленне аваднёў - да ўраджая агуркоў".
Было такое павер'е, каб першую пасадку агуркоў ніхто не бачыў, хавалі першую градку і першы вырасшы агурок.
Звычайна першы-агурок закопвалі ў зямлю, як бы прыносячы ў ахвяру заступнікам гародаў святым Піліпу і Фалалею. Калі гэта выканаць, тады будуць расці і іншыя агуркі. Калі будзе шмат жоўтых, да пары збляклых агурочных пуг, значыць, чыё-небудзь хвацкае, недабразычлівае вока падгледзела "на рост" першага агурка. Калі дуб разгарнуў ліству, то пасадку агуркоў пара сканчаць
3/21ЧЭРВЕНЯ КАСТУСЬ, АЛЕНА, МІХАЛ, ХВЕДАР. Калі на агурках шмат пустацвета, гаспадыня імкнецца знайсці дзе-небудзь стары лапаць і, знойдучы яго, прывалакае нагою ў свой агарод і кідае яго ў агурочнік, кажучы: "Як густа гэты лапаць плёўся, так каб і агуркі мае пляліся". Яшчэ казалі: “Льны Алене, агуркі Кастусю”.
5 ЧЭРВЕНЯ ЛЯВОНЦІЙ АГУРОЧНІК. Лявонцію-агурочніку прыпісваліся клопаты аб агурочных градах. З малітвай саджалі насенне, граду для мацнейшай цеплыні і на добрыя ўсходы затулялі рэдкім грубым вясковым палатном, хрысцілі і толькі потым са спакойнай душой сыходзілі з агарода.
Масавае з'яўленне аваднёў да ўраджая агуркоў. На Лявонція-агурочніка садзяць апошнія агуркі.
На Лявонція канчай пасадку гуркоў. Калі ўвечар з'явілася шмат аваднёў, то і ўраджай агуркоў будзе добрым
Лявон-агароднік шырока ўшаноўваўся ў месцах, з якіх вазілі на продаж цыбулю, капусту, агуркі. Зрэшты, у кожнай мясціне меліся ведзьмакі, майстры-агароднікі. Выстаўляў Лявон-агароднік мяжу: запазніўся з высаджваннем расады, упушчанае не нагнаць!
25 ЧЭРВЕНЯ ПЁТР ЗАВАРОТАК КАПУСНІК СОНЦАВАРОТ. Гэты дзень і завецца: "Запознены капуснік" ці Пётр Капуснік. Высаджваюць апошнюю капусту і агуркі.
26/13 ЧЭРВЕНЯ - АКУЛІНА-«ГРАЧЫШНІЦА». Хто будзе саджаць агуркі ў гэты дзень, хай не чакае сакавітых, зялёных.
7 ЛІПЕНЯ ІВАН КУПАЛА (ІВАН КУПАЛЬНЫ, ІВАН, ПЯТРОЎСКІ ІВАН, ІВАН ЛЕТНІ, ІВАН ВЯЛІКІ, ІВАН ПОСНЫ, ІВАН ЗЛОСНЫ, ІВАН ВЕДЗМІН, ЯН) – працяг купальскага свята, якое доўжылася ўсю папярэднюю ноч. «Учора была Купала, а сёння Іван...», -- спяваецца ў народнай песні. «На Пятроўскага Івана павінны быць гуркі ў мужыка, не толькі ў пана», -- распавядае даўняя прыкмета (Пяткевіч, 1928).
9 ЛІПЕНЯ у вусновых каляндарах - сунічнік, агуркам накат, медазбор.
22 ЛІПЕНЯ усёй сям'ёй спрабуюць першыя агуркі.

АГУАНЕ

АГУАНЕ - у італьянскім фальклоры дэманічныя істоты. Высокія прыгожыя жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, агуане блукаюць па альпійскіх сенажацях, купаюцца ў рэках і азёрах, чысціню вады ў якіх яны засцерагаюць. Да людзей агуане ставяцца прыязна, аднак гора таму, хто асмеліцца хоць бы замуціць ваду ў горнай крыніцы! Перад тым, як перабрацца праз струмень (а ўжо тым больш - як у ім выкупацца), неабходна папытаць у агуане дазволу. Тых, хто грэбуе ветлівасцю, чакае страшная кара: агуане захапляюць іх пад ваду ці завабліваюць у свае пячоры, а потым пажыраюць. Такое ж пакаранне прыгатавана і гвалтаўнікам, бо агуане не прабачаюць здзекі над жанчынамі.
Агуане часцяком спускаюцца з гор да людзей, каб пагрэцца у агня ў карчме, паразмаўляць з гаспадынямі і дапамагчы ім у хатняй працы. Улетку можна ўбачыць, як яны працуюць на палях, як кормяць грудзьмі дзяцей, якіх носяць у кошыках за спінамі (грудзі ў іх такія доўгія, што яны закідваюць іх за спіны).
Узімку агуане звычайна апранаюцца ў футры. Як правіла, людзям
яны з'яўляюцца ў абліччы выродлівых старых з казлінымі капытамі ці вывернутымі задам наперад ступнямі.
Існуе паданне, што аднойчы прыпазнелы падарожнік пачуў жаночы голас:
-Калі ласка, накрэслі на зямлі круг!
Спачатку падарожнік вырашыў, што яму прычулася.
- Малю цябе, накрэслі круг!
Здалёку данёсся сабачы брэх.
Падарожнік узяў палку і накрэсліў на зямлі круг. Ледзь ён скончыў, як побач з ім апынулася маладая сімпатычная агуане. У тое ж імгненне набеглі сабакі Дзікага Паляўнічага, але пракрасціся ў круг яны не змаглі, а таму выдаліліся несалёна хлебаўшы. Так падарожніка выратавала агуане.

АГУЛШАП

АГУЛШАП - абхазскі цмок-людаед. Да таго ж выкрадальнік юных прыгажунь. Ён з'яўляецца ў шматлікіх абхазскіх казках. Вось адна з іх.
Жылі-былі тры брата: вельмі разумны, вельмі трапны і вельмі моцны. І была ў іх сястра-прыгажуня. Аднойчы панёс яе Агулшап. Браты пакляліся выратаваць сястру. Старэйшы, самы разумны, пазнаў, дзе яна знаходзіцца, і павёў астатніх. Ішлі яны, ішлі, шукалі сястру... І нарэшце знайшлі.
"Яна была на паляне, пасярод вялікага лесу, а поруч яе, згарнуўшыся, ляжаў Агулшап. Браты ўпотай узялі сястру. Але хіба ад Агулшапа
можна сысці? Ён заўважыў, паляцеў за імі, хутка дагнаў, адняў сястру, панёсся, як куля, у неба і адразу апынуўся каля сонца.
Тады сярэдні брат, самы трапны, стрэліў, забіў Агулшапа, і сястра стала валіцца ўніз. Малодшы зараз жа падбег, злавіў на лёце сястру, утрымаў і паставіў на зямлю. Узрадаваныя браты разам з сястрой адправіліся ў сваю хату.
Тым часам маці сшыла бешмет, каб узнагародзіць таго з сыноў, хто адрозніўся адмысловай доблесцю, ратуючы сястру ад Агулшапа. Яна склікала мудрых дараднікаў і сказала:
- Вырашыце, хто з маіх сыноў заслужыў бешмет!
Суддзі сядзяць, вырашаюць, дагэтуль нічога не вырашылі...

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments