Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Аленскі, Алендзкі

Аленскі, Алендзкі (са спіса шляхецкіх родаў)

в. Аленічы>Гарадзенская вобласць > Гародня >Верцелішкаўскі
в. Аленішчаўка>Гарадзенская вобласць > Шчучын >Астрынскі
в. Аленец>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Залескі
в. Аленец >Гомельская вобласць > Буда-Кошелева >Старабудскі
в. Аленец >Гомельская вобласць > Чачэрск >Старабудскі
в. Аленшчына>Магілёўская вобласць > Быхаў > Чарнаборскі
в. Аляны>Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Барунскі
в. Алянава > Менская вобласць > Валожын >Падберэзскі

в. Аленка >Менская вобласць > Маладзечна >Алехнавіцкі
в. Аленка >Менская вобласць > Валожын >Бобрскі
в. Аленка>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Данілавіцкі
в. Аленкаўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Мажэйкаўскі
в. Аленаўка> Магілёўская вобласць > Бабруйск > Осаўскі
в. Аленаўка>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Батаеўскі
в. Алень> Магілёўская вобласць > Магілёў > Семукацкі
в. Аленава > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Междулескі
в. Аленцы> Віцебская вобласць > Браслаў > Плюсскі
в. Аленавічы>Віцебская вобласць > Талочын > Абалецкі
в. Аленавічы >Віцебская вобласць > Талочын > Аленавіцкі
п. Аленава>Гомельская вобласць > Рагачоў >Кісценеўскі

Прозвішча і назовы вёсак адбыліся ад татэма Алень.

АЛЕНЬ

Лось на тэрыторыі Беларусі ўшаноўваўся ў бронзавым веку, пра што сьведчыць знаходка рагавой фігуркі гэтай жывёлы на паселішчы Асавец II у Бешанковіцкім раёне. Аднак раскопкі каля Балтыйскага ўзьбярэжжа Летувы, на паселішчах Швянтойі, паказваюць, што знойдзеныя там жэзлы з галоўкамі ласей і маленькія ласіныя галоўкі з бурштыну датуюцца неалітам. На думку Р. Рымантэне, лось у кульце паляўнічых займаў асноўнае мейсца і лічыўся галоўным сярод усіх зьвяроў. На срэбраных акоўках упрыгожаньня V—VI стст. з магільніка Плінкайгаліс з цэнтральнай Летувы, на думку Л. Вайткунскенэ, над зямлёй паказана неба з запасамі вады, а па небасхіле імчацца ласі, каб на сваіх рагах хутчэй прынесьці нябесную вільгаць, у чаканьні якой людзі выконваюць рытуальны танец. У паўночнай частцы Беларускага Панямоньня ў жалезным веку і раньнім Сярэднявеччы алень быў асноўным аб'ектам паляваньня, а пазьней выява «аленя сьвятога Губэрта» (з крыжам пасярод рагоў) стала гэрбам Горадні.
Згодна з апісаньнем Сусьветнага дрэва (ясеня Ігдрасіль) у скандынаўскай міфалогіі, на сярэднім роўні чатыры алені скубуць лісьце гэтага дрэва, алень Эйктурмір і каза Хейдрун ядуць яго лісьце, стоячы на даху Вальгалы (нябеснага жытла эйнхерыяў — палеглых у баі воінаў).
Грунтуючыся ў пэўнай меры на тым, што на Рускай Поўначы ахвярапрынашэньні аленяў ці ласёў (а пасьля замест іх быкоў) рабіліся на дзень сьв. Пятра і Паўла (29 чэрвеня ст. ст.), Ільлёў дзень (20 ліпеня ст. ст.), Усьпеньне (15 жніўня ст. ст.) і Прачыстую (8 верасьня ст. ст.), Б. Рыбакоў лічыць, што дзьве нябесныя аленіхі — гэта два пакаленьні міфічных маці-парадзіх
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/75

АЛЕНА.

3/21чэрвеня Кастусь, Алена, Міхал, Хведар. «Каля святой Алены гароды ўжо добра зялены». Лічылася, што пасеяны на Алену лён будзе асабліва ўдалы. Перакананне было падмацавана сугуччам «лён — Алена», што ў народным уяўленні рабіла святую нібыта апякункаю гэтай палявой культуры, і засталося замацавана ў прыказцы: «Сей лён на Алену — будзе кашуля па калена». Выпраўляючыся на сяўбу, апраналі чыстую бялізну, каб і лён вырас чысты. У кашолку з насеннем клалі вараныя яйкі, якія, прыехаўшы на ніву, сейбіт падкідаў угору, каб лён быў высокі і з буйнымі галоўкамі.
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments