Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Алеша, Аляшкевіч

Алеша, Аляшкевіч

в. Алішэвічы >Брэсцкая вобласць > Пружаны >Ліноўскі
в. Алішкаўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын >Астрынскі

Прозвішчы і назовы паселішчаў маглі утварыцца ад назова сузор’я Аліяшава павозачка.

АЛІЯШОВА ПАВОЗАЧКА

Беларускія народныя назвы сузор’я Вялікай Мядзведзіцы. Вядомы даследнік народнай астраноміі Д. Свяцкі адзначаў: “Параўнанне Вялікай Мядзведзіцы з возам або калясніцай сустракаецца амаль ува ўсіх народаў… Няма сумневу, сама фігура, утвораная зоркамі сузор’я, давала падставы да такога атаясамлення”. Сапраўды, так у народзе і тлумачаць назву гэтага сузор’я: “Чатыры колцы і ручонка – аліяшова Павозачка, або сітца” (Смаргонскі р-н). Сузор’е В. служыла для прасторавай арыентацыі і вызначэння часу ночы. З В. звязаны шэраг народных уяўленняў і павер’яў. Назва Аліяшова Павозачка яўна асцыюе сузор’е В. са св. Іллём, адным з хрысціянскіх субстытутаў Перуна, які раз’яжджае па небе ў калясніцы, высякаючы іскры-маланкі і грукаючы коламі, спараджаючы грымоты. На Случчыне існавала павер’е, што ў нябёсны В., які стаіць заўсёды на поўначы, запрэжаны мядзьведзі, і на ім у канцы свету будзе ездзіць антыхрыст, змушаючы добрых людзей, каб яны забыліся на Бога (параўн. катанне радзівіла Пана Каханку ўлетку на санёх, запрэжаных мядзьведзямі, па дарозе, пасыпанай соллю).
Вобраз “нябёснай калясніцы” сустракаецца ў беларускіх замовах ад розных хваробаў, прычым у вельмі паказальным астранамічным кантэксце: “Стану пад ясным небам, пад яснымі зарамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю”, да нябёснай (гасподняй) калясніцы звярталіся па дапамогу ад шалу, нячыстай сілы, нарадкі, залатніка і ўроку. Гэта дае падставы меркаваць, што на Беларусі мог існаваць і такі варыянт назвы сузор’я В., як *Калясніца.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments