Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Абабкаў

Абабкаў

АБАБІЦА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АБАБІЦА — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Друйка (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 4 км. Выцякае з возера Абаб′е, вусьце каля вёскі Веркаўшчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%B0

АБАБ′Е

ВОЗЕРА АБАБ′Е — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. З возера выцякае рака Абабіца, вусьце каля вёскі Веркаўшчына.
Крыніцы
• Рака Абабіца (Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994).
• Сайт: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%B0%D0%B1%D1%96%D1%86%D0%B0

в. Пошта Абаб’е> Віцебская вобласць > Браслаў > Друйскі
в. Пасёлак Абаб’е>Віцебская вобласць > Браслаў >Плюскі
в. Вялікае Абаб’е>Віцебская вобласць > Браслаў >Плюскі
в. Забаб’е >Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва >Патапаўскі

Думаецца што прозвішча і назовы ракі, возера і паселішчаў адбыліліся ад слова абабкі. Абабкі – гэта грыбы, а грыбы ў беларускай міфалогіі надзелены магічнымі дзеяннямі, г.зн. з’яўляюцца фетышамі.

ГРЫБ ПАДБЯРОЗАВІК ЗВЫЧАЙНЫ - АБАБАК

Падбярозавік (падбярозавік, бярозавы грыб) - блізкі сваяк белага, але моцна саступае яму: нярэдка з-за друзласці не прыдатны для варкі, пры сушцы чарнее. Падбярозавікі можна саліць і марынаваць, дужыя і маладыя - адварваць і смажыць. У спелых грыбоў ножку лепш выдаляць.
Падбярозавік звычайны ці абабак, з'яўляецца ў чэрвені. Тры іншыя формы - падбярозавік чорны з чорна-бурым капялюшыкам, падбярозавік балотны белы - з бялёсым ці крэмавым капялюшыкам і падбярозавік ружавелы з цёмна-карычневай няроўна афарбаванай як бы мармуровым капялюшыкам і ружавелай на заломе мякаццю - з'яўляюцца пазней, звычайна толькі ў жніўні. Знайсці гэтыя грыбы можна ў светлым змяшаным лесе ці ў бярозавым гаі, па ўзлесках, палянкам, старым дарожкам, дзе сонца добра прыгрэла і грыбніца ў глебе ажыла, разраслася. Па краях зарослых яраў, па выцягнутых уздоўж палёў маладым бярэзнікам.

ГРЫБЫ

Паводле народнага тлумачэння, савім паходжаннем абавязаныя хрысціянскай традыцыі. Некалі вельмі даўно, калі Хрыстос з Пятром хадзілі па зямлі і Пятро насіў у торбачцы пасілак, адбыўся такі выпадак: галодны Пятро крадком адламаў кавалак хлеба, паклаў сабе ў рот ды не паспеў праглынуць, як да яго звярнуўся Хрыстос з пытаннем, што яшчэ добрае для людзей можна зрабіць. Збянтэжаны Пятро выплюнуў той хлеб, і з яго пайшлі расці Г. Цяпер найбольш ядуць Г. у пост, асабліва ў Пятроўку, калі пачынаюць расцякі казлякі. Без Г. людзі не змаглі б датрымліваць пастоў, бо без казлякоў і квас не квас. Хрысціянскія персанажы гэтага падання сведчаць пра параўнальна нядаўні час яго стварэння ці перапрацоўкі. У традыцыях розных народаў далёкіх эпох Г. былі аб’ектам міфалагічнага “даследвання”. Асаблівая іх прырода – не расліна і не жывёла, а таксама іх спажыўнасць, атрутнасць, галюцынагеннасць асобных відаў прыцягвалі да сябе ўвагу чалавека. У іх бачылі рысы, што збліжаюць як з нябеснымі, так і з падземнымі сіламі. Так, у некаторых народаў Індыі, Ірана ды і ў славян лічыцца, што Г. растуць ад грому, а не ад дажджу, што праяўляецца ў назвах асобных відаў Г.(рус. Громовик, слав. Molnejena goba ды інш.). Разам з тым узнікненне Г. выводзіцца часта ці то з пляўка Бога (у бел. паданнях з пляўка святога Пятра), ці то з божых выдзяленняў, вытрасеных на зямлю насякомых – паразітаў, словам, з нечаканага, адкінутага боствам. На думку У. М. Тапарова, Г. уключаюцца ў трыяду “жыццё – смерць – урадлівасць”, якая дублюецца прасторавымі перамяшчэннямі аб’екта міфа. Тэма Г. у беларускай міфалогіі пакуль, што мала распрацаваная выяўленая міфалагічная інфармацыя пра іх.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1082

ГРЫБЫ

Розныя народы да грыбоў ставіліся па-рознаму. Грыбы часцей за ўсё лічылі раслінамі, а ў некаторых выпадках надзялялі рысамі жывёл, надавалі дэманічныя якасці, звязвалі з "тым" светам. Некаторыя старажытныя народы лічылі, што калі Ілля Грамавержац раз'юшаны, то ён карае сваіх дзяцей і скідае іх з нябёсаў у падземнае — грыбное — царства. Ці не таму і зараз, калі ідуць па грыбы ў лес, не моляцца і не хрысцяцца? У шмат якіх народаў грыбы лічацца сімвалам шчасця.

* Сярод беларусаў калісьці жыло паданне пра тое, што грыбы з'явіліся з кавалачкаў хлеба або аладак, якія еў святы Пётр, хаваючыся ад Хрыста. Менавіта з 12 ліпеня — дня святых апосталаў Пятра і Паўла — дазвалялася збіраць грыбы.

* Гурманы лічаць, што ў час ужывання грыбоў чалавек набывае вечную маладосць.

* Згодна з уяўленнямі ўсходніх славян, усё, што расце ў лесе, належыць гаспадару лесу, таму ягады і грыбы трэба збіраць асцярожна, каб не ўгнявіць ляснога гаспадара.

* Народ быў перакананы, што грыбы хаваюцца ад "нявыхаваных" грыбнікоў. Таму ў час збірання грыбоў забаранялася спяваць, моцна крычаць, ламаць галіны дрэў, збіваць грыбы нагамі — адным словам, парушаць спакой лесу.

* Не кожны можа прыйсці з лесу з грыбамі: "Без шчасця і ў грыбы не хадзі".

* Каб забяспечыць сабе грыбны поспех, народныя знахары раілі выконваць пэўныя рытуальныя дзеянні: напрыклад, цалаваць першы знойдзены грыб; тры першыя знойдзеныя грыбы пакласці ў дупло ў дрэве; пакласці ў кішэню тры розныя травінкі ці тры галінкі ад розных дрэў; чытаць адметныя, так званыя "грыбныя", замовы, напрыклад: "Як у лесе Божым поўна кустоў, так у маім кошыку будзе поўна грыбоў. Амін".

* Лічылася, што той, хто першым паглядзіць на лес раніцай на Раство, летам будзе мець найвялікшы поспех у збіранні грыбоў.

* Лічылася: калі спаць у дзень Дабравешчання — праспіш летнія і восеньскія грыбы.

* Старыя людзі раілі: збіраць грыбы лепей на маладзік, а "калі месяц убывае, сядзі ў хаце".

* Прыглядайся: калі ўдзень шмат мошак, значыць, і грыбоў у лесе будзе шмат.

* Калі на сцяне хаты вырасталі грыбы, гэта прадказвала багацце і дабрабыт у сям'і.

* Пад страхам смерці забаранялі збіраць грыбы цяжарным жанчынам і хадзіць у лес басанож.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда, 3 жніўня 2011
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments