Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Агееў, Агеенка, Агейкін, Агейчык

Агееў, Агеенка, Агейкін, Агейчык

в. Агееўка> Магілёўская вобласць > Магілёў > Мастоцкі
в. Агеева>Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Кабінагорскі
в. Агеева>Магілёўская вобласць > Слаўгарад > Каменкаўскі

Хутчэй за ўсё прозвішчы і назовы паселішчаў звязаны з імем святога Агея.

29 СНЕЖНЯ АГЕЯЎ ДЗЕНЬ.

29/16снежня - Агей, Феафанія. Агей. Агеяў дзень.
Агей іней сее. Калі ў гэты дзень на дрэвах іней, то каляды будуць цёплыя. Агей пакажа надвор’е на красакавік
Калі на Агея моцны мароз, то ён прастаіць да вадахрышча.
На Агея іней - цёплыя каляды (7 студзеня), калі мароз, то ён прастаіць да вадахрышча (19 студзеня).
Прыйшоў Агей з марозам, калі "паветра калее, інеем сее". Ну, "зіма за маразы - мужык за святы"!
Сонца зараз усё часцей будзе азараць снягі яркімі прамянямі, усё вышэй паднімаецца ў руху па нябесным зборы. У такія сонечныя дні асабліва марозна.
У народзе шануюць Агея як заступніка пра душу чалавека. Прарок Агей выхоўвае каханне да працы. Таму вось у гэты люты зімовы час Агей дае дзеўкам - па калаўроту, мужыкам - па сякеры і благаслаўляе на працу.
Хто на кашулю нітку сукае, хто ў лесе сякерай стукае.
Нарадзіўшыйся ў гэты дзень і з віламі спрытны, і сякерай і з быдлам спраўляецца.

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments