Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Алізаровіч

Алізаровіч

х. Алізава >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Навасёлкаўскі
в. Алізараўшчына>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Карчэўскі

Прозвішча і назовы паселішчаў маглі адбыцца ад імя святога Елізара.

26/13 СТУДЗЕНЯ ЯРМІЛА, ЯКУБ, ЕЛІЗАР, ПЯТРО, ЯКАЎ.

26 студзеня дзень памяці прэпадобнага Елеазара Анзерскага.
26 студзеня – Ярміл - усім і ўся міл.
Зіма бывала такой лютай, што ў народзе казалі: “Ярміл - на печы, а котка - у пячурцы.!
Звычкі коткі былі заўсёды характэрныя і важныя, асабліва для старых. Тыя ведалі, калі цягне, і круціць, і баліць у нагах, то трэба ступіць на то месца, дзе котка любіць ляжаць. Ды пастаяць даўжэй.
Котка, па народным павер'і, ніколі не ляжа на чахлую зямлю, на чахлае месца ў хаце, а ляжа на месца, дзе ўсе зямныя сілы сышліся.
Котка ў пячурку лезе - да маразоў.
Котка катаецца па масніцах - цеплыня ў хату стукаецца.
Котка скрабе кіпцюрамі падлогу - чуе завею.
Котка сцяну скрабе - непагадзь у варот.
Котка брухам уверх кладзецца, пацягваецца - да цеплыні.
Хто 26 студзеня падасць сем міластынь, таму сем грахоў знімаюцца. У гэты дзень робяць шмат богаугодных спраў.

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments