Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Альхавец, Альховік, Альшэўскі, Альшанскі, Аляшкевіч

Альхавец, Альховік, Альшэўскі, Альшанскі, Аляшкевіч

АЛЬХОЎКА

(ПРЫТОК БЕЛАЙ НАТАПЫ)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА — рака ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Белая Натапа (басэйн Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Залесьсе, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Клін. У нізкай плыні 4 км рэчышча каналізаваныя. Каля вёскі Шэйкі плаціна і сажалка.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0,_%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BF%D1%8B

АЛЬХОЎКА

(ПРЫТОК ЖЫВАРЭЗКІ)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА — рака ў Магілёўскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Жыварэзка (басэйн Дняпра). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Пяшчанка, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Вендрыж.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0_(%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%96%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%BA%D1%96)

АЛЬХОЎКА

(басэйн Нёмана)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬХОЎКА, АТЦЭДКА, АТЦЭДА — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца з сажалак на паўднёвым захадзе ад вёскі Атцэда, упадае ў Нёман за 1 км на паўднёвы захад ад места Стоўбцы. На працягу 3,8 км каналізаваная (выток— 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Качкуны). У месьце Стоўбцы на рацэ сажалка.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШАНКА

(прыток Заходняй Бярэзіны)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА, ВІШНЁЎКА, ГАЛЬШАНКА, ЖЫГЯНКА, ЛУСКА — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Нёмана). Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёну, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няровы.
Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і нізкай плыні, шырынёй 100 — 200 м. Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4 — 8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркі (17,7 км), ад вёскі Данілкі да вёскі Альшанка (5,1 км), ад вёскі Круглае да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²).
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0_(%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%82%D0%BE%D0%BA_%D0%97%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8F%D0%B9_%D0%91%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%8B)»

АЛЬШАНКА

(прыток Нёмана)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА , ЖЫГЯНКА — рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Лелюкі, упадае ў Нёман за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Барава. На ўсім працягу каналізаваная.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШАНКА

(басэйн Дняпра)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШАНКА — рака ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Крупянка (басэйн Дняпра). Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікая Валаськоўня, вусьце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Негін. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Крыніцы
• Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.

АЛЬШОЎКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АЛЬШОЎКА — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бесядзь (басэйн Дняпра). Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 164 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца і працякае па Смаленскай вобласьці Расеі (каля 14 км). Вадазбор на ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Пры ўпадзеньні ў Бесядзь знаходзіцца места Хоцімск.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0»
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%B0_%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0

в. Альшанец > Менская вобласць > Беразіно >Высокагорскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Беразіно >Бярэзінскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альшэўцы > Менская вобласць > Вілейка >Касценевіцкі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Вілейка >Ільянскі
в. Альшанка > Менская вобласць > Валожын >Багданаўскі
в. Алешчанята > Менская вобласць > Валожын >Забрэзскі
в. Альшанікі > Менская вобласць > Крупкі >Бобрскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Лагойск >Янушковіцкі
в. Алешнікі > Менская вобласць > Лагойск >Чэрвонашвабаўскі
в. Альхавец > Менская вобласць > Лагойск >Беларуцкі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Любань >Ляхаўскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Свірскі
в. Алешкі > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Мядзел >Будслаўскі
в. Альхоўка > Менская вобласць > Нясвіж >Карцевіцскі
в. Вялікая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Краснаслабодскі
в. Вялікая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі
в. Малая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск >Першамайскі
в. Малая Альшанка>Менская вобласць > Салігорск > Краснаслабодскі
в. Альхоўцы>Віцебская вобласць > Браслаў >Слабодкаўскі
в. Альшанікі>Віцебская вобласць > Верхнедзвінск >Шайтэроўскі
в. Альхавец > Віцебская вобласць > Гарадок >Хмельніцкі
в. Альхавец > Віцебская вобласць > Гарадок >Межанскі
в. Альховікі> Віцебская вобласць > Глыбокае >Корабаўскі
в. Зальхоў’е>Віцебская вобласць > Докшыцы >Бярэзінскі
в. Альхавік > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
х. Альхоўка> Віцебская вобласць > Міёры > Новапагосцкі
х. Альхоўка > Віцебская вобласць > Міёры > Язненскі
х. Падальхоўка > Віцебская вобласць > Міёры > Новапагосцкі
в. Альхоўцы >Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Валожынскі
в. Альшанікі > Віцебская вобласць > Шуміліна >Каўлякоўскі
в. Алешкавічы 2 > Магілёўская вобласць > Бялынічы
в. Алешкавічы > Магілёўская вобласць > Бялынічы
в. Альхоўка>Магілёўская вобласць > Горкі > Маслакоўскі
в. Альхавец>Магілёўская вобласць > Горкі > Хадароўскі
в. Альхавец >Магілёўская вобласць > Горкі > Горскі
в. Альхоўка >Магілёўская вобласць > Клічаў > Патоцкі
в. Альшанікі 1>Магілёўская вобласць > Круглае > Круглянскі
в. Альшанікі 2>Магілёўская вобласць > Круглае > Круглянскі
в. Альхоўка > Магілёўская вобласць > Магілёў > Семукацкі
в. Альхоўка >Магілёўская вобласць > Чавусы > Пуцькаўскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Астравец >Міхалішкаўскі
в. Альхова > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі
в. Вялікая Альшанка>Гарадзенская вобласць > Гародня >Копцеўскі
в. Малая Альшанка>Гарадзенская вобласць > Гародня > Копцеўскі
д. Алехновічы>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Жукоўшчынскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Ліда > Ваверскі
в. Альхоўка > Гарадзенская вобласць > Наваградак >Атмінаўскі
в. Алешкаўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Галавічпольскі
в. Альхоўцы >Брэсцкая вобласць > Ляхавічы > Альхоўскі
в. Алешкавічы >Брэсцкая вобласць > Камянец > Ратайчыцкі
в. Алехновічы > Брэсцкая вобласць > Бяроза > Малецкі
в. Алешкавічы >Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі
в. Альхоўка> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Навасёлкаўскі
х. Альха> Брэсцкая вобласць > Брэст > Знаменскі
в. Новая Алешня > Гомельская вобласць > Рагачоў >Балатнянскі
в. Старая Алешня > Гомельская вобласць > Рагачоў > Балатнянскі
в. Альхоўка >Гомельская вобласць > Гомель > Церашкавіцкі
в. Альховая>Гомельская вобласць > Лельчыцы >Грэбенеўскі
в. Новая Алешкаўка > Гомельская вобласць > Лоеў>Ручаеўскі
в Старая Алешкаўка > Гомельская вобласць > Лоеў > Ручаеўскі
п. Альховае > Гомельская вобласць > Добруш > Усоха-Будскі
в. Алешына> Віцебская вобласць > Паставы > Варапаеўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Дуброўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарачынскі
в. Заольша > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
п. Заольша > Віцебская вобласць > Ліёзна >Ліёзненскі
в. Алешчанцы> Віцебская вобласць > Міёры > Туркоўскі
в. Альшаны>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарачынскі
в. Ольшаў-1>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Вялікаліпаўскі
в. Ольшаў-2>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Янаўскі
х. Ольшына > Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Гальшанскі
в. Альшаны >Гарадзенская вобласць > Карэлічы > Цірынскі
в. Альшаніца>Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Квасевіцкі
в. Альшаны > Брэсцкая вобласць > Столін >Альшанскі
в. Альшаны > Брэсцкая вобласць > Пружаны > Лінаўскі
в. Альшанка > Брэсцкая вобласць > Пінск >Плешчыцкі

Прозвішчы і назовы рэк і паселішчаў утварыліся ад фетыша альха.

ВОЛЬХА, АЛЕШЫНА, АЛЬХА

Дрэва нізкіх балотных мясцін, выкарыстоўвалася раней у асноўным на дровы, а кара – на афарбоўку тканіны. У міфалогіі і паэзіі звязана з уяўленнямі пра замагільны свет, з плачам і небяспекай. Асаблівасць В. – на паветры яе сок, кара, сырая драўніна чырванеюць. Беларускія легенды звязваюць чырвоны колер кары В. з крывёй чорта, які ратаваўся на ёй ад ім жа створанага ваўка (чорт цкаваў ім Бога, аднак воўк паслухаўся апошняга і ўкусіў чорта). Так што міф пра асаблівасць В. у народным пераказе злучаны з сюжэтам пра паходжанне ваўка. Беларускія фраземы выкарыстоўваюць вобраз В. для характарыстыкі неадукаванага, цёмнага чалавека – “куст альховы”, “ пень альховы”.
Разам з тым свежымі альховымі галінкамі з лісцем параць гладышы, каб ніхто не зачараваў малако, кладуць кавалачкі В. у вопратку маладых, г. зн. Успрымаюць дрэва як абярэг ад хваробаў і няшчасцяў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АЛЕШЫНА.

Дрэва Вялеса. Галінкі алешыны ўтыкаюць у зямлю па краях поля для абароны ад граду і непагадзі; кладуць кавалачкі алешыны ў адзежу маладым - ад псуты. Галінка алешыны, зламаная ў пятніцу Масленага тыдня, ратуе ад пажару. Венік з альховых галінак, заткнуты за трубу, захоўвае жыллё ад пранікнення чорта і ведзьмы.

АЛЕШЫНА

Т.А.Агапкіна
АЛЕШЫНА - дрэва, якое згадваецца ў этыялагічных легендах заходніх і ўсходніх славян. У іх распавядаецца пра тое, як д'ябал, які супернічаў з Богам пры стварэнні свету, спрабаваў стварыць ваўка, аднак не змог ажывіць яго; па волі Божай воўк ажыў і кінуўся на д'ябла, што схаваўся ад яго на алешыне. Тады кроў ад пракушанай ваўком пяткі д'ябла і патрапіла на алешыну, з-за чаго кара яе зрабілася чырвонай. Паводле іншай легенды бог стварыў авечку, у адказ на што д'ябал стварыў казу і, жадаючы пахваліцца перад Богам, пацягнуў яе да Бога за хвост. Па дарозе каза вырвалася ў д'ябла і схавалася на алешыне. З тых часоў у коз няма хваста (ён адарваўся пры ўцёках), а кара ў алешыны ад крыві казы стала чырвонай.
У магіі алешына надзеляецца свойствамі засцярогу: яе галінкі ўтыкаюць ў зямлю па краях поля для абароны ад граду і непагадзі, кладуць кавалачкі алешыны ў адзежу маладым, каб усцерагчы іх ад псуты;купаюцца ў вадзе, якая абмывае карані алешыны,каб засцерагчы сябе ад хвароб, і г. д.

АЛЕШЫНА

Са смалістай, не схільнай гніенню драўніны алешыны выраблялі сваі, якія традыцыйна ўжываліся па ўсёй Еўропе для закладкі падстаў пад будынкі на гразкіх месцах. На альховых сваях трымаюцца падмуркі Венецыі і Ратэрдама, Вінчэстэрскі кафедральны сабор і вадзяныя млыны на выспах Шатландыі. Алешына ў эзатэрычнай традыцыі разумеецца як нейкі мост, які злучае ніжняе, падземнае, царства з надземным царствам паветра. У ірландскай і брытанскай міфалогіях алешына ўвасабляе сабой абагаўлёнага кельцкага караля Ўрана.
Алешыну заўсёды вылучалі як дрэва, здольнае супрацьстаяць нячыстай сіле. Пасаджаная ў двары яна перашкодзіць пранікненню ў хату негатыўных вібрацый. Алешына створыць надзейны ахоўны кокан для любых праяў адмоўнай энергіі. Таксама галінкі алешыны з маленькімі вытанчанымі шышачкамі-суплодзямі можа захоўваць хаты, напрыклад, выкарыстоўваючы іх у спалучэнні з іншымі раслінамі ў якасці своеасаблівай ікебаны.


Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments