Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Амулецкі

Амулецкі (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча хутчэй за ўсё адбылося ад фетыша амулет.

АМУЛЕТ

(лац. amuIetum ад араб.), рэч, якую прымхлiвыя людзi насiлi на целе i якой прыпiсвалi магiчныя ўласцiвасцi: здольнасць адводзiць хва¬робу, бяду, засцерагаць ад варожых чараў. Вера ў сiлу А. узнiкла ў сувязi з першабытнай магiяй i фетышызмам, але як перажытaк захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АМУЛЕТ

Амулет — прадмет, які звычайна насілі пры сабе. Яго асноўнае прызначэнне — засцерагаць чалавека ад нячыстай сілы, ад кепскага вока, сурокаў, хвароб, псоты. Мелі амулеты універсальны характар і маглі выкарыстоўвацца не толькі для перасцярогі дзяцей і дарослых людзей, але і для хатняй жывёлы, свойскіх птушак. Насілі іх на ланцужках, паясах, стужках, прышывалі да адзення, клалі ў шапку.
* Надзейным амулетам на працягу ўсяго жыцця лічылі кавалачак пупавіны або дзіцячай “сарочкі” — часткі каляплоднай тканкі, якая выходзіла разам з нованароджаным.
* Шэраг раслін, хутчэй за ўсё за іх пякучы характар або рэзкі пах эфірнага масла, таксама лічылі моцным сродкам засцярогі ад нячыстай сілы, напрыклад часнок, горкі перац, крапіву.
* Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным абярэгам-амулетам была Чацвярговая соль. З тканіны чырвонага колеру шылі невялічкі мяшэчак, у які сыпалі некалькі драбінак солі, асвечанай “на сямі вятрах”, г. зн. пастаўленую пад зоры ў ноч з серады на Чысты чацвер. Такі амулет насілі пры сабе на працягу ўсяго года — ад аднаго Чыстага чацвярга да наступнага. Цераз год у мяшэчак сыпалі абноўленую соль, а “старую” спальвалі ў печы на агні.
* Нашы продкі выраблялі амулеты з воўчага або мядзведжага клыкоў, поўсці або скуры гэтых драпежнікаў.
* З часоў пашырэння хрысціянства кола амулетаў значна пашырылася. Да іх сталі адносіць ладанкі — невялікія ёмістасці або мяшэчкі, у якіх захоўвалі ладан, воск, невялікую часцінку мошчаў святых і г. д.
* Адным з найбольш пашыраных і моцных абярэгаў пачалі лічыць крыж.
* Амулеты дазвалялася перадаваць у спадчыну.
* Для хатняй жывёлы на-дзейным абярэгам лічылі званочак, “жывое жалеза” — ртуць, якую залівалі ў спілены рог.
* Для хатняй птушкі амулетам служыў “курыны бог” — плоскі камень з адтулінай у сярэдзіне. Пры гэтым адтуліна павінна быць не прасвідравана, а натуральнага паходжання.
Аксана Катовіч, Янка Крук
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments