Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Амяцінскі

Амяцінскі (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча хутчэй за ўсё адбылося ад аднаго з ніжэй пададзеных фетышаў. Амеці – гэта дробная салома. Што значыць салома чытайце ніжэй.

АМЕЦІ

Дробная салома, каласы, мякiна, што застаюцца пасля малацьбы i веяння збожжа. Лакальная назва амецце. Ужываюцца на корм жывёле ў запараным выглядзе.
http://rv-blr.com/dictonary/view/7173

АМЕЦЦЕ

Дробныя рэшткі, кавалачкі каласоў, мякіны і пад., што атрымліваюцца пры малацьбе і ачыстцы зерня.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9C%D0%95&alpha=%D0%90

САЛОМА

У народна–мiфалагiчных уяўленнях беларусаў — сiмвал з актыўным аграрна–вегетацыйным значэннем. Судачыненні са збожжам/хлебам i светам продкаў надаюць С. тыповы магiчны змест. Прадукавальны сэнс рытуалаў з С. у складзе каляндарнай абраднасцi даволi празрысты: С. з каляднага стала неслi ў поле, абвязвалi вакол садовых дрэў, падпярэзвалi ёю бясплодных жанчын. Вiдавочна яе медыятыўная, пасярэднiцкая памiж светамi роля: як частка культываванай чалавекам раслiны, С. выпадае са сферы дзiкага, прыроднага i, не з’яўляючыся канчатковай мэтай вытворчага працэсу, цалкам не ўключаецца ў поле культуры. Своеасаблiвае месца С. i на шкале апазiцыi жывое–мёртвае: зрэзаная, зжатая, яна ўжо не жывая, але i не зусiм мёртвая, захавальнiца патэнцыi адраджэння. Матыў памiраючай, вычарпанай прыроды заканамерна суадносiць С. з памiраючым, мёртвым чалавекам, продкам (параўн. звычаi класцi на С. смяротна хворага чалавека, спальванне С. з мэтай «сагрэць продкаў», С., з аднаго боку, як спецыфiчную маску ўвабранага, а з другога, як iншабытную форму пярэваратня). Спальванне саламянага снапа — «дзеда» — ёсць часткай архаiчнага абраду «провадаў душ на той свет» пасля iх вiзiту ў родны дом. У беларусаў С. грае ролю ў вонкавым выглядзе рытуальнага героя самых розных абрадавых комплексаў — чалавек у строі з С. цi з саламяным пудзiлам/лялькай у руках улучаўся ў сiстэму магiчнай дзейнасцi, у прастору антысвету. У беларусаў С. як пустая, абмалочаная, няпоўная процiпастаўлялася жыту — поўнаму, некранутаму, што праецыравалася на свет чалавечых дачыненняў (параўн.: саламяны вянок надзявалi «нячэснай» нявесце, аддавалi ёй пустую бутэльку, заткнутую С., у адваротным выпадку падавалася так званая краса - бутэлька гарэлкi, заткнутая каласамi жыта i аўса).
Моўная свядомасць беларусаў у рэчышчы дэсемантызацыi многiх звычаяў з С. актуалiзуе канатацыi тонкасцi, слабасцi i пустаты.
http://rv-blr.com/dictonary/view/4993

АМЕТЫСТ-КАМЕНЬ

Колерам ён вішнёвы, а здабываецца ў Індыі. Продкі нашы верылі, што сіла гэтага каменя - п'янства адганяць, аддаляць хвацкія думкі, рабіць розум добрым і ва ўсіх распачынаннях падаваць дапамогу. "Калі хто з таго каменя настой вып’е, гэта дасць неплодным дзяцей, а атруту загасіць і ваяроў ад ворагаў зберажэ і прывядзе да перамогі, ды яшчэ і ў лоўлі дзікіх звяроў і птушак дапамагае". Калі ж на аметысце выгравіраваны леў і чалавек увесь час носіць пярсцёнак з такім каменем, то будзе валодаць невымоўнай адвагай.
http://www.spletnichaet.narod.ru/nechist/ch.html
Калі яго спаліш і дасі піць хворым, дапаможа ён ад падучкі хваробы, і духоў нячыстых выганіць, і пры болях у страўніку дапаможа, і апетыту надасць, абвяшчаюць старажытныя "Лечебники".

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments