Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Анікевіч

Анікевіч

в. Анікеўшчына>Віцебская вобласць > Ушачы > Кубліцкі
в. Анікеўшчына >Віцебская вобласць > Ушачы > Селішчэнскі
в. Анікавічы>Магілёўская вобласць > Горкі > Маслакоўскі
в. Вялікія Анікавічы>Магілёўская вобласць > Горкі >Маслакоўскі
в. Малыя Анікавічы>Магілёўская вобласць > Горкі > Маслакоўскі

Магчыма прозвішча і назовы вёсак ад імя міфічнага волата Анікі.

АНІКА ВАЯР - волат, хвалебны сваёю сілаю і спусташальнымі наездамі, ганарлівы, жорсткі і саманадзейны. У казцы ваюе з самой Смерцю.

АНІКА-ВАЯР

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Лубок. "Моцны і адважны волат Аніка-ваяр"

АНІКА-ВАЯР (грэч. ἀνίκητος - "непераможны") - герой рускага народнага верша пра Аніку і Смерць. У пераносным сэнсе азначае чалавека, які выхваляецца толькі ўдалечыні ад небяспекі.
У вершы маладой Аніка-ваяр выхваляецца сваёй сілай і руйнуе безабаронных людзей. На шляху яму сустракаецца Смерць і папракае яго за хвальбу. Аніка-ваяр ніколькі яе не баіцца і выклікае на паядынак. Смерць хутка асільвае яго і ён, раскаяўшыся пра неабдуманае слова, пачынае маліць яе даць яму хоць колькі-небудзь часу, але Смерць забівае яго. [1]
Мабыць, рускі верш узыходзіць да "Аповесці пра прэніі жывата са смерцю"[2], якая прыйшла (не раней XVI стагоддзя) на Русь з Захаду. Імя героя хутчэй за ўсё ўзята з візантыйскага падання пра героя Дзігеніса[3], які там згадваецца са сталым эпітэтам anikitos. Рускія перапісчыкі, маглі палічыць эпітэт за імя ўласнае.[4]
Аніка-ваяр перайшоў у прымаўку "Аніка-воін сядзіць ды вое". Яго імя згадваецца ў казках, повесцях, народнай драме (напрыклад, у п'есе пра "Цара Максіміліяна", інтэрмедыі "Аніка-ваяр"). Яго нярэдка малявалі з кароткім выкладам "Аповесці пра прэніі жывата са смерцю" на лубачных малюначках.
Нататкі
1. Апокрифическая былина об Анике-воине
2. Текст «Повести о прении живота со смертью»
3. Ашукины, 15; История русской литературы XI—XVII веков/под ред. Д. С. Лихачева. М., Просвещение, 1985. С.44
4. Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений
Спасылкі
• Аника // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
• Лубки с изображением Аники-воина
• Братья Комаровы "Аника-воин"
Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B0-%D0%B2%D0%BE%D0%B8%D0%BD

АНІКА-ВАЯР

Ёсць руская прымаўка: "Аніка-воін сядзіць ды вое". Імя "Аніка" абрана для гэтай кплівай прыказкі нездарма: па-грэцку "а" - адмаўленне "не", "ніка" (ніка)- "перамога".
Пэўна, менавіта таму пра "ваяра Аніку" і была складзена казка, у якой ён выхваляецца, што не баіцца смерці, а калі яна раптам з'яўляецца перад ім, пачынае баяцца і маліць пра прабачэнне.
Зараз мянушка "Аніка-воін" прыкладаецца да ўсякага хвалька, адважнага толькі на словах, удалечыні ад небяспекі.
Крыніца: http://www.otrezal.ru/catch-words/16.html
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments