Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Андраеўскі, Андрайковіч, Андрусевіч, Андрушкевіч, Андрэеў, Андрэйчанка, Андронаў, Андрэевіч,

Андраеўскі, Андрайковіч, Андрусевіч, Андрушкевіч, Андрэеў, Андрэйчанка, Андронаў, Андрэевіч, Андрысовіч, Андрыянавіч, Андрыянаў, Андровіч, Андротавіч, Андрошэвіч, Андрузькі, Андрускі, Андрушкавіч

АНДРЫКОВА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АНДРЫКОВА — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, за 0,8 км ад вёскі Дубраўка.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Андрыкова складае 0,013 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,4 м. Даўжыня возера — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,48 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,03 млн м³.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 4 м, пераважна знаходзяцца пад хмызьняком.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0

в. Андрушы > Менская вобласць > Узда >Нёманскі
в. Андрушы> Менская вобласць > Нясвіж >Сейлавіцкі
в. Андрыеўшчына>Менская вобласць > Койданава >Бароўскі
в. Андрэйкі >Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі
п. Андросаўшчына> Менская вобласць > Копыль >Капыльскі
в. Андросаўшчына> Менская вобласць > Копыль >Слабада-Кучынскі
в. Андрушкі >Гарадзенская вобласць > Іўе > Ліпнішкаўскі
х. Андруны >Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі
в. Андрэеўцы>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Жодзішкаўскі
х. Андрэйкішкі >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Крэйванцэўскі
в. Андрушы > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі
в. Андрашоўшчына > Гарадзенская вобласць > Ліда > Пескоўскі
в. Андрэевічы > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Гнезноўскі
в. Андрушэўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Лядскі
в. Андрыянаўка> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Сухапольскі
в. Андронава> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Батчынскі
в. Андрэеўцы> Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Малчадскі
в. Андраны>Магілёўская вобласць > Мсціслаў > Далгавіцкі
в. Андрухі>Магілёўская вобласць > Горкі >Ленінскі
в. Андрухі>Магілёўская вобласць > Горкі >Гарэцкі
в. Нова-Андрэеўка>Магілёўская вобласць > Глуск > Клетненскі
в. Андронаўшчына>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Чарняўскі
в. Андрушышкі> Віцебская вобласць > Паставы > Камайскі
в. Андрушышкі> Віцебская вобласць > Паставы > Мягунскі
в. Андроны> Віцебская вобласць > Паставы > Курапольскі
в. Андроны> Віцебская вобласць > Паставы > Юнкаўскі
в. Андрэйчыкі>Віцебская вобласць > Ушачы > Глыбачанскі
в. Андрэеўшчына> Віцебская вобласць > Полацак >Андрэеўшчынскі
в. Андрэенкі > Віцебская вобласць >Гарадок >Бычыхінскі
в. Андрэева> Віцебская вобласць > Гарадок>Руднянскі
в. Андрэева > Віцебская вобласць > Гарадок >Газьбенскі
в. Андрэеўкая > Віцебская вобласць > Шуміліна >Мішневіцкі
в. Андрэева > Віцебская вобласць > Шуміліна >Мікалаеўскі
в. Андронавічы> Віцебская вобласць > Віцебск >Тулаўскі
в. Андрэеўшчына > Віцебская вобласць > Сенно > Багушэўскі
в. Андрэйчыкі > Віцебская вобласць > Сенно > Немойтаўскі
в. Андрэйчыкі> Віцебская вобласць > Сенно > Расненскі
в. Андрыянава>Віцебская вобласць > Дуброўна >Пірагоўскі
в. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Кастрычніцкі > Краснаслабодскі
в. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Рэчыца > Ровенскаслабодскі
п. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Добруш > Усоха-Будскі

АНДРЭЙ

Прысьвятак народнага календара (13 сьнежня н. ст. ці 30 лiстапада с. ст.), ушаноўвае апостала Андрэя Першазванага. Адметны варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна варажылі на суджанага). Акрамя агульных формаў варажбы (выліваньне на ваду расплаўленага воску, выкраданьне мужчынскага адзеньня ды інш.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насеньне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі або ў пасьцелі і прыгаворвалі: «Сьвяты Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, зь кім буду спаць?» Калі кінутае ў агародзе насеньне вясною добра прарастала, гзта абяцала дзяўчыне шчасьлівы шлюб. Каб жаданьні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень стараліся вытрымліваць пост і пазьбягаць размоваў
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Св. Андрэй

Каб пазнаць, ці выжыве хворы, пашлі жанчыну з драўлянай талеркай да крыніцы Св. Андрэя. Калі талерка зваліцца на паверхню вады і будзе круціцца па ходу сонца, хворы акрыяе.Калі ж яна будзе круціцца супраць ходу сонца - хворы памрэ.
Крыніца Св. Андрэя згадваецца ў павер'і, якое існуе ў мястэчку Шадар (в. Люіс). Аднак сама традыцыя варажбы па вадзе распаўсюджана і практыкуецца даволі шырока.Французская версія рыцарскага рамана пра Бевісе з Хэмптона паведамляе, што пешае паломніцтва да крыніцы Св. Андрэя па сваёй гаючай сіле раўназначна паломніцтву да гары Сен-Мішэль у Брэтані.

13 СНЕЖНЯ – АНДРОСЫ.

13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. Народная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўленнем апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з 12 вучняў Хрыста, брат апостала Пятра. Пасля зыходжання Святога Духа апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у І стагоддзі Евангелле ў розных краінах, у тым лік і на славянскіх землях. Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне.
Беларуская народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў, прыкмет і асабліва варожбаў на гэты дзень. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш. «Высявалі» насенне канапель ці льну на калодзежы, ля палонкі, у пасцелі. Уяўнае высяванне было невыпадковае — дастаткова прыгадаць, што вясною, 28 красавіка, таксама ў дзень Андрэя, прынамсі на Палессі, звычайна сеялі каноплі. Водгукі гэтага занятку чуюцца ўвосень і нібы змыкаюць агульнай справай двух цёзкаў. Само дзеянне варажбітак — сяўба насіла яўна сімвалічны характар: як засеянае павінна ўзысці, так і загаданае павінна ажыццявіцца ў недалёкім будучым: «Святы Андрэю, я каноплі сею, дай мне знаць, з кім буду рваць». Каб жаданні збываліся, дзяўчаты цэлы дзень пасцілі і пазбягалі размоў. Калі кінутае ў агародзе насенне ўсё на весну прарастала, гэта абяцала шчаслівы шлюб, калі ўзыходзіла зрэдку — чакала бязрадаснае замужжа, калі насенне зусім не ўзыходзіла — гэта нібыта быў знак на смерць. На трох прыкрытых талерках клалі пярсцёнак, ружанец і кветку; хто з дзяўчат выцягне пярсцёнак — тая пойдзе замуж, кветку (сімвал цнатлівасці) — застанецца ў дзеўках, ружанец — пойдзе ў манастыр.
Другасна слухаюць ваду: ціхая вада добрая зіма, шумная маюць быць маразы, завеі. Вынік параўноўваюць з тым, што даў Юр'еў дзень.
Дзень Апостала Андрэя Першазванага. Па царкоўным календары адзначаецца свята святога апостала Андрэя Першазванага. Святы апостал Андрэй быў адным з вучняў Іяана Хрысціцеля. Паводле Евангелля, Выратавальнік паклікаў яго разам з братам Пятром і двума сынамі быць сваімі спадарожнікамі.
Па падданні, апостала прыгваздалі да крыжа, папярочныя брусы якога былі прыбіты накасяк. Такі крыж завуць Андрэеўскім.
Андрэю Першазванаму дзяўчаты моляцца пра здольных добрых жаніхоў, а вечарамі варожаць пра сваіх суджаных.
Уначы старымі наведваліся рэкі, азёры. Парады зоры глядзець, ваду слухаць, мабыць, сёння нічога не выклічуць, акрамя ўсмешкі. Ну, калі сапраўды вёсцы атрымоўвалася тое, што ўяўляецца нам немагчымым? Пласты глебы, прамярзаючы нераўнамерна, прыўздымаюцца і апускаюцца, спараджаючы ваганні вады. Што калі гэтыя зрухі, узмоцненыя магутным рэзанатарам, такім, як азёры, рачныя плёсы, студні, станавіліся даступныя слыху?*
Прыкмячай: "Ціхая вада - да добрай зімы; шумная - да сцюж і завей",
Хадзілі да рэк, слухалі студні і, не ідучы за парог, спраўляліся пра надвор'е на заўтра: "Чырвоны агонь у печы - на сцюжу, белы - на адлігу". "Нагарэлы вугаль на лучыне круціцца - да маразоў..."

Дзень Андрэя Першазванага.

30 лістапада (13 снежня) - дзень св. апостала Андрэя Першазванага. У гэты дзень, як і ў дзень вялікапакутніцы Кацярыны, дзяўчаты варожаць пра сваіх суджаных. Шматлікія з іх па заведзеным звычаі напярэдадні дня апостала Андрэя выконваюць пост і наогул моляцца яму пра добрых жаніхоў.
На Палессе дзяўчына, жадаючы ўбачыць у сне свайго наканаванага, сее лён у гаршку, напоўненым зямлёю; прачытаўшы над гаршком "Ойча наш" дзевяць разоў на каленах і дзевяць разоў седзячы, яна кажа:
Святы Андрэю,
Я на цябе лён сею,
Дай жа мне знаць,
За кім я буду той лён рваць.
Ноч на 13 снежня завуць у народзе Андрэявай. З даўніны ідзе сцвярджэнне, што дзяўчатам і юнакам у Андрэеву ноч з'яўляюцца выявы іх суджаных. Само імя Андрэй азначае "муж".
Чый след ад ганка твайго рана раніцай ідзе: ці птушыны? чалавека? Які след: што разора? што яма? Дзяды раілі: "Не спяшайся. Паглядзі. З ганка тут жа не сыходзь, не заступі следу чужога. Заступіш - і можа здарыцца так, што пяроймеш шлях таго, хто гэты след пакінуў, і тады чужымі думамі ўразлівы будзеш, чужой важданінай мучыцца станеш, чужыя ношы насіць стомішся."
Вераніка - гэта Андрэева трава, яна горкая, у вянок звітая - ад нячысціка. З выгляду кветкі яе бледна-блакітнаватыя з ліловымі турчыкамі, што вышытыя крыжыкі. Вераніка - моцная трава: з ёй павядзешся - жаданага не страціш. Па народным павер'і, дзяўчаты, думаючы пра мілых сябрукоў, трымалі пры сабе вераніку.
13 снежня ваду слухалі. Старыя гэта ўмелі. Ранкам ішлі старыя на раку, секлі палонку і, перш чым зачэрпаць вады, апускаліся на калены на краю палонкі, прыціскаліся вухам да лёду і слухалі. Верылі, што калі вада шумная, то трэба чакаць завеі, сцюжы. Калі ціхая вада на Андрэяў дзень, то зіма будзе ціхай, добрай. Чэрпалі ваду з палонкі, неслі дахаты. І калі вада была шумнай, то адразу налівалі яе ў чугуны, не разлівалі па балеях - вынікала ваду супакоіць, каб з ёй у тваю хату шум не ўвайшоў.

Варажба пра замужжа

Калі дзяўчаты надумвалі варажыць у вечар, то адно з вёдраў з вадой, прынесенай вечарам на Андрэяў дзень, пакідалі ў сенцах ці халоднай святліцы. Да вады нікому з дамачадцаў не дазволена было падыходзіць: ні чапаць, ні чэрпаць, ні глядзець на яе. Кідалі дзяўчаты ў вядро дробку насення травы-веранікі, а ў яе насенне, што сэрца, і загадвалі:
Святы Андрэй,
я табе сею-засяваю,
дай мне знаць,
ці буду я тваю траву рваць?
А потым глядзелі, як насенне плыве па паверхні: ці будзе вада яго круціць ці ў супакоі пакіне? Такім, маўляў, па характары і будзе жаніх. раніцой ужо разглядалі ўзоры на замёрзлай паверхні: што чакае іх у будучыні?

30 ЛІСТАПАДА ДЗЕНЬ СВЯТОГА АНДРЭЯ

Святы Андрэй - брат святога Пятра і адзін з 12 апосталаў Хрыста (першы яго вучань). Андрэй, як лічыцца, прыняў пакутніцкую смерць у горадзе Патры ў Грэцыі. Прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю, ён звярнуўся да рымскіх улад з просьбай не крыжаваць яго на такім жа па форме крыжы, як той, на якім быў раскрыжаваны Хрыстос. Яго прашэнне было задаволена і, як лічыцца, святы Андрэй прыняў смерць на складзеным з бярвення касым крыжы, які пасля і стаў яго знакам.
З'яўляецца заступнікам Шатландыі (а таксама Грэцыі, Расіі і Румыніі).
Дзяўчаты вечарам напярэдадні варажылі, сыпалі пад падушку ячмень са словамі: “Святы Андрэю, я ячмень сею, дай жа мне знаць, з кім я буду жаць”.

28 КРАСАВІКА - ПУДАЎ ДЗЕНЬ, ПЧАЛЯР.

28/15. Андрэй.
"У каго медок і масліце, у таго свята". Надыходзяць працы: "На святога Пуду даставай пчол з-пад спуда".
Быццам расступіліся іглічныя цясніны, пацякла снегавіца, топіць поймы.
Узрос напор вясновай вады, бушуюць рэкі: то мост знясе, то абрыне падмыты бераг. Дрыжаць верхавіны затопленага вербалозу, у пене, з ровам быстрыня цягне выдраныя з коранем дрэвы, абломкі нейкіх будынкаў...
Грады градамі, а клопатаў на пасеках ніхто не перайме. Пчолы ў пчалярніку ажыўляюцца. Вулей гудзіць. Пчала просіцца на волю. Пчала - Божая угодніца. На ўсякую кветку садзіцца, ды не са ўсякай бярэ. Сама праца пчаліная, гуд у вуллі-быццам песня:
Точым абрусы белыя,
ставім стравы цукровыя,
людзям на патрэбу,
Богу на ўгоду.
У гэты дзень прыходзіць пара даставаць пчол з пчалярнікаў, свіранаў, клецяў, што былі на зіму добра уцеплены, мохам пракладзеныя, каб пчолы перазімавалі ў цеплыні і сытасці.
Ранні лёт пчол - да краснай вясны
Калі Руф рушыць снягі, то Пуд пужае.
Пуд-бортнік. У дзень гэтага апостала аглядаюць пчальнікі.
На Пуда каліна і рабіна почкі распускаюць.

30 КРАСАВІКА ЗОСІМ

30/17. Зосім (Засіма). Згодна народным паданням, гэта ахоўнік пчол (Цэбрыкаў, 1862; Дабравольскі, 1891; Раманаў, 1912). Ён упамінаецца ў многіх пчаліных замовах. Прападобныя Зосім і Савацій (ХV ст.) з'яўляюцца заснавальнікамі манашаства на Салавецкіх астравах. У Расіі іх называюць «пчалаводамі» («пчельниками»). Зосіма яшчэ лічаць распаўсюджвальнікам пчалаводства на поўначы. У адным з рукапісных малебнікаў распавядаецца як салавецкія ўгоднікі пасля далёкіх падарожжаў па волі Бога прывезлі ў булавешцы посаха матку пчалы для развядзення на рускай зямлі.
Андрыянава ноч (Андрэй). Вядома ў некаторых раёнах Палесся як ноч дзявочых гаданняў і варажбы пра замужжа. Гадалі на канапляным семені, якое пабывала ў царкве. Прасілі ў Андрыяна, або Андрэя, каб прысніўся той, з кім дзяўчына будзе «у пары на вясне». «Святы Андрэю, канапелькі сею» (Слуцкі п.; Сержпутоўскі, 1930). Пакутнік Андрыян памёр у 251 годзе.
Алесь Лозка

17 ЛІПЕНЯ – АНДРЭЙ НАЛІВА.

17/4. Андрэй, Марфа, Яўхім, Хвядот, Хвядоцця, Хведар.
17/4. Андрэй (Андрэй Наліва). Адзін з апекуноў земляробства, пра яго пяецца:
Трэці празнік – святы Андрэй,
Святы Андрэй, за ўсіх мудрэй,
Саху ладзіць, каня гладзіць...
Да Андрэя завяршаўся працэс выспявання жыта. Аб гэтым народная мудрасць сцвярджае: "На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос", "Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма", "Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку".
Да гэтага часу зімавыя ўжо ў наліве, грэчка яшчэ на ўсходзе, тады казалі "Бацечка авёс дашчэнту ўрос".
Прымецілі: "Які Андрэй Наліва - такі і Каліннік (11 жніўня)".
Аўсяная каша на пакосе - на яе запах выходзяць з лесу і ласі.
На пакосе аўсяны кісель, то ведай, прыйшоў сенажаці канец.
Дзяўчатам ізноў клопат. Яны хадзілі ў поле, збіралі з дванаццаці лугоў дванаццаць кветак, і букецікі клалі пад галаву на сон будучы. Сярод кветак абавязкова павінна была быць Андрэева кветка.
Святы Андрэй,
усе кветкі завей!
Дванаццаць цвяткоў,
склічце дванаццаць малайцоў !
Свайго пазнаю-
павелічаю!
А маці абавязкова варылі дзяўчатам на выданне аўсяны кісель, і абавязкова гэты святочны кісель быў запраўлены салодкімі паўспелымі ягадамі. Належыла кісель высербаць ды міску аблізаць. Быў сказ, што аўсяны кісель моцна за жаніхоў трымаецца.
А жаніхі тым часам па аўсяных палях хадзілі. Рыхтаваліся воз сямейны везці. Вялікая сенакосная пара, але і на хлебную ніву трэба ўжо абгарнуцца. Авёс ды жыта - яны і чалавеку, і коням, і птушцы годны.
Селянін, з галавой паглынуты сенажаццю, не выпускаў з поля зроку хлебныя нівы.
Імяніны ў Марфы (Марты) ("настаўніца" (арам.)), Андрэя (з грэцкага - "мужны"), Багдана (рускае - "дадзены Богам"), Фядора (грэцкае - "божы дарунак").
Сярод лета з'яўляецца на дрэвах жоўтае лісце - да ранняй восені і зімы.
Прастуду лячылі, абліўшы аўсяную шалупіну кіпенем, а пасля ўдыхалі гаючы пар.
У гэты дзень, як правіла, ішоў дождж, неабходны ўраджаю і празваны "андрэеўскім". Аб надвор'і судзяць па першым аўторку пасля маладзіка. Калі месяц нарадзіўся у сераду, не чакай нічога добрага. Ясны крутарогі месяц - да вёдра.
Андрэева трава, андрэеўка, расліна Veronica spicata. Падрыхтоўка да здымання ўраджая зімавых.
У гэты дзень добра атрымоўваецца вядзьмарства.
Якія нарадзіліся ў гэты дзень варта насіць цытрын.

1 ВЕРАСНЯ АНДРЭЙ СТРАЦІЛАТ І ФЁКЛА.

Андрэй Страцілат Таўрыйскі - мучанік
Страцілат - цяпляк: прыкметнае пацяпленне, вецер-цяпляк у павуцінне апрануты.

АБРАДЫ:

1. Народжаная ў гэты дзень варта старадаўняму звычаю. Яна прыносіць у хату або першы сноп аўса, завязанага спачатку ўборкі, або апошні, калі касьбу заканчвалі - усё залежала ад лета. Сноп яна абавязкова ўпрыгожвала, абвязвала стужкамі, але ставіла, у адрозненне ад снапа пшанічнага або жытняга, якія ўжо красаваліся ў чырвоным куце, у бабін кут. У бабіным куту быў кут, дзе стаялі абразы, і побач з імі, або пад імі адводзілася месца для бацечкі аўса. Ён-то і быў суцяшальнікам, захавальнікам бабіных дум, дарадцам у вырашэнні самых цяжкіх жыццёвых задач. Ён навяваў бабаньцы веру, выпраўляў да сну, сустракаў раніцай.

2. Нашы продкі, ведаючы ўласцівасці гэтай травы, папераджальна ставілі сноп аўса не толькі у хаце, але і ў сенцах. Конюхі ставілі сноп сена або падвешвалі яго ў тым куту, дзе віселі хамуты, лейцы. Па народным павер'і, аўсяная салома гоніць паскуддзе з хаты. У аўсянай саломе лясун не валяецца. Калі забярэцца ў аўсяную салому, яго абавязкова конь капытом убрыкне.

3. Сжатае, скошанае хлебнае поле пазнавалася па сцерню-астатку саломы на корані. Нашы продкі, ушаноўваючы нізка прыбранае аўсянае поле, завівалі Ўласію, Іллю або Юр’ю бародку, застаўшыяся сцеблы, як паложана, прыгібалі да зямлі, засыпалі верхавіну зямлёй, каб святыя ведалі, што для ўсіх ахоўных і аберагаемых імі жывёл на будучы год паднімецца і вырасце багаты ўраджай. Лічылася, што і зямлі таксама вяртаецца праз гэты абрад завівання барады сіла ад сабранага ўраджая.

Сей год-барада, на новага дружка.
Дзеўка сарве-дык замуж сыдзе,
удава сарве-скалотка прынясе,
кабылка стопча - жарабка прывядзе.
Дзяўчаты неслі аўсяны сноп у хату, а бабанькі зноў клаліся на іржышча, скінуўшы з сябе лішняе адзенне, зачынялі вочы і каталіся па іржышчы, галосячы і просячы ў жніва аддаць сілы:
НЕ болі, мая спіначка,
вярніся, мая сілачка!
Вярні сілу, нівачка!
Вострыя сцеблы не ранілі целы, не прычынялі глыбокіх уколаў, на адзенні не заставалася бруду. Толькі першы раз, прыпадаючы да зямлі, бабанька адчувала з'едлівае дакрананне іржышча, потым яна лёгка кацілася, прыміная астаткі сцеблаў і абазначаючы на поле круг.
Не важна, ці было ў кагосьці з іх цяжкае гора або ці адчуваў хто сябе самым шчаслівым у вёсцы - усе яны заліваліся слязамі. А плакалі даўно не то што цяпер. Галасілі так, што здавалася, увесь мір вось-вось перавернецца. Усё наваколле было запоўнена крыкам, выходзіўшым з самога сэрца, з самой глыбіні душы.
Цяжка апісаць стан, які выпрабоўвала бабанька пасля гэтага абраду. Гэтае пачуццё дзіўнае і дагэтуль неспазнана. Адбывалася як бы поўнае абнаўленне жанчыны, нараджэнне яе зноўку.
Гэтыя абрады, судзячы па ўсім, былі аднымі з найстаражытных, якія звязвалі разам: чалавека, зямлю, ураджай і святых.

ПРЫКМЕТЫ:

"На Страцілата-цяпляка пайшлі аўсы спехам".
"Страцілатаў дзень прыйшоў, авёс дайшоў (паспеў)".
"Калі на Фёклу з поўдня цягне - пайшлі аўсы на спех".
Вецер, веючы у гэты дзень з поўдня, абяцае добры ўраджай аўса.

ІМЯНІНЬНІКІ:
Андрэй, Піцірым, Цімафей, Агата, Тэкля.

13 ЛІПЕНЯ ХВАЛА ВЕРХАВІНЕ ЛЕТА.
Андрэй, Варфаламей, Іван, Мацвей, Пётр, Сымон, Сафрон, Піліп, Фадзей, Фама, Якаў.
13 ліпеня - Сабор хвалебных і ўсехвальных 12-ці апосталаў: Пятра, Андрэя, брата яго, Якава Заведзеева, Іяана, брата яго, Піліпа, Варфаламея, Якава Алфеева, Юды Іякаўля, ці Фадзея, Сымона Зілота і Матфея.
30 КАСТРЫЧНІКА ВОСІЙ.
30/17. Андрэй, Антон, Кузьма, Дзям'ян, Лявонцій, Лазар
23 КАСТРЫЧНІКА ЯЎЛАМПІЙ ЗІМАПАКАЗЧЫК.
23/10. Яўлампія, Амбросій, Андрэй, Феафіл.
15 КАСТРЫЧНІКА - КІПРЫАН І АНДРЭЙ.
4 КАСТРЫЧНІКА КАНДРАТ ДЫ ІГНАТ

4/21. Дзмітры, Даніла, Андрэй, Язэп, Іпацій, Ісак, Мялецій, Яўсей.
23 ВЕРАСНЯ ПЁТР І ПАВЕЛ РАБІННІК.
23/10. Павел, Андрэй, Клімент, Пульхерыя, Пятро.
17 жніўня Максіміліян, Ірына, Ія, Еўдакія, Кузьма, Міхась, Дзяніс, Зміцер, Іван, Андрэй, Кастусь, Дар'я, Пётр, Канстанцін, Антанін, Аляксандр.

9 ЛІСТАПАДА АБЕТЫ
9/27. Нестар, Андрэй, Капіталіна, Марк.
31 ТРАЎНЯ ШЭСЦЬ ДЗЕЎ КАНАПЕЛЬКА МАТРУНА ФЯДОТ АЎСЯННІК.
31/18. Хвядот, Пётр, Дзяніс, Андрэй, Павел, Хрысціна, а таксама — Сем дзеў.
3 ЛІПЕНЯ МЯФОДЗІЙ.
3/20. Мяфодзій, Глеб, Андрэй, Гурый, Іна, Рыма, Апанас, Міна.
15 СНЕЖНЯ АБАКУМ
15/2. Авакум, Апанас, Андрэй, Іван, Сцяпан.
25 ЧЭРВЕНЯ - ПЁТР - ПАВАРОТ, КАПУСНІК, СОНЦАВАРОТ.
25/12. Анупрэй, Пётр, Ганна, Арсень, Іона, Аўксенцій, Сцяпан, Андрэй, Феафіл.
11 ЧЭРВЕНЯ - ХВЯДОССЯ-КАЛАСЯНІЦА.
11 /29. Іван, Хвядосся, Багдан, Фаіна, Марыя, Ян, Аляксандр, Андрэй
5 ЧЭРВЕНЯ - КАНАПЛЯНІК.
5/23. Ефрасіння, Лявонцій, Міхал, Ісай, Ігнат, Якуб, Хведар, Дзмітры, Аўрам, Пятро, Іван, Васіль, Кастусь, Давыд, Мікіта, Даніла, Андрэй, Раман, Адрыян, Аляксандр, Генадзь.

АНДРЭЕВА КВЕТКА – ВЕРАНІКА КАЛАСІСТА.

ВЕРАНІКА КАЛАСІСТАЯ
- Veronica spicata L.
Сямейства нарычнікавыя - Scrophulariaceae Juss.
Вераніка каласістая - травяністая шматгадовая расліна вышынёй 10-75 см. Карэнішча тонкае, гарызантальнае, сцеблы ў малаважным ліку або адзінкавыя, прамыя або ўзыходзячыя, моцныя, простыя, багата апушаны; суквецце - верхавіннае, адзінкавае, густы пэндзаль 5-30 см
даўжынёй, часам бываюць бакавыя пэндзлі; кветкі на касматых кветаножках, звычайна карацей кубачка або амаль сядзячыя; венец ярка-блакітны або сіні, часам разаваты, фіялетавы або белы, 6-7 мм даўжынёй, насенне плоскапукатае, шырокаяйкападобнае, тупое, гладкае.
Квітнее ў ліпене-кастрычніку.
Распаўсюджана ў Еўрапейскай Арктыцы (усход), на Ўкраіне, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расеі, ва Ўсходняй Сібіры (Енісейскі раён), на Каўказе, у Сярэдняй Азіі.
Расце ў хваёвых лясах, стэпах, на шчабністых схілах, лясных лужках да верхнегорнага пояса. Дэкаратыўная, у культуры маюцца садовыя формы і разнавіднасці.
З лячэбнай мэтай выкарыстоўваецца трава (сцеблы, лісце, кветкі).
У каранях выяўленыя ірыдоіды. У траве ўтрымоўваюцца вугляводы, маніт, хінная кіслата, ірыдоіды, кардэноліды, сапаніны, халін, дубільныя рэчывы, кумарын, флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя.
Сцеблы ўтрымоўваюць ірыдоіды. У лісці вылучаны ірыдоіды, флаваноіды, у кветках - флаваноіды, у насенні - алкалоіды.
Настой травы ў народнай медыцыне ўжываецца пры рэспіраторных інфекцыях, як кардыотанічны, дэтаксікацыонны пры ўкусах змей і як раназажыўляючы сродак.
Настой травы ў эксперыменце (у канцэнтрацыі 0,5%) павялічвае хуткасць згортвання крыві ў труса, павялічвае амплітуду сардэчных скарачэнняў і запавольвае іх тэмп, пры нутравенных уводзінах узмацняе сардэчную дзейнасць, падвышае артэрыяльны ціск.
Выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць.
1. 2 сталовыя лыжкі сухой здробненай травы на 2 шклянкі кіпеню, настойваць 2 гадзіны, працадзіць. Прымаць па 1/2 шклянкі 3 разы ў дзень пры грыпе.
2. 3 сталовыя лыжкі збору веранікі каласістай, лісця маці-і-мачахі, травы ваўчкоў трозраздзельных у суадносінах 1:1:1 на 0,5 л кіпеню, настойваць 2 гадзіны, працадзіць.
Прымаць па 1/2 шклянкі ў цёплым выглядзе павольнымі глаткамі пры грыпе, рэспіраторных захворваннях, бранхіце.
3. Вонкава выкарыстоўваюць настой або адвар травы (20 г лісця на 1 шклянку кіпеню) для абмывання і мясцовых ваннаў, пры розных хваробах скуры, вуграх, гнойных і грыбковых паразах скуры, свербячых высыпаннях, парэзах і ранках скуры, апёках.
Апухшыя пухліны з поспехам лечаць гэтай раслінай.
Прыклады:
1. У жанчыны пайшла горлам кроў, дактары яе лічылі безнадзейна. Стала піць слабы настой веранікі (4 сцябла на 1 л вады) па 100 мл 3 разы ў дзень цёплым. Піла з месяц. Паправілася, што вельмі здзівіла лекараў.
2. У другой жанчыны была на назе язва 15-летняй даўнасці; выгаіла настоем веранікі.
3. Расколіны на пятках таксама былі вылечаны гэтай раслінай.
Гр-ка з г.Майкопа, краснадарскага боку, паведаміла, што гэтая расліна валодае дзіўна каштоўнымі лячэбнымі ўласцівасцямі, прыводзіць арыгінальныя пэўныя прыклады: Ад укусу гадзюкі ў дзіцяці была наймоцная пухліна нагі і жывата. Бабка-траўніца некалькімі ваннамі (гарачымі да пояса) вельмі хутка вылечыла дзіця. Укус атрутнага павука ў нагу быў вылечаны вельмі лёгка і хутка (двума прыпаркамі з веранікі). Раслінай з поспехам лечаць розныя апухшыя пухліны.

Вераніка ў медыцыне

Трава веранікі лекавай утрымоўвае дубільныя і горкія рэчывы, гліказіды, сапаніны, эфірныя алеі.
Вераніка лекавая выкарыстоўваецца ў навуковай медыцыне некаторых краін Заходняй Еўропы і ў гомеапатыі.
У афіцыйнай медыцыне Расеі і Беларусі вераніка лекавая практычна не выкарыстоўваецца. А вось паказанні да ўжывання народнай медыцынай адрозніваюцца вялікай шматстатнасцю.
Настой квітнеючых сцеблаў з лісцем веранікі лекавай п'юць для ўзрушанасці апетыту, для нармалізацыі дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту і наогул пры болях у жываце. Ужываюць для разжыжэння макроты і адкашлівання пры прастудных захворваннях, пры захворваннях печані, пры жоўцева- і нырачнакаменнай хваробах. Пры галаўным болі, высільванні, клімактэрычных засмучэннях, як кроваастанліваючае пры вонкавых і ўнутраных крывацёках, а таксама як мачагоннае.
Вонкава адвар і настой веранікі лекавай ужываюць для абмыванняў пры грыбковых паразах скуры, залатухе, экзэме, дыятэзе, для прамывання ран, для абрашэнняў пры свербу жаночых палавых органаў.
На месцы ўдараў робяць кампрэсы з распаранай травы веранікі лекавай. Настоем палошчуць прастуджанае горла.
Свежыя расцёртыя кветкі і лісце прыкладваюць на ўчасткі розных парушэнняў скурнага пакрова, змазваюць іх настоем травы веранікі на раслінным алеі.
Адвар травы веранікі лекавай давалі піць хатнім жывёлам пры крывавай мачы.
Гаючыя ўласцівасці мае не толькі вераніка лекавая, але і іншыя віды веранік.
У лісці веранікі длінналісцевай шмат вітаміна "С" і правітаміна "А"; знойдзеныя сляды алкалоідаў. Трава расліны, радзей карані, часам выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне.
Адвар або настой веранікі длінналісцевай п'юць пры прастудных і нервовых захворваннях, хваробах печані, галаўным болю, засмучэнні страўнікава-кішачнага тракту, маткавых крывацёках. Вонкава тую ж лекавую форму ўжываюць для прамывання ран. А расцёртыя свежыя, сухія кветкі або траву выкарыстаюць як сродак супраць абапрэласцяў і патлівасці ног.
У лісці веранікі дубраўнай утрымоўваецца вітамін С і правітамін А. Як лекавая расліна знаходзіць малаважнае ўжыванне ў народнай медыцыне пры прастудных і скурных захворваннях.
Судзячы па некаторых народных назовах веранікі дубраўнай (жыватапарушэнец - у Ажэшка, грыжная - у Даля), ёю лячылі таксама захворванні, выкліканыя ўздымам цяжараў.

17 ліпеня - Марфа

У гэты дзень Праваслаўная царква пачытае свяціцеля Андрэя, архібіскупа Крыцкага і вялебную Марфу, маці Сімеона Дзіўнагорца. Вялебнага Андрэя Рублева, іканапісца. Вернага вялікага князя Андрэя Багалюбскага. Галацкага абраза Божай Маці.
Хрысціянскі каляндар адзначае ў гэты дзень адразу трох Андрэяў: свяціцеля Андрэя, архіепіскапа Крыцкага (712 –726 г.), благавернага вялікага князя Андрэя Багалюбскага (1174 г.) і прападобнага Андрэя Рублёва, іканапісца (XV ст.)

АНДАРАК

Паясное адзенне бел. жанчын - спаднiца з шарсцяной цi паўшарсцяной саматканкi ў клетку або ў падоўжныя цi папярочныя палосы. Лакальная назва даматкан, сукня. Шылі з 3-5 полак, вытканых у 2 - 3 нiты. Малюнак утвараўся на вохрыстаружовым, вiшнёвым, сiнiм, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элементамі дэкору служылi запрасаваныя складкі, вышыўка, нашыўкi карункавых тасёмак, стужак. У канцы 19 – пач. 20 ст. найбольш распаўсюджанымi былі клятчастыя А. (чырвона-чорныя клеткі размяшчалiся па ўciм полi – ваўкавыска - камянецкі строй). Паступова да чорнага i чырвонага колераў пачалі дабаўляць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўд.-зах. i цэнтр. р-нах Беларусі пераважалi А. ў папярочныя палосы ( ляхавiцкi строй, пухавiцкi строй), ва ўсх.- п падоўжныя (шырокiя чырвоныя перамяжалiся з больш вузкімі белымi паскамi). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія i iнш. А. Святочныя А. абавязкова гафрыравалi (складзены у складкі А. клалi на ўслон, накрывалi чыстым ручнiком i прыкладвалi гарачым хлебам).
Вядомы на ўсёй Беларусi, за выключэннем паўн.- зах. раёнаў; ва ўсх. i паўд.-ўсх. раёнах А. былi з прышыўным лiфам. Выйшаў з ужытку ў 1920 –я г., у Зах. Палессi - у 1930-я г.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments