Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Анісімаў, Анішчык, Анішчук, Анісавіч, Анішчанка

Анісімаў, Анішчык, Анішчук, Анісавіч, Анішчанка

в. Анісімавічы>Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Калпеніцкі
в. Анісімавічы> Віцебская вобласць > Браслаў > Межанскі
в. Аніські>Віцебская вобласць > Гарадок >Першамайскі
в. Аніськаўшчына> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Вішаўскі
а. Аніскавічы> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Аніскавіцкі

Магчыма прозвішчы і назовы вёсак ад быліся ад святых Аніссі і Анісіма.

АНІССЯ ЖАЛУДАЧНІЦА

12 студзеня дзень памяці пакутніцы Аніссі, Аніссі-жалудачніцы.
На Аніссю-жалудачніцу вараць свіныя трыбухі. Варожаць пра зіму па печані і селязёнцы: калі селязёнка будзе роўная і гладкая, то зіма будзе з халадамі ў канцы; калі печань у сярэдзіне тоўстая - сцюжы пачнуцца з паловы зімы; калі шырокі бок печані да пуза - маразы будуць з перазім’я.

28 ЛЮТАГА АНІСІМ АЎЧАР

28/15. Анісім, Ефрасіння, Яўсей.
28 лютага. Анісім-аўчар,аўчарнік.
Вялікі дадатак вады прадвесціць добрую сенажаць.
У гэты дзень зіма з вясною пачынаюць барацьбу.
У гэты дзень жанчыны выстаўлялі на ранішнім світанку лепшы скрутак прадзіва. Лічылася, што ад гэтага прадзіва ўвесь год будзе трывалым і чыстым.
Анісім-зімабор. Зіма з вясной змагаюцца: "Каму ісці наперад, а каму назад павярнуць", "На Анісіма-аўчара зіма становіцца бязрогай". Як у лютым гукнецца, так увосень адгукнецца.
Імяніны ў Ефрасінні.
28(15) Дзень Анісіма авечніка, апостала Анісіма
У гэты дзень Праваслаўная Царква пачытае апостала Анісіма.
У гэтую ноч аўчары гукаюць зоркі для багатай пладавітасці авечак.
Вялікі дадатак вады прадвесціць добрую сенажаць.
На Анісіма-аўчарніка зіма становіцца бязрогай.
Дзень вялебнага Васіля Спавяданніка, Васіля капельніка. Лічаць, што ў гэты дзень бывае заўсёды адліга.

28 лютага-Анісім-аўчар.
Аўчары гукаюць зоркі, каб авечкі ягніліся. Сяляне ў гэтыя дні чакалі прыбытка да статкаў коз і авечак і клікалі нябесную высь:
Пашлі Госпадзі,
бяшек і біль
трыдзевяць галоў!
А народжанаму ў гэты дзень прыносілі ў дарунак козачку або авечку, якая толькі што з'явілася на свет, кажух або шапку, з аўчыны вырабленую. Здаровейка яму прыбывала ад гэтай скацінкі.
Яшчэ ў некаторых мясцінах ў гэты дзень таксама выстаўляюць прадзіва на ранішні мароз.
Селянін, да прыкладу, здзяйсняў абрад наступным чынам: "Увечар, калі з'явяцца зоркі, гаспадар авечак з аўчаром выходзяць за ваколіцу і кладуць на ўсе чатыры бокі па тры паклона. Аўчар становіцца на руно і прамаўляе: "Засвяціся, зорка ясная, па паднябессі, на радасць міру хрышчонаму. Загарыся агнём негасімым на ўцеху праваслаўным. Ты заглянь, зорка, на двор рабу (імя ). Ты асвяці, зорка ясная, агнём негасімым белаяравых авечак. Як у паднябессі зоркам няма ліку, так бы ў раба (імя ) урадзілася авечак больш таго".
Цікава, што тая ж сувязь авечак з зоркамі адбілася ў шматлікіх загадках:
Беглі авечкі па калінаваму масту,
убачылі зару, пакідаліся ў ваду. (Зоркі)
Поле не мерана, авечкі не лічаны,
пастух рагаты. (Неба, месяц і зоркі)
Адзін пастух тысячы авечак пасе. (Месяц і зоркі)
Гаспадар спіць - авечкі на выгане,
гаспадар вызірне - авечак не відаць,
гаспадар схаваецца - авечкі ізноў пазначацца. (Сонца і зоркі.)
Несмяротная авечка чорная ўся ў агні гарыць. (Зорная ноч.)
Баран у хляве,
Рогі - у сцяне. (Месяц.)
Бежаць, бежаць авечкі
па ліпавай дошчачцы;
убачылі зару -
упалі ў ваду. (Зоркі.)

Гэты дзень лічыўся ўдалым для варожб.

28 лютага - апошні дзень самога кароткага месяца ў годзе. У гэты дзень знахары робяць "укарот" на доўгія языкі, "укарот" на мужоў, якія б'юць сваіх жонак.

Той, хто паспее гэта зрабіць, таго муж цэлы год пальцам не кране. Замову чытаюць так:
Блаславі, Госпадзі, мае словы.
Я, Божая раба (імя).
Дай, Госпадзі "укарот" на рукі, ногі і рот
Рабу Божаму (імя).
Каб ён рукамі на мяне не махаў,
Нагамі мяне не піхаў.
Рта на мяне, рабу Божую (імя), не адкрываў.
Справы свае замыкаю, словы свае закрываю.
Ключ, замак, язык. Амін.
Амін. Амін.

АНІСІМ-АЎЧАР - ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВ. АНІСІМА

Анісім-аўчар - дзень памяці св. Анісіма, які адзначаецца Царквой 15/28 лютага. Вядома, што Анісім родам з г. Калоса ў Фрыгіі быў адным з сямідзесяці апосталаў. Ён прыняў водахрышча ад апостала Паўла. З Анісімам і Ціхікам Павел адправіў пасланне да каласянаў. Па паданні, Анісім быў прызначаны біскупам у Эфесе; у 109 годзе ў Рыме ён быў да смерці пабіты камянямі супернікамі хрысціянскай веры.
У народнай традыцыі св. Анісім лічыўся заступнікам авечак, і таму яго звалі аўчаром, гэта значыць пастухом авечак. На Анісіма-аўчара ў некаторых месцах існаваў звычай аклікаць зоркі для таго, каб авечкі добра ягніліся. Гэты абрад адбываўся наступным чынам: увечар, са з'яўленнем зорак на небе, гаспадар авечак і пастух ішлі за ваколіцу і тройчы кланяліся на ўсе чатыры бакі. Затым пастух станавіўся на авечую шкуру і прамаўляў замову: "Засвяціся зорка ясная, на паднябессі, на радасць свету хрышчонаму. Загарыся агнём негасімым на ўцеху праваслаўным. Ты заглянь, зорка, на двор раба (імя). Ты асвяці, зорка ясная, агнём негасімым белаяравых авечак. Як на паднябессі зоркам няма ліку, так бы ў раба (імя) урадзілася авечак больш таго" . Пасля гэтага, гаспадар праводзіць аўчара да сябе ў хату і частуе.
Параўнанне авечак з зоркамі, уласцівае традыцыйнай свядомасці, лягло таксама ў аснову прыёму метафары ў жанры загадкі:
"Адзін пастух тысячы авечак пасвіць" (Месяц і зоркі);
Да дня Анісіма-аўчара ў некаторых месцах прымяркоўваўся звычай "зарнення прадзіва": яго вывешвалі на ранішні мароз, лічачы, што ад гэтага яно стане белым, чыстым і моцным.
У некаторых месцах на мароз выстаўлялі таксама збожжа, прызначанае для пасеваў, каб ураджай збажыны быў лепш. З дапамогай "зарнення" на Анісіма-аўчара чысцілі канапляны алей: яго змешвалі са снегам і ставілі на сонца, з-за чаго снег раставаў і ўбіраў цёмныя прымешкі з масла. Забруджаная вада абсоўвалася ўніз, а ўначы замярзала, і наверсе заставалася вычышчаны і асветлены алей.
матэрыял падрыхтавала Мадлеўская Алена Львоўна

23 ТРАЎНЯ ЗІЛОТ
23/10. Сымон, Кіпрыян, Анісім, Эразм, Сідар, Таіса, а таксама апостал Зілот. Яго імя выклікала ў чалавека асацыяцыю з золатам. Але адкуль магло прыйсці багацце селяніну, як не з уробленых ім палеткаў? Вось і звязваў ён гэты веснавы дзень з вытокам свайго дабрабыту: «Сей пшаніцу на Зілота — яна будзе, як злота». Часам пад вечар высявалі і каноплі.
3 ЖНІЎНЯ СЯМЁН ЮРОДЗІВЫ.
3/21. Сымон, Іван, Анупрэй, Анісім.
27 ЛІПЕНЯ ДАЗОРЫ.
27/14. Сцяпан, Анісім




Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments