Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Агалец, Агальцоў

Агалец, Агальцоў

Прозвішчы адбыліся ад фетыша голы.

ГОЛЫ

Без адзення чалавек у традыцыйнай культуры – не чалавек, а частка прыроды. Катэгорыя “голага” выводзіць яго па-за межы культуры, далучае да катэгорыі “чужога” і “незасвоенага”. Рытуальна найперш гэта выяўляецца ў абрадзе хрышчэння, семантыка якога вытлумачаецца як з пазіцый архаічнага, так і пазнейшага хрысціянскага светапоглядаў. Г. чалавек, як і ісус Хрыстос, скідвае з сябе старое адзенне граху, што апрануў на сябе пасля 2падзення” Адам. Гэта сімвалізуе вяртанне да першаснай чысціні і бязвіннасці.
Прыкмета Г. выяўляе і адкрытасць для кантактаў, спрыянне вонкаваму ўплыву. Г. чалавек як бы станавіўся прадстаўніком іншасвету. І таму магічныя яго дзеянні, згодна з павер’ямі, забяспечвалі жаданы вынік. Пры пераездзе ў новую хату гаспадыня, пакуль не ўзыдзе сонца, аббягала хату голай, стукала ў вароты, каб павялічваліся “род і плод”. Чараўнік голым закручваў залом у жыце, знахар голым яго вырываў. Менавіта на голай або ў адной сподняй кашулі была дзяўчына, выбраная на ролю “Куста” або русалкі ў адпаведных абрадах. Прыкладаў неабходнасціпоўнага распранання з каляндарнай, сямейнай, мантычнай, медыцынскай, чарадзейскай практык можна называць шмат, аб’ядноўвае іх адно: адсутнасць адзення сімвалізавала стан адкрытасці, найбольш спрыяльнай для кантактаў з ірэальнымі сферамі. Здымаючы адзенне, чалавек парушаў самую блізкую і інтымную мяжу, выходзіў за нормы, каб, па-першае, выказаць давер да сваёй прасторы і, па-другое, наблізіцца да касмічных стыхіяў.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/992

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments