Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Адарчэнка, Адарчук

Адарчэнка, Адарчук

Прозвішчы хутчэй за ўсё адбыліся ад фетыша дар.

ДАРЭННЕ

Вясельны абрад, які выкрнваецца на працягу ўсяго вяселля, пачынаючы ад запоін. Лакальныя назвы абдорванне, надзяленне. Асноўныя віды: абмен падарункамі паміж нявесткай і жаніхом і іх сваякамі (азначае яднанне маладых і іх родаў); Д. раднёй і суседзямі маладым у час падзелу каравая (вынік захавання рэшткаў родавага побыту); Д. жаніхом дробных падарункаў нявечце, яе маці, братам, сёстрам (звязана з рэшткамі стараж. Элементаў формы шлюбу пры дапамозе куплі – продажу); абдорванне маладой пасля пераезду ў дом маладога ўсёй яго радні. Апошні рытуал узнік пазней, калі дары маладога як своеасаблівы выкуп маладой страцілі сэнс; па аналогіі гэты від Д. перанесены на маладога і яго сваякоў. Ад маладой патрабавалася асабліва вялікая колькасць дароў, таму ёй рыхтавалі іх з дзяцінства, дапамагалі сваякі. Падарункі (лён, воўна, маткі нітак, палатно і інш.), якія ўваходзілі ў прыданае, нявеста атрымлівала ад сваякоў і суседзяў пры запрашэнні іх на вяселле. У час запоін і заручын нявеста абдорвала сватоў жаніха ручнікамі, хусткамі і інш.; сваты давалі ёй крыху грошай, стужкі інш. На вяселлі маладых абдорвалі некалькі разоў кожнага паасобку альбо разам. Падарункі звычайна клалі на засланае ручніком века ад дзяжы (пазней – на талерку), пастаўленае на стале перад маладымі. Нярэдка блізкая радня дарыла маладым жывёлу, зерне, гаспадарчыя рэчы і інш. Асоба, якая дарыла, называла дароную рэч, выказвала добрае пажаданне маладым і выпівала чарку. У бел. вяселлі ёсць вялікая колькасць спецыяльных пажаданняў, якія выказваліся ў час Д. асобнымі формуламі, звычайна ў рыфмаванай форме. У песнях Д. і формулах-пажаданнях змяшчаюцца таксама пагрозы, праклёны таму, хто не стрымае свайго слова (“не аддасі – ваўкі з’ядуць”; “звяр’ё паз’ядае”, “па лясах паз’бягае” і г. д.). Маладыя ў сваю чаргу жадалі тым, хто дорыць, каб іх дар кампенсаваўся “ў хлявочку-волікамі, у стаенцы – конікамі, у садочку пчолкамі, а ў пасцелі – жонкаю” і інш. Сучаснае бел. вяселле ў сваёй аснове захавала лепшыя нар. традыцыі Д.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/12143
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments