Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Анчыц

Анчыц (са спіса шляхецкіх родаў)

Прозвішча адбылася ад фетыша анчутка.

АНЧУТКА (АНЦЁТКА)

Адна з назваў чорта. Апрача таго, словам «анчут» на Смаленшчыне называлі не толькі чорта, але і свавольнага, упартага дзіцёнка. Слова «анчутка» вядомае таксама значнай частцы рускіх гаворак з шырокім колам пераносных (звычайна пеяратыўных, ацэнкавых) значэньняў для характарыстыкі чалавека. Агульнапрынятая этымалогія яго — ад летув. апсіпіё, апсійказ, памяншальнай формы ад antis «качка». На рускай тэрыторыі слова азначае таксама гарэзьлівых чарцянят, а часам вадзяніка або балотніка. Асацыяцыя качкі (і наагул вадаплаўнай птушкі) з антаганістам Бога-стваральніка добра вядома традыцыйным касмагоніям на вялікім эўразійскім абшары. Ёсьць гэты матыў і ў беларускай народнай касмагоніі. Вадаплаўныя птушкі зьвязаны з пракаветнымі водамі і самымі першымі фазамі космагенэзу, адсюль і сувязь іх з пэрсанажамі, што ўвасаблялі сабой пракаветны стан будучага Сусьвету, яшчэ не вылучанага з пачатковага хаатычнага стану
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments