Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Апон, Апанчук, Апанюк, Апона

Апон, Апанчук, Апанюк, Апона

в. Апонаўцы >Гарадзенская вобласць > Воранава >Забалоцкі
в. Апонаўшчына> Менская вобласць > Стаўбцы >Літвенскі

Прозвішчы і назовы паселішчаў хутчэй за ўсё адбыліся ад слова апона. Вельмі цікавыя супадзенні: гальскую багіню, заступніцу конегадоўлі звалі Эпона, а дыван якім накрывалі коней апона ад слова апінаць. З матэрыялаў бачна што апона ёсць атрыбут багіні Эпоны, якім накрывалі коней, каб засцерагчы іх здароў’е, а словы апона, апінаць складовыя беларускай мовы.

АПОНА

Тое, чым накрываюць, апінаюць што-н. Накрыць ногі цёплай апонай. А. смугі (пераноснае значэнне).
Крыніца: http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%9F%D0%9E&alpha=%D0%90

АПОНА

АПОНА – дэкаратыўная тканіна накшталт дываноў – (арасы, габелены, манаты, каберцы, узорыстыя шаўковыя). Гэтая назва распаўсюджвалася ў XVI - XVIII стагоддзях.
Апонамі ўпрыгожвалі сцены, накрывалі коней, а таксама ў паходных шатрах палкаводцаў выкарыстоўвалі як шырмы.
Крыніца: http://www.gants-region.info/index/0-171

ЭПОНА

Эпона - гальская багіня, заступніца конегадоўлі. Яе культ узнік у Галіі, рымскай правінцыі, і стаў распаўсюджвацца па ўсёй Рымскай імперыі. Багіню малявалі прысутнай конна на каню ці стаячай побач з ёй. Малюнкі багіні былі ў лагерах легіёнаў і ў стайнях.

Крыніца: http://myfhology.narod.ru/gods/rome/apona.htm
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments