Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Адольскі, Дольскі,

Адольскі, Дольскі

Прозвішчы магчыма адбыліся ад фетыша доля.

ДОЛЯ, ДОЛЯ-ШЧАСЦЕ

Адно з вельмі старых уяўленняў – персаніфікацый, што міфалагічным спосаьам тлумачаць прадвызначанасць чалавечага лёсу, яго разнастайнасць, шчаслівыя і нешчаслівыя яго вырашэнні. У індаеўрапейцаў Д. і Бог першапачаткова азначалі тое самае. Беларуская бажба “далібог” пацвярджае гэтае адзінства ці злучанасць Д. і Бога. У фальклорнай спадчыне беларусаў вобраз Д. прысутнічае ў творах вельмі часта. Паводле традыцыйных уяўленняў, чалавек надзяляецца Д. пры нараджэнні, прытым Д. яго надзяляе маці або найвышэйшыя сілы, якія сімвалізуе Бог. Д. дастаецца яму нібы з падзелу 9ёсць і значэнне Д. як часткі нечага цэлага: “атрымаў сваю Д. спадчыны”, “унёс сваю Д. у агульныя выдаткі” і да т. п.), прытым чалавек не заўсёды гэтай Д. задаволены. Д. можа быць добрая або ліхая, шчасная ці няшчасная, горкая, слезавая, як пра гэта гаворыцца ў вуснапаэтычных творах: “Адна матка нас радзіла, адна гадавала, // Чаму ж яна ня роўную дольку нам давала?// Табе дала, мой брацятка, долб слезавую” (Запіс аўтара, Мядзельскі р-н).
У песнях розных жанраў, празаічных творах часта выступае Бог як надзельнік, давальнік Д.: “Усякаму дзераўцу Бог лісточак даў,// А мне, маладзенькай, Бог долі не даў”.
У радзіннай (хрэсьбіннай) паэзіі таксама вылучаецца цэлы раздзел песняў пра Д. Добрую Д. немаўляці даюць бабка-павітуха, кум з кумою або просяць яе ў Бога. Сярод розных доляў найбольш важныя тры – “хлебавая”, “грашавая” і “вянчальная”, што азначала матэрыяльны дабрабыт і сямейнае суладдзе. Згадваюцца таксама долі “збожжавая”, “багатырская”, “свабодная”, “здаравейка”. У беларускіх праклёнах чалавеку зычаць благой Д.: “Каб табе ліхая доля!”, “Хай яму горкая доля, як ён мяне напалохаў!” ды інш. Такім чынам, Д. уяўлялася амбівалентнай, магла быць добрай і благой. Эквівалентам “добрай Д.” часам разумецца проста”Д.”, а благой Д. – адсутнасць Д., “нядоля”, бяздольнасць: “Чаму я такая бяздольная?”, “бяздольная сіротка, “бяздольнік” ды інш.
Міфалагічнае паданне пра Д., дакладней пра сам працэс надзялення чалавека Д. дзесьці ў нябачаных звычайным зрокам сферах, занатавана А. К. Сержпутоўскім. “Добрая доля, та й жытка добрая” – такім сцверджаннем – выслоўем пачынаецца гэтае паданне. Змест яго палягае ў наступным: у выніку божай волі добрая бяздетная кабета, што с пашанай паставілася да жабрака, раптам зацяжарыла і па парадзе дасведчаных жанчын у канцы цяжарнасці выканала пэўныя магічныя чыннасці, каб даведацца, каго народзіць – сынка ці дачушку. У незвычайным сне душа будучай маці далёка адляцела ў прастору і ўбачыла, як тры долі ў выглядзе трох гожых дзяўчын вырашалі, каму з іх служыць яе сынку. Значэнне кожнай долі-паненкі сімвалізавалі вянкі на іх галовах: з калючых траў – ліхая Д., з галінак дрэў, вецця – Д. рыбака і паляўнічага, з каласоў і кветак – шчаслівая Д. гаспадара. Каму быць з хлопцам, самі долі вырашалі гуляючы. Высока ўгору была падкінута кветка з вянка добрай Д., кожная доля-паненка імкнулася яе злавіць. (Дакладна па правілах дзіцячай гульні: “Хто першы схопіць, таму ё будзіць”). Схапіла кветку ўсё ж самая гожая доля-паненка, яна і забяспечыла шчаслівае жыццё хлопцу. Такім чынам, тут праводзіцца думка, што Д. чалавеку трапляе як бы выпадкова з гульні таемных сілаў пазасвету. Чалавек усё ж імкнуўся ўплываць на грозную стыхію, ён выкарыстоўваў магічныя рытуалы, замовы, звароты непасрэдна да Бога як трымальніка ўсіх лёсаў. Так нашы продкі імкнуліся забяспечыць сваіх нашчадкаў добрай Д. Выходзіла, аднак, “Такая доля, як у небе столя” (прымаўка).
http://rv-blr.com/dictonary/view/1382

ЖАНОЧАЯ ДОЛЯ — ШТО РАБІНА Ў ПОЛІ

Рабіна з прыгожымі белымі кветкамі ўвесну і сакавітымі чырвонымі ягадамі ўвосень стала сімвалам жаночай долі — спачатку нявесты, а потым маладой жанчыны. Згодна з беларускімі паданнямі, рабіна вырасла на месцы пралітых выгнанай з раю Евай слёз. Чырвоны колер ягад звязаў гэта дрэва ў народнай свядомасці з ахоўнай магіяй. Рабінавыя галіны разам з іншымі раслінамі асвячалі на Тройцу, імі ўпрыгожвалі хаты на Сёмушным тыдні, упляталі ў вянкі на Купалле і г.д.
*Каб перасцерагчы сваю гаспадарку і хату ад нячыстай сілы, з боку вуліцы руплівы гаспадар абавязкова саджаў некалькі рабінавых дрэў.
*Лічылася, што крыж, выраблены з рабіны, ахоўвае чалавека ад ліхога вока і іншых непрыемнасцей.
*У шматлікіх рэгіёнах рабіну выкарыстоўвалі ў час першага выгану жывёлы ў поле. Пастух галінкай рабіны гнаў на поле кароў, якія яшчэ не цяліліся.
*У некаторых рэгіёнах пастух павінен быў рабіць пугаўё менавіта з рабіны. На ручцы ён рабіў столькі наметак, колькі кароў было ў статку. У народзе лічылі, што такая пуга захавае кароў ад ваўкоў і сурокаў.
*Гронкі рабіны абавязкова вешалі ў хляве, каб у каровы не знікала малако.
*Ахоўную ролю выконвала рабіна і ў вясельным абрадзе. Ёю ўпрыгожвалі хату, падворак, ягады рабіны клалі ў абутак жаніх і нявеста, ягадамі рабіны ўпрыгожвалі розныя стравы на стале і канечне ж вясельны каравай.
*Рабіна несла ў сабе і негатыўную (адмоўную) інфармацыю. У народзе лічылі, што гэта дрэва — прытулак нячыстай сілы. Таму народныя лекары, калі чыталі замовы, адсылалі хваробы, праклёны і сурокі менавіта на рабіну.
*У шматлікіх месцах існавала строгая забарона ламаць галіны рабіны, рваць кветкі, выкарыстоўваць рабіну на дровы. Па-першае, на рабіну адсылалі хваробы і праклёны, і той, хто ссячэ гэта дрэва, возьме на сябе гэтыя непрыемнасці. Па-другое, рабіну лічылі “помслівым” дрэвам, і той, хто прынясе яму шкоду, сам хутка памрэ.
*Нягледзячы на горкі смак, нашы продкі ведалі цудоўныя лекавыя ўласцівасці ягад рабіны і выкарыстоўвалі іх пры розных запаленчых працэсах, асабліва пры захворваннях дзяснаў, і ахвотна ўжывалі ягады ў ежу. З ягад рабіны выраблялі настоі, віно, квас, адвары, іх запякалі ў караваі, варылі варэнне і г.д.
Янка Крук, Аксана Катовіч

ДОЛЯ

Доля, Срэча, Срашта (серб.), Сустрэча, Шчасце -пралля, памагатая ці малодшая сястра Макошы-Ягі, маці жрэбія, Ягішна.
Доля - лёс у розных значэннях; у славянскай міфалогіі ўвасабленне шчаслівага лёсу, поспеху.
"Жаночая доля" - пра рэпрадукцыю роду чалавечага.
Састарэлае: "Долі няма" - пра адсутнасць у жыцці шчасця.
Ужываецца: "На маю долю выпала шмат выпрабаванняў".
Літаратура
• О. Седакова. Тема "доли" в погребальном обряде // Исследования в области балто-славянской духовной культуры: (Погребальный обряд). М., 1990, с. 54-63
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D0%BB%D1%8F_(%D0%BC%D0%B8%D1%84%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F)
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments