Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Адравонж, Адроў

Адравонж, Адроў

АДРОЎ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
АДРОЎ — рака ў Аршанскім, Сеньненскім і Талачынскім раёнах Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Асноўныя прытокі
• Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань
На рацэ
• Месты: Барань
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца з мэліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Ворша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у абалоне каля вёскі Барань Аршанскага раёну наліўная сажалка (плошча 2 га). Дзесьці ў басэйне ракі калісьці існавава места Одрск.
Даліна выразная, да вёскі Пагост трапэцападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэдняй і ніжняй плынях стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сеньненскага раёну каналізаванае, далей зьвілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Літаратура
• Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
• Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
• Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E»

в. Адрынка > Брэсцкая вобласць > Кобрын > Гарадзецкі
в. Адрынішчы> Менская вобласць > Узда >Каменкаўскі
в. Адрыжын>Брэсцкая вобласць > Іванава > Адрыжынскі

Прозвішчы і назовы ракі і паселішчаў адбыліся ад фетышаў адрына (пуня) і адрыннік (пуннік).

АДРЫНА, ПУНЯ

1) гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, а таксама сельскагаспадарчага iнвентapy. Лакальная назва пуня. У некаторых фальварках у А. малацiлi збожжа. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца памiж гумном i хлявом.. Памерамi, знешнiмi формамi i канструкцыйнымi асаблiвасцямi не адрознiвалася ад хлявоў. Ставiлi А. на прыгуменнi або непасрэдна ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падлогу з плашчакоў. Назва «А». зафiксавалася на Гродзеншчыне, Гомельшчыне i у цэнтр. частцы Беларусi. На Магiлёушчыне А. называлi сяннiцай, у некаторых р-нах Брэстчыны – сельніцай. 2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, дзе жылі летам.
http://rv-blr.com/dictonary/view/6983

ПУННІК

Сядзібны нячысцік, што жыве ў пуні. Ён уяўляўся чалавекападобнай істотай, больш падобнай, аднак, не бярэмак дробнага забруджанага сена. П. пакрыты запыленым павуціннем і смеццем ад сена і трухі, але ў адрозненне ад Ёўніка ён не такі брудны, бо на ім няма пласта сажы. Матэрыялізаванае аблічча П. набывае толькі тады, калі ў пуні ёсць сена. Ён нябачна сядзіць на кроквах, бэльках, назіраючы за ўсімі наведнікамі пуні, цешыцца гульнямі і бойкамі моладзі, валтузнёй і віскам катоў, якія ловяць мышэй. П. страшэнна не любіць, калі ў гнёздах выводзяцца птушкі. Праз шчыліны і адтуліны ў пуні П. з асалодаю палохае дзяцей і асобных прахожых ненатуральным аханнем, хрыпам і свістам ці жаласлівым енкам. П. здавальняецца не толькі сядзібнай, але і лугавой, лясной пуняю, абы толькі там была страха і кровы. Дажджы, макрэча разбуральна дзейнічаюць на П. Загінуць ён можа ад грому і маланкі. Тады ён, як і Ёўнік, ператвараецца ў пыл.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments