Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

Аржаноўскі , Аржахоўскі , Аржашкевіч , Аржэльскі , Аржэхавінскі, Аржэшка

Аржаноўскі , Аржахоўскі , Аржашкевіч , Аржэльскі , Аржэхавінскі, Аржэшка (са спіса шляхецкіх родаў)

АРЖАНІЦА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АРЖАНІЦА — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярозаўка (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Каралеўшчына, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў. Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля вёскі Русакі. Даліна трапэцападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалеўскае, празь якое працякае Аржаніца, 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м.
Літаратура
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў - Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.
Атрымана з «http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%B6%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0»

АРЖОЎКА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

АРЖОЎКА — рака ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Мядзелка (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Вохабні, вусьце за 1,2 км вышэй вёскі Манькавічы Пастаўскага раёну. Рэчышча ад вытоку (1,6 км) каналізаванае.
Крыніцы
• Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.-480 с.

Відавочна, што прозвішча і назовы рэк адбыліся ад фетыша аржавень.

АРЖАВЕНЬ

Нячысьцік, які жыве ў аржавеньнях — багністых мясьцінах, быццам пакрытых іржою. Нават узімку яму не ўдаецца закрыць свайго жытла — бура-жоўтыя плямы з-пад сьнегу і леду выдаюць знаходжаньне. Аржавень уяўляўся брудна-рудым, пакрытым іржавымі прыліпамі, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сьцябліна хвашча, нагамі. Увесь час ён адрыгвае і выклікае агіду ва ўсіх нячысьцікаў і ў жывых істотаў. Рэдкаю яго здабычаю можа стаць жывёла, якая, ратучыся ад драпежнікаў, забягае ў балота, або чалавек, што забрыў у глуш у нецьвярозым стане. Аржавень спакайнейшы за сваіх братоў — Багніка і Балотніка. Лета не высушвае аржавеньні, а людзям не трэба неўрадлівая зямля, і нячысьцік, лежачы на дне, абрастае ліпучымі слаямі і падтрымлівае каламуць у аржавеньні. Гл. таксама Нячысьцікі
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

АРЖАНІШЧА

Тое, што і іржышча.

АРЖАНЫ

Тое, што і жытні. А. хлеб.
http://www.rv-blr.com/slounik?alpha3=%D0%90%D0%A0&alpha=%D0%90&page=6
Subscribe

  • ПАДКОВА

    ПАДКОВА Жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб…

  • ПАДПЕЧНIК

    У беларускай мiфалогii дух хаты, цесна звязаны з уяўленнямi аб продках i гаспадарчым (асабiстым) дабрабыце той цi iншай сям’i. Часцей за ўсё…

  • ПАДМЕНЫШ

    Падменыш - дзіця нячыстай сілы (эльфаў, русалак, лесуноў, чарцей і да т.п.), падкінуты замест выкрадзенага нованароджанага. Крыніца:…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments