?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Бабакоўскі, Бабаліцкі, Бабан, Бабаш, Бабашынскі, Бабенскі, Бабецкі, Бабін, Бабіноўскі, Бабінскі, Бабіч, Бабічаў, Бабіцкі, Баблеўскі, Бабутовіч, Бабыніцкі , Бабянскі, Бабяцінскі

БАБА БЕЛАЯ

Носьбітка хваробы; дух лёсу; выява смерці. Каб белая баба не ўвайшла ў хату і не прычыніла няшчасця, пад ганкам закопвалі кабыліную галаву, вешалі касу над варотамі ці на верхнім вушаку дзвярэй, утыкалі пад трамай ядлаўцовую галінку, прыбівалі да парога падкову.
Перад сконам паміраючы часам бачыў смерць у выяве жанчыны, апранутай у белае. Вандроўніца ў белым - звястунка лёсу; са свечкай у руках яна раптам з'яўляецца перад падарожнікамі і прадказвае будучыню.
Крыніца: http://ugabuga.ru/view_slav_mif.php?id=15

БАБА БУРАЯ

Згодна з паведамленьнем В. Бютнера, ва ўяўленьнях палешукоў жонка вупыра, найсьмяшнейшая ў сьвеце істота. Гэта нязграбная бабуля без вушэй і носа, якая адну нагу трымае ці пад пахай, ці чухае сваю лысую галаву, увянчаную агромністым мухаморам.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

БАБА ВЯЛІКАНКА

БАБА ВЯЛІКАНКА (Ліха) - увасабленне Ліха (Нядолі), прагна пажыраўшая людзей. У яе толькі адно вока (Аднавокая), ростам вышэй дрэў. Жыве яна на старым млыне, спіць на ложку з чалавечых костак. Ідзе Ліха - дрэвы валіць, горы разбурае, рэкі-возера засынае. Ні жалю, ні удзелу, жывое сустрэне - ці звера, ці чалавека - затопча, разарве і з'есць. Нязграбная, крыважэрная, лютая - само ўвасабленне зла. Імя Ліха стала намінальным і займае месца ў сінанімічным шэрагу са словамі "бяда", "гора", няшчасце". "Стаў было ўжо засынаць каваль, як. дзверы адчыніліся, і ўвайшоў ў хату цэлы статак бараноў, а за імі Ліха - баба велізарная, страшная і адно вока" (К.Д. Ушынскі. "Ліха аднавокае").

БАБА ДЗІКАЯ

Памагатая ведзьмаў і ведзьмакоў. Яе падсылаюць да людзей, каб рабіць ім розныя поскудзі.

БАБА ЖАЛЕЗНАЯ

Метал, якому ў традыцыйнай культуры надаваўся даволі высокі семіятычны статус.

БАБА ЗАЛАТАЯ

Старажытная багіня цішыні і супакою, хатняга дабрабыту. Павітухі, спавівальныя бабкі, якія дапамагаюць маладзічкам разрадзіцца ад цяжару, шанавалі яе сваёй заступніцай, ды і ўсякая жанчына не грэбавала яе парадай.

БАБА ПРАСТАВАЛОСКА

Замова

" Адгаворваю (імя) ад калдуна, калдуніцы, ад чорнага, ад чаромнага, ад белага і русага, ад дзеўкі самакруткі, ад бабы праставалоскі. І як ніхто не можа свайго носа ды глаз адкусіць, так і не маглі б ізурочыць і іспорціць (імя), і не магло б заразіць яго ветраноснае язво. Будзьце мае словы крэпкі і лепкі, і будзьце мае словы адзінакрупно не ў дагаворы і ў перагаворы, тым маім словам губы ды зубы - замок, язык мой - ключ. І кіну я ключ у мора; застанься, замок, у
ў роце. Кінуў я ключ ў сіняе мора, і шчука - бялуга падходзіла, ключ падхапіла, у марскую глыбіню ушла і ключ унесла."

БАБІНА ГАРА

Узгоркі рытуальнага характару, верагодна, мейсцы былых сьвяцілішчаў, прысьвечаных жаночаму боству (Багіні-Маці, увасабленьню ўраджаю, прыроды). Пакланеньне такім узгоркам дажыло да XX ст. На іх часта запальвалі агні на Купальле.
На тэрыторыі Беларусі вядомыя Бабіна Гара блізу вёскі Радагошча Навагрудскага раёна, Баб'я Гара блізу Полацка, блізу вёскі Навікі Пастаўскага, вёскі Лапатавічы Клімавіцкага раёнаў, Бабуліна Гара ў Глыбоцкім раёне. Сугучнымі Бабінай Гары з'яўляюцца назвы ўзгоркаў накшталт Мар'іна Гара, Дзявочая Гара, Паненская Гара ды інш. Гл. таксама Баба.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/95

БАБІНА КАША

Абрадавая страва на радзiнах. Кашу з прасяных, ячных або грэцкiх круп варыла бабка-павiтуха на малацэ, з яйкамi, цукрам, мёдам, маслам. 3верху кашу аздаблялi цукеркамі i квeткaмi. На Вiцебшчыне Б. к. назывaлi таксама пiражкi, cyxapыкi, булачкi, якiя выконвалi тую ж абрадавую функцыю. Б. к. падавалi пад канец святочнага абеду, калi пачынаўся “торг” за яе, якi цягнуўся гадзiнамi. Спачатку ўносiлi не сапраўдную Б. к., а гаршчок з бульбай, гарбузом, нават катом. Пасля «торгу» гаршчок з Б.к. заставаўся ў таго, хто паклаў болей грошай (па традыцыi гэта рабiў кум). Той, каму даставалася Б.к., разбiваў гаршчок на шчасце нованароджанаму, частаваў кожнага госця кашай на чарапку. 3 падзелам Б.к. былi звязаны магiчныя звычаi ; абрады (на бяздзетных жанчын кiдалi чарапкi з кашай з пажаданнем iм праз год «кашы» - нараджэння дзiцяці). Б. к. неслi дадому дзецям як пачастунак i «каб багата жылi». Частку грошай, сабраных з гасцей, забiрала бабка, астатнюю яна аддавала парадзісе «на мыла». У наш час пры святкаваннi радзiн у якасцi Б. к. даюць цукеркi, пячэнне, торт, якiя па традыцыi падаюць на гаршку.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7783

БАБІНА ЛЕТА

У народным календары цёплая пара ў канцы верасня - пачатку кастрычнiка. Днi Б. л. надыходзiлi пасля значнага пахаладання. На Белаpyci бывае амаль штогод i прадаўжаецца ад некальк;х дзён да двух тыдняў. Такая назва паходзiць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна «бабская» работа на агародзе i ў полi, а магчыма ад таго, што гэта кароткае «лета» атаясамлiвалi з кapoткiм «бабiным векам». Пагодлiвае надвор'е спрыяла ўборцы гароднiны, копцы бульбы, у гэты час церлi і трапалi лён i каноплi. 3 назвай Б. л. звязана шмат нар. песень. На Мядзельшчыне Б. л. называлi тыдзень перад пaкровамi, калі праводзiлася варажба на «шчаслiвую бабулю» (бабку). Усе днi Б. л. загадзя размяркоўвалi паміж практыкуючымi ў наваколлi бабкамі-навітухамi: напр., панядзелак - Тэклі, аўторак - Юстыны, серада - Марцэлi i г. д. На чый дзень выдавалася сонечнае і ціхае надвор'е, лiчылася, што рука ў той бабулі лёгкая i шчаслiвая, адпаведна i роды будуць лёгкiя, дзiця - шчаслiвае. «Светлая варажба» надавала упэўненасць будучым мацi ў паспяховым заканчэннi ix цяжарнасцi.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7793

БАБІН КУТ

Супраць печы каля ўвахода размяшчаўся гаспадарчы кут (“бабін кут”), дзе каля дзвярэй стаяла кадушка для вады з конаўкай, далей на лаве – драўляныя вёдры, даёнка, карцы, апалушкі, сальніца, бельчык і інш. Над лавай на сцяне вісела кухоная паліца з посудам, побач – лыжачнік (драўляная планка з гнездамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на круку вісела паўсядзенная верхняя вопратка (світка, бурнос, кажух, курта).

БАБІН КУТ - гэта месца у печы, дзе стаялі дзяжа і кваснікі, чыгуны і гаршкі, гэта значыць начынне хатняе, што па гаспадарцы падыходзіла, гаспадарку ставіла на добрыя ногі. У бабіным куце ўсякаму посуду сваё месца. Каўшы, якімі чэрпалі ваду, насыпалі са скрыні крупу, муку; міскі і чапелы, аплеценыя бяростай, даёнка, накрытая вымытым палатном для працэджвання малака; бочка і цэбры для вады. Парадак гаспадыні ведалі. Пра гаспадыню, што была галоўнай па гаспадарцы, кухарыла, прыбірала, гаварылася: "У яе каўшы - не дрэмлюць, дзежка - не пустуе, печ - не чадна". Гаспадыня, прапаліўшы печ, закрывала яе. Яна ведала, як жар не выпусціць, хату нагрэць, чаду ў хату не напусціць.
Месца, дзе гаспадарыла гаспадыня, звалі яшчэ солнышам. І народжанай 25 студзеня належыла быць добрай кухаркай. Гаварылі так: "Таццяна і каравай пячэ, і палавікі на рацэ б'е, і карагод вядзе!" А вось прымета, якая кажа пра асцярожнае стаўленне да хлеба. Калі сонца закацілася, хлебнага каравая не пачынай. А то другі дзень свой пачнеш.
Хлебны каравай - бохан - быў пад стаць самому сонейку. Менавіта на Тацьянін дзень пёкся вялікі хлебны бохан. Калі яго даставала гаспадыня, то ён быў гарачы, пад стаць сонейку, пахкі як сама маці - сыра зямля. Давалі хлебу ледзь астыць і пачыналі, разломлівалі. Кожнаму ў сям'і павінна было дастацца ад хлебнага каравая, які захоўвае зямны дух.

БАБІЦА

НАЧНІЦА (БАБІЦА, ПЛАЧКА, КРЫКСА)
Гэта начны шкодны дух, не даючы спаць нованароджаным. Звяртаючыся ў кажаноў, гусеніц, птушак, а часам у доўгавалосых жанчын у чорным адзенні, начніцы б'юць, скубаюць дзяцей, даюць ім пасмактаць грудзі, а малако вось - атручанае. Каб усцерагчы дзетак, маці не павінны качаць пустую зыбку, ці пакідаць на двары пасля заходу сонца пяленкі, ці купаць немаўля ў прастаяўшай ноч вадзе.
Але ўжо калі начніца прывязалася, трэба абавязкова абкурваць хату травою "паўночнікам", а на кожнае акно ў хаце пасадзіць некалькі лялек.
Начніцы (крыксы) - начныя дэманы. Нападаюць галоўным чынам на нованароджаных дзяцей, да вадахрышча. Гэта нявызначанага выгляду істоты. Часам уяўляюцца ў выглядзе жанчын з доўгімі валасамі ў чорнай адзежы. Начніцамі становяцца пасля смерці жанчыны-ведзьмы, не меўшыя дзяцей.

БАБКА [1], БАБКА-ПАВIТУХА, БАБА

Пажылая, спрактыкаваная i паважаная жанчына, якая валодала прыёмамi народнай медыцыны i выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлiкiя абрады, звязаныя з адразаннем пупавiны, першым купаннем i спавiвaннeм дзiцяцi, укладаннем яго ў калыску i інш. Акрамя таго, яна iмкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхi магiчнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сiлы: развязвала вузлы, адмыкала замкi, расплятала косы i iнш. Пры першым купаннi Б. мела права даць дзiцяцi iмя (на Палессі гэты звычай называўся «ахрысціць дзiця з вады»). На працягу першых трох дзён пасля родаў Б. купала дзiця i рабiла ўсю хатнюю работу ў доме парадзiхi. На радзiнах Б.- самы шаноўны госць i распарадчык святочнага застолля, да якога яна гатавала спецыяльную абрадавую страву - бабiну кашу. У наш час ролю Б. на радзiнах звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзiхi.
http://rv-blr.com/dictonary/view/7823

БАБКА [2]

Традыцыйная бел. страва. Лакальныя назвы таркаванка, агульнiк, дзед, дранка, маўчун, бульбяная каша. Драную бульбу заскварваюць салам, мя¬сам з цыбуляю i iнш. спецыямi, перамешваюць, выкладваюць у змазаны тлушчам посуд і запякаюць у гарачым духу. Часам у Б. дадаюць муку, крупы, грыбы і iнш. Гатовую Б. звычайна прыпраўляюць маслам ці салам або падаюць з малаком, смятанай, настоем з бруснiц, журавін, бярозавым сокам. Бы¬а распаўсюджана у пауд.-зах., зах. i цэнтр. раёнах Беларусі. У наш час вядома паўсюдна.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7833

БАБКА [3]

Жалезнае або сталёвае кавадлачка для кляпання касы. Пашыраны двух вiдаў: тупыя i вострыя. Для зручнасці кляпання Б. звычайна забiваюць у калоду.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7843

БАБКА-ПАВІТУХА

Нормы народнай культуры сфарміравалі шэраг патрабаванняў, якім павінна была адпавядаць бабка-павітуха. Як правіла, гэта была жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава або замужняя, якая ўжо не здольная нарадзіць.

Не магла быць павітухай бяздзетная жанчына і тая, якая ніколі не была замужам. Існавала павер'е, што ў гэтым выпадку роды будуць цяжкімі, а народжанае дзіця доўга не пражыве. Перавага аддавалася тым бабулям, якія пражылі шчаслівае жыццё і карысталіся павагай сярод аднавяскоўцаў. Калі ж павітуха, запрошаная прымаць роды, некалі здрадзіла мужу, то лічылі, што дзіця будзе хворым і пражыве нядоўга. Ні ў якім разе не запрашалі прымаць роды тых жанчын, у якіх быў злы і сварлівы характар, якія мелі чорныя вочы і "цяжкую" руку і хоць калі-небудзь абмывалі нябожчыка.

Бабка-павітуха павінна была валодаць шэрагам самых неабходных акушэрскіх прыёмаў. Шырока скарыстоўваліся разнастайныя магічна-рытуальныя дзеянні: у хаце адкрывалі ўсе замкі, куфры, на парадзісе расшпільвалі ўсе гузікі, усіх родных прасілі развязаць паясы або расплесці косы. Каб перасцерагчы парадзіху ад сурокаў, побач з ёю клалі нож або абвязвалі яе чырвонай ніткай.

Падчас родаў бабка-павітуха бясконца малілася, бо ў народзе верылі, што менавіта ў гэты час да парадзіхі прылятае Архангел Міхаіл і ўсе апосталы (лічыцца, што найвялікшымі апякункамі парадзіх з'яўляюцца Багародзіца, святыя Ганна, Варвара і Кацярына велікамучаніца. Меркавалі, што родам спрыялі св. Уласій, Іаан Багаслоў і бабуля Саламаніда, якая, у адпаведнасці з апакрыфічнымі паданнямі, прымала Ісуса Хрыста). Пры гэтым бабка-павітуха трымала ў руках грамнічную або чацвярговую (купленую ў Чысты чацвер) свечку. У выключных (цяжкіх) выпадках запальвалі вянчальныя свечкі.
Аксана Катовіч, Янка Крук

БАБКІ

Спосаб сушкi снапоў у полi. Ужываўся пераважна для сушкi зжатага жыта, радзей пшанiцы. 3вычайна Б. ставiлi з 10 снапоў: да вертыкальна пастаўленага снапа з чатырох бакоў пад нахiлам прыстаўлялi па аднаму снапу, потым у прамежкi памiж iмi яшчэ чатыры снапы, апошнiм - дзесятым - накрывалi Б. Сцяблы з калоссем гэтага снапа заломвалi каля перавясла, каб атрымалася “веер-шапка”. Яна засцерагала астатнiя снапы ад дажджу i мацавала Б. У добрае надвор'е “шапку” здымалi, каб зерне ў снапах высыхала хутчэй. У паўд.-зах. i зах. паветах Беларусi (Брэсцкiм, Кобрынскiм, Пружанскiм, Baўкaвыcкiм, Лiдскiм, Ашмянскiм), У некаторых цэнтр. i паўд. паветах Мiнскай губ. (Койданаўскiм, Бабруйскiм, Слуцкiм, Рэчыцкiм, Рагачоўскiм, Пiнскiм, Мазырскiм i iнш.) Б. называлi мэндлiкамi, мэндлямi. На У i ПдУ Беларусi (у Клiмавiцкiм, Аршанcкiм, Чэрыкаўскiм, Гомельскiм, Чавуcкiм, Горацкiм i iнш. паветах) Б. часам называлi дзесяткi, стаякi, cтaўкi. У паўн. паветах, дзе клiмат больш вiльготны, часам ставiлi меншыя Б. (з 6 снапоў), каб зерне ў калоссi i салома ў снапах прасыхалi хутчэй.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7853

БАБСКІЯ РОЗБРЫКІ.

Аўторак або чацвер пасля Юр’я (6 травеня) - бабскія розбрыкі. Рытуальны дзень скокаў жанчын, якія нібы садзейнічалі урадлівасці і плоднасці жывёлы. Качаліся і куляліся на ніве, падскоквалі імітуючы рухі жывёл.

БАБСКІЯ РОЗГАРЫ

Ужо не першы год на старонках розных перыядычных выданняў друкуюцца артыкулы, прысвечаныя найбольш вядомым каляндарным святам. Аднак склалася так, што практычна кожная наша новая паездка па Беларусі адкрывае для нас абрады, якія здавён бытавалі ў той ці іншай мясцовасці, але не былі вядомыя шырокай грамадскасці. 17—18 сакавіка 2010 г. мы наведалі Дубровенскі раён, правялі семінар па праблемах захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а заадно пабывалі ў в. Баева і шмат гадзін правялі разам з мясцовымі знаўцамі народных традыцый, запісалі ад іх некалькі дзясяткаў абрадавых песень, занатавалі шэраг асаблівасцяў правядзення каляндарных святаў і сямейна-родавых абрадаў. Але сапраўднай знаходкай для нас аказаўся падрабязны аповед пра мясцовую традыцыю выканання абраду "Розгары".
Ва ўсіх сваіх публіацыях мы шмат увагі надаём рэгламентацыям, звязаным з паводзінамі розных удзельнікаў тых ці іншых святаў у залежнасці ад узросту, сямейнага становішча, сацыяльнага статусу і полу чалавека. Вымалёўвалася дакладная сістэма культурных прадпісанняў, звязаная самым непасрэдным чынам са зместам абрадавых дзеянняў.
Яшчэ раз нагадаем, як размяжоўваліся прадстаўнікі розных узростаў, калі траплялі ў тыя ці іншыя абрадавыя сітуацыі. Напрыклад, капаць магілу і апускаць труну з нябожчыкам у магілу мелі права мужчыны толькі пасля 40 гадоў. Або як толькі труну з нябожчыкам апусцяць у магілу, прысутны люд выконвае рытуал апошняга з ім развітання. Уважліва і ўдумліва пастаўцеся да апошняга правіла: сям'я памерлага зямлю ў магілу не кідае, таму што яна развітваецца з нябожчыкам пацалункамі і абдыманнем — гэтаксама як пры сустрэчы або развітанні з жывымі. Той жа, хто не цалаваў памерлага на развітанне, кідае тры жмекнькі зямлі, гэтым самым адштурхоўваючы "смерць" ад сябе.
Сустрэчы ў Дубровенскім раёне выразна паказалі, што ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, пра якую ніхто і ніколі не гаварыў як пра ўдзельнікаў памінальных абрадаў на працягу года. Давайце ўзгадаем: на восьмым тыдні пасля Вялікадня ў многіх мясцовасцях Беларусі адзначаўся "Русальны тыдзень" — свята, прысвечанае ўшанаванню рана памерлых дзяцей, незамужніх дзяўчат, маладых жанчын, якія зацяжаралі, а затым скончылі жыццё самагубствам.
Аказваецца, у в. Баева і некаторых суседніх з ёй вёсках быў спецыяльны дзень, калі ў цэнтры ўвагі былі жанчыны, якія цяжка хварэлі і так і не змаглі нарадзіць дзяцей, якія тайна зрабілі аборт, якія зачалі дзіця, але не вынасілі яго патрэбны час і ў іх быў "скідыш" (выкідыш), якія зачалі дзіця, але парушылі пэўныя забароны (напрыклад, прадпісанне не прасці і не ткаць у калядныя вечары або не секчы нічога сякерай, не вязаць у час цяжарнасці), у выніку чаго нараджалася дзіця, якое вельмі хутка памірала.
"Бабскае свята" адзначалася на восьмы дзень пасля Тройцы, або ў першы панядзелак пасля заканчэння Русальнага тыдня. Вельмі моцнае абрадавае спалучэнне: спачатку трэба ўшанаваць-памянуць заўчасна памерлых дзяцей, а назаўтра аддаць даніну павагі жанчынам з няшчаснай мацярынскай доляй!
Зранку гэтыя жанчыны выконвалі штодзённыя гаспадарчыя справы, а затым, бліжэй да дзевяці гадзін раніцы, рыхтавалі сабе спецыяльны венік з крапівы. Па памерах ён нагадваў бярозавы венік, якім вымяталі двор. Крапіўны венік насаджвалі на палку, каб можна было пакласці на плячо, і з ім адпраўляліся ў загадзя падрыхтаваную лазню. Жанчыны збіраліся "вяткамі" — групамі, гуртамі: нехта ў адной лазні, нехта — у другой. Венікі залівалі на непрацяглы час кіпенем, а пасля гэтага пачыналі парыцца. Жанчыны, якія расказвалі пра незвычайны абрад, заўважылі, што кожнае рытуальнае дзеянне абрадніц суправаджалася спецыяльнымі формуламі-прыгаворамі, аднак, на жаль, яны ўжо не памятаюць тых магічных слоў. Хоць, магчыма, у гэтых словах была нейкая ўласная тайна, звязаная з памяццю пра бяду-здарэнне, і гаварыць пра яе пабочным людзям было зусім непажаданым.
Шмат пытанняў выклікае выкарыстанне веніка менавіта з крапівы. Яна якраз да гэтага часу набірала сваю моц, таму шырока выкарыстоўвалася ў ролі перасцярогі або ахоўнага абярэга ў купальскай абраднасці. Так, некалькі сцяблін крапівы вешалі ў варотах хлява, раскідвалі на падворку, каб мясцовыя ведзьмы не змаглі пранікнуць у хлеў і скрасці малако ў кароў. Крапіва-жыгучка цесным чынам звязана з эратычнымі матывамі ў фальклоры. Прымаўка "скакаць у крапіву" азначала саграшыць або згвалціць дзяўчыну. Адпаведна дзеці, якія з'явіліся на свет па-за шлюбам, называліся "крапіўнікамі". У такім разе становіцца зразумелым, што крапіўны венік як асноўны атрыбут абраду "Розгары" выконваў адначасова і ачышчальна-ахоўную, і прадуцыравальна-эратычную функцыі. Жанчыны, якія страцілі дзяцей, або тыя, якія іх не маглі зачаць, парыліся крапіўным венікам, каб вярнуць сабе дзетародную здольнасць.
Пасля таго як памыюцца, жанчыны апраналі на сябе чыстае адзенне, бралі кожная свой хатулёк з ежай і ўсе разам кіраваліся на край вёскі, туды, дзе расло жыта. Цікава тое, што ў склад абрадавай ежы ўваходзілі тыя ж стравы, якія дзяўчаты бралі з сабой на Тройцу, калі куміліся, і пазней на Купале. Галоўнае месца займала яечня — сімвал пераўтворанага жыцця, змянення статусу, пераходу ў іншую групу вясковых жанчын. Разам з яечняй быў хлеб, кавалак сала, нешта з хатняга печыва, абавязкова бутэлька гарэлкі.
На ўскрайку жытнёвага поля жанчыны рассцілалі посцілкі, раскладвалі прынесеную ежу, рассаджваліся і пачыналі своеасаблівае застолле. З аднаго боку, гэты абрадавы стол у пэўнай ступені нагадваў памінальны, таму што на пачатку жанчыны маліліся за страчаных дзетак, прасілі Бога дараваць ім гэты грэх, а з другога — у ім былі выразныя элементы вясельнага стала. Нягледзячы на тое, што кожная з жанчын прыносіла свае стравы, яечню звычайна пускалі па крузе, каб кожны з прысутных узяў сваю долю (як і долю вясельнага каравая). Усе разам выпівалі па кропельцы гарэлкі, каб памянуць сваіх дзетак.
Праз нейкі час распачынаўся яшчэ адзін цікавы рытуал. Жанчыны ўставалі, браліся "па парах у абдымкі" і пачыналі парай качацца па жыце. Трэба было качацца да таго часу, каб кожная з жанчын тройчы апынулася на зямлі, на жыце. Нашы інфарматары расказвалі, што ў гэты час жанчыны нешта прыгаворвалі, аднак у сувязі з тым, што ў склад гурта дапускаліся толькі тыя, у каго здарылася бяда, то астатнія не ведалі тых замоў і малітваў. Аднак нам патлумачылі, што качацца па зямлі і жыце, якое ў гэты час выкідвала колас, трэба было дзеля таго, каб зямля дала ім сілу і здароўе, каб дапамагла, як і жыту, узгадаваць свой колас — сваё дзіця. Затым яны зноў садзіліся "за стол" і спявалі розныя песні — у асноўным ўжо пазаабрадавыя, пазнейшага часу, а таксама сіроцкія, у якіх быў адпаведны эмацыйны настрой. На наша пытанне адносна таго, ці не шкодзіла гэта жыту, жанчыны ўдакладнілі: яно толькі-толькі выкінула колас і было яшчэ мяккаке, а не крохкае, таму абавязкова падымалася і давала ўраджай. Яшчэ адно істотнае ўдакладненне. Незалежна ад таго, нараджаліся потым ў гэтых жанчын дзеці ці не, аднак яны усё адно штогод бралі ўдзел у абрадавым дзеянні.
Адвячоркам жанчыны збіралі "стол" і рушылі па вёсцы. А далей магло адбыцца тое, што часцей за ўсё здаралася на Масленіцу. Калі на вуліцы яны сустракалі мужчыну, то пачыналі лавіць яго і патрабаваць выкуп за тое, каб адпусцілі. Мужчына павінен быў адарыць жанчын цукеркамі, гарэлкай або грашыма. Калі ж ён не хацеў адкуплівацца, паводзіны жанчын станавіліся агрэсіўнымі. Яны са смехам пачыналі распранаць небараку: зцягвалі сарочку, маглі залезці ў штаны...
Аднак і на гэтым жаночае свята не заканчвалася. Сабраўшы выкуп, яны кіраваліся ў адну з вясковых хатаў (пра гэта загадзя дамаўляліся) і ладзілі сваё гулянне: танчылі, спявалі жартоўныя песні. Цікава тое, што на заключную частку абрадавых падзей прыходзіла вясковая моладзь і далучалася да святочнага гуляння: спявалі, скакалі, ладзілі ігрышчы.
Сення абрад гэты захаваўся ў спрошчаным выглядзе, аднак ён па-ранейшаму захоўвае сваю сакральную накіраванасць. Напрыклад, у суседняй вёсцы Ірвяніца ў гэты дзень жанчыны запрашаюць адна адну такімі словамі: "Ганна, пайшлі скідышаў памінаць!"
Сапраўды, чарадзейная зямля беларуская, і колькі б ні прайшло часу, яна ўсё адно будзе здзіўляць нас сваімі мудрымі людзьмі, абрадамі і святымі мясцінамі.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Крыніца: http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=60346

БАБЫ

Памiнальны дзень, якi папярэднiчаў дзядам.. У старажытнасцi ўшанаванне продкаў праводзiлi ў два дні - у адпаведнасцi з полам нябожчыка. Б. адрознiвалiся ад дзядоў больш сцiплым асартыментам страў (Лепельшчына); не выстаўлялi на стол скаромнага, пяклi посныя блiны, варылi квас з грыбамi цi вяленай рыбай i кiсель (Случчына). Ужо ў 19 ст. Б. не адзначалi (захавалася толькi назва).
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/7913

БАБЫ КАМЕННЫЯ

- хмарныя дзевы на поўдні Расіі; падчас бездажджоўя сяляне ідуць да Каменнай Бабы, кладуць ёй на плячо лусту хлеба ці рассыпаюць перад ёю хлебныя зерні, затым кланяюцца ёй у ногі і просяць.

БАБЫ САМАКРУТКІ

БАБЫ САМАКРУТКІ - якія абкруціліся сваёй воляй. "А ў цемры белыя тамнавалі па лузе дзеўкі-пуставалоскі ды бабы-самакруткі, палівалі адалень-траву" (А. М. Ремизов. «Сказки»).

БАБЫ ПРУСКІЯ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Баба пруская з Мазгова/Ласечна ў Археалагічным музеі ў Гданьску.

БАБЫ ПРУСКІЯ - каменныя статуі, створаныя, верагодна, у сярэднявеччы, з невядомай функцыяй і паходжаннем.[1]
Яны былі знойдзены ў землях, раней населеных плямёнамі прусаў, заваяванымі ў трынаццатым стагоддзі Тэўтонскім ордэнам. Першае згадванне пра "баб" ставіцца да пачатку XVIII стагоддзя. Даследнікі сабралі інфармацыю аб 21 "бабе", 8 з якіх разглядаюцца як творы сучасных скульптараў. Знаходкі "прускіх баб" згрупаваны ў двух розных месцах: у непасрэднай блізкасці ад Ілава і ў вобласці Бартошыцэ.

Вонкавы выгляд

Статуі маюць вышыню да 1,5 метраў і падобны, нягледзячы на назву, на мужчын. Характэрны грубыя рысы твару, трымаюць у правай руцэ рытуальную чару, у левай, часам, меч ці нож. У некаторых няма атрыбутаў ваяроў - рукі складзены крыжом на грудзі.
Нататкі
1. I Konferencja Naukowa „Z dziejów i kultury krain nadbałtyckich”. Pruskie baby kamienne – fenomen kulturowy czy europejska codzienność (польск.)
Гл таксама
• Каменная баба
• Збручский идол
• Керносовский идол
• Шигирский идол
Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%B1%D1%8B_%D0%BF%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5

БАБА
(Шумер)

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

БАБА (ЦІ БАУ)- старажытнае шумерскае бажаство. Баба была "спадарыняй багацця", вырабляючая энергія якой дапамагала людзям і статкам мець нашчадства. У пазнейшыя часы яе асацыявалі з чароўнай сілай вылячэння і з патэнцыялам магічных замоў. Яе шанавалі ў Лагашэ як жонку Нінгірсу, дзе кожны год здзяйнялі іх вяселле як частку навагодняга свята.
Спасылкі
• Боги Древней Месопотамии (имена и функции)
• Мифологический словарь / Е. М. Мелетинский. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — 672 с.
Крыніца: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%B1%D0%B0_(%D0%A8%D1%83%D0%BC%D0%B5%D1%80)
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!