?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ЯМНАЯ КУЛЬТУРА

Ямная культура і майкопская культура ў 4-м тысячагоддзі да н. э..

Ямная культура і суседнія археалагічныя культуры. 3200-2300 да н. э.

ЯМНАЯ КУЛЬТУРА - археалагічная культура эпохі позняга меднага веку - ранняга бронзавага веку (3600-2300 да н. э.). Распаўсюджана ва Ўсходняй Еўропе ад Урала да нізоўя Дуная, галоўным чынам у стэпах Прычарнамор'я. Ямная культура была пераважна качавая, з элементамі земляробства зблізку рэк і на некаторых гарадзішчах.

Характарыстыка культуры

Характэрнай рысай ямнай культуры з'яўляецца пахаванне памерлых у ямах пад курганамі ў становішчы лежачы на спіне, з сагнутымі каленамі. Целы пасыпаліся охрай. Пахаванні ў курганах былі множнымі, і часцяком вырабляліся ў розны час. Выяўлены таксама пахаванні жывёл (каровы, свінні, авечкі, казы і каня), што характэрна для прота-індаеўрапейцаў.

Гісторыя

Ямная культура бярэ пачатак ад хвалынскай культуры ў сярэдняй плыні Волгі і ад сярэднестогаўскай культуры ў сярэдняй плыні Дняпра, а таксама яе генетычна злучаюць з культурай варонкападобных кубкаў. На захадзе ямную культуру змяняе катакомбная культура. На ўсходзе - андронаўская і зрубная культуры.
Ямная культура злучаецца з познімі пратаіндаеўрапейцамі у рамках курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас. Паводле прыхільнікаў дадзенай гіпотэзы, арэал ямнай культуры - тэрыторыя распаўсюду праіндаеўрапейскай мовы, нароўні з больш ранняй сярэднестогаўскай культурай. Асобныя навукоўцы злучаюць насельніцтва ямнай культуры з раннімі індаіранцамі.
Самая ранняя знаходка ва Ўсходняй Еўропе чатырохколавага воза, выяўленай у кургане "Вартаўнічая магіла" на тэрыторыі Днепрапятроўска, злучаецца з ямнай культурай. З гэтай жа культурай злучаюць курганы Мергелевай грады ў Луганскай вобласці са слядамі чалавечых ахвярапрынашэнняў.

Палеаантрапалогія

Антрапалагічна, насельніцтва ямнай культуры адпавядала палеаеўрапеоідным групам насельніцтва г.зн. было брахікефальным, падрабязней пра гэта кажа Н. Шылькіна ў сваім артыкуле:
У цэлым, для насельніцтва ямнай культуры характэрны брахікранныя чэрапы з нізкім і артагнатным тварам, нізкімі арбітамі, моцна выступаўшым носам.
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!