Галіна Арцёменка (galinaartemenko) wrote,
Галіна Арцёменка
galinaartemenko

БЕЛАРУСЫ БОГІ І ЧАРАЎНІКІ?

Пішу, бо надаело слухаць пра беларускае балота і нікчэмнсць беларусаў. Спачатку прыдумалі, што беларускай мовы, наогул, не існуе. Як бы нашы продкі былі даунамі і былі не здольнымі стварыць мову.

Потым, што беларусы былі нікчэмнымі сялянамі, а ў ВКЛ была шляхта толькі польская. А х… ( ў сэнсе гародніна) вам ў зубы: ”Ляхове не былі шляхтай, але былі людзі простыя, яны не мелі гербаў сваіх і вялікімі дары таго даходзілі ад чэхаў… і шляхтай іх пачынілі, і гербы свае ад іх прынялі, але мы шляхта старая, рымская (…)… не патрабуем жадных інных гербоў новых, але трымаемся старых сваіх, што нам продкі заставілі”. Для тых хто не зразумеў – ляхі (палякі), наогул ніколі не былі шляхтай. Свае гербы яны атрымалі ў падарунак ад чэхаў. Дык якая польская шляхта была на Беларусі, калі яе наогул не існавала ў прыродзе? Таргашы вымянялі статут шляхцічаў у чэхаў, а потым праз махінацыю на Гарадзельскай уніі пазбавілі шляхту ВКЛ свайго шляхетнага статуса і навязалі свой польскі, каб супакоіць рымскую курыю (крыжакоў) пасля паражэння Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве.

Цяпер ужо і летувісы пішуць аб нікчэмнасці беларусаў. Ў падручніках па гісторыі, па якіх яны вучаць сваіх дзяцей, напісана што яны (летувісы) былі шляхтай, а беларусы ў іх рабамі. Сярод гербаў, што фігуруюць ў летапісах адзначаецца эпізадычна толькі адзіны герб, прыналежны летувісам – Урсын. І то, як піша Анатоль Цітоў, што гэта ёсць прыпіска жмудскіх ідэолагаў, якія імкнуліся далучыць Жмудзь праз свой зямельны герб у агульнае рэчышча гісторыі і геральдычныя традыцыі ВКЛ.

З маскалямі, наогул, нашы продкі увесь час ваявалі. А цяпер ужо адзіны “рюські мір”. Пра які адзіны “рюські мір” можа ісці размова, калі “рюські мір” знішчыў столькі нашых продкаў, вывез нашы ўсе матэрыяльныя гістарычныя каштоўнасці і нават культавыя камяні, яшчэ і вяртаць не хочуць.
Ёсць і свае здраднікі, якія пры малейшай магчымасці гатовы абас…. з ног да галавы не толькі сваіх продкаў, але і будучых нашчадкаў. Такіх на вуліцах трэба ў морду …, ну хаця б плюнуць… Ну так, не па-хрысціянску… Ну, не магу я падстаўляць шчаку, калі ужо ў адну заехалі.

І чэсна прызнаюся нікудышні з мяне “раб божы”. А вы думаеце, што нашы продкі былі “рабамі божымі”? Шчас жа.
Напрыклад, “у рускіх” летапісах вядомыя наступныя эпітэты: “літва беззаконная” (не пільнуецца хрысьціянскага закону), “літва бязбожная”, “літва паганая”, “літва нехрышчоная”. Гэты стэрэатып замацаваўся і ў этнастэрэатыпных уяўленнях суседзяў (расейцаў, украінцаў) пра беларусаў-літвінаў 19 стагоддзя: “з літвіна не будзе хрысціяніна”, “вялікі чараўнік, сказана – літвін”. Вось тут можна згадаць красамоўныя словы князя Гедыміна: “Хрысціяне шануюць Бога па-свойму: русіны па-свойму, палякі па-свойму, а мы шануем Бога па нашаму звычаю…”.

Нядаўнія навуковыя даследванні выявілі, што можна нават сцвярджаць пра існаванне такой з’явы ў ВКЛ 13-14 стагоддзяў, як язычніцкая дзяржаўная рэлігія. Вядомы гісторык Роўвэл назваў тагачаснае ВКЛ “апошняй язычніцкай імперыяй”, а ў 16 стагоддзі Міхалон Літвін, аўтар трактату “Пра звычаі татараў, літвінаў і маскоўцаў” ганарыўся тым, што ў ВКЛ, як колісь ў Рыме, “ушаноўваюцца і святыя пэнаты, моры, ляры, лемуры, горы, пячоры і святыя гаі”. Ён настальгуе па старавечных звычаях і кажа, што “пад хваляю хросту згаснуў ugnis, то бок агонь”.

А што пра сябе кажуць самі беларусы-літвіны?
У беларускай народнай культуры вобраз мужчыны пазытыўны, які пазначае розум, мудрасць, творчасць, плоднасць. У вобразе мужчыны паўставаў Бог, амаль усе сакральныя функцыі першатворцы, дэміурга перадаваліся менавіта яму – МУЖЧЫНЕ.
Асаблівы статус надаваўся мужчынам –прафесійнікам: кавалю, цесляру, ганчару, шаўцу, краўцу, заняткі якіх у архаічнай свядомасці наўпрост супастаўляліся з міфалагемай першатварэння.
У паданнях розных народаў апавядаецца, што першыя людзі былі вылеплены з гліны (у беларусаў таксама і некаторыя жывёлы). У старажытнасці ганчарная справа была жаночым заняткам. Верылі, што гаршэчніца валодае незвычайнымі уласцівасцямі. Яна магла выйсці замуж толькі за каваля, які таксама з дапамогай агню вырабляў рэчы. Часта гаршэчніца і каваль выступалі ў ролі святароў, чараўнікоў, пакліканых забяспечыць урадлівасць зямлі.

Каваль – гэта міфалагічны персанаж, які надзелены звышнатуральнай сілай, звязанай з агнём. Міфалагічны каваль увасабляе нябесны агонь і жыве на небе. Ён нават можа быць богам-грамавержцам або яго памагатым. Але часам каваль звязаны з рудамі, якія здабываюцца з-пад зямлі, і тады асацыюецца з падземным агнём або наогул з ніжнім (падземным ці водным) светам. Часта каваля называюць пасярэднікам паміж верхнім і ніжнім светам.

Музыка, гусляр, дудар, лірнік, скамарох у міфалагічнай традыцыі божы вяшчун, прарок, чараўнік, волхў. Старадаўні славянскі архетып музыкі – Вялесаў унук вяшчун Баян, апеты ў “Слове пра паход Ігаравы”. Славяна-крывіцкія і старабеларускія язычніцікя валхвы выступалі ў ролі музыкаў-магаў, называліся гуслярамі.
Антычная традыцыя спалучэння музыкі і пастуха самабытна выявілася ў беларускай міфалогіі і фальклоры (абрадах, казках, легендах, песнях). Пастух-музыка ва уяўленнях беларусаў – народны персанаж аб райскім жыцці ў адзінстве з прыродай. Ён у сялянскім фальклоры стаў увасабленнем народнага мастацтва , якое несумяшчальна з гандлярскім светам, у якім бачыцца царства нячыстай сілы (вось бачыце Лу-ка-гандляр будуе царства нячыстай сілы, а вы хочаце ў гэтым царстве выжыць).

На землях ВКЛ жыў не толькі Вялесаў унук вяшчун Баян, але і родапачынальнік крывічаў, маг – Крыў. А таксама Усяслаў чарадзей, які ператвараўся ў воўка.
Пастух у шырокім сэнсе ў міфапаэтычнай традыцыі ахоўнік, абаронец, кармілец, пастыр, патрыярх ды інш. Пастух уваходзіць у схему асноўнага індаеўрапейскага міфа і звязваецца з падземным царствам. Лічыцца, што пастухі валодаюць таямніцамі ў дачыненні з жывёламі, раслінамі, нябеснымі свяціламі, а таксама звязаны з духамі лясоў, гор і рознымі боствамі-ахоўнікамі жывёлы. Пастухі абавязкова павінны ведаць замовы на розныя выпадкі.

У беларусаў існуе шэраг культавых камянёў, якія называюцца камяні-краўцы, камяні-шаўцы. Звычайна пра такія камяні існуюць легенды, што ў кожным з іх жыў змей ці чорт (часам чалавек ці абстракты “кравец”. Такія камяні вядомы каля в. Вароніна Сенненскага р-на, в. Славені і в. Краснікі (Шклоўскага і Талочынскага р-наў), в. Куранец Вілейскага р-на, в. Камень і в. Дамінава Валожынскага р-на. Там нашы продкі праводзілі культы і сёння людзі ходзіць да гэтых камянёў, як да святых мясцін.

За вёскай Брады Пружанскага раёна ёсць мясціна, якая называецца “Крыжык”. Гэта мясцовая святыня, якая людзьмі незабыта. Некаторыя навукоўцы лічаць, што брадоўскі камень увасабляе Бога па імені Дажбог, бо да яго заўсёды няслі і нясуць кветкі і грошы. У “Слове пра паход Ігараў” Дажбог выступае як сімвалічны продак і апякун старажытнарускага народа, названага ў гэтым творы ўнукамі Дажбога. Ці не пра нашых продкаў там гаворыцца, калі ў Пружанскім р-нё жыў сам Дажбог.

Пчаляр – гэта чалавек, надзелены звышнатуральнымі (знахарскімі, чарадзейскімі) уласцівасцямі ў сілу свайго прафесійнага занятку, што разглядаўся як пастаянная камунікацыя з “тагасветам”, здзяйсняная з дапамогай пчол. Паводле народных уяўленняў, пчаляры валодалі таемнай, прафесійнай ведай (недасяжнай большай частцы вясковай грамады), якая, апрача пчалярства, магла быць выкарыставана і ў іншых мэтах (знахарства, чарадзёйства). Так, адзін з мацнейшых “ведзьмакоў” Віцебшчыны пачатку 20 стагоддзя Ціт Старасельскі, да якога штогод па дапамогу звярталася каля 600 чалавек (у тым ліку і шляхта), з’яўляўся выбітным пчаляром і трымаў каля 90 калод пчолаў. Тэзіс “пчаляр – знахар (чараўнік)” знаходзіць пацверджанне ў этнаграфічнай фактуры канца 20 ст. Так, моцныя (“патомныя”) чараўнікі “Сенька” і “Дзед Макар”, шырока вядомыя адпаведна на Расоншчыне і Бешанковіччыне, з’яўляліся добрымі пчалярамі.

У светаўспрыманні беларусаў жабрак, старац, падарожны (божы чалавек) з’яўляецца медыятарам, вестуном “іншасвету”, цесна звязаны з ідэяй дарогі як шляху ў свет памерлых, надзяляўся мудрасцю і магічнымі здольнасцямі (знахарства, варажба). З-за сувязі старцаў з “іншасветам”, да іх звярталіся з просьбай памянуць крэўных, памаліцца за ўраджай, прыплод скаціны, здароў’е сям’і, на пакаранне “злоснікаў” дому; каб у сне не з’яўляліся нябожчыкі.

Млынары у беларусаў ўважаліся за вельмі моцных чараўнікоў. Такім млынаром-чараўніком, паводле падання быў легендарны Менеск, ад імя якога паходзіць назва Мінска.
Рымар таксама умеў варажыць, чараваць і перавярнуць чалавека ў ваўка ці любога іншага звера, а то і ў камень.

Жанчыне ахвотна прыпісвалі магічныя уласцівасці, якія абапіраюцца на усведамленне цеснай сакральнай сувязі жаночага пачатку са спараджальнымі функцыямі зямлі. Сферу жаночага рэпрэзентуе ўсё, што звязана з нараджэннем і смерцю, здароў’ем і хваробай, з ахвотай жыцця і дабрабытам. Як заўважае Т.А. Бернштам: “Жаночыя сакральныя “ веды” ў параўнанні з мужчынскімі мелі больш “зямны” характар, былі пераважна магічнымі, г.зн. больш архаічнымі і ўсеабдымнымі. У вядомым сэнсе можна сказаць, што жанчыны былі “гаспадынямі” зямлі – яе вонкавага і нутранага (уключаючы падземны) свету”.

У сацыяльна-узроставай іерархіі дзіця займае асобнае, вылучнае месца, надзяляецца рысамі святасці, бязвіннасці, чысціні і ў той час успрымаецца як пасланец іншага свету, як істота, што цалкам не парвала сувязі з “тым” вымярэннем. Да трох год дзіця лічылася ангелам, строга забаранялася абражаць дзіця, крычаць на яго ці біць.
Асобай семантыкай і функцыямі надзялалася дзіця ў традыцыйнай культуры пазашлюбнае. Паўсюль такое дзіця называлі Багданам, Багданькай – дадзеным Богам. Такое “сваяцтва” з Богам тлумачыцца тым, што пазашлюбным дзецям шанцуе ў жыцці (павер’е ёсць такое). Народжаныя па-за шлюбам дзеці не маглі прэтэндаваць на удзел ў важных рытуалах, абрадах, але надзяляліся асаблівымі магічнымі якасцямі – станавіліся знахарамі або чараўнікамі (наймацнейшай лічылася ведзьма, народжаная без бацькі ад жанчыны – “крапіўніцы” (крапіўнікі, чуркі – назовы пазашлюбных дзяцей).
А вось такога пачуць я нават і не чакала:
Сігізмундус кароль польскі,
Іяган кароль маскоўскі.
Кожны ў годнасці каралеўскай
Як у славе боскі.
Не спакушаны прынадай
Кароль шведскі над уладай.
Славу паньства узвысіў
Лёс у мудрага парадай.
Радзівіл князь выяджае,
Веліч нібы сонца ззяе.
Моц і слава зямлі літоўскай
Па-над ім лятае.
Моладзі высока паньства,
Рыцары Літвы ваярства.
Коні рвуцца пад імі,
Чуюць вершнікаў штукарства.
Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны,
Бо літвіны між іх БАГАМІ
Смела звацца мелі
Кароль Самбуз ў задзіўленні,
Прынцы ўсе у захапленні.
Бедны двор Радзівілаў
Пакідае ў асляпленні.
Годнасць літвінаў натхняе,
Выгляд сэрца захапляе,
Марс магутны мячы ім з неба
І шчыты ўручае.
(Сярэдневечная песня “Рэвель” ў выкананні гурта “Стары Ольса”).
Вось навіна дык навіна – літвіны смела маглі багамі звацца, а яшчэ Марс магутны мячы ім (літвінам) з неба і шчыты ўручае. Мабыць і праўда літвіны – гэта старая рымская шляхта, якая ушаноўвала і Марсу, і Венеры і іншым язычніцкім рымскім багам. І, нездарма, у Беларусі ёсць паселішчы з такімі назовамі:
п. Марс ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобласці,
в. Марс ў Дзяржынскім р-не Менскай вобласці,
в. Венера ў Лагойскім р-не Менскай волбасці,
в. Юпітар ў Дзяржынскім р-не Менскай вобласці.
Ніяк не магу зразумець, як сярод вось гэтых багоў, чараўнікоў, старай рымскай шляхты можна было ўбачыць сялянскую неразвітую нацыю, недачалавекаў, даунаў. Не, Бог Марс мячы і шчыты перад бітвай ім ўручае, а яны (продкі нашы) “двух слоў звязаць не маглі” (мовы сваёй не мелі, чужой карысталіся). І вы тут чулі пра раба Божага? Дык пра якое балота тут вякаюць? Дзе тут хто бачыў “рюські свет”, “исконно русские земли” ды усходнія польскія крэсы. І пра які народзец вякае крапіўнік, якога па нашаму этыкету нельга было дапускаць да такой важнай пасады.
Вы можаце як заўгодна на мяне казаць, а вось псіхаустаноўка ў нашых продкаў была моцная – богі і чараўнікі і ніякіх кампрамісаў. А можа і праўда яны былі багамі і сапраўднымі чараўнікамі? А хто яго ведае. Але сялянскай нацыяй беларусаў ніяк нельга назваць і гэта не важна што яны сеялі хлеб і былі жывёлагадоўцамі.
Сярэдневечная песня “Рэвель” ў выкананні гурта “Стары Ольса”
"Стары Ольса" - Рэвель (2006)
https://www.youtube.com/watch?v=yhnaaRtt8JE
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments