?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ГАСПАДАР РЫБ

Як і іншыя жывёлы, рыбы маюць свайго Гаспадара, які кіруе і распараджаецца імі. Кожная рака, вялікае возера маюць свайго Гаспадара. Слухаючыся яго загаду, рыба пераплывае вялікімі чародамі з аднаго возера ў другое, з адной ракі ў другую. У выніку адны месцы пусцеюць, а Даратэя перапаўняюцца рыбай. Гэта Гаспадар пераганяе рыбу.
Аднойчы ў вёсцы, недалёка ад берага Дзвіны, святкавалі нейкае свята. Усе былі вясёлыя, спявалі і скакалі. Сярод вяскоўцаў быў рыбак-чараўнік, які ўбачыў, што разам з усімі скача нейкі вясёлы дзяцюк з рыбіным хвастом. Але хвост бачыць толькі ён, чараўнік, іншыя не бачаць. Рыбак сцяміў, што гэта Гаспадар рыб. Пайшоў і папярэдзіў сваіх сяброў-рыбакоў. Тыя хуценька пайшлі да Дзвіны і пачалі лавіць рыбу. Да раніцы нацягалі яе цэлыя горы, Калі ж згасла зарніца, вярнуўся Гаспадар рыб да сябе ў Дзвіну і ўбачыў, колькі без яго загінула яго падданых. 3 вялікага жалю цэлы тыдзень ён так плакаў, што ўся Дзвіна жаласна хвалявалася і стагнала. 3 таго часу Гаспадара рыб ужо ніколі не бачылі сярод людзей.
Уладарыў Гаспадар рыб і ў Стронскім возеры. Аднойчы рыбакі ў гэтым возеры за дзень-ноч, прыклаўшы вялікія намаганні, злавілі толькі аднаго маленькага ёршыка. 3 роспачы і злосці кінулі яго на вогнішча каля берага. Раптоўна з возера пачуўся голас, які чулі і рыбакі:
— Усе дома?!
Нейкі рыбак тоненькім галаском са здзекам гукнуў:
— Няма толькі дохлага ёршыка!
Ёршык скочыў з вутолля — і ў возера. Рыбакі толькі рукамі развялі на гэтае дзіва.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/21.htm
free counters

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!